Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
63	Альфрэд Фідэркевіч (Fiderkiewicz) (1886—1972), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, лекар. 3 1922 па 1927 гг. — пасол польскага Сойму, да 1924 г. — сябра пасольскага клюбу ПСЛ „Вызваленьне“, пасьля — НПХ. Меў шчыльную сувязь з КПП і блізкімі да яе арганізацыямі. Падчас вайны дзеяў у падпольлі, неаднаразова арыштоўваўся немцамі. У1943 г. яго зьмясьцілі ў канцэнтрацыйны лягер у Асьвенцім, быў лекарам у бараках для сухотнікаў. У1945 г. — сябра Краёвай рады нарадовай (КРН), прэзыдэнт г. Кракава.
каб грамадаўскі ўздым разам з „Узвышшам"64 не прагналі няпрошаных „вызваліцеляў" з свае роднае зямелькі. Меркаваньні нашых ворагаў злучылі іх супраць беларускага вызвольнага руху. Абедзьве тыраніі як бы дагаварыліся зьнішчыць беларускае змаганьне — як грамадаўскае, гэтак і ўзвышанскае ў БССР.
У праграме Грамады не было ніводнага пункту, які б заклікаў да якіх-небудзь гвалтаў ці самаволі, аднак наплыў камуністычных правакатараў з-за мяжы стараўся справакаваць маласьведамых грамадаўцаў, асабліва пры мяжы савецка-польскай, да збройных нападаў на ўрадавыя ўстановы. У гэтым камуністычным правакатарам дапамагалі польскія, якія выконвалі тыя самыя заданьні.
У памятную трагічную ноч з 14 на 15 студзеня 1927 г. падчас арышту грамадаўскіх паслоў у Заходняй Беларусі было арьіштавана 3 854 асобы. Вялікі смутак перажываў народ, даведаўшыся аб гэтай трагічнай падзеі, толькі ворагі лікавалі.
Каб дакладна даведацца аб тым, еду ў Наваградак, іду да Чатыркі65, зь якім быў у добрых адносінах, аднак ён нічога канкрэтнага ня знаў,
64 „Узвышша“ — літаратурна-мастацкае згуртаваньне беларускіх пісьменьнікаў, якое існавала ў Менску з 1926 па 1931 гг. Як і Інбелкульт, успрымалася польскімі афіцыйнымі ўладамі як закамуфляваная рэвалюцыйная арганізацыя, пад шыльдай якой бальшавікі рыхтуюць антыпольскія правакацыі. Такоеўспрыманьне культурна-асьветныхустановаў Савецкай Беларусі знайшло адлюстраваньне ў патаемных дакумэнтах польскіх паліцыі й выведкі ды паказвала іх схільнасьць што да трактаваньня ўсяго беларускага руху як зьявы, абсалютна штучна й беспадстаўна створанай бальшавікамі дзеля сваіх мэтаў. Можна прыпусьціць, што пытаньні пра сувязі з „Узвышшам“ задавалі Стагановічу польскія сьледчыя падчас ягоных арыштаў, з-за чаго і ў яго склалася ўражаньне, што такая антыпольская дывэрсійная арганізацыя сапраўды існавала. Між тым дакумэнтальных пацьверджаньняў гэтаму факту пакуль ня выявілі.
65 Міхал Чатырка (1883—?), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1924—1934 ггвыкладаў у Наваградзкай беларускай гімназіі фізыку й матэматыку. Быў старшынём Наваградзкай павятовай управы ТБШ. У 1927 г. абраны дэпутатам і сябрам управы Наваградзкага павятовага сойміку. Пасьля ліквідацыі гімназіі ў 1934 г. польскія ўлады выслалі Чатырку ўзаходнюю Польшчу (Цехануў). Увосень 1939 г. вярнуўся ўЛюбчу, уякой нарадзіўся. Тут саветы арыштавалі яго й выслалі ў Ачынскія лягеры (Краснаярскі край), дзе ён і памёр.
толькі тое, што падалі польская прэса й радыё. На шляху ў Наваградак мне ў некалькіх пунктах рабілі абшукі. Я зразумеў, што справа паважная, бо ўся паліцыя й войска былі напагатове. Шалёны тэрор, якога не перажываў ніводны народ, хіба толькі жыды — ад чорнай сотні66 за царскім часам. Паліцыя, прыяжджаючы ў вёску, зьдзірала стрэхі з будынкаў, з камораў высыпалі ўсё ў адну горбу — муку, крупу, авёс, ячмень, грэчку і інш. Зьдзек, гвалт, неабмежаваную самаволю рабілі тыя, у якіх на штандарах напісана: „За нашу і вашу волю^. Дзясяткі тысячаў беларускіх сыноў паверылі ў гэты надпіс і пайшлі ў так званыя крэсавыя палкі — Наваградзкі, Лідзкі, Слонімскі, Віленскі і інш.68, адкуль не вярнуліся, аддаўшы свае жыцьці. Ашуканчую нялюдзкую палітыку да беларускага народу праводзілі польскія ўрады розных колераў. Аднак ні шалёны тэрор, ні вастрогі, кары, подкупы не змаглі зламаць імкненьня нашага Народу да самастойнага незалежнага жыцьця.
Па ліквідацыі Грамады засталося ТБШ з шырака раскіданымі акруговымі ўправамі і аддзеламі па вёсках. Часта кантраляваныя паліцыяй, яны праводзілі нацыянальную працу.
Як я вышэй зазначыў, сьв. п. Ф. Абрантовіч пакінуў мне як бы загад — узьняць жыцьцёвы ўзровень майго народу. Нягледзячы на маё варожае стаўленьне да ўсяго польскага, я паставіў сабе за заданьне арганізаваць земляробскі гурток, які б у гаспадарчых справах мусіў быць пад даглядам павятовага гуртка земляробскага, у якім працавалі фахоўцы зь Менскай губэрні' Бокун, Сечка, Ф. Абрантовіч. Усе яны былі праціўнікамі палякаў і гутарылі па-беларуску.
На адным сходзе Грамады адзін чужаземец-пракамуніста зь вёскі
66 Чорная сотня — у Расеі ў 1905—1917 іт. абагуленая назва некалькіх скрайне правых арганізацыяў, якія выступалі пад лёзунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму й антысэмітызму.
67 Лёзунг „За нашу й вашу волю“ („О wolnosc naszq і waszq“) быўвельмі папулярны ў 1919 г. падчас наступленьня польскіх войскаў на ўсход на першым этапе польска-савецкай вайны. Яго выкарысгоўвалі ў прапагандзе для прыцягненьня на свой бок беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх нацыянальных элітаў дзеячы, блізкія да Юзэфа Пілсудзкага, які ў той час быў прыхільнікам т. зв. „фэдэрацыйнай” канцэпцыі пабудовы польскай дзяржаўнасьці.
68 Аляксандар Стагановіч мае на ўвазе палкі 1-й і 2-й Літоўска-беларускіх пяхотных дывізіяў, якія шляхам набору добраахвотнікаў палякі сфармавалі ў 1919—1920 гг. Акрамя пералічаных аўтарам, існавалі таксама Гарадзенскі, Ковенскі, Менскі, Беластоцкі, Слуцкі, Сувалкаўскі палкі.
Мотча закінуў нам, што мы працуем з палякамі. Мы даказалі беспадстаўнасьць ягоных закідаў, матывуючы тым, што гісторыя ня знае ніводнага народу, які, ня маючы сродкаў, вызваліўся з чужацкае няволі. Адным бальшавікам карысна бядота, галота, нішчыта. Агульны сход бальшынёю галасоў стаў на нашым баку.
1927 г. быў найтруднейшым годам для народу. Пасьля хоць кароткага, але свабоднага дзеяньня часоў Грамады пачаўся тэрор на ўсё і ўся беларускае. Амаль уся беларуская інтэлігэнцыя пазашывалася, ніхто носу не паказваў нідзе. Народ застаўся сам сабою; сялянская маса ня ведала што рабіць, з кім парадзіцца. Да гэтага хто-ніхто пайшоўу паліцыю, каб помсьціцца на сваіх палітычных праціўніках. Зь Вільні як цэнтру ніякіх вестак не было. Адзіным голасам у абарону супраць бяснраўя польскага ўраду быў голас сьв. п. кс. А. Станкевіча69, а ў Сойме сьв. п. В. Рагулі. Усе ўра-патрыёты лікавалі, што праз 30 гадоў і пацьвердзілі артыкуламі ў „Бацькаўшчыне", ганьбячы Грамаду70.
У жніўні 1927 г. Гарадзечанская валасная рада выбрала мяне валасным старшынём, аднак, нягледзячы на маё знаёмства з павятовым старастам Грынеўскім, на дамаганьне павятовага камэнданту паліцыі й рэфэрэнта бясьпечнасьці Сабегнанскага (?), Грынеўскі мяне не зацьвердзіў.
Пад канец 1927 г. канчалася кадэнцыя Сойму і сэнату з выбараў 1922 г. Трэба было думаць аб новых выбарах — ня дзеля таго, каб дабіцца ад польскага ўраду якой-колечы палёгкі, не! Бо ўжо было ўсім ведама, што польскі паўфашызм намагаецца праглынуць усіх беларусаў, 	Т —П" 7 •—' ■ '. ' ■ ' ;	' h.
64	Адам Станкевіч (1891—1949), беларускі грамадзка-палітычны, рэлігійны й культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідэраў „Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі". IІа працягу ўсёй сваёй сьвятарскай дзейнасьці зьвяртаўся да вернікаў з казанямі на беларускай мове. У1922—1927 гг. быў паслом польскага Сойму.
70	Стагановіч, відаць, мае на ўвазе артыкулы Янкі Станкевіча, у якіх ёв спачатку крытыкаваў толькі што выдадзеныя ўспаміны Васіля Рагулі, а пасьля адказваў сваім апанэнтам, якія выступілі ў абарону Рагулі — А. Негнявіцкаму (Аляксандру Орсу) і Аляксандру Стагановічу: Станкевіч Я. На бакох „Успамінаў“ В. Рагулі // Бацькаўшчына. №18 (404). 4 траўня 1958. С. 2—3; №19 (4°б)н траўня 1958. С. 2—3; №20 (406). івтраўня 1958. С. 3—4; Станкевіч Я. Чыя тэндэнцыя? // Бацькаўшчына. №34 (420). 7 верасьня 1958. С. 3—4; Станкевіч Я. Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны „Ўспамінаў“ В. Рагулі // Бацькаўшчына. №35 (421). 14 верасьня 1958. С. 4.
каб і сьледу па іх не засталося. Але неабходна было паказаць палякам, што мы жывём і нас ніякая сіла ня здолее зьнішчыць.
Як стала вядома, што новыя выбары вызначаны на 4 сакавіка ў Сойм і 11 сакавіка 1928 г. у Сэнат, пачаўся рух сярод сялянства, распачаліся нелегальныя паседжаньні ў акруговай управе ТБШ у Наваградку, кіраўніком якое быў Анастазі Аляшкевіч71 зь мястэчка Любча, адзіны інтэлігент, які застаўся з народам.
Аднаго дня Аляшкевіч выклікаў мяне ў Наваградак. Прыехаўшы ў управу, засьпеўтам I. Дварчаніна зь Вільні, зь якім ня бачыўся 13 год72. 3 управы А. Аляшкевіч, I. Дварчанін і я пайшлі ў гатэль, дзе Дварчанін паінфармаваў нас аб сытуацыі ў Вільні й будучых выбарах. Ад яго мы даведаліся, што Астроўскі, Луцкевіч і Коўш73 парвалі з Грамадою ў вастрозе й маюць складаць лісту ў Наваградзкай акрузе, на якой будзе кандыдаваць і М. Чатырка. Віленская інтэлігэнцыя, вылучаючы „Хрысьціянскую дэмакратыю", ня хоча складаць лістоў. Я. Станкевіч74 катэгарычна адмовіўся мець якую-небудзь сувязь з пазасталай нашай інтэлігенцыяй.
Абмеркаваўшы ўсе праблемы, Дварчанін запрапанаваў скласьці лісту па Наваградзкай акрузе, але дзе ўзяць кандыдатаў? Інтэлігенцыя слухаць не хацела; сапраўды, каму хацелася сядзець 6—8—10—12 гадоў, а можа й вечную катаріу. Гэта чакала кожнага беларуса, які ня меў на-
71 Пра Анастаса Аляшкевіча дадаткова пакуль вядома толькі тое, што ў 1928 г. ён працаваў настаўнікам у Наваградку й жыў на Замкавай вуліцы, 7. Ва ўспамінах адной з актывістак КПЗБ і ў кнізе „Памяць" гэты дзеяч увогуле фігуруе як .Анастасія Аляшкевіч“ (Мнхалевская В. Д. В деревнях Новогрудчнны // Годы нспытаннй н мужества / Сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевяч. Мннск, 1973. С. 134; Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. Мінск, 1996. С. 257, 266).
72 Ігнат Дварчанін вярнуўся ў Вільню ў 1926 г. пасьля заканчэньня навучаньня ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.
73 Аляксандар Коўш (1890—1943), беларускі грамадзка-палітычны й рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар, адзін зь лідэраў БСРГ і бухгальтар Беларускага каапэратыўнага банку.
74 Ян (Янка) Станкевіч (1891—1976), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнавец, доктар славянскай філялёгіі й гісторыі. Скончыў Праскі ўнівэрсытэт. У 1928—1930 гг. быў паслом польскага Сойму. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі.