Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
меру запрадацца палякам. Сп. Дварчанін запрапанаваў мне і Аляшкевічу кандыдаваць такім парадкам: я на першае месца, Дварчанін на другое, Аляшкевіч трэці. Далейшыя кандыдатуры Дварчанін абяцаў у хуткім часе падшукаць.
Пачуваючы сябе слабым на такое адказнае становішча ды на першае месца, я, адмаўляючыся, запрапанаваў Аляшкевіча на першае. Дварчанін, выясьняючы сытуацыю, зьвярнуў увагу, што калі Аляшкевіч адыдзе з акруговае ўправы ТБШ, то ня знойдзецца чалавека заступіць яго там, і могуць быць дрэнныя насьледкі. Акрамя таго, Дварчанін сказаў, што маё імя на Наваградчыне больіп вядомае, наватсярод радыкальных урадаўцаў, якія паходзілі зь мяжы польска-савецкай.
Здаючы сабе справы з насьледкаў, якія чакаюць у будучыні мяне й маю сям’ю, мне было сорамна ўтакі цяжкі час адмовіцца. Гэта было б раўназначна здрадзе свайму Народу. I я даў згоду кандыдаваць на періпым месцы зь лісты №39 „Змаганьне" па Наваградзкай акрузе. 3 прычыны адсутнасьці кандыдатаў у Сэнат ліста не была складзена. Пастанавілі галасаваць на лісту №1875 — г. зн. сьв. п. В. Рагулю.
Па Наваградзкай акрузе былі складзеныя наступныя лісты: Грамадаўская ліста №40 — Тарашкевіч76, Рак-Міхайлоўскі77, Мятла78, Вало-
75 №18 на парлямэнцкіх выбарах 1928 г. меў выбарчы сьпіс Блёку нацыянальных меншасьцяў, які ўтварылі прадстаўнікі часткі беларускіх (Беларускі сялянскі саюз, „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", Беларускае праваслаўнае дэмакратычнае аб'яднаныіе), украінскіх, нямецкіх і габрэйскіх нацыянальных арганізацыяў.
* Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), беларускі грамадзка-палітычны й культурна-асьветны дзеяч, аўтар „Беларускай граматыкі для школ“. У 1922—1927 гг. — пасол польскага Сойму, у 1925—1927 гг. — старшыня Беларускай сялянска-работніцкай ірамады.
77 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), заходнебеларускі дзеяч, пасол польскага Сойму (1922—1927), адзін зь лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаў у БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
78 ІІятро Мятла (1890—1936), беларускі грамадзкапалітычны й культурны дзеяч. У 1922—1927 гг. — дэпутат польскага Сойму. Адзін з стваральнікаў і лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаў у БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
шын” і Дударовіч80 зь вёскі Асташын каля Любчы. 3 гэтае лісты былі закрэсьленыя акруговаю камісіяй усе чатыры быўшыя грамадаўскія паслы, якія сядзелі ў вастрозе на Лукішках у Вільні.
Ліста №39 „Змаганьне": Стагановіч, Дварчанін, Гаўрылік81, Крынчык82, Аляшкевіч і Лойка83.
Ліста №38, камуністычная: Варскі-Варшаўскі84, Сахацкі85 й Грыц86 зь вёскі Ваўковічы. Першыя два былі выкрасьленыя зь лісты.
79	Павал Валошын (1891—1937), беларускі палітычны дзеяч. У 1923— 1927 гг. — пасол польскага Сойму, адзін з стваральнікаў БСРГ. 3 1927 па 1932 г. — зьняволены ў польскай турме. 31932 г. — у Менску. Рэпрэсаваны.
80	Іван Дударовіч — селянін зь вёскі Асташын Наваградзкага павету.
81	Язэп Гаўрылік (1893—1937), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. У1922—1928 гг. выкладаў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі беларускую мову й сьпевы. 31928 па 1930 г. — пасол польскага Сойму, старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне".
82	Павал Крынчык (1898—1975), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. У 1920-я гг. — актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай піколы, з 1927 г. — віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з траўня 1929 г. — сябра Галоўнай управы ТБШ. У1929 г. замяніўАляксандра Стагановіча ў Сойме, уваходзіў у Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клюб. У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі й асудзілі яго на 10 гадоў турмы. Зь верасьня 1932 г. у выніку абмену палітвязьнямі — у СССР, працаваў на гаспадарчай працы. У 1935 гНКВД БССР арыштаваў, асудзіў яго на 5 гадоў лягераў. Пасьля вызваленьня жыў у Слоніме.
83	Аляксандар Лойка, селянін зь вёскі Вялікая Слабада Ярэміцкай гміны Стаўпецкага павету (цяпер Турэцкі сельсавет Карэліцкага раёну).
84	Адольф Варскі-Варшаўскі (Warski-Warszawski) (1868—1937), польскі рэвалюцыйны дзеяч, адзін зь лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. У 1926—1927 гг. быў паслом ад камуністаў у польскім Сойме, у 1928 г. — выбраны ў Сойм паўторна. Пасьля яго абвінавацілі ў „правых" адхіленьнях, вызвалілі ад кіраўніцтва партыяй, і ён выехаўу Маскву, дзе працаваў у Інстытуце Маркса—Энгельса—Леніна. У1937 г. — арыштаваны й расстраляны.
85	Ежы Сахацкі (Sochacki) (Чашэйка-Сахацкі) (1892—1933), польскі камуністычны дзеяч. Да пачатку 1920-х гг. быў адным зь лідэраў ППС, з 1921 г. — сябра КПП і ЦК КПП. У1924—1927 і 1928 гг. — пасол польскага Сойму, уваходзіў у камуністычную пасольскую фракцыю. У 1928 г. быў пазбаўлены пасольскай недатыкальнасьці, эміграваўу СССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
86	Уладзімер І'рыц (1892—?), селянін зь вёскі Ваўковічы Наваградзкага
Ліста №41: Р. Астроўскі і М. Чатырка.
У Сэнат былі ліста: №18 — В. Рагуля, з пракамуністычнай лісты I. Малец87. 3 польскіх лістоў была ББВР88, ПГІС (Польская Партыя Сацыялістаў)89 і „Вызваленьне".
He вымяняючы польскіх лістаў, пачалася канкурэнцыя паміж беларускімі лістамі, а таксама камуністычнымі.
Мушу адцеміць, што па Наваградзкай акрузе было пару вёсак, якія былі пад уплывам хітрых абшарнікаў. Нягледзячы на тое, што называлі сябе беларусамі, яны выконвалі ўсе загады абшарнікаў. Адною з такіх вёсак была вёска Вераскава Любчанскае воласьці. У гэтай вёсцы праводзілася агітацыя супраць лісты „Змаганьне". Аднак пазьней, калі польскі фашызм утварыў партыю пад назовам OZN, уся вёска належала да гэтага новага твору, кіраўніком якога быў абшарнік Брахоцкі. Жыхароў гэтае вёскі ад заглады90 бальшавікамі ўратаваў сакратар гэтай арганізацыі. Ён працаваўу воласьці й здолеў спаліць сьпіс сяброў OZN. Камуністы, бачачы, што прайгралі, пусьціліся на правакацыю, друкуючы ў апошнюю перад выбарамі ноч адозвы з заклікам галасаваць за кандыдатаў №39 „Змаганьне". У гэтую ж ноч на хутары А. Мальца91 быў арышта-
іР павету, сябра мясцовай гміннай рады. Адначасова быў сябрам Баранавіцкага райкаму КПЗБ.
87 Іван Малец (1875 (?) — ?), рымар зь вёскі Мольнічы Наваградзкага павету. Сябра Баранавіцкага райкаму КПЗБ. Паводле ўспамінаў аднапартыйцаў, менавіта ў ягонай хаце звычайна адбываліся паседжаньні райкаму.
88 Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам (ББСУ) — праўрадавая партыя ў Полынчы, створаная ў канцы 1927 г. перад выбарамі ў парлямэнт. Складалася з разнародных элемэнтаў, якія ўвогуле ня мелі нейкай акрэсьленай палітычнай праграмы, але заўеёды падтрымлівалі ўсе дзеяньні Юзэфа Пілсудзкага. У Сойме II скліканьня ББСУ меўсамую вялікую фракцыю, але безумоўнай большасьцю не валодаў.
89 Польская сацыялістычная партыя (ППС) (Polska Partia Socjalistyczпа — PPS) — левая палітычная партыя ў Польшчы, заснаваная ў 1893 г. Да 1918 г. дзеяла ў асноўным на тэрыторыі Каралеўства Польскага. Адным зь яе лідэраў быў Юзэф Пілсудзкі. У міжваенны час дзеяла на ўсёй тэрыторыі Польшчы й заўсёды мела даволі значны ўплыў.
99 Заглада (ад польск. zaglada) — вынішчэньне.
91 Аляксандар Малец, селянін з Наваградзкага павегу. На выбарах у Сойм у 1928 г. ягоная кандыдатура стаяла на чацьвёртым месцы камуністычнага сьпісу №13 У Наваградзкай выбарчай акрузе.
ваны ўвесь штаб Баранавіцкага акружкаму. На падставе тае адозвы арыштавалі й мяне з Аляшкевічам. Правакацыя была на руку польскай паліцыі, якая далучыла нас да камуністаў, змайсграваўшы працэс.
Сядзелі ў Наваградзкім астрозе да суда разам з В. Рагулем і СокалКутылоўскім92, арыштаваным за шпегунства. Наваградзкі вастрог быў настолькі перапоўнены, што не ставала месца на падлозе. Мне міжвольна прыпомніліся словы Юрка зь п’есы „Мутэрка“93: хто ня знае, дзе будзе спаць у наступную ноч — ці ў мяккай пасьцелі на сваім ложку, ці на голых вастрожных нарах — ня мае права абзавадзіцца сям’ёю. (Я моцна перапрашаю жонку94, дзяцей за маё ўроджанае стаўленьне да свае Бацькаўшчыны-Беларусі. Нават сяньня, калі адною нагою стаю над магілаю.)
Я сядзеў з В. Рагулем у аднэй цэлі. Быў ён заўжды вясёлы, жартаўлівы, нягледзячы на тое, што ўдома пакінуў двое маленькіх дзяцей і гаспадарку без апекі. Гутарылі на тэмы сяньняшняга дня. Я і Аляшкевіч запэўнівалі В. Рагулю, што выбаршчыкі „Змаганьня“ аддадуць свае галасы за яго, бо мы ў двух адозвах заклікалі народ галасаваць за тых кандыдатаў у Сэнат, якія ня сыдуць з нацыянальных шляхоў у абароне свайго народу.
I гэта зьдзейсьнілася 11 сакавіка 1928 г. Камуністычны кандыдат у Сэнат I. Малец праваліўся, дастаўшы мінімальную лічбу галасоў95. За
92 Антон Сокал-Кутылоўскі (1892—1983), беларускі нацыянальны дзеяч, вайсковец. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. У сьнежні 1920 г. — камандзір 1-й Слуцкай брыгады. У міжваенны пэрыяд быў праваслаўным сьвятаром на Лунінеччыне.
93 „Мутэрка" („Настаўнік Мутэрка“) — драматычны абразок Максіма Гарэцкага, які ў 1920-я іт. шырока ставіўся беларускай мастацкай самадзейнасьцю.
9,1 Аляксандар Стагановіч ажаніўся з Марыяй Карпуцэвіч-Борыс у 1922 г. Як вынікае з успамінаў ягонай дачкі Тамары Стагановіч, зь сям’ёй Карпуцэвічаў-Борыс Аляксандар Стагановіч быў знаёмы яшчэ з 1906 г. (Стагановіч Т. Пра маіх бацькоў // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: Скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. 388—413). У Стагановічаў было чацьвёра дзяцей: Аляксандар (Шура), Леў (Лёва), Юры й Тамара.
95 Насамрэч камуністычны сэнацкі сьпіс (як і аналягічны сьпіс „Змаганьня") выбарчая камісія анулявала яшчэ да галасаваньня, таму галасамі, адданымі за яго, можна ўмоўна лічыць толькі 10 195 галасоў, прызнаных несапраўднымі. Ва ўсялякім выпадку, так сьцьвярджаў сакратар Баранавіцкага акруговага камітэту КГІЗБ „Макар“ (Фэлікс Кантар) у сваёй пасьлявы-<Р
Васіль Рагуля. 1928 г.
гэта сакратара Баранавіцкага акружкаму Кандрацюка выкінулі з партыі і назвалі правакатарам. Ліста Чатыркі—Астроўскага, якому палякі прарочылі перамогу, атрымала ўсяго 49 галасоў'6 і гэтым скампрамэтавалася. „Змаганьне", якое з-за тэрору паліцыі ня мела можнасьці праводзіць агітацыю, нягледзячы на шахрайствы выбарчых камісіяў з
барчай справаздачы: „У Сэнат мы атрымалі — ю 350 галасоў. Галасавалі дэманстратыўна на №13. Адносна малая колькасьць галасоў тлумачыцца, па-першае, тым, што акруга была ўжо разьбітая і бодьшая частка раёнаў ня мела сувязі, па-другое, і самае галоўнае — тое, што нумаркоў не было, і тыя, хто хацелі галасаваць, павінны былі самі напісаць № або лёзунг (які скажа А[круговы] К[амітэт])“ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 242-п. Воп. 1. Адз. зах. 54. Арк. 32).