Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Выйшаўшы на прагулку, я спаткаў Ю. Сабалеўскага’31 й пазнаёміўся з М. Юшком і Пуіпкарскім зь Міру, а таксама зь некалькімі сялянамі зь Лідзкага павету. Некалькі хлопцаў скардзіліся мне на камуністых, але што можна было зрабіць, калі адміністрацыя не хацела ўнікаць у нутраныя справы вязьняў.
Пабыўшы пару тыдняў у такіх абставінах, я пастанавіў, што тут не маё месца, і нагаварыў Сабалеўскага перайсьці на першы павільён, на што ён даў згоду. За намі перайшлі пару дзясяткаў сялянскіх сыноў, прывялі двух беларускіх студэнтаў з волі, Ханяўку132 й Кіта133, якіх праз пару дзён звольнілі.
130 Ярд — адзінка даўжыні ў сыстэме ангельскіх і амэрыканскіх мераў, роўная 0,9144 м.
'3' Юры Сабалеўскі (1889—1957), беларускі нацыянальны дзеяч. У 1926— 1927 быў дэпугатам польскага Сойму, уваходзіў у пасольскі клюб БСРГ, затым у Беларускі пасольскі клюб. Падчас нямецкай акупацыі быў шчыльна заангажаваны ў справу стварэньня беларускай адміністрацыі, быў старшынём Беларускай самапомачы й віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Пасьля вайны жыў на эміграцыі ў ЗША й Нямеччыне. Адзін з кіраўнікоў БЦР.
132 Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік агранамічнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас навучаньня быў актыўным сябрам Беларускага сіудэнцкага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у камітэце Беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленыіем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У пасьляваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-я гг. выехаў у ЗША. Як і Аляксандар Стагановіч, пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
133 Барыс Кіт (нар. 1910), беларускі навуковец і грамадзкі дзеяч. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, польскія ўлады двойчы арыштоўвал) яго. Быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. падчас нямецкай акупацыі арганізоўваўбеларускія шко-й^
Ю. Сабалеўскі лічыўся старажылам Лукішак: яго арыштавалі ў чэрвені 1928 г. падчас працэсу Грамады, ён быўзасуджаны на 6 год’34. Найвышэйшы суд разьбіраў ягоную справу тры разы. За трэцім разам Віленскі апэляцыйны суд яго вызваліў. У тым заслута Р. Астроўскага, за што Сабалеўскі, нягледзячы на варожасьць да Астроўскага, супрацоўнічаў зь ім да сьмерці. Сабалеўскі прабыў у вастрозе да 15 красавіка 1930 г.
Нядоўга прыйшлося абітаць без старых знаёмых. 30 красавіка 1930 г.135 як раба Божага прыперлі на Лукішкі сэнатара В. Рагулю да адбываньня двухгадовага прысуду, вынесенага Наваградзкім акружным судом 27 лютага 1928 г.
Весялей праходзіла жыцьцё на гэтай маленькай высьпе; нібы чужой, але ў сваім родным краі, куды з-за шасьцімэтровай сьцяны даляталі галасы свае роднае мілае мовы.
У гэтым часе арыштавалі паслоў з клюбу „Змаганьне", а таксама іо ці 12 сакратароў136, якіх прывялі на Лукішкі. Выглядаю праз акно: гэтыя героі былі апранутыя з шыкам. Усе яны стаўленікі пасла Крынчыка, яго землякі з Слонімшчыны, якая была ня толькі скамунізаваная, але й зрусіфікаваная: вітаючыся, гаварылі „будь готов“, адказвалі „всегда готов“. Нам перадавалі, што гэтыя маскоўскія найміты ўяўлялі, быццам
^лы. 31948 г. жыў у ЗША, адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту, у 1972 г. пераехаў у Нямеччыну.
134 Насамрэч Юр'я Сабалеўскага арыштавалі трохі раней, чым згадвае Стагановіч — 8 траўня 1928 г. Прысуд жа яму (6 гадоў цяжкай турмы з залічэньнем 2 гадоў і 1 месяца прэвэнтыўнага арышту, частку якога ён адседзеў яшчэ перад атрыманьнем пасольскага мандату) вынесьлі толькі ў верасьні 1929 г.
135 Тут Аляксандар Стагановіч падаў не зусім дакладную дату. Васіля Рагулю арыштавалі толькі па датэрміновым роспуску Юзэфам Пілсудзкім парлямэнту II скліканьня, які адбыўся 30 жніўня 1930 г. Адразу пасьля гэтай падзеі былі выдадзеныя загады аб арышце ўсіх камуністычных паслоў, лідэраў апазыцыйных партыяў т. зв. Цэнтралеву, а таксама тых былых паслоў, дзейнасьць якіх стварала прычыны для ўмяшальніцтва заканадаўства, і толькі пасольская недатыкальнасьць ахоўвала іх да гэтага перад адказнасьцю.
136 Клюб „Змаганьне" ствараў у найбольш значных населеных пунктах Заходняй Беларусі мясцовыя арганізацыйныя структуры, якія зваліся сакратарыятамі. Гэтыя структуры ўзначальваліся сакратарамі.
пачалося паўстаньне дзеля вызваленьня. Аднак паслы Крынчык, Гаўрылік, Валынец, Грэцкі137, Дварчанін былі засуджаныя на 8 год138, a сакратары на меншыя тэрміны.
У жніўні 1932 г. вышэй успомненыя паслы й грамадаўскі пасол Валошын былі замененыя з Саветамі на польскіх ксяндзоў'39, дзе пасьля колькіх месяцаў побыту савецкі суд засудзіў усіх на іо год Салаўкоў.
Вельмі характэрна, што ніводнага з сакратароў саветы ня выменялі. 3 гэтага трэба меркаваць, што яны былі адказнымі работнікамі маскоўскага камунізму. Як ведама, двух з галоўнейшых зь іх апынуліся на
137	Зь пералічаных паслоў Івана Грэцкага польскія ўлады, насуперак агульнапрынятаму ў беларускай гістарыяграфіі меркаваньню, не арыштоўвалі. Падчас правядзеньня арыштаў камуністычных і блізкіх да камунізму паслоў яму ўдалося схавацца й таемна перабрацца ў СССР. Ужо ў лістападзе 1930 г. у Заходняй Беларусі распаўсюджвалася ад ягонага імя адмысловая ўлётка, у якой Грэцкі выказваў пратэст супраць прызначанага на 18 лістапада судовага працэсу „супроць паслоў Беларускага Сялянска-Работніцкага Пасольскага Клюбу „Змаганьне" т.т. Гаўрыліка.Дварчаніна, Крынчыка і Валынца“ (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 156. Арк. 87). А ў сакавіку 1931 г. у справаздачы аддзелу бясьпекі польскага МУС адзначалася, што „атрымана вартая даверу інфармацыя, што ў канцы студзеня г. г. у Маскве знаходзіўся былы пасол польскага Сойму Грэцкі. 3 Масквы ён намерваўся скіравацца на лячэньне на Каўказ або ў Крым. Улістах да сям ’і Грэцкі рэкамэндуе сваёй жонцы легальна выехаць у Расею“ (Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewn^trznych 1918—1939. Sygn. 1202. S. 1).
138	Паслы „Змаганьня" ўрэшце атрымалі неаднолькавыя тэрміны зьняволеньня ў сувязі з тым, што кожнага зь іх судзілі па крымінальных справах, заведзеных рознымі тэрытарыяльнымі судамі за канкрэтныя індывідуальныя парушэньні польскага заканадаўства раней, яшчэ падчас выкананьня пасольскіх абавязкаў (на кожнага пасла завялі па некалькі такіх справаў). Так, 4 лістапада на судзе ў Горадні П. Крынчык атрымаў па адной з справаў 1 год турмы, 12 лістапада ў той жа Горадні I. Дварчанін і Ф. Валынец — па 6 гадоў турмы й г. д. Такім чынам, пасьля разгляду ўсіх справаў з удзелам паслоў П. Крынчыку „набегла" іо гадоў турмы, Я. Гаўрыліку — 9,5 году, I. Дварчаніну — 8 гадоў.
139	У сьпісе для абмену вязьняў з 40 чалавек, падрыхтаваным польскім бокам і зацьверджаным двухбаковым пратаколам ад 3 жніўня 1932 г., былі не адньія толькі ксяндзы: апошніх было толькі 18 чалавек.
эміграцыі: гэта Хмара і Асіпчык'10, якія, прыкрываючыся патрыятызмам, праводзяць разбуральную камуністычную работу сярод беларускіх арганізацыяў.
На агульным зьезьдзе моладзі ў Нью-Брансўіку ў 1954 г.14‘ я паказаў пальцам на гэтых нікчэмнікаў, аднак найшлося пару асоб, якія зрабілі незадаволеныя міны — у тым ліку д-р Шчорс, які пазьней супрацоўнічаў зь імі.
Супольная нядоля на Лукішках, якая злучыла мяне й В. Рагулю, мала розьнілася ад жыцьця нашага народу, які перажываў жорсткі перасьлед ад фашыстоўскага B.B.W.R. Падчас гадзіннай прагулкі гутарылі на розныя тэмы, пра нядаўняе мінулае, якое пацяшала нас. Сапраўды, было аб чым пагаварыць, бо, нягледзячы на шматвекавую нядолю нашага народу, у вельмі хуткі час ён усьведамляўся нацыянальна. Калі падчас першых выбараў, што праводзіліся больш-менш дэмакратычна па ўсёй Заходняй Беларусі, правялі ўсіх 14 прадстаўнікоў, то выбары 1928 г., якія праводзіліся пад жорсткім тэрорам польскай адміністрацыі і калі толькі ў трох акругах былі выстаўленыя беларускія лісты142, зь іх правялі н прадстаўнікоў’43.
140 Аляксандар Асіпчык (1909—1990), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з Слоніму. У гады Другой сусьветнай вайны дзеяў у кірунку беларусізацыі Праваслаўнай царквы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Напачатку шчыльна супрацоўнічаў зь беларускімі япіскапамі, пасьля іхнага пераходу ў склад Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы выступіў супраць іх. У1947 г. заснаваў у Нямеччыне Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці.
141 Малаверагодна, што ў Нью-Брансўіку, які быў вотчынаю прыхільнікаў БНР, у 1954 г. прайшоў агульны (зн. надпалітычны) зьезд моладзі. Найхутчэй, гаворка пра сход Беларускага студэнцкага згуртаваньня ў жніўні 1954 гч якое падтрымлівала плятформу Рады БНР.
142 У 1928 г. беларускія нацыянальныя сьпісы выстаўляліся ў Наваградзкай, Лідзкай, Сьвянцянскай, Віленскай, Берасьцейскай, Беластоцкай і Гарадзенскай акругах (агульным лікам, такім чынам, — у сямі). Іншая справа, што посьпеху ў выглядзе праведзеных паслоў беларусам розных палітычных арыентацыяў удалося дабіцца сапраўды толькі ў трох акругах: Наваградзкай (з паслы-„змаганцы“), Сьвянцянскай (з паслы зь сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў) і ў Лідзкай (2 паслы зь сьпісу Янкі Станкевіча). Будучы пасол-.,змаганец“ Іван Грэцкі прайшоў у Сойм з украінскага сьпісу ў Берасьцейскай акрузе, а будучы старшыня Беларускага пасольскага клюбу ср
Неабходна адцеміць, што пасьля разгрому Грамады сялянская маса засталася сама з сабою, не з шматлікаю інтэлігенцыяй, вернай ідэі 25 Сакавіка. Другая частка здрадзіла свайму народу, перайшла на палянафільскі шлях: Р. Астроўскі з кампаніяй, Янка Станкевіч ды іншыя'44. Трэцяя, атрымаўшая ўрадавыя пасады, не хацела зважаць на пакуты свайго народу. Народ, застаўшыся сам з сабою, затаіў у сабе помсту, чакаючы спрыяльнага дня, каб помсьціцца на сваіх прыгнятальнікаў, а сваім „братам“ кінуць дакор, што яны ў цяжкі час пакінулі яго ды пайшлі будаваць сваё асабістае жыцьцё.
Вясною 1930 г. мяне з Лукішак перавезьлі ў карны вастрог Грудзёндз145, дзе я сядзеўтаксама асобна. Прабыўшы некаторы час, я пераканаўся, што польскі ўрад умысна стварыў жыцьцёвыя ўмовы ў некаторых карных вастрогах, каб хлопцаў з нацыянальных мяншыняў зрабіць камуністамі й гэтым паказаць перад заходнім сьветам, што ён, польскі ўрад, выконвае забавязваньне перад краінамі, данае на мірнай канфэрэнцыі ў Варшаве146, вядзе змаганьне не з нацыяналізмам, а з камуні-