Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Адвакат сваю прамову пачаў наступнымі словамі: „Замест таго, каб узнагародзіць майго мацадаўца, яму ў непрактыкаваны спосаб яўная й тайная паліцыя збудавала труну".
Па чарзе павінны былі гаварыць усе абвінавачаныя, але яны дамовіліся, што будзе гаварыць за ўсіх адзін А. Малец, зацяты камуністы, ня так ідэалягічна, як за грошы, бо двух яго братоў вучыліся не ў беларускай, а ў польскай гімназіі, дзе каштавала шмат даражэй. Малец пачаў прамову па камуністычнаму загаду, але пасьля некалькіх слоў суд яе забараніў. Тады ўсіх з салі адпусьцілі; нас засталося трох: я, Аляшкевіч
122	Артыкул 102 Крымінальнага кодэксу Расейскай імпэрыі, які ў 1928 г. яшчэ дзеяў у Польшчы на тэрыторыі былога т. зв. „расейскага забору“, прадугледжваў адказнасьць за ўдзел у змове, створанай для замаху на дзяржаўны лад Полыпчы альбо на цэласнасьць яе дзяржаўнай тэрыторыі, — 8 гадоў цяжкай турмы (катаргі). ію-ты артыкул гэтага самага Кодэксу прадугледжваў для польскіх грамадзянаў, вінаватых у 1) падбухторваньні іншаземнага ўраду да ваенных ці іншых варожых у дачыненьні Полыпчы дзеяньняў, або да разрыву мірных дамоўленасьцяў, або да ўхіленьня ад такіх дамоўленасьцяў; 2) абяцаньні іншаземнаму ўраду перад аб’яўленьнем вайны ад сябе ці ад іншых асобаў спрыяць яго вайсковым апэрацыям супраць Польшчы — ад 4 да 15 гадоў цяжкай турмы.
і Раманюк, упаўнаважаны нашай лісты. Чарга была за мною.
Прамоўца зь мяне — пажалься Божа, але, сабраўшыся зь сіламі, распачаў з наступных словаў: „Мажліва, суду няведама, што кожны беларус, які з выбараў сваіх суродзічаў займае якое-небудзь становішча, ён зараней прыгатаваны апынуцца тут, дзе я сёньня. Дзеля .гэтага пры складаньні лісты №39 „Змаганьне“ ад Беларускага Народу я быў гатовы апынуцца тут. Гавару гэта дзеля таго, каб права, калі яно яшчэ ёсьць, узяло верх над тым бяспраўем, якое творыцца над нявінным беларускім народам. Кроў застывае ў жылах, калі бачыш,як паліцыя намагаецца зрабіць мяне камуністым, і каліяныгэтага дасягнуць, то заўтра гэтая ж паліцыя зробіць камуністымі ўсе тыя амаль500 тысячмаіх суродзічаў, якія аддалі свае галасы на маю лісту 4 сакавіка 1928 г., што не адпавядала б справядлівасьці“.
Далей я ня мог гутарыць. Старшыня суду Мурза-Мурзіч тры разы зьвяртаўся да мяне, чаго я прашу ад суда. За трэцім я ўстаў і сказаў: „Ад свайго імя і ад імя маіх выбаршчыкаў спадзяюся ад суда справядлівасьці".
Гэтым разам хоць куртатая, але была справядлівасьць. 03.12.1928 г. мяне, Аляшкевіча й Раманюка суд унявініў. На працэсе некалькі асоб зь сьледчага, паліцыйнага і судовага пэрсаналу скампрамэтаваліся й змушаны былі пазвальняцца: судзьдзя Паўлюс, сьледчы Шарэйка, паліцыйны асьпірант Крамес і іншыя.
Падчас мае адсутнасьці ў Сойме мае дыхты ў 7 3 колькасьці атрымоўваў Дварчанін, перасылаючы жонцы. Яны ўсе пайшлі на абарону мяне, Аляшкевіча, Раманюка. Некаторыя мае знаёмыя, якія зналі маё раскіданьне грошай, гаварылі мне: „Чаму Вы, Стагановіч, маеце сваю карову, а людзі дояць?“Я ім адказваў: „Так, карова нібымая, алея дастаў яе дзякуючы сьведамасьці майго народу, дзеля гэтага хай карыстаюцца, пакуль ёсьць магчымасьць. Я ж маю задавальненьне й гонар, што перад зьненавіджаным беларусінам змушаны кланяцца шматлікія палякі, а самае галоўнае тое, што Наваградчына паказала палякам, як у першых, так і ў другіх выбарах у польскі Сойм і Сэнат, што нашага змаганьня за поўную незалежнасьць Беларусі ня здолеюцьзьнявечыцьЛукішкі'-13, Картуз-Бярозы‘ы, ні іншыя катоўні".
123 Лукішкі — галоўная турма ў Вільні, у якой у міжваенны час былі зьняволеныя шматлікія беларускія нацыянальныя дзеячы.
1=1 Картуз-Ьяроза — канцэнтрацыйны лягер з строгім рэжымам, які дзеяўу 1934—1934 іт. і ў якім утрымліваліся палітычныя зьняволеныя.
Вярнуўшыся ў Сойм, я адчуў, што адносіны Гаўрыліка і Валынца зьмяніліся да мяне да непазнаваньня. Я заўважыў, што яны стараюцца, каб я ня быў з Дварчанінам сам-насам. Аднак Дварчанін пасьпеў мне расказаць пра сытуацыю, якая вытварылася ў маю адсутнасьць, і дадаў, што, відаць, адмовіцца ад мандату. Я запярэчыў, прапанаваў, каб мы дзесь спаткаліся і абгаварылі ўсе справы. Дварчанін пагадзіўся.
3 Сойму я нібы паехаў дамоў, а насамрэч паехаў у сваё памешканьне, а Дварчанін назаўгра прыехаўда мяне, і мы, абгаварыўшы ўсе праблемы, прыйшлі да згоды абодва адмовіцца ад мандатаў — я раней, Дварчанін пазьней.
У красавіку 1929 г. я адаслаў свой мандат у Сойм. На маё месца ўвайшоў Крынчык з Слонімшчыны. У лютым месяцы пракурор суда заклаў апэляцыю на мяне, Аляшкевіча й Раманюка. Апошнія два спалохаліся й пайшлі ў БССР, але на мяжы іх злавілі й пасадзілі ў вастрог.
На з чэрвеня быў вызначаны апэляцыйны суд у Вільні. 1 чэрвеня я паехаў у Вільню з намерам спаткацца з Дварчанінам. Зайшоўшы да яго, спаткаўтам сьв. п. Саковіча125, які хутка выйшаў. Пагутарыўшы аб справах, Дварчанін пачаў расказваць, чаму ён ня змог зрачыся мандату: „Аднаго разу ў клюбе „Змаганьне“я зьвярнуўся да ўсіхз дамаганьнем, штпо я мушу дзеля дрэннага здароўя зрачыся пасольскага мандату. На маё дамаганьне Крынчык адказаў: „На пралетарскім фронце з капіталізмам мільёны загінулі й гінуць. Вы, калегаДварчанін, ад вашага недамаганьня не загінеце. Калі Вы адмовіцеся, дык Клюб страціць месца, бо няма каму заняць яго. Мы на гэта ня можам пагадзіцца“. Я адказаў, што ніякая сіла ня зможа мяне затрымаць.
Хутка пасьля гэтае гутаркі аднаго вечара чую званок. Пытаю: „Хто?“ Чую голас Крынчыка. Адчыняю дзьверы. Заходзяць Крынчык і Хмара'26. Пытаю зьдзіўлена, што так позна. Крынчык адказвае:
125 Юльян Саковіч (1906—1943), беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, затым вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Сябра Беларускага студэнцкага саюзу, Таварыства беларускай школы, КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі, а пасьля савецкімі ўладамі. У пэрыяд нямецкай акупацыі быў начальнікам адміністрацыйнага аддзелу Беларускай народнай самапомачы й акруговым старшынём БНС у Лідзе. Забіты польскімі падпольшчыкамі.
126 Сяргей Хмара (сапр. Сіняк/Зіняк) (1905—1992), беларускі нацыянальны дзеяч. У міжваенны пэрыядудзельнічаўу працы Часовай беларускай рады, Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускага сялянска-ра-іР
„Мы прыйшлі, калега Дварчанін, Вас папярэдзіць у Вашых намерах. Выбірайце адно зь дзьвюх: працу з намі, альбо...“І паказаўрэвальвэр.
Сябра Стагановіч, — казаў Дварчанін, — штоямеў рабіць?Я здаю сабе справу — маё жыцьцё страчанае, але я не шкадую, што мы склалі лісту. Аднаго не магу дараваць сабе, што я давяраў людзям, якія падсунулі кандыдатаў Крынчыка й Гаўрыліка, якіхя зусім ня знаў“.
Дварчанін не назваў асобаў, якія гэта зрабілі. Зазваніў званок, я пайшоў у яго спальню. Гэтым разам быў Грышкевіч127, якога не было патрэбы асьцерагацца. Я змушаны быў ісьці ў гатэль, сьціснуўшы рукі.
3 чэрвеня апэляцыйны суд у Вільні ў складзе старшыні суда Дмоўскага й пракурора Комара распачаў разгляд мае і другіх справы. На прапанову адвакатаў суд апэляваў справу на другі раз. Мой адвакат Сьмяроўскі ідзе ў пакой да пракурора й зараз жа выходзіць адтуль, падыходзіць да мяне, працягвае руку й кажа: „У адносінах да Пана справа выглядаевельмі прыхільна. Суд агалошвае адклад справы на другіраз“.
Адкуль узялася гэтая прыхільнасьць? Сойм з выбараў 1928 г. у абсалютнай бальшыні лічыўся левым: на 444 дэпутатаўурадавая партыя B.B.W.R. мела 124 паслоў128. У гэты час міністрам справядлівасьці быў Цар129, які жорстка распраўляўся ня толькі зь мяншынямі, але й з апа-
ботніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне", Таварыства беларускай школы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на радыё ў Слоніме, быў галоўным рэдактарам газэты „Слонімскі кур’ер“. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі ў Канадзе, выдаваў газэту „Беларускі голас“, дзе рэзка крытыкаваў і Раду БНР, і БЦР. Адзін зь некалькіх дзеячаў, якія імкнуліся стварыць г. зв. „трэцюю сілу“ на эміграцыі, не зьвязаную з абедзьвюма Радамі.
127 Магчыма, маеццанаўвазеВінцэнтЖук-Грышкевіч (1903—1989), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч, выпускнік факультэту славянскай філялёгіі й гісторыі Праскага ўнівэрсытэту. У канцы 1920-х гг. ён вярнуўся з Прагі ў Вільню й займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю ў розных навучальных установах. Падчас Другой сусьветнай вайны — у Арміі Андэрса, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі ў Англіі (быў першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі), Канадзе (з 1950 г.), першы кіраўнік Беларускай службы радыё „Вызваленьне" (1954—1956), у 1970—1982 гг. быў старшынём Рады БНР.
128 Насамрэч у склад пасольскага клюбу Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам адразу пасьля выбараў уваходзілі не 124, a 122 паслы.
т Станіслаў Цар (Car) (1882—1938), польскі юрыст і палітык, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Юзэфа Пілсудзкага. У1928—1930 гг. — міністар іў
Аляксандар Стагановіч. 1928 г.
зыцыяй. На дапамогу Сойму прыйшоў Пілсудзкі, звольніў Цара — адсюль і такая прыхільнасьць.
Прайшло тры месяцы. 3 кастрычніка суду складзе старшыні Бохвіца, беларусажэрца, прысудзіў мне 6 год цяжкага зьняволеньня, пазбаўляючы ўсіх правоў на іо год, — таму што Цар зноў заняў пост міністра справядлівасьці. Пасьля адчытаньня прысуду мой адвакат здэнэрвавана схопліваецца зь месца, б’е кулаком у стол, на голас крычыць: „Узята з паветра й засуджана чалавека на шэсьць год, на шэсьць год цяжкага зьняволеньня!“, потым падыходзіць да мяне, абдымае, цалуе й складае спачуваньні.
Прысуд я прыняў з развагаю, што інакш быць не магло. 3 кайданамі на руках, пад аховаю двух паліцыянтаў адвялі мяне на Лукішкі, адчынілі вастрожныя дзверы, якія на доўгія гады схавалі мяне ад майго паняволенага народу. Аформіўшы, павялі ў другі павільён, да тых, якія несьлі „рай“ для народаў, памясьціўшы ў цэлю, дзе быў сялянскі сын з Пастаўшчыны Ніхаёнак.
юстыцыі Польшчы, у 1930—1938 гг. — пасол Сойму, у 1935—1938 гг. яго маршалак. Адзін з аўтараў Канстытуцыі Польшчы 1935 г.
ГІамешканьне даволі „абшырнае", 2 на 4 ярды'3“, падлога асфальтаваная; адзін вузкі, прымацаваны да сьцяны ложак, два саламяныя матрасы, столік, табурэтка, ну й парашка. У гэтакім памяшканьні зьняволены мусіць пражыць доўгія гады.
Вастрог сам па сабе ня вельмі страшны, страшны вастрог у вастрозе, дзе камуністычныя верхаводы твораць яшчэ горшы вастрог, каб гэтым трымаць у сваіх рукох пераважна малапісьменную масу сялянскіх сыноў, якая кантралюецца на кожным кроку.