Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У адноўленай пасьля Першае сьветавое вайны Полынчы не магло ўстабілізавацца ані палітычнае, ані гаспадарчае жыцьцё. Частыя зьмены ўраду давялі ў шмат якіх мясцовасьцях да забурэньняў, якія жоретка
У лістападзе 1922 г. пасламі польскага Сойму абралі беларусаў Антона Аўсяніка, Сяргея Барана (Баранава), Уладзімера Каліноўскага, Міхала Кахановіча, Васіля Рагулу, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Пятра Мятлу, кс. Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Сымона Якавюка, Фабіяна Ярэміча, сэнатарамі — Вячаслава Багдановіча, Аляксея Назарэўскага й Аляксандра Ўласава. Праз паўгоду Ўладзімера Каліноўскага, пазбаўленага мандату за адсутнасьць польскага грамадзянства, замяніў Павал Валошын. У 1923 г. Сяргея Барана арыштавалі за ўдзел у антыпольскай партызанскай дзейнасьці, а Сымон Якавюк, каб пазьбегнуць такога самага лёсу, уцёк у Літву. Мандаты двух апошніх паслоў так і засталіся для беларусаў страчанымі.
былі здуіпаны жаўнерамі й паліцыяй. Тагачасныя падзеі, як на Ўсходзе, так і на Захадзе, а таксама патаёмныя кантакты на два бакі — хто болей заплоціць, учынкі Р. Астроўскага49 ды іншых спрычыніліся ў 1925 г. да падзелу Беларускага пасольскага клюбу на тры партыі: БСР Грамада50, Сельсаюз51, „Хрысьціянская дэмакратыя"52, а рэшта засталася беспартыйнаю53. Да траўня 1926 г. Грамада на правінцыі не праяўляла амаль
49 Радаслаў Астроўскі (1887—1976), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У1924—1936 гг. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Віцэ-старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў 1925—1927 гг., дырэктар Беларускага каапэратыўнага банку. У1928—1936 — актыўны прапагандыст супрацы заходнебеларускага нацыянальнага руху з польскімі санацыйнымі ўладамі. Падчас Другой сусьветнай вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у сьнежні 1943 г. — абраны прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. У верасьні 1945 г. прыпыніў дзейнасьць БЦР, але ў сакавіку 1948 г. на просьбу Міколы Шылы, Юр’я Сабалеўскага, Мікалая Сьцяпанава й Васіля Рагулі аднавіў БЦР, што, як і Рада БНР (у якую ўваходзіў Аляксандар Стагановіч), лічыла сябе адзіным прадстаўніцтвам беларускага народу на эміграцыі. Ідэйны апанэнт Стагановіча на эміграцыі. Пасьля вайны Р. Астроўскі жыўу Заходняй Нямеччыне, Швайцарыі, Аргентыне, Брытаніі, з 1962 г. — у ЗША. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры згодна з тастамэнтам.
50 Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ) — масавая левая партыя, якая дзеяла ў Заходняй Беларусі ў 1925—1927 гг. Колькасьць яе сябраў дасягала больш за іоо тыс. чалавек. У1927 г. польскія ўлады ліквідавалі БСРГ.
51 Маецца на ўвазе Беларускі сялянскі саюз (БСС) — заходнебеларуская партыя, створаная ў лістападзе 1925 г., кіраўнікі якой падкрэсьлівалі супярэчнасьць інтарэсаў сялянства й гарадзкога пралетарыяту. Фактычна спыніла сваё існаваньне ў 1928—1929 іт., але афіцыйна не ліквідоўвалася, і нават у 1930-х гг. былыя лідэры часам выкарыстоўвалі яе шыльду.
52 „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“ — беларуская нацыяналдэмакратычная партыя, паўстала ў 1917 г. як Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць. Яе заснавальнікамі й ідэолягамі былі беларускія каталіцкія ксяндзы. Пад назвай „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" існавала з 1926 да 1936 г., калі рэарганізавалася ў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне.
53 Насамрэч 24 чэрвеня 1925 г. адбыўся афіцыйны падзел Беларускага пасольскага клюбу на 2 часткі: Беларускі пасольскі клюб (паслы А. Аўсянік іР
ніякай палітычнай дзейнасьці, толькі пачалася грызьня ў Вільні. 3 траўня 1926 г. Пілсудзкі за падтрымку ягонага путчу нацыянальнымі мяншынямі ў Сойме54 дазволіў Грамадзе легальна праводзіць палітычную дзейнасьць у чатырох ваяводзтвах. У гэтым часе ўтварылася, адкалоўшыся ад „Вызваленьня"55, Партыя Хлопска56 з пасламі: Ваявудзкі57, Хамінскі58, Балін59, Шакун6°, Шапель61, Галавач62 і Фідаркевіч63.
3 дня дазволу пачалі арганізоўвацца як грыбы пасьля дажджу
(у 1926 г. з клюбу выйшаў), В. Рагуля, кс. А. Станкевіч і Ф. Ярэміч, сэнатары В. Багдановіч, А. Назарэўскі й А. Ўласаў) і Пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (паслы П. Валошын, П. Мятла, С. РакМіхайлоўскі й Б. Тарашкевіч). На прыхільнікаў Беларускага сялянскага саюзу (В. Рагуля й Ф. Ярэміч) і „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" (кс. А. Станкевіч) неафіцыйна падзяляўся ўжо новы Беларускі пасольскі клюб, але фармальнага афармленьня ў выглядзе заснаваньня асобных фракцыяў гэта ніколі не набыло, тым болып што гэтыя дзьве партыі ўзгоднена дзеялі ня толькі на парлямэнцкім грунце, але й падчас правядзеньня пазапарлямэнцкай працы.
54 Гэтае сьцьверджаньне Аляксандра Стагановіча не зусім дакладнае. Беларускія парлямэнтары сапраўды адразу пасьля травеньскага перавароту 1926 г. пэўны час вагаліся, падтрымаць ім дзеяньні Пілсудзкага ці не, але ўрэшце, не атрымаўшы ад апошняга ніякіх канкрэтных абяцаньняў, паслы абедзьвюх беларускіх фракцыяў вырашылі ўстрымацца ад галасаваньня за кандыдатуру Пілсудзкага на пасаду прэзыдэнта Полыпчы. Таксама ўсе беларускія паслы адзінагалосна выступілі супраць унясеньня зьменаў у Канстытуцыю, якія пашыралі ўладу ўраду й прэзыдэнта Польшчы й адначасова абмяжоўвалі паўнамоцтвы парлямэнту.
55 Польская народная партыя (ПСЛ) „Вызваленьне" (Polskie Stronnictwo Ludowe (PSL)„ Wyzivoleme‘r) — польская сялянская партыя левацэнтрысцкай арыентацыі, якая дзеяла ў 1915—1931 гг. Мела даволі лібэральную праграму ў нацыянальным пытаньні, выказвалася за забесьпячэньне нацыянальным меніпасьцям у Польшчы асноўных нацыянальных правоў.
56 Маецца на ўвазе Незалежная сялянская партыя (НПХ) (Niezalezna Partja Chlopska) — радыкальная сялянская арганізацыя, якая дзеяла ў Польшчы ў 1924—1927 гг. Фактычна яна была аналягам Беларускай сялянска-работніцкай грамады на этнічна польскіх землях.
57 Сыльвэсгар Ваявудзкі (Wojewodzki) (1892—1938), польскі грамадзка-
палітычны дзеяч. Меў маёнтак на Лідчыне. У 1919—1921 гг. штатны афіцэр
II аддзелу Галоўнага камандаваньня Войска Польскага. У1922—1927 гг.
<Ў пасол Сойму Польшчы, выбраны зь сьпісу Польскай народнай партыі „Вызваленьне11. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. 3 1928 г. жыў у Гданьску. Удзельнік Эўрапейскага сялянскага кангрэсу 1930 г. у Бэрліне. 3 1930 г. — у Менску. У 1931 г. яго арыштавалі, у 1933 г. — асудзілі на 10 гадоў лягераў. У1936 г. адбылося дадатковае расьсьледаваньне. 25 красавіка 1938 г. Ваявудзкага асудзілі да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны.
58	ЛюдвікХаміньскі (Chominski) (1890—1958), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, прыхільнік краёвай ідэі. Жыў у Вільні. У1922—1927 гг. быў паслом Сойму Полыпчы, у 1922—1925 гг. уваходзіў у Пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьне", у 1925—1927 гг. — у Клюб працы. Выступаў на працэсе над лідэрамі БСРГ вясной 1928 г. у якасьці сьведкі. Згадваецца Аляксандрам Стагановічам у ліку заснавальнікаў Незалежнай сялянскай партыі абсалютна памылкова: Хаміньскі ніколі ня быў сябрам гэтай арганізацыі й нават ня быў да яе блізкі.
59	Станіслаў Балін (Ballin) (1897—1937), польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У1916—1917 гг. — сябра БСГ, з 1917 г. — сябра ПСЛ „Вызваленьне". Заўсёды падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. 3 1922 па 1927 г. быў паслом польскага Сойму, першапачаткова ўваходзіўу Пасольскі клюб ПСЛ „Вызваленьня", пасьля зь яго выйшаў і стаў адным з заснавальнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Па яе роспуску выехаў у Гданьск і ўступіўу Камуністычную партыю Полыпчы (КПП). У1928 г. быў у Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, дзе арганізоўваў кампанію ў абарону БСРГ. 31929 г. — у СССР, вучыўся ў Міжнароднай ленінскай іпколе ў Маскве. Арыштаваны ў 1934 г. Расстраляны.
60	Уладзімер Шакун (Szakun) (1883—1944), польска-беларускі грамадзкапалітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 31922 па 1927 г. — пасол польскага Сойму, прайшоў у яго ў Наваградзкай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне". 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. У верасьні 1927 г. разам з Антонам Шапелем падаваў заяву на ўступленьне ў Беларускі пасольскі клюб, але яго не прынялі. Па сканчэньні пасольскіх паўнамоцтваў яго арыштавалі, пасьля вызваленьня з турмы пакінуў палітыку. Жыў па-за межамі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусьветнай вайны загінуў у канцэнтрацыйным лягеры Штудгоф.
61	Антон Шапель (SzapieV) (1891—1944 (?), польска-беларускі грамадзкапалітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 па 1927 г. быў паслом польскага Сойму, прайшоў у яго ў Сьвянцянскай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне". 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. &
гурткі Грамады. Да хуткага росту Грамады ў вялікай меры спрычыніўся тадышні пасол сьв. п. Васіль Рагуля, які на мітынгах на працягу мінулага часу выгалошваў гострыя прамовы супраць палякаў за іхныя злачынствы супроць беларускага народу. Надзвычайны рост гурткоў спанукаў Грамаду да закладваньня народных дамоў, бібліятэк-чытальняў, ладжаньня канцэртаў, прадстаўленьняў, рэфэратаў, палітычных мітынгаў. Усё гэта спрычынілася да ўсьведамленьня й росту ахвярнасьці нашага народу, а таксама да разуменьня абавязкаў перад Бацькаўшчынаю. Грамаду падтрымалі другія мяншыні — жыды, татары, нават некаторыя палякі зь ліку ўрадоўцаў: пракурор акружнога суда, ня памятаю прозьвішча, віцэ-ваявода Серафімовіч, швагер Трэпка, Бокун з жонкаю, шмат ніжніх урадоўцаў і паліцыянтаў.
Як ведама, варожа ставіліся да грамадаўскага руху расейцы й тыя беларускія янычары, якія не маглі зразумець, што яны належаць да апрычонай нацыі-народу, які ў даўнюю мінуўшчыну меў сваё незалежнае дэмакратычнае гаспадарства, якое першае ўнясло культуру ўУсходнюю Эўропу. Велізарны ўздым Грамады занепакоіў ворагаў беларускага народу — расейскі бальшавізм і польскі паўфашызм. Яны баяліся,
іР У1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас вайны жыў у Варшаве, пасьля выехаў у родныя мясьціны. Далейшы лёс невядомы.
62	Фэлікс Галавач (Holowacz) (1886—1972), беларуска-польскі грамадзкапалітычны дзеяч. Паходзіў з Валожыншчыны. У1917 г. быў сябрам БСГ. У 1922—1927 гг. быў паслом у польскі Сойм, прайіпоў у яго ў Лідзкай акрузе паводле сьпісу ПСЛ „Вызваленьне". Падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. У1924 г. — адзін з стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. У студзені 1927 г. яго разам з пасламі ад БСРГ арыштавалі. Вызвалілі праз 18 месяцаў без суда. У1939 г. — арыштаваны савецкімі ўладамі, вывезены ў Казахстан. Падаваў заяву на ўступленьне ў армію Андэрса, аднак яе не задаволілі. Пасьля вайны жыў на захадзе Польшчы, займаўся арганізацыяй там дзяржаўнай адміністрацыі й харчовай прамысловасьці.