Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Маё цьверджаньне можа пацьвердзіць Стась Станкевіч110, хіба не захоча, бо на дзядзьку не выпадае гаварыць. Але трэба мець грамадзкую адвагу й выяўляць усе злачыны, каго б ні было, нават роднага бацькі. Бесхрабетнасьць, прымірэнчанскі нахіл да некаторых асоб рабіў і робіць вялікую шкоду сярод нашага грамадзтва. Я. Станкевіч вымагаў ад прыбываючых у Амэрыку людзёў па 10—25 даляраў нібы на „Веду“ц1, якая друкавалася ў друкара польскага князя Друцкага-Любецкага дармова, а сам ён бескантрольна клаў грошы ў свае кішэні. Станкевіч ні цэнта ня даў на грамадзкія справы. Сёньня, палучыўшыся з доктарам Шчорсам112, утварылі „зьвяз“113 з мэтаю чужое дывэрсіі разьбіць БНР і вызвольнае змаганьне самастойнага гаспадарства Беларусь.)
1,0 Станіслаў Станкевіч (1907—1980), беларускі культурна-асьветніцкі й грамадзка-палітычны дзеяч, доктар філязофіі. Перад вайной удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху ў Вільні, выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам Барысаўскай акругі, акруговым намесьнікам Беларускай Цэнтральнай Рады ў Баранавічах. 31944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, з 1962 г. — у ЗІПА. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыё „Свабода", Інстытуце вывучэньня СССР (Мюнхэн), быў старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня й рэдактарам газэтаў „Бацькаўіпчына” (1948—1961) і „Беларус" (1962—1980).
111 „Веда“ — навукова-літаратурны часоігіс, які выдаваўся Янкам Станкевічам ад імя Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства Пранціша Скарыны ў 1951—1954,1973 і 1975 гг.
112 Мікола Шчорс (1913—1995), беларускі дзеяч, выпускнік мэдыцынскага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1935—1937 гт. — старшыня Беларускага студэнцкага саюзу. 3194° г. — старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. „групоўкі Шчорса“, якая супрацоўнічала з абвэрам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасьць стварыць беларускую
дзяржаву. 19 чэрвеня 1941 г. Міколу Шчорса абралі старшынём Беларус-іР
На наступным паядноўчым паседжаньні далі справаздачу Каруза й Стэповіч зь перамоваў зь Я. Станкевічам, які катэгарычна адмовіўся належаць да агульнага беларускага клюбу, не падаўшы ніякіх матываў114.
Пасьля справаздачы пачалі абмяркоўваць аб аб’еднаньні. На прапанову Гаўрыліка, што старшынём клюбу мае быць хтось з „Змаганьня“, Ярэміч катэгарычна не пагадзіўся.
Некалькіразовыя паядноўчыя паседжаньні не прывялі да супольнага дзеяньня ўсіх беларускіх прадстаўнікоў, дзякуючы Гаўрыліку, Грэцкаму, Валынцу, якія былі паслухмянымі карэспандэнта Барскага115, праз польскі камуністычны клюб у Сойме.
кага нацыянальнага цэнтру. Аднакуліпені 1941 г. пасьля наведаньня Беларусі адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці. Вярнуўся ў Варшаву. 3 восені 1944 г. — у Нямеччыне. У1946—1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаныіе, падтрымаў аднаўленьне БЦР. 31949 г. жыўу ЗША (НьюЁрк). У1950—1951 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, ініцыятар стварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, яго першы старшыня (1951—1955). У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні, разам зь Юр’ем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Віктарам Чабатарэвічам, Лявонам Савёнкам, Леанідам Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1958 г. — адзін з стваральнікаў Беларуска-амэрыканскага зьвязу. У канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці, зьехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў.
"5 У1957 гЯнка Станкевіч выйшаў з Рады БНР (у гэтым жа годзе Аляксандар Стагановіч стаў намесьнікам старшыні Рады БНР). Мікалай Шчорс і Янка Станкевіч у 1958 г. паспрабавалі стварыць „надграмадзкую" — не прыхільнікаў БНР і БЦР — арганізацыю: Беларуска-амэрыканскі зьвяз. Шчорс стаў старшынём арганізацыі, Станкевіч — віцэ-старшынём. Уваходзілі таксама Леанід Галяк, Міхась Бахар, Лёнгіна Брылеўская.
114	Янка Станкевіч сапраўды фактычна адразу пасьля пачатку працы Сойму засьведчыў немагчымасьць сваёй супрацы з клюбам „Змаганьне", адмовіўшыся падпісаць складзеную яго сябрамі прапанову спыніць судовыя справы супраць паслоў БСРПКI. Грэцкага й А. Стагановіча. Сваю пазыцыю ён, аднак, арі'умэнтаваў, заявіўшы, што прапанова складзеная ў відавочна правакацыйным тоне і ў такім выглядзе можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных.
1,5	Магчыма, тут маецца на ўвазе Ежы Варскі-Варшаўскі.
Аднаго дня, вяртаючыся з Варшавы ў Наваградак, я быў арыштаваны. Сьледчыя ворганы мелі на гэта права, бо Сойм памылкова не завесіў мае справы, а я быў арыштаваны перад выбарамі. Пасьля арышту сьледчы з паліцыяй паехалі дамоў і рабілі абшукі, але нічога не знайшлі. Назаўтра ў суправодзе самога ваяводы Бэчковіча116 сьпераду, а старасты назадзе, пад велізарным канвоем мяне адвезьлі на станцыю Наваельня, а там цягніком у гарадзенскі вастрог, дзе пасадзілі ў адзіночку. У вастрозе мне было нядрэнна, дзякуючы інспэктару адміністрацыі Паўліку, зь якім я служыў у расейскай арміі. Усё, што мне было трэба, дастаўлялася — зразумела, за мае гроіпы.
У другой палове лістапада 1928 г. мяне перавезьлі ў Наваградак на суд, які распачаўся 28 лістапада. Найболей мяне і Аляшкевіча абыходзіла, што нас злучылі з камуністамі ў адзін працэс, але што можна было зрабіць зь бяспраўнымі палякамі117? На судзе было сорамна ўзьняць вочы перад знаёмымі, якія прыйшлі слухаць гэты трагіфарс. Мяне і Аляшкевіча баранілі аплочаныя мною адвакаты, Сьмяроўскі1*8 з Варшавы і Сьвірыд119 з Наваградку. Старшыня суда — ведамы белару-
116 Зыгмунт Казімер Бэчковіч (Beczkowicz) (1887—1985), польскі палітык і дзяржаўны дзеяч, у 1926—1931 — наваградзкі, у 1931—1933 гг. — віленскі ваявода. Выступаў за правядзеньне больш гнуткай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларусаў.
117 Так у арыгінале. Тут, відавочна слова „бяспраўныя" трэба разумець як „тыя, якія не трымаюцца прававых нормаў“.
1,8 Яўген Сьмяроўскі (Smiarowski) (1878—1932), польскі юрысті палітычны дзеяч. 3 1920 г. быў абаронцам у палітычных працэсах (найболып вядомы — Берасьцейскі працэс 1931—1933 гг. над 11 былымі апазыцыйнымі пасламі Сойму). Быў вядомы як выдатны судовы прамоўца.
1,9 Павал Сьвірыд (1886—1948), наваградзкі адвакат, удзельнік беларускага нацыянальнага руху. Зь сялянскай беднай сям’і. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (юрыст). Удзельнік Першай сусьветнай вайны (афіцэр). У 1920—1930-я гг. — адвакат у Наваградку. У ліпені 1941 г. стварыў і ўзначаліў Беларускі камітэт у Наваградку. Потым галоўны судьдзя на Заходнюю Беларусь. У 1943 — пач. 1944 г. — судзьдзя Акруговага суда ў Баранавічах. Браў удзел у правядзеньні Ўсебеларускага Праваслаўнага Сабору ў 1942 г., быў прыхільнікам аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. У 1944 г. — радны Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне.
сажорца Мурза-Мурзіч12“.
Першы дзень суду быў немажлівы, бо Мурза-Мурзіч ня толькі абвінавачаным гаварыць не даваў, але нават і абароне. На другі дзень сытуацыя зьмянілася, бо прыехаўшы адвакат Сьмяроўскі ня мог сьцярпець гэтакіх адносін. Павышаным голасам, стукнуўшы па стале кулаком, сказаў: „Цо тутай, царат чы чрэзвычайка?“уі'. Мурза-Мурзіч паклікаў яго да парадку, але ў сваім стаўленьні да абвінавачаных зьмяніўся непазнавальна.
Сьведкамі абвінавачваньня былі тайная паліцыя і розныя адпадкі грамадзтва — такія, як Янкоўскі з-пад Турца, які быў сьведкам на Грамаду, Пятроўскі, Саветлік, які вучыўся колісь са мною і заўжды перапісваў усе заданьні ад мяне. Сьведач Цьвірка-Гадыцкі, тайняк у часе сьведчаньня на мяне, па заканчэньні выйшаў; зараз жа за ім пайшоў адвакат Гонігвілі. Гэты ж сьведач, выйшаўшы ў пакой сьведак, інфармаваў паліцэйскага асьпіранта Крамеса (а Гонігвілі падслухаў). Як сьведчыў Крамес, то Гонігвілі задаў сьведку пытаньне: што яму гаварыў папярэдні сьведка? Крамес, зьмяшаўшыся, адказаў „ніц“, на што адвакат сказаў, што да гэтага сьведкі пытаньняў больш ня мае. Пасьля гэтага ніхто Крамесу не задаваў пытаньняў. Гэта на ўсіх зрабіла вялікае ўражаньне, а на суд — прыгнечаньне.
Сьведка Янкоўскі плёў на мяне, што я меў тэлефанічную сувязь з НКВД каля Радашкавіч і другія небыліцы, але як яго ўзялі ў крыжавы агонь абвінавачваньне і абарона, ён папрасіў суд звольніць яго ад пытаньняў, што выклікала да агульнага сьмеху на салі.
3 маіх сьведкаў на ўвагу заслугоўвае сьв. пам. В. Рагуля, які, сьведчачы, гутарыў па-беларуску, нягледзячы што Мурза-Мурзіч зьвярнуў яму ўвагу. Рагуля сказаў: „Знаю калегу А. Стагановіча з 1905 г. Сёньняшняя ягоная палітычная плятформа болей радыкальная за маю, але, знаючы Стагановіча, я поўнасьцю веру, што ён ня быў, ня ёсьць і ня будзе камуністам, нягледзячы на тое, што суд сёньня разглядае ягоную справу з арт. 102-га Расейскага Кар-
Аляксандар Мурза-Мурзіч (Murza-Murzicz), наваградзкі судзьдзя. У 1928 г. быў пастаўлены на 4-м месцы Соймавага выбарчага сьпісу Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам у Наваградзкай акрузе, аднак паслом стаць ня здолеў з-за выбарчага посьпеху ў гэтай акрузе стагановіцкага „Змаганьня“.
121	„Што тут, царызм ці чрэзвычайка?" (польск.).
нага Кодэксу'22 як камуністага, а таксама ніякія цёмныя сілы ня выведуць Стагановіча зь незалежніцкіх шляхоў для свае Бацькаўшчыны-Народу“.
Зараз жа пачуліся воплескі на салі, якія Мурза-Мурзіч прыпыніў.
Пракуратар сказаў наступнае: „Высокі суд! Суд мае перад сваім абліччам абвінавачваемага Стагановіча, які паводле асобных сьведкаў зьяўляецца выбітным грамадзянінам Рэчы Паспалітай.
Ці суд можа паверыць такім сьведкам у параўнаньні з шэрагам сьведкаў зь ліку дзяржаўных чыноўнікаў і служачых, а таксама тых грамадзянаў Рэчы Паспалітай, якія заслугоўваюць на асаблівы давер?!
Нягледзячы на тое, што абвінавачваемы паходзіць зь вёскі і зьяўляецца селянінам, аднак жа сваёй хітрасьцю ён ужо ад доўгага часу здолеў ашукаць (падмануць) некаторых дзяржаўных службоўцаў. I гэта дазволіла Стагановічу праводзіць сваю шатанскую дзейнасьць, маючы на мэце адарваньне „ўсходніх крэсаў“ ад Рэчы Паспалітай. Да такіх абвінавачваемых суд ня мае права быць паблажлівым (лагодным). Ёнмусіць вынесьці ім асабліва суровы прысуд, караючы па ўсёй строгасьці польскіх законаў".