Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Было б з майго боку недараваньне, каб не напісаць, што сталася са скацінаю, якая перавезена была падчас польска-нямецкае вайны з заходніх ваяводзтваў на крэсы ўсходнія, як палякі называлі Заходнюю Беларусь.
3	выбухам польска-нямецкае вайны з заходніх ваяводзтваў прыгналі вялікую колькасьць рагатае жывёліны ў двары. У двор Басін прывезьлі некалькі сот кароў. Адны лічылі 400—500 штук, другія 600—700. Да гэтага на месцы было каля 200 штук. Але справа ня ў лічбе, а ў савецкіх парадках, іхняй „умелай" адміністрацыі. Мець дзьве каровы — падкулачнік; больш — кулак; месца для такіх — Сібір, вечная мерзлата. Дзеля гэтага ў першых некалькі дзён, хто меў болып аднае каровы, усё даваў пад нож, увесь пагалоўна скот.
Застаўся сіратою адзін бык, які сапраўды колісь у недалёкім мінулым украшаў сваёю прыгажосьцю дзесь у двары Пазнаншчыны той свой кароўі гарэм. Адзін, бядняга, швэндаўся, ня толькі на абшарах дворскіх, але далёка за абшарамі, куды яго прывезьлі зь ягонае роднае Пазнаншчыны, каб ён тут, сярод незнаёмых яму палёў, гаёў, сенажацяў блукаў бязь месца супачынку й добрага дагляду ды чакаў на лёс — такі, які спаткаў ягонае любімае кароўе стада. Сапраўды, гэта быў вартасны распладавік. Расы, да якое ён належаў, акрэсьліць труднавата. Увесь ягоны склад і ўзрост выглядаў да нашага белавескага зубра: галава, шыя, пярэднія лапаткі — як бы ён, толькі колер шэрсьці не зубра. Няма ведама, зь якіх меркаваньняў зь ім даўгі час ніхто не зрабіў як з каровамі, не зарэзаў. Трэ меркаваць, адныя баяліся да яго падступіцца, другія, мажліва, шкадавалі зводзіць са сьвету такога прыгожага скацячага бацьку.
Ужо парушыў сьнег, а ён, няшчасны, бяздомны, хадзіў, як бы шукаў свайго загубленага, дарагога яму каровяга статку. Выпаў болыпы сьнег. Мажліва, хтось зьлітаваўся над гэтым прыгожым, пакінутым людзьмі дзеля немагчымасьці з-за савецкае ўлады, якая не дае нікому жыцьця, а таксама і яму, каб ня мучыўся бязь ежы, пазбавіў яго жыцьця.
Хоць гэтага „зубра“ з чорнаю шэрсьцю ўсе шкадавалі і адначасна баяліся, аднак адзін невялікага ўзросту хлапец злавіў яго і вёў на паваду
дамоў. На дарозе спаткала ягоная матка й пачала прасіць сына, каб ён пусьціўбыка: „Юзічак, сынок, пусьціяго, нашто ён табе“, — а гэты сын паварочвае быка галавою да маткі са словамі „кусі яе“. Матка са страху кінулася ўцякаць. I так некалькі разоў дразьніўся з маткаю, пакуль старэйшыя на гэтага урвіча Юзіка не накрычалі. Тады ён, зьняўшы шнурок, звольніў гэтага прыгажуна, які пайшоўу невядомае шукаць свайго быдлячага гарэму, якога не знайшоў у чужым яму краі, і дзесь некалькі тыдняў пазьней хтось адняў яму жыцьцё востраю касою па горле.
3	прыходам чырвоных амаль штовечара адбываліся мітынгі, на якія я спачатку быў змушаны хадзіць і чытаць на голас савецкія газэты, аднак далей перастаў наведваць іх.
Зь першых дзён кожная вёска адзін раз на тыдзень рыхтавала чырвоным абоз для арміі; галота вызначала, хто чаго й колькі мусіў даць. Зьбіралі ўсё, бо Чырвоная армія снабжалася боепрыпасамі, і дзеля гэтата транспарт быў заняты. Але ўсім і так было ведама, што ў савецкім „раі“ нічога не было зь еміны, і армія жывілася коштам сялян Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на тое, што мяне пазбавілі правоў, на галасаваньні дэлегатаў на народнае сабраньне ў Беластоку мяне змусілі галасаваць, чаму я быў супярэчны.
Напачатку 1940 г. галота ўтварыла калгас „Шлях сацыялізму", у які са 185 двароў уступіла 35: 5 жанчын, што ня мелі гаспадара, але мелі пазашлюбных дзяцей; 17 кулакоў, якія сваім уступленьнем у калгас нібы забясьпечылі сябе ад вывазу ў Сібір; пазасталыя — быўшыя зладзеі й гультаі, якія не хацелі працаваць на сваіх немалых гаспадарках. Мяне павядомілі, што мая гаспадарка — акрамя што займаюць будынкі — адыходзіць у калгас, а прызначылі мне зямлі за 4 км, там жа й сенажаць. На кавалку ўгноенай зямлі старшыня сельсавету засеяў ярыну. На маю скаргу аб бяспраўі ніхто нідзе не зьвярнуў увагі.
Напачатку калгасьнікі былі вельмі задаволеныя, але вясною пачалі задзірацца з адналічнікамі, забіралі найлепшую зямлю, каб гэтым змусіць астатніх сялян уступіць у калгас. Што праўда, аднаасобнікі не давалі ім праходу, каб зь іх не пасьмяяцца. Паўстала вялікая варажнеча паміж калгасьнікамі і аднаасобнікамі, даходзіла да частых боек. Сын Аляксандар167 на сходзе фізкультурнікаў парваў білет фізкультурніка, кінуў яго пад ногі й сказаў вельмі неадпаведныя словы, за што 26 чэр-
167 Аляксандар Стагановіч (1921—1974), старэйшы сын Аляксандра Стагановіча.
веня 1941 г. меўся быць суд, але „непабядзімая" ўцякла перад немцамі 22 чэрвеня.
Калгасьнікі ад злосьці, што канчаткова зрабілі сябе рабамі (бо аднаасобнікі карысталіся свабоднымі дзеяньнямі на сваёй гасподзе) і ад таго, што бадай ніхто ня йдзе ў калгас, перайшлі на даносы ў НКВД. Такі данос быў напісаны на мяне ў НКВД, адкуль яго ўкралі й перадалі мне. Гэты данос падпісалі старшыня калгасу К. Жук, мой кум, я хрысьціў ягоных трох дзетак; рахункавод В. Лісоўскі, кум мае жонкі; начальнік фінаддзелу Я. Валенцюкевіч і брыгадзір П. Дарашкевіч. Зацьвердзіў старшыня сельсавету К. Гаўрош168 зь вёскі Куравічы.
У верасьні 1940 г. заходзяць да мяне тры мужчыны і адна жанчына. Дваіх зь іх былі з уездрайпрамкому й двух з калгасу. Я ў той час слухаў радыё ў слухаўках. Запрасіў сесьці. He зьнімаючы слухаўку з вушэй, пытаю, у якой справе завіталі да мяне. Адзін з сваіх сабачак кажа: прыйшлі, каб Вы падпісалі заём. Адказваю: зь вялікай прыемнасьцю. Тады адзін зь іх кажа: „Вам прыпадае 1 250 руб.Адказваю: „Каб я меў, зь вялікаю ахвотаю даў бы, алея гэткае сумы ня ў стане выканаць". Пытаньне: „Колькі?“ Адказваю: „50 руб.; гэта сума таксама для мяне вялікая, але буду старацца выканаць яе“.
Пачынаецца торг, які вывеў мяне з раўнавагі. Я павышаным голасам сказаў, што тут не жыдоўская крама, я таргавацца ня ўмею. Гэтыя словы зачапілі за самае балючае месца незнаёмых, асабліва жанчыну, якая схопліваецца зь месца крычаць, што я праводжу антысэмітызм. Я, не ўстаючы з крэсла, кажу ёй: „Я гавару сваёйроднаюмоеаю: ніколі ня быў і ня буду антысэмітам“. Схопліваецца мужчына ў белай шапцы, падыходзіць да мяне і, махаючы пальцам, гаворыць: „Як Вы сьмееце так гаварыць, Вы знаеце, што гэта значыць?!“
168 Кансганцін Гаўрош (Гаўраш) (1914—?), нарадзіўся ў вёсцы Куравічы, меў пачатковую адукацыю. У 1921—1936 гг. быў пастухом і парабкам, у 1936— 1938 іт. служыў у польскім войску. У 1932 г. уступіў у КПЗБ, узначальваў партыйную ячэйку вёскі Куравічы. Зьнявольваўся польскімі ўладамі ў баранавіцкай турме. Зь верасьня 1939 г. займаў пасаду намесьніка старшыні Куравіцкага валаснога сялянскага камітэту, пасьля быў старшынём мясцовага сельскага савету. Падчас нямецка-савецкай вайны ваяваў, быў паранены. У1944 г. вярнуўся дахаты, зноў узначальваў сельскі савет, а пасьля працаваў у Наваградку загадчыкам камунальнай гаспадаркі, загадчыкам дарожнага аддзелу й дырэктарам мясцовага вадаправоду. 3 1970 г. — на пэнсіі.
Мяне ахоплівае злосьць. Я думаю: што мае быць — няхай цяпер збудзецца. Я схапіўся зь месца й павышаным голасам: „Вы што пазваляеце мне пагражаць у маім доме!“ На маё вялікае зьдзіўленьне, ён адступіў ад мяне й пачаў гутарыць спакойным голасам, угаворваючы на заём. Я ўпёрся: „50рублёў і толькі“. 3 гэтым яны пайшлі.
Мінула пару тыдняў, мяне выклікалі ў калгас. Тады я іірыбавіў 25 рублёў. 75 рублёў — гэта была мая падпіска на заём маім ворагам, каб яны нішчылі наш народ, да чаго і я цяпер спрычыніўся.
Аднаго дня будучы ў Наваградку шукаў, каб дастаць кусок мыла. Іду па вуліцы Скарыны. Бачу, наперадзе мяне ідзе мой найлепшы прыяцель зь перадваенных часоў, які 17 верасьня не захацеў гутарыць са мною. Каб зь ім не спаткацца, перайшоў на другуто старану вуліцы. Бачу, і ён пераходзіць на маю старану. Спаткаўшыся, ён першы вітаецца, пытае, як жывецца, як здароўе сям’і і г. д. Адначасна пытае, чаго я іпукаю. He скрываючы гавару: мыла. Прапануе ісьці зь ім у сельпо (ён быў загадчыкам сельпо), дзе ён дасьць мне мыла. Пагаджаюся, ідзём.
Заходзім у сельпо, а там некалькі чалавек, усе старыя знаёмыя, быўшыя грамадаўцы, а сёньня нікчэмныя служкі маскоўскага камунізму. Ня знаю, што яны думалі, убачыўшы мяне, але вельмі ветліва падыходзілі да мяне, віталіся, некаторыя ўжывалі расейскае мовы, на што я зьвярнуў увагу, гаворачы, што забыліся свае мовы. Сканфужана адказвалі: не, ад прызвыячэньня.
Атрымаўшы мыла, штось болей, чаго нельга было дастаць у савецкім раі, я сышоў, пераконаны, што ўсе яны расчараваныя бальшавіцкім радасным жыцьцём.
Зіма 1940—1941 гг. была сумнаю, як ніколі: штосуботы сабраньні. Я не хадзіў. Шмат якія зь невукаў-гультаёў астылі, зрабіліся абыякавымі, але зьявіліся новыя прыслужнікі — кулакі, што не запісаліся ў калгас і не давалі нам, аднаасобнікам, праходу. А нам сапраўды не было месца, нават на сваім: па дарозе нам можна было хадзіць, а вось па сьцежцы, якая праходзіла праз калгаснае поле, якое яшчэ ўчора было маёю собскасьцю, забаронена, і права ня знойдзеш.
У такіх абставінах як ні лавіруй, а канфлікты мусяць быць. Прыкладам, прыехаўшы з працы, неабходна каня пакарміць. У гумне нічога няма — значыць, трэба дзесь везьці папасьвіць — туды, дзе табе зямлю прыдзялілі, далёка. Зьбіраюцца хлопцы, едуць конна. Па дарозе, як толькі ўгледзяць калгасьнікаў, едуць туды, і вельмі часта адбываліся
бойкі. Вінаватымі за гэта былі бацькі, у першую чаргу я, бо каб я пайшоў у калгас, дык уся вёска пайшла б (так цьвердзілі калгасьнікі, і кіраўніцтва калгасу напірала на мяне).
У 1941 г. зімоваю парою вечарам заходзіць да мяне селянін зь якімсь незнаёмым. Аказалася, селянін прывёў страхавога агента на ноч. Пасьля вячэры я распачаў зь ім гутарку аб вайне й палітыцы: якраз у гэты часнемцы высадзіліўФінляндыі дзьве дывізіі СС. На маё пытаньне, дзеля чаго немцы гэта робяць, ён адказаў: „Онй посылаютп свой войска на помоіць Японйй, a do этого чтпобы Фйнляндйя не напала на СССР, как это было в 1939 г.“.
Пачуўшы гэткі адказ, я прыпыніў зь ім гутарку, прапануючы легчы спаць, на што ён пагадзіўся. Пачынаючы разьдзявацца, ён пайшоў у сьвяты кут і там скінуў галёшы, у якіх сядзеўувесь вечар. Гэта быў бальшавіцкі ўрадавец з вышэйшаю асьветаю, але ў палітычным, геаграфічным, культурным крутаглядзе раўняўся з вучнем 3—4 клясы заходняга сьвету.