Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Выконваючы данае сабе слова, [калі] мяне паклікалі на вайсковую камісію ў 1912 г., каб пазьбегчы вайсковае службы ворагу, я змушаны быўужыць сродкаў, каб лекары мяне прызналі няздатным. Так было і ў 1913 г., а ў 1914 г., дзякуючы даносу аднаго русацяпа воінскаму начальні-
7 Меншавікі — прадстаўнікі палітычнай плыні (фракцыі) ў Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у 1903—1917 гг., з 1917 г. — асобнай палітычнай партыі. Былі супраціўнікамі бальшавізму, не прынялі кастрычніцкага перавароту 1917 г., мяркуючы, што Расея яшчэ не дасьпела для сацыялізму.
ку, мяне безь перагляду лекароў забралі ў расейскую армію служыць „за веру, цара і ацечаства". Нельга было з гэтакімі лёзунгамі пагадзіцца...
У ліпені 1914 г. я быўу Фінляндыі на сельскагаспадарчай экскурсіі, якую арганізавала Менскае губэрнскае земства. Мелі зьведаць Швэцыю, але выбух вайны стаў перашкодаю. Зьведаўшы шмат якія рознага памеру гаспадаркі й жыцьцё фінаў, якога я нават не спатыкаў у нашых абшарнікаў, я прыйшоў да перакананьня, што народ, які сам кіруе, хоць і ня поўнасьцю, і над якім няма расейскіх цівуноў, зможа рабіць цуды.
Выбух вайны змусіў нас перадчасна вярнуцца дамоў. Прыехалі ў Баранавічы. За гэты час з складу служачых загадчыка Ф. Мазалевіча мабілізавалі ў армію, агранома Я. Мурашку выселілі ў Гарадзею як палітычна ненадзейнага (бо ў Баранавічах быў штаб галоўнага камандаваньня). Студэнт з жонкаю Маеўскія ад’ехалі на ўнівэрсытэт.
Сумнае настала жыцьцё. 3 другога боку, была надзея, што вайна давядзе да рэвалюцыі, а за гэтым — да самастойнага жыцьця ўсіх народаў Расейскай імпэрыі. Гэтыя словы Я. Мурашкі давалі мне атухі8 да. змаганьня з сумным жыцьцём, якое мяне чакала ў будучым, у расейскай арміі.
У лістападзе 1914 г. вялікі склад цялячых вагонаў, дзе зьмясьцілі маладых хлопцаў Наваградчыны, забраных у расейскую армію, завязьлі ў Яраслаўль над Волгаю, разьдзяліўшы па палках. Я папаў у 211-ты пяхотны запасны полк. Прыехалі ў спаскія казармы4, дзе не было ніякага абсталяваньня, замест ложкаў двухпавярховыя нары, на якіх нічагусенькі не было для спаньня. Улёгшыся на голых дошках, мы пачалі гутарыць, рабіць кпіны з славянскае місіі велікарускага народу. Але ў гэты час пачулі зь цемры павышаны голас: „Спать, серые чертй. Уже после поверкй.'“3разумела, некаторыя з нашых далі „ветлівыя“ адказы й на гэтым уціхамірылася.
Нягледзячы, што мы амаль усе паходзілі зь вёсак, шмат якіх нас камандны пэрсанал лічыўінтэлігентамі, і некаторыя вельмі часта змушалі малодшы камсастаў капітуляваць перад навабранцамі.
Пасьля трохтыднёвае муштры пачалі рыхтаваць да ад’езду на фронт. У гэтую мясарубку я не папаў, хоць я нікога не прасіў. 3 пакіну-
8 Атуха (ад. польск. otucha) — бадзёрасьць, сьмеласьць, надзея.
9 Спаскія казармы — будынак у Яраслаўлі, прыстасаваны пад казармы ў 1886 г. з будынку XVHI сг., у якім раней месьцілася мужчынская гімназія. Гісторыка-архітэктурны помнік сучаснага Яраслаўлю.
тых утварылі падахвіцэрскую школу, якую закончылі ў красавіку 1915 г. 3 паваротам у свае кампаніі камандзіры пачалі назначаць у школы прапаршчыкаў, ад чаго я стараўся ўхіліцца. Дзеля гэтага мяне адаслалі на фронт у 17-ты стралковы полк, які ў гэты час быў на пазыцыях каля Панявежу Ковенскай губэрні.
Трохмесячны адыход на ўсход расейскай арміі жаўнераў пацяшаў, бо ў такой практычнай сытуацыі была надзея, што вось-вось жаўнеры кінуць зброю й разыдуцца хто куды, адмаўляючы загадам камсаставу.
Каб ратаваць Рыгу як стратэгічны пункт ад здачы немцам, пад Дзьвінск прыслалі сібірскіх стралкоў, а таксама расейскіх стралкоў, якія празь месяц вялі зацятыя баі зь немцамі.
У гэтым часе мне прыпадкова надарылася пазнаёміцца з I. Дварчаніным10, зь якім 13 год пазьней буду змушаны падставіць сваю галаву, неадпавядаючую да гэтага заданьня. Бо лекары, дактары, інжынэры, магістры, адвакаты, якія надаваліся выконваць народную місію, дзеля сваіх асабістых выгад і дзеля належаньня некаторых да польскай фашыстоўскай арганізацыі ОЗОН11 пахаваліся, каб пазьней крытыкаваць.
У канцы 1915 г. я, будучы на фронце, захварэў і быў адасланы ў шпіталь у горадзе Вятка12, дзе Вяцкая вайсковая камісія звольніла мяне на трохмесячны водпуск, які я правёў у Менскай і Смаленскай губэрнях. Па адбыцьці водпуску я зноў апынуўся ўтым самым палку ўЯраслаўлі, адкуль мяне ў хуткім часе назначылі ў Маскву на сфарміраваньне 7-га асобага пяхотаага палка, які ў жніўні месяцы 1916 г. адплыў з Архангель-
Ігнат Дварчанін (1895—1937), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1921—1925 гг. вучыўся ў Карлавым унівэрсытэцеў Празе. 31928 па 1930 г. быў паслом у польскі Сойм, уваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне". У жніўні 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, а ў верасьні 1932 г. пасьля абмену вязьнямі Дварчанін выехаў у БССР. Рэпрэсаваны балыпавікамі й расстраляны.
11 Маецца на ўвазе Лягер нацыянальнага аб’яднаньня (Oboz Zjednoczeпіа Narodowego) — палітычная арганізацыя, якая ў прастамоўі называлася OZON. Афіцыйна паўстаў у лютым 1937 г. на даручэньне дыктатара Полыпчы, маршала Э. Рыдз-Сьміглага (Rydz-Smigly). Асноўнай мэтай, якая ставілася пры заснаваньні лягеру, было павялічыць абароназдольнасьці дзяржавы. У партыйнай прапагандзе ўзвышалася роля арміі й яе галоўнакамандуючага Рыдза-Сьміглага. У дзейнасьці арганізацыі прасочваліся таксама фашысцкія й антысэміцкія тэндэнцьгі.
12 Сёньня горад Кіраў у рэгіёне Сярэдняе Паволжжа (Расея).
ску ў Францыю. Выгрузіўшы ў горадзе Брэст13, нас накіравалі на адпачынак на поўдні Францыі ў горад Сант-Тафагель. Даўшы адпачыць пару тыдняў, нас на параплавах морам перавезьліўГрэцыю, горад Салёнікі4.
На шляху ў Міжземным моры нам прыйшлося падабраць на свой параплаў 1200 жаўнераў, сэрбаў і нэграў, якія з Афрыкі пасьля выздараўленьня ехалі на Балканскі фронт у агульным ліку 3 ооо жаўнераў, але нямецкі падводны чавень патапіў іх параплаў. Надзвычайна сумна жахлівае зьявішча было для нас падбіраць застаўшыхся пры жыцьці, бо на вадзе плавалі трупы людзей, якія з посьпеху няправільна палажылі ратуючыя кругі, і ад перавесу тулава [перакуліліся] нагамі ўверх. Ад перагружанасьці наш параплаў мусіў зайсьці ў найбліжэйшы порт Бізарці15, Афрыка, дзе, выгрузіўшы жаўнераў, адплылі ў назначаным кірунку.
Пасьля прыгожай прыроды Францыі Грэцыя, Македонская правінцыя выглядала паўдзённаю, асабліва Салёнічная катлавіна, якая займала плошчу 40x60 км, голыя скалы, гарачы клімат, калі ў жніўні сьпёка даходзіла да 65 градусаў Цэльсія. Гэта ўсё вельмі дрэнна ўплывала на здароўе жаўнераў, якія пачалі хварэць на дызэнтэрыю, малярыю. Мяне малярыя прыкавала да ложка на тры месяцы, пасьля чаго ў мяне было малакроўе.
На вясну 1917 г. пасьля Лютаўскай рэвалюцыі мяне зь некалькімі дзясяткамі жаўнераў адклікалі з Салёнік, дзе я прабываў некалькі месяцаў. У чэрвені месяцы 1917 г. адзін батальён нашага палка быў пасланы ў Афіны, Грэцыя, каб там у падступны спосаб абяззброіць частку грэцкай арміі, якая была верная свайму каралю, які не хацеў ваяваць супраць Вільгэльма ІГ6, свайго крэўніка17.
13 Брэсг (Brest) — горад і порт на паўночным захадзе Францыі, на паўвостраве Брэтань.
14 Грэцкім горад стаў толькі ў 1923 г., калі яго адваявалі ў Асманскай імпэрыі ў выніку Балканскай вайны. У Салёніках (Selanik па-турэцку) нарадзіўся Кемаль Атацюрк.
15 Маецца на ўвазе Бізэрта — горад і порт на поўначы Тунісу.
16 Вільгэльм П Гогэнцолерн (Wilhelm II, Hohenzollern, 1859—1941), германскі імпэратар у 1888—1918 гг.
” Тагачасны кароль Грэцыі Канстантын I (Constantinus 1,1868—1923, кароль у 1913—1917,1920—1922), што паходзіў з дацкай дынастыі Глюксбургаў, быў жанаты зь сястрою Вільгэльма II Сафіяй. Апроч таго, ён скончыў вайсковую акадэмію ў Бэрліне, а ў 1913 г. атрымаў ад кайзэра Вільгэльма званьне генэрал-фэльдмарпіала нямецкай арміі.
3 прыходам Керанскага18 да ўлады па загаду зь Петраграду былі ўтвораныя дзьве дывізіі, і-я ў Францыі, 2-я на Балканах. У ліпені 1917 г. 2-я дывізія была на пазыцыі між азёраў Брэсьба—Ахрыда19, у сьпісках трох гаспадарстваў — Грэцыі, Сэрбіі і Альбаніі. Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы вельмі кепска адбіваліся на здароўі жаўнераў, і ў лістападзе 1917 г. лічбавы стан жаўнераў на фронце настолькі зьменшыўся, што жаўнер ад жаўнера стаяў на [адлегласьці] 50—70 мэтраў. Такое палажэньне непакоіла камсастаў, а таксама палкавыя камітэты. Да гэтага на фронце пачалося братаньне зь немцамі. Немцамі былі пастаўленыя паштовыя скрыні між франтоў, у якія жаўнеры расейскай арміі з акупаваных немцамі абшараў клалі й бралі лісты да/ад сваіх родных. Да гэтага немцы клалі ў скрыню дзьве газэты: „Гоман“2°, які выдаваўся ў Вільні, а другое назову ня помню.
Падчас Першай сусьветнай вайны Канстантын I стараўся трымацца нэўтралітэту, хоць ягоныя сымпатыі былі на баку Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны. Апазыцыю ў дзяржаве ўзначаліў прэм’ер-міністар Вэнізэляс (Bevi^еЛо^), які выступаў за далучэньне Грэцыі да Антанты. Менавіта з згоды Вэнізэляса кааліцыйныя войскі ўвосень 1915 г. пачалі высаджвацца ў ваколіцах Салёнікаў. Канстантын I загадаў Вэнізэлясу падаць у адстаўку, але той адмовіўся й сфармаваў у Салёніках Часовы ўрад нацыянальнай абароны, які дэ-факта прызналі краіны Антанты. У чэрвені 1917 г. Канстантын I пад націскам дзяржаваў Антанты першы раз адрокся ад трону.
18 Аляксандар Керанскі (1881—1970), расейскі палітычны дзеяч. У ліпені— кастрычніку 1917 г. — міністар-старшыня Часовага ўраду Расеі. Ад 1940 г. жыў збольшага ў Нью-Ёрку. У1949 г. быў адным з стваральнікаў Лігі барацьбы за свабоду народаў СССР, якая ў 1951 г. далучылася да створанага пры ўдзеле Дзярждэпартамэнту ЗША Саюзу вызваленьня народаў Расеі (СВНР). У верасьні 1951 г. Керанскі вёў перамовы з прэзыдэнтам Рады БНР Міколам Абрамчыкам і пераканаў яго ў тым, каб Рада БНР шчыльна супрацоўнічала з СВНР. Гэта, дарэчы, прывяло да першай крызы ў Радзе БНР і адтоку шэрагу дзеячаў. Стагановіч у гэты час уваходзіў у кіраўніцтва Рады БНР і падтрымаў ініцыятыву Абрамчыка.
19 Маюцца на ўвазе Ахрыдзкае возера й возера Прэсба, разьмешчаныя сёньня на сумежжы Альбаніі, былой югаслаўскай рэспублікі Македонія й Грэцыі.