Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
w Рагуля В. Успаміны... С. 67—68.
Архіваліі: успамгны
Аляксандар Стагановіч
УСГІАМІНЫ ПАСЛА
У вёсцы Нясутычы Гарадэчанскае воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні’ 25 студзеня 1890 г., ад маткі Паўліны з дому Родзькаў і бацькі Лявона прыйшоў на гэты сьвет другім па чарзе, але першым сынам я, Аляксандар. У той час бацька мой быў заможным селянінам на ўсю ваколіцу. Здавалася, што маё жыцьцё на гэтым сьвеце добра забясьпечана.
Аднак, як мне было тры гады, сталася вялікае няшчасьце ў нашай сям’і: на працягу аднаго году памерлі мой дзед і бацька, які лячыўся ў Вільні ў шпіталі сьв. Якуба, а таксама мой малодшы брацік. Мала гэтага, у тым самым годзе здохла чатыры валы, двое коней, пяць кароў, васямнаццаць штук сьвіней, збожжа на полі разакралі людзі.
Гэта была Боская кара, хаця мой бацька, а таксама дзед былі вельмі добрымі, ахвярнымі людзьмі. Дзеда за падтрымку паўстаньня ў 1863— 1864 гг. расейцы высеклі розгамі. У Наваградчыне паўстаньнем кіраваў нейкі Маслоўскі, якога маскалі ў 1864 г. павесілі. У тую ноч цела яго было ўкрадзена паўстанцамі й перавезена ў двор Сянна, дзе пахавалі.
Пасьля гэтакага вялікага няшчасьця й маладога веку мае маткі мы засталіся на сваёй собскай б'Д гект. гаспадарцы, а арандаваную зямлю, уліку 34‘/2 гект., абшарнік аддаў другому. Пачалося новае жыцьцё, якое нельга назваць жыцьцём, а існаваньнем.
Праз тры гады па сьмерці першага мужа матка выйшла замуж, беручы новага мужа на сваю гаспадарку. 3-за нядбайлівасьці мужа, для нас айчыма, у сям’і жыцьцё нічагусенькі не паляпшалася, хіба толькі тое, што быў у хаце мужчына. Ня ведаю, чым усё скончылася б, калі б не было роднай цёткі ў гэтай вёсцы, якая вельмі шчодра падтрымлівала нашую сям’ю.
Сёньня Наваградзкі раён Гарадзенскай вобласьці.
На шостым годзе майго жыцьця я пайшоўу школу (калі яе можна так назваць, бо настаўнікамі маімі былі хлопцы на пару год старэйшыя за вучняў, якія, скончыўшы царкоўна-прыхадзкую школу, у позьнюю восень, як жывёла ўжо не пасецца, прыходзілі ў вёску і ўмаўляліся настаўнікамі з тымі бацькамі, якія пасылалі сваіх дзяцей вучыцца. Вучыліся па хатах, з чаргі ў кожнага школьніка. Вучоба канчалася з растаяньнем сьнегу. Такую школу мне давялося наведваць на працягу толькі пяці зімаў. Жыцьцёвыя абставіны сям’і не пазвалялі вучыцца далей, бо трэба было ісьці ў двор на працу, калі пагоняць з малатарні, за 15 кап. у дзень, а летам кароў, сваіх і чужых, пасьвіць.
Будучы хлапчуком, я вельмі мала забаўляўся з сваімі аднагоднікамі. Я любіў слухаць розныя апавяданьні старэйшых мужчын, калі яны зьбіраліся й разгаварвалі аб сваіх уражаньнях у заробкавых паездкаху Вільню, Гародню, Менск і інш. гарады й мястэчкі. Сёньня не магу сказаць, чаму я пераймаў толькі добрыя, карысныя апавяданьні. Усё благое, шкоднае мною не трымалася.
Калі мне было 14 год, мяне матка аддала ў двор пасьвіць коні. На другі год, у 1905, я застаўся парабкам у двары. Мне далі пару коней і ўсё прыладзьдзе, як даросламу парабку.
У гэтым самым годзе двор наведалі два вучні гарадзкога вучылішча, Н. Булыга зь вёскі Селішча й Гірш Ражанскі зь вёскі Куровічы, з мэтаю нагаварыць нас, парабкаў, да страйку. Зь пяцёх парабкаў я на гэта пагаджаўся, пазасталыя не пагадзіліся.
Трохі пазьней я даведаўся, што яны разам з В. Рагулем2 належалі да партыі сацыялістых-рэвалюцыянэраў3, куды мяне ўлучылі ад тады,
2 Васіль Рагуля (1879—1955), беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, пэдагог. Да рэвалюцыі працаваў настаўнікам, быў перакананым праціўнікам беларускага руху. У1922 г. яго абралі паслом у польскі Сойм як беларускага кандыдата. Пасольскія абавязкі выконваў у 1922—1927 гг., у 1928—1930 гг. — сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу. ПадчасДругой сусьветнай вайны быўбурмістрамуДзятлаве. Пасьля вайны — на эміграцыі: спачатку ў Бэльгіі, пасьля ў ЗША.
3 Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (эсэраў) — палітычная партыя, якая ўзьнікла ў Расеі ў канцы 1901 — пачатку 1902 гт. Ставіла за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасьці, рэарганізацыю вытворчасьці і ўсяго грамадзкага ладу на сацыялістычных прынцыпах. Яе сябры лічылі галоўнай сілай рэвалюцыі сялянства, выступалі за сацыялізацыю зямлі.
лета 1905 г. Я быў знаёмы з В. Рагулем і, нягледзячы на маю маладосьць, я выконваў усе загады, якія на патаемных сходах мне даручалі.
Улетку на Спаса, 06.08.1906, за расклейваньне „Выбарскае адозвы"4 на тэлеграфных слупах на шляху з Наваградку ў Любчу быў арыштаваны разам з В. Рагулем, Н. Булыгам і Гіршам Ражанскім. Я, як вельмі малады, дастаў ад станавога прыстава ў Наваградку толькі бізуноў. В. Рагулю, Н. Булыгу выслалі ў Адэскі павет на ‘/2 гады5, а Г. Ражанскі ўцёк з-пад арышту.
Падчас рэвалюцыі я і двух хлопцаў, А. Барыс і У. Дарашэвіч, у летні час амаль штоноч раскідвалі рэвалюцыйныя адозвы на ўзгорках, начамі на тычках палілі змочаныя анучы ў газу, што наводзіла страх у насельніцтва, якое не адважвалася ісьці ў двары на працу.
У гэтым самым часе я праз аднаго аднасяльчаніна, шмат старэйшага ад мяне, які меў можнасьць хадзіць вельмі далёка на фэсты з мэтаю выбраць сабе жонку, атрымаў беларускую газэту. Калі я пачаў першы раз чытаць свой родны язык, я ніяк ня мог прыстасавацца да некаторых гукаў, галоўна да дз, дж, шч, ч, ц, цьц і інш. Аднак у мяне паўстала думка прыслухоўвацца да гутаркі людзёў. Я пераканаўся, што ўсе гэтыя словы ёсьць. Ад тады мне было лёгка чытаць свой родны язык.
Пасьля прачытаньня некалькіх нумароў у мяне паўстала думка пабачыць тых людзёў, якія друкуць сваю родную газэту. У мяне, вясковага хлапца, гэтыя асобы ўяўляліся як нешта надзвычайнае.
Восеньню 1907 г., папрасіўшы ў маткі дазволу, я зь вялікім захапленьнем направіўся ў Менск. Мне здавалася, што я найшчасьлівейшая
1 Выбарская (Выбаргаўская) адозва — адозва групы дэпутатаў 1-й Дзяр-
жаўнай думы да грамадзянаў Расеі, выдадзеная ю ліпеня 1906 г. Утрымлівала заклік адмовіцца ад выплаты падаткаўі службы ў войску на знак пра-
тэсту супраць роспуску Думы. Дэпутатаў, якія падпісалі адозву, аддалі пад
суд.
5 Сам Рагуля пра сваю высылку ў Адэскі павет ніколі ня згадваў. У біяграфічнай зацемцы, зьмешчанай у газэце „Сялянская ніва“ ў 1926 г., пра гэты пэрыяд ягонай дзейнасьці пісалася такім чынам: „Будучы ў інстытуце (Віленскім настаўніцкім. — А. П.) і па сканчэньні яго прымаў удзел у рэвалюцыйным руху, за што і быў арыштаваны і пасаджаны ў Наваградзкую турму ў 1907 годзе. Па выхадзе з турмы адзін год ня меў права быць вучыцелем і дзеля гэтага сядзеў дома на гаспадарцы" (Сялянская ніва. №1. з студзеня 1926. С. 2).
істота на сьвеце, не зважаючы [на тое], што я ў хадаках і шарачковым убраньні.
Чаму ў Менск, а ня ў Вільню? У той час я быў фанатычна рэлігійным, і маё варожае настаўленьне да каталікоў, якое мне прывілі расейскія папы, змусіла мяне ісьці ў Менск, бо Вільню папы вучылі каталіцкаю.
Выйшаўшы ў Менск, я вельмі быў захоплены. Даўгі той дзень быў для мяне, дзе я затрымоўваўся на працы, каб зарабіць 15—25 капеек на сваё падарожжа.
Прыйшоўшы ў Менск, я абышоў увесь горад. Нягледзячы на маё вялікае захапленьне перад гэтым, я нічагусенькі не найшоў, аб чым марыў. Зайшоўшы ў гатэль „Эўропа", пераначаваў там за 50 капеек у нумары пад страхою й назаўтра, зыходзячы па сходах, набіў сабе гуз на лобе аб люстраную сьцяну. Яшчэ раз абышоў галоўныя вуліцы і зь вялікім болем на сэрцы пайшоў дамоў.
У тую самую восень у лістападзе месяцы мне здарылася нагода паехаць у Вільню. Мой сусед наняўся ў жыдоў загнаць каровы ў Вільню й мяне ўзяў сабе ў дапамогу.
Я вельмі быў рад гэтай паездцы. У думках я снаваў, што ў Вільні мне ўдасца знайсьці тое, аб чым я марыў. Аднак і тут мяне спаткала няўдача, бо матка папрасіла гэтага дзядзька, каб ён не адпускаў мяне ад сябе. У сапраўднасьці, не было нагоды адхіліцца.
Прыехаўшы ў Вільню вельмі рана, зараз жа паехалі з каровамі на рынак. Прастаяўшы ўвесь дзень, пад вечар там жа на талкучцы зьелі гарачае капусты па 5 капеек, селі на воз і паехалі дамоў.
Так тое, да чаго я імкнуўся ўтыя юнацкія гады, мне не ўдалося зрэалізаваць. Хвароба маткі, якая палажыла яе на тры гады ў ложак, а ў 1909 г. сьмерць затрымала мае імкненьні шукаць свайго роднага, блізкага сэрцу, да чаго я імкнуўся ад юнацкіх гадоў.
Нягледзячы на мой малады век, я ў ваколіцы карыстаўся пашанаю. Я сам ня знаю, чым я мог спрычыніцца да такога стаўленьня людзёў да мяне. На агульным сходзе Басінскай вясковай грамады6, у якую ўваходзіла 8 вёсак, у 1910 г. мяне аднагалосна выбралі старастам грамады, але
6 Вясковая грамада (сельское обіцество) — найніжэйшая грамадзка-адміністрацыйная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расеі. Складалася з аднаго або некалькіх дробных паселііпчаў, якія сумесна карысталіся пашамі й сенажацямі. Некалькі вясковых грамадаў складалі воласьць. Вясковая грамада мела грамадзкае кіраваньне, якое складалася зь вясковага сходу й вясковага старасты.
сакратар воласьці Кунцэвіч сказаў, што сход ня мае права выбраць А. Стагановіча дзеля таго, што A. С. непаўналетні (паўналетні — 22 гады).
У тым годзе, маючы 35 рублёў у кішэні, я адчыніў краму ў сваёй вёсцы з мэтаю даказаць людзям, колькі нажываюцца гандляры, і гэтым самым заахвоціць сялян адчыніць каапэратыў. Аднак дзякуючы беднасьці сялянства мае намеры ня зьдзейсьніліся.
У 1911 г. распрадаваўся двор Гулятычы. Я, маючы пустыя кішэні, задумаў купіць 8 дзесяцін зямлі. Пазычыў 90 рублёў у валасной касе й плян свой зьдзейсьніў.
У пачатку 1912 г. Наваградзкае павятовае земства запрапанавала мне працу ў сельскагаспадарчым складзе ў Баранавічах у якасьці заступніка загадчыка складам за 50 рублёў. На гэта я пагадзіўся, перадаў сваю краму брату і ад’ехаў у Баранавічы.
Першых некалькі тыдняў для мяне было вельмі несамавіта з прычыны мае мінімальнае адукацыі перад такімі асобамі, як раённы аграном Я. Мурашка, лугавод Ф. Ігнаценка, практыкант-студэнт з жонкаю Маеўскія і інш. Пасьля кароткага часу нашага сужыцьця я даведаўся, што ўсе працаўнікі — беларускія сялянскія сыны, якія мелі можнасьць закончыць вышэйшыя школы. Для мяне разам з працаю да некаторай ступені гэта было палітычнаю школаю сярод такіх людзей, як асабліва Я. Мурашка, які паходзіўзь вёскі Ябланаўшчына каля Міру. Ён належаў да сацыял-дэмакратычнай партыі (меншавікоў)7. Праз амаль трохгадовае нашае жыцьцё я палітычна пачаў разьбірацца. Праз увесь гэты час Я. Мурашка прывозіў зь Менску „Нашу Ніву“, якая прачытвалася мною некалькі разоў. Ад тады я поўнасьцю зь вялікаю любоўю да свайго народу-Бацькаўшчыны асазнаў і даў сабе слова служыць Ёй і толькі Ёй, сваёй Бацькаўшчыне — Беларусі — Народу, дзе б я ні быў. Мой фанатызм да свайго Народу паставіў мяне варожа ставіцца да ўсіх тых, якія імкнуліся і імкнуцца прысабечыць сабе маю Радзіму.