Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
20 „Гоман“ — беларуская газэта, якая выдавалася ў Вільні лацінкай і кірыліцай зь лютага 1916 г. да канца 1918 г. Яе рэдактарамі былі Вацлаў Л астоўскі й Язэп Салавей (зь сярэдзіны 1917 г.).
Дзеля такога палажэньня жаўнерскія камітэты паставілі штабу дывізіі ўльтыматум: даць папаўненьне або скараціць фронт. Калі гэтага нельга выканаць, адказнасьць за прарыў фронту будзе на штабе дывізіі. Каб выйсьці з палажэньня, штаб дывізіі нагаварыў камандзіру корпусу францускай арміі, што дывізія скамунізаваная і яе неабходна зьняць з фронту і абяззброіць, што й было выканана на куцьцю 1917 г. За пару дзён перад адыходам з фронту штаб дывізіі выдаў загад, у якім прапаноўваў жаўнерам пакінуць зброю ў акопах дзеля таго, што прыйдзецца ісьці пешшу 200 км, на што ахвоча жаўнеры пагадзіліся.
У гэтым часе я знаходзіўся на высьпе Корф21, па дарозе ў Італію за купляю 17 аўтаў „фіят“ і канцылярыйных прыладаў дывізіі. Дзякуючы вытварыўшамуся стану на фронце, я змушаны быў павярнуцца ў полк, які ў гэты час ужо стаяў пабатальённа ў вёсках Македоніі. Сытуацыя за гэты час зьмяніла аблічча армейскай адзінкі да непазнавальнасьці. 3 вышэйшага камсаставу нікога не было, зьніклі няведама куды.
Прастаяўшы каля двух месяцаў у такім палажэньні, у адзін зіморы дзень быў прачытаны загад, што ўсе жаўнеры і ахвіцэры з сваім транспартам абавязкова маюць зьявіцца на адзін хутар на камісію перад палкоўнікам францускай арміі і даць адказ на тры пытаньні: 1) калі дасі згоду далей ваяваць, будзеш мець аднолькавыя правы з францускім жаўнерам; 2) калі адмовісься ваяваць, то будзеш прымусова працаваць за 25 сантымаў22 у дзень; 3) калі йа першыя два пытаньні адмовісься, то будзеш высланы на выспу архіпэлягу.
Маё супрацьбальшавіцкае настаўленьне за часоў знаёмства зь Я. Мурашкам змусіла даць згоду застацца ў арміі. 3 дывізіі далі згоду 755 жаўнераў і ахвіцэраў.
3 Грэцыі праз Адрыятыцкае мора і Італію нас прывезьлі ў Францыю. У Францыі мы даведаліся, што ў першай дывізіі, да якой належалі і-я і з-я брыгады, у жніўні месяцы 1917 г. міжсобку быў зацяты бой. Прычынаю да гэтага было нялюдзкае абыходжаньне камсаставу да жаўнерскае масы, а самае галоўнае — гэта матэрыяльны бок, бо па дагавору францускі ўрад даваў усё тое, што свайму жаўнеру, аднак камсастаў палічыў віна жаўнеру не даваць, а за гэта пабіраў па 13 сантымаў у дзень за кожнага жаўнера ад францускага ўраду, што ў агульным была
21 Маецца на ўвазе грэцкі востраў Керкіра (Керкора) у групе Іянічных астравоў (заходняе ўзьбярэжжа), які па-італьянску завецца Корфу (.Corfu).
22 Сантым — дробная манэта, якая хадзіла ў Францыі да ўвядзеньня эўра ў 2002 г. іоо сантымаў складалі і франк.
велізарная сума франкаў, лічачы, што і-ая брыгада, стан якое быў 5 ооо жаўнераў, прыехала ў Францыю ў 1915 г. Каб пазьбегнуць усяго гэтага, камандзір дывізіі ген. Лахвіцкі23 ўгаварыў камандзіра корпусу францускіх войск, каб той дазволіў яму заняць пазыцыю дывізіяй, што і было зроблена. Заняўшы пазыцыю, ген. Лахвіцкі ў адпаведны час даў загад ісьці ў атаку. Немцы, ня маючы сілаў, пусьцілі на атакуючых газ, ад якога некалькі тысяч жаўнераў аддалі сваё жыцьцё. Пасьля вялізарных стратаў астаткі дывізіі адвялі на адпачынак аж пад гішпанскую мяжу ў лягер Ля Куртэн24.
Прыехаўшы на месца, усе ахвіцэры пакінулі дывізію. Жаўнеры выбралі ўвесь камсастаў з свайго асяродзьдзя. Камандзірам дывізіі быў старшы унтэр-ахвіцэр Глоба ці Жлоба, латыш. Адышоўшыя ахвіцэры не пакінулі ў супакоі жаўнераў, але рознымі нагаворамі, асабліва жаўнераў з з-й брыгады, падбухторвалі да розных правакацыяў і гэтым выклікалі падзел у дывізіі, і частка адышла ў другі лягер Курно, куды павярнуліся ўсе ахвіцэры. Застаўшыеся жаўнеры ў лягеры Ля Куртэн дамагаліся павароту ў Расею, не пакідаючы аружжа. На паварот у той час не магло быць і гутаркі. Францускі ўрад даў загад, каб да 4 жніўня 1917 г. да 12 гадзіны ўсе жаўнеры лягеру Ля Куртэн злажылі зброю, інакш будзе змушана ўжыць сілы. У гэтым часе ўрад Керанскага прыслаў у Францыю артылерыйскую брыгаду, камандзірам якой быў ген. Бяляеў25. Францускі ўрад са згоды ген. Лахвіцкага выкарыстаў жаў-
23 Мікалай Лахвіцкі (1867 (ці 1868) —1933), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. 3 21 студзеня 1916 г. — камандзір 1-й Асобнай пяхотнай брыгады, накіраванай на францускі тэатар вайсковых дзеяньняў. 3 чэрвеня 1917 г. — начальнік Асобнай пяхотнай дывізіі, у якую ўвайшлі ўсе расейскія войскі ў Францыі (1-я й 3-я Асобныя пяхотныя брыгады). Да ліпеня 1918 г. быў камандзірам расейскай вайсковай базы ў Лявалі, актыўна займаўся стварэньнем расейскага легіёну ў Францыі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Расеі на баку Белай гвардыі, пасьля паразы „белых“ эміграваў у Парыж.
24 Маецца на ўвазе вайсковы лягер Ля-Курцім непадалёк ад францускага гораду Лімож (Цэнтральная Францыя), ад якога да гішпанскай мяжы досыць далёка.
25 Магчыма, маецца на ўвазе Іван Бяляеў (1875—1957), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр. Удзельнічаўу Брусілаўскім прарыве, быў камандзірам артылерыйскай брыгады на Каўкаскім фронце. На пачатку 1918 г. уступіў у Добраахвотніцкую армію, пасьля паразы якой эміграваў у Баўгарыю, &
нераў расейскай арміі, якія былі ў лягеры Ля Курно, і ўспомненую артылерыйскую брыгаду, абстаўляючы імі лягер Ля Куртэн навокал. 3 тылу расейскіх жаўнераў была француская армія. Расейская ...26 ўважала загад за жарт і на лягерным пляцы распачала мітынг. Аднак a гадзіне 12-й поўдня адначасна навокал лягеру Ля Куртэн разьняслося рэха арудзійнай стральбы па гушчы жаўнераў, якія былі на мітынгу. Пасьля першага гарматнага залпу на плошчы засталіся толькі забітыя і параненыя. Пазасталыя ўсе разьбегліся па казармах. Так закончаны падбухтораны бальшавікамі і подлымі паступкамі ахвіцэрства непатрэбны супраціў нясьведамае жаўнерскае масы. Вынікі: некалькі дзясяткаў забітых, сотні параненых, н жаўнераў засуджаны на даўгія гады вастрогу, 25ОжаўнераўвывезьліўАфрыку, пазасталыя пайшлі будаваць дарогу і секчы лясы.
Расейскую армію францускі народ і ўрад спатыкалі з кветкамі, выправаджалі з аружжам. На гэта расейцы поўнасьцю заслужылі.
Наш салянійскі батальён, прыехаўшы з Францыі, хутка стаў адчуваць расейска-азіяцкае адношаньне да жаўнераў. Жывучы ў такой дэмакратычнай краіне, нам штодзённа прыходзілася бачыць адносіны францускіх ахвіцэраў да сваіх жаўнераў. Гэтыя спасьцярогі змусілі некаторых жаўнераў батальёну вясьці агітацыю супраць сваіх ахвіцэраў за іх нялюдзкія адносіны да жаўнераў.
Мушу адцеміць, што камсастаў батальёну складаўся з князёў, графоў, фон баронаў, якія паўцякалі пасьля Лютаўскай рэвалюцыі. Гэтая агітацыя дала свае насьледкі, бо батальён перавозілі зь месца на месца, і ні адзін камандзір дывізіі францускай арміі не хацеў прыняць пад сваю каманду рускіх, знаючы насьледкі з і-й расейскай дывізіяй. Аднак камсаставу батальёну ўдалося ўгаварыць камандзіра 14-й дывізіі 10-га армейскага корпусу, на што капітан 14-й дывізіі даў сваю згоду.
Перад адыходам на пазыцыі былі разданыя трохкаляровыя шматкі расейскага манархістычнага сьцяга дзеля нашыўкі на рукавах вопраткі. Чатырох жаўнераў 2-й кампаніі адмовіліся выканаць загад. Гэта былі два беларуса, Балюк зь Берасьця і я, украінец Рабчэнка і армянін Чывіджыеў. Нас усіх арыштавалі; назаўтра а гадзіне 7-й рана вывелі на плошчу й зараз жа была дана трывога, на якую ўсе жаўнеры выбеглі з аружжам. Была дана каманда занесьці аружжа ў казармы, вярнуцца на
ір пасьля перабраўся ў Аргентыну й Парагвай. У Лацінскай Амэрыцы займаўся вывучэньнем культуры й мовы мясцовых індзейцаў.
26 У арыгінале слова напісанае неразборліва.
пляц без аружжа, што й было выканана. Адвёўшы нас пад скалы, дзе здабывалі графіт, караул паставіў нас пры скале, а камандзір князь Лобач-Растоўскі (?) прачытаўзагад у насіупных словах: за невыкананьне вайсковага загаду ваеннага часу і баронячы гонар ахвіцэра, клянуся, што — вымяняе па прозьвішчы — мусіць быць расстраляны.
Hi адзін з нас супраць самаволі расейскіх варвараў нічога не сказаў. Мы як бы гэтым паказалі: страляй, ідыёт, мала табе крыві — мо прыйдзе час, захлынесься. Аднак нехта з нас быў шчасьлівы. Неспадзявана прыехаў францускі генэрал Дзю Жувэль (?), камандзір іо-га армейскага корпусу. Убачыўшы генэрала, уся ахвіцэрская свора была ні жыва, ні мёртва. Перагрупіраваўшы батальён, які засланіў нас, ён штось пагутарыў з ахвіцэрамі, якія пайшлі ў казармы, а да жаўнераў зьвярнуўся з прамоваю, выклікаючы ўсіх тых, якія зналі францускую мову. У сваёй кароткай прамове генэрал сказаў: „Яхачу мець пад сваім камандаваньнем жаўнераў, якія наважыліся весьці змаганьне з ворагам да канца. Хто з вас пачуваецца да гэтага, прашу падаць на маё імя заяву“.
За дзьве гадзіны пасьля гэтага батальённы паштальён завёз у штаб корпусу каля трох сотак заяваў. Трэба адцеміць, французы вельмі добра зналі расейскае ахвіцэрства. На Балканах ген. Сарайль27 уратаваў жыцьцё жаўнера, якога мелі расстраляць.
Мы разам з усімі жаўнерамі, як бы нічога не было, прыйшоўшы ў казармы, пачалі радзіцца міжсобку. Мы, двох беларусаў, былі за тое, каб чакаць насьледкаў з сказаных францускім генэралам слоў. Украінец і армянін былі за тое, каб уцякаць у Швайцарыю, якая знаходзілася за зоо км, што яны й выканалі. Як я пазьней даведаўся, яны былі па дарозе арыштаваныя. Па заканчэньні вайны я дазнаўся, што абодва памерлі ў вастрозе ад грыпы.
Пасьля прамовы генэрала ў некалькі дзён прыехаў палкоўнік францускай арміі і кожнаму паасобку запрапанаваў: дзе хочаш ваяваць, у расейскім легіёне, у францускім іншаземным (дзе мусіш даць подпіс на тры гады) ці хочаш ісьці на працу. 3 755 жаўнераў легіёну 55 запісаліся ў францускі легіён, у тым ліку і я, у расейскім засталося — дакладна ня помню, здаецца, трохі болей за юо жаўнераў. Пазасталыя пайшлі на працу.
Празь няпоўных 5 месяцаў вайна закончылася. Усіх, хто даў падпіску на тры гады, звольнілі з правамі на працягу гэтых трох год вы-
Маецца на ўвазе галоўнакамандуючы македонскім фронтам у Першую сусьветную вайну.
плочваць жаўнерскую платню, бясплатны праезд на чыгунках, дармовая вучоба на важнейшых вучэльнях.
Пасьля пяцігадовае адсутнасьці з роднае Бацькаўшчыны нічога не было міла. Імкненьне павярнуцца туды, дзе ўсё было блізкае, мілае сэрцу. Але падзеі ў Польшчы, на Бацькаўшчыне і ў Расеі не пазвалялі на хуткі паварот на радзіму. Прышлося зьмірыцца й вандраваць па Францыі.