Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
He чакаючы агульнага разыходжаньня, я пайшоў дамоў. Па дарозе ехала „непабядзімая", шмат хто зь іх прыглядаўся да мяне. Мажліва, у іхным зразуменьні па вопратцы я выглядаў на буржуя.
Ідзем з пляменьніцаю, гутарым. Яна часта ўспамінае свайго мужа, якога палякі мабілізавалі, і за кожным разам пачынае плакаць, што для мяне, лёгкага на сьлёзы, вельмі непрыемна, але трэба было маладую кабету разумець, што засталася адна з двума дзецьмі на гаспадарцы. Кажу ёй, што ўсё будзе добра, што вайна кончылася, і Валодзя хутка будзе дома.
За размовамі шлях у адзінаццаць кілямэтраў ня здоўжыўся. He агледзеліся, як апынуліся каля павароту зь вялікага шляху на шлях, што вёў у нашую вёску. Тут якраз скрыжаваньне шляхоў, а па ўсёй Беларусі зь незапамятных часоў на скрыжаваньні стаялі крыжы, часта вельмі прыгожыя, з расьпяцьцем Ісуса Хрыста. Мы пачалі аддаваць Яму пашану, кладучы крыжы са словамі да Таго, хто аддаў сваё жыцьцё за ўвесь народ: Слава Табе, Хрысьце, Божа наш, Слава Табе, няхай будзе воля Твая нада мною, грэшным. Гэтыя словы ў дзень, калі ніхто ня быў пэўны ня толькі ў дні, але ў часіне, былі ад шчырага сэрца са сьлязьмі. У дні прыходу бязбожных барбараў народ моліцца ўсюды — працуючы, ідучы; хіба толькі як спаў, не маліўся. Але і ў сьне соннымі думкамі быў да Бога, каб Ён адхінуўусе няшчасьці, якія неспадзявана нахлынулі на яго.
Зьвярнуўшы ад галоўнага шляху, мы хутка апынуліся на даволі вялікім узгорку, зь якога вёска, што ў даліне, была як бы на далоні. I нават нягледзячы на старадаўнія, мажліва, з часоў першага абшарніка, які закладаў Нясутыцкі двор, клёны, таполі, ліпы каля дарогі, што вяла ў Нягневічы, была відаць і мая гаспадарка, а за ёю на дарозе стаяў савецкі танк. Гэта не на жарт мяне ўстрывожыла: сапраўды, чаго ён стаіць, калі ўсё сьпяшаюцца ехаць на захад? Гэтага б кожны спалохаўся. Але нідзе ня дзенесься, мусіш ісьці дамоў. Няхай будзе воля Госпада. Галоўнае — што навокал нікога не відаць было.
Падыходжу да свайго саду. Нідзе ні душы. Іду ў дом. Сям’я ўдома. Кажуць, танк сапсаваўся, адзін паехаў у Наваградак, а двух жаўнераў у танку.
Падсілкаваўся, адпачыў, пайшоўу сад. Зараз жа байцы, утледзеўшы мяне, вылезьлі і ідуць у маім напрамку. Я таксама накіраваўся да іх. Падыходзячы да мяне сказалі: „Здравсгпвуйгпе, гражданш“, — і не пасьпеў я адказаць, як яны пачалі прасіць яблык. Я гавару ім: зараз вам вынесу. Аяны ў адзін голас: „Пазьней, не нужно, мы этйх сорвём". Я
гавару: „Гэтыя яшчэ не пасьпелі, яны прыдатныя будуць за 4—5 месяцаў; гэта антонаўка, а там, далей — ранаты, касельская й баўмана, яны яшчэ болей вымагаюць дасьпяваць — 7—8 месяцаў“. Я знаў, чаму яны ня хочуць узяць яблыкі, якія абабраныя ляжалі. Ім убілі ў галовы, што мы палякі і можам іх атруціць.
Пазволіў нарваць антонаўкі, за што атрымаў „спасібо". Яны пайшлі да свае машыны-танка. Гэтым разам сядзелі вонкі на траве пад клянінаю, зьядаючы недасьпелую антонаўку, ад якой, як у нас кажуць, аж за вушамі пішчала.
Зайшло сонца, пачало вечарэць. Зь вёскі пачалі ісьці главары, якія пазбавілі 36 сялян права. Рашыў я падысьці паслухаць іхныя гутаркі. Падышоўшы, бачу I. Лазарэвіча, які некалькі гадзінаўтамуў Наваградку застрэліў Даражэя з суседняй вёскі Куравічы. Прызнацца, мне жутка стала, але, апанаваўшы неспакой, слухаю, чым яны хваляцца.
Людзі з усходу Нягневіцкай воласьці пачалі расказваць, што пачынаючы ад вёскі Кольчыцы Карэліцкай воласьці польская кавалерыя, якая была схаваўшыся ў велізарным рове — на сотні мэтраў глыбіні й некалькі сот мэтраў шырыні — рэжуць усё беларускае насельніцтва. Гэта выклікала такую паніку-страх, што людзі пакідалі ўсё на праізвол і ўцякалі — чамусьці на захад. Вельмі характэрнае: вёска на ўсходзе мела хавацца ў вёсцы, што была на захадзе. I гэтак дзеялася на працягу некалькіх тыдняў. Гаварылі, што за два тыдні гэтая стыхія дакацілася да Вільні.
Страх (,,рэжуць!“) паўстаў у будынку Нягневіцкае воласьці, дзе сабралася столькі народу, што разьбілі вокны й пачалі крычаць „рэжуць рукі“, а натоўп зразумеў, што ўжо хтось рэжа, а гэтым „хтось“ могуць быцьтолькі палякі. Гэты беларускі псыхоз засвойваўся беларусамі ад 19 год панаваньня палякаў у Заходняй Беларусі.
Шчыра прызнаюся: гэты мамэнт панікі я падумаў выкарыстаць на карысьць і пусьціўся на хітрасьць. Назіраючы за гэтаю бандаю, можна было дакладна зразумець па іхным абліччы, што яны ў гэты момант маглі б выканаць усё, абы толькі маглі схавацца ад тых, што „рэжуць". Доўга ня думаючы, я пабегу сваё гумно, узяў двухраговыя жалезныя вілы і, прыбегшы да грамады, голасна крыкнуў: „Хлопцы, бярэце, хто што, ідзем супраць польскіх бандытаў". Пасьля маіх словаў усе хутка пакінулі танкістаў і пайшлі ў вёску. Я думаў, што яны пайшлі па аружжа, аднак ніводнага чалавека не дачакаўся, і мне з маім сынам і пляменьнікам і двума жыдамі, якія купілі сады ў Гутаравіча, прыйшлося вартаваць танк, а ў ім двух танкістаў, Лявонава і Бычкоўскага.
У гэтую трагікамічную ноч людзі бяз крыкаў-шуму блукалі зь вёскі ў вёску. Сусед-паляк, настаўнік, спаў зь дзецьмі ў маім доме. Шматлікія, нягледзячы на халодную ноч, знаходзілі сабе ахрон дзесь у полі, кустах, садох, абы няўхатах. Пасьля гэтае ночы, нягледзячы натое, што народ быў у смутку і жалобе, доўгі час было сьмеху ды жартаў.
Танк стаіць трэці дзень, чакаючы прыходу майстроў. Сяржант павярнуўся з Наваградку, але моцна прастудзіўся. Я сказаў брату, каб той пагутарыў зь сяржантам і прапанаваў начаваць у маім доме (у брата не было месца, ягоная сям’я была вялікая). Сяржант адмовіўся ісьці да мяне. Тады я пайшоў да яго сам і без засьцярогі сказаў, што мы не зьяўляемся забойцамі, мы — рэлігійныя, што ў такі час хіба вар’ят мог бы зрабіць грэшны злы ўчынак жаўнеру. Сяржант пагадзіўся й прыйшоў нанач.
Я не хацеў зь ім гутарыць на палітычныя тэмы, таму час вячэрні праводзілі ў маіх апавяданьнях з часоў Першай сусьветнай вайны. На вячэру жонка прыгатавала ўсё найлепшае й напарыла малака з маслам і мёдам. Калі ўсё было пастаўлена на стол, ён ні да чаго не дакрануўся, пакуль я першы ня браў. Перад сном выпіў асьпірыны й пайшоў спаць. Але перад тым сказаў, што адзін малады чалавек, які тут перад домам хадзіў, гаварыў танкістам шмат дрэннага на мяне.
Гэтым маладым чалавекам быўЯзэп Бужэйка, якога праз пару тыдняў паклікалі на сабраньне ўсіх актывістаў, і там шматлікіх арыштавалі за супрацу з польскай дэфэнзываю. Уцякаючы, палякі не пасьпелі зьнішчыць сьпісаў сваіх тайных працаўнікоў. За такую працу на карысьць дэфэнзывы быў арыштаваны С. Хмара. Чаму і якімі сьцежкамі яму ўдалося астацца ў жывых на эміграцыі пры наяўнасьці сьведкаў ягонай камуністычнай дзейнасьці?
Назаўтра ўсё мая сям’я захоўвала поўную ціш, каб не пабудзіць нялюбага госьця. Прыезд майстроў і зь імі лейтэнанта падняў яго з пасьцелі ў поўным аздараўленьні. Жонка прыгатавала сьняданак і запрасіла да стала абодвух, але лейтэнант адмовіўся, толькі выказаў зьдзіўленьне з шмат якіх патраў, дадаючы ў бок сяржанта: „Вельмі цябе добра гасьцююць". У гутарцы лейтэнант выказаў, што ён паходзіць з Новых Дарог Бабруйскага павету. Якраз жонка і я ў першую вайну там жылі некаторы час, асабліва жонка, і амаль усіх знала. I калі сказала, што ўсіх ведае ў Новых Дарогах, то ён спыніў гутарку й не сказаў свайго прозьвішча.
Пасьнедаўіпы, шчыра падзякаваў, і пайшлі яны да танка, які быў ужо запраўлены, і адразу ж ад’ехалі на захад. Усе галоўныя сілы ішлі на захад, толькі сям-там засталіся тылавыя часьці Чырвонае арміі.
Як кажуць, адною бядою не абыдзесься. Мала гэтага, што прыйшлі збоі з усходу пад назовам Чырвоная армія, ад якое нават прырода стала сумнаю, бо здавалася, што сонца ня так сьвеціць і грэе, дык на табе яшчэ другую бяду, якую сыны прывялі на панадворак. Малыя хлапцы, якія мала разумелі, што іх бацька можа яшчэ сёньня пакінуць іх сіротамі і яны апынуцца дзесь на далёкай поўначы Сібіру між чужых незнаёмых людзёў, аднаго дня зь цікавасьці да вайсковых пайшлі на вялікі шлях, паякім ішла савецкая непабядзімая. Ажно бачаць: ляжыць жывы конь. Яны так пераняліся гэтым, што доўгі час стаялі над ім і рвалі траву, якою яго кармілі. Нарэшце ішло некалькі чалавек, хлопцы папрасілі іх, каб яны паднялі ім каня — яны яго павядуць дамоў. Гэтыя мужыкі паднялі каня, і сыны прывялі дамоў. Угледзеўшы, што яны вядуць каня, які ледзьве ногі перастаўляе, адны косьці шкураю абцянуты, ад злосьці, думаў, дастану атаку сэрца. He таму, што мне шкода было корму й працы над ім, а таму, што я думаў, што гэтая няшчасная жывёліна сёньня-заўтра выцягне капыты. Тады ў камуністычных актах абвінавачваньня для мяне дабавіцца некалькі балонак за страту-згубу дзяржаўнае маёмасьці СССР.
Няма рады: выкрычаў сыноў за іхны ўчынак не пытаючыся бацькоў, аде прыняўся, каб адхадзіць гэтую жывёліну. Меншы сын Лёва166, нягледзячы на маю пагрозу, пабегу гумно й прынёс каню канюшыны. 3 жаднасьцю ад голаду конь прагна еў канюшыну й набраў столькі ў рот, што нельга было яму жаваць. Выцягнулі з роту й пачалі хлопцы з рук даваць па малой колькасьці, якую ён перажоўваў.
Я разьмяшаў у летняй вадзе аўсяное мукі, даў каню, і ён выпіў зь вялікаю прагнасьцю. У такі спосаб мне пашанцавала адхаяць яго. Злыботы, працы каля каня было шмат, асабліва як ён хварэў на залозы, якія яго прарвалі: такі смурод быў у хляве, што нельга было вытрымаць. Адкарміўшы, люба было ехаць на ім. Зімою ў Наваградак іо кілямэтраў я ехаў 45 хвілін. Конь належаў да лёгкай пароды.
Перайшоўшы мяжу, савецкая армія ўслала ўсе шляхі коньмі — не ад хваробы, а ад голаду. Багацьце краіны абмяркоўваецца ў сёньняшні час,
166 Леў Стагановіч (1926—2008), сын Аляксандра Стагановіча. Падчас Другой сусьветнай вайны быў у Саюзе беларускай моладзі, вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. 31944 г. разам з бацькамі — на эміграцыі, скончыў 2 курсы мэдычнага факультэту Марбурскага ўнівэрстытэту. 3 1950 г. у ЗША, працаваў красьляром у фірме. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім праваслаўным жыцьці ў Амэрыцы.
яе матарызацыя да першай вайны. Багацьце краіны паказвае стан дамашняе жывёлы, нават вёска да вёскі якасьцю жывёлы адрозьнівалася.
3	маімі хлопцамі актывіст М. Гаўрош прывёў з дарогі кабылу шмат меншую, як мой конь, але ён прывёў у абшарніка сад, у якім травы ўжо не было, і беднае жывотнае ад недаяданьня й без вады мусіла выцягнуць ногі. За гэта яму часта на сходках рабілі папрок, успамінаючы мяне, што горшага каня адкарміў. Думаю, ад гэтага такія людзі не чырванеюць.