Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
195 Панцеляймон (у сьвецкім жыцьці — Павал Ражноўскі) (1867—1950), праваслаўны сьвятар, царкоўны й грамадзкі дзеяч. Япіскап Пінскі, выступаў супраць аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Полыпчы, з-за чаго з 1922 г. знаходзіўся пад адміністрацыйным наглядам, а з 1931 г. — у ссылцы ў Жыровіцкім манастыры. У гады Другой сусьветнай вайны браўудзел у арганізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцьця на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. 3 набліжэньнем нямецка-савецкага фронту ў чэрвені 1944 г. выехаў у Нямеччыну. У1946 г. зь ярархамі япіскапату БАПЦ перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. Пасьля далучэньня БАПЦ да РЗПЦ узначаліў Беларускую мітраполію ў складзе Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы.
196 Венядзікт (у сьвецкім жыцьці Васіль Бабкоўскі) (1876—1951), рэлігійны ер
хіратанізаваў маскоўскі патрыярх, япіскап Сьцяпан1”, русафіл, япіскапы Філафей'9® і Апанас'", якія, прыехаўшы ў Нямеччыну, адразу ж прылучыліся да Расейскае зарубежнае царквы200. 1 гэты ганебны акт
дзеяч, з 1918 г. — сьвятар Кафедральнага сабору ў Наваградку, з 1937 г. — настаяцель Усьпенскага Жыровіцкага манастыра. Падчас нямецкай акупацыі быўяпіскапам Берасьцейскім, архіяпіскапам Гарадзенскім і Беластоцкім, экзархам Усходняй Прусіі. Праціўнік абвешчаньня аўтакефаліі БАПЦ. У1944 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну і ўвайшоў у склад клеру Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. Быў архіяпіскапам Бэрлінскім і Германскім. Сьцяпан (у сьвецкім жыцьці Сямён Сеўба) (1872—1965), беларускі рэлігійны дзеяч. У міжваенны час служыў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы. У1942 г. пастрыжаны ў манаства, пазьней узьведзены ў сан япіскапа Бранскага й Смаленскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ, быў вызначаны япіскапам Венскім і Зальцбурскім.
198	Філафей (у сьвецкім жыцьці Ўладзімер Нарко) (1905—1986), беларускі праваслаўны дзеяч. У1941 г. высьвячаны на япіскапа. У гады Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у аднаўленьні й фармаваньні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ, прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім. 3 1944 г. — на эміграцыі. Разам з трыма іншымі ярархамі япіскапату БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. 3 канца 1940-х гг. стала жыў у Нямеччыне. У 1950—1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі й Іван Касяк вялі зь ім перамовы, каб узначаліў Беларускую царкву ўскладзе канстантынопальскага патрыярхату. Неаднаразова на іхнае запрашэньне наведваў ЗША.
Аланас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас) (1904—1984), беларускі рэлігійны дзеяч. У сакавіку 1942 г. у Менску высьвячаны на япіскапа Віцебскага й Полацкага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У душпастырскай працы паслугоўваўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету на беларускай мове. 3 канца 1950-х гг. жыў у Буэнас-Айрэсе (Аргентына), потым у Сыднэі (Аўстралія), потым зноўу Буэнас-Айрэсе, дзе ўзначальваўяпіскапствы РЗПЦ. У1950—1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі й Іван Касяк некалькі разоў вялі зь ім інтэнсіўныя перамовы (апошні раз у 1973 г.), каб узначаліў Беларускую царкву ў складзе канстантынопальскага патрыярхату.
аоо раСейскую зарубежную праваслаўную царкву (Расейскую праваслаўную царкву за мяжой) стварылі ў 1921 г. прадстаўнікі расейскай цар-іР
мітрапаліта Панцеляймона з сваймі япіскапамі спрабавалі выдаць за правільны паступак БАПЦ201. Шматлікія патрыятычна ўзгадаваныя беларусы гостра асудзілі здрадніцкі паступак быўшых ярархаў БАПЦ і наважыліся аднавіць сваю царкву з дапамогаю Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы202 ў Нямеччыне.
Напачатку 1944 г. немцы аддалі Наваградчыну казакам (ген. Науменко203) у поўнае іхнае карыстаньне да часу, пакуль немцы не пакончаць бальшавікоў. Прыехаўшы зь сем’ямі, казакі распачалі вывозіць беларусаў цэлымі вёскамі ў Нямеччыну. Вываз распачаўся з-пад рэчкі Сэрвачы, і калі некалькіх вёсак апынулася на станцыі ў Баранавічах у цягніках. Савецкія летакі ноччу збамбардавалі гэтае скупішча цягнікоў, спасярод якіх быў цягнік зь нямецкаю амуніцыяй, што спрычыніла да загубы некалькі тысяч асоб.
У тым жа годзе казакі дагаварыліся з гарадэчанскай паліцыяй і БКА зрабіць на партызанаў аблаву ў раёне Валяўка. Дагаворанасьць была — прыехаўшы, выпусьціць тры зялёныя ракеты. Так было выказана праз Гарадышчанскі штаб. Аднак казакі чамусь не зрабілі гэтага.
&	коўнай эміграцыі. Узначальваў мітрапаліт з рэзыдэнцыяй у амэрыканскім горадзе Джорданвіль (штат Нью-Ёрк). Афіцыйна не прызнавалася аўтакефальнымі праваслаўнымі цэрквамі. У траўні 2007 г. аб’ядналася з Расейскай праваслаўнай царквой, але захавала самакіраваньне.
201 Прыхільнікі Радаслава Астроўскага — Іван Касяк, Мікола Шчорс, Мікалай Лапіцкі ды інш. — адмоўна паставіліся да пераходу япіскапаў БАПЦ у РЗПЦ, спрабавалі пераканаць ярархаў вярнуцца. Ад 1950 г.яны прыйшлі да высновы аб неабходнасьці стварэньня беларускіх парафіяў у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату.
202 Украінская аўтакефальная праваслаўная царква — Праваслаўная царква ва Ўкраіне й за яе межамі, самастойнасьць якой ад Маскоўскай патрыярхіі ўпершыню абвесьцілі ў 1920 г. Адноўленая ў 1942 г. падчас нямецкай акупацыі. Пасьля вайны дзеяла на эміграцыі. У цяперашні час легальна дзеіць і ва Ўкраіне, у асноўным у заходніх вобласьцях.
203 Вячаслаў Навуменка (1883—1979), расейскі вайсковы дзеяч, генэрал ■ лейтэнант Генштабу. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі служыў у Добраахвотніцкай арміі. Пасьля паразы Белай арміі выехаў на эміграцыю, дзе быў нязьменным паходным атаманам Кубанскага казацкага войска. Падчас Другой сусьветнай вайны часова займаў пасаду начальніка Галоўнага кіраваньня казацкіх войскаў. Пасьля вайны выехаў у ЗША.
Гарадышчанскі штаб прыняў казакаў за партызанаў, адкрыў па іх агонь. У выніку быў забіты палкоўнік Паўлаў204, камандзір казацкіх войск у Наваградчыне.
Нягледзячы на тое, што казакі былі вінаватыя ў гэтым, яны, як мы пазьней даведаліся, меркавалі зрабіць пагром на беларусаў у Наваградку. Аднак штось іх паўстрымала ад гэтага зьверскага чыну. Трэба меркаваць, што яны ўзялі пад увагу Рагулеўскі швадрон205 і БКА, які быў у трох кілямэтрах ад Наваградку.
1944 год быў для Наваградчыны жудасным, бо ў гэтым жа годзе немцы падаравалі расейскаму генэралу Камінскаму206, які належаў да НТС, усю Дзятлаўшчыну, дзе ён з сваёю дывізіяй зьнішчыў усіх сьвядомых беларусаў, а з пазасталых, застрашаных, утварыў НТС-ячэйкі, у якіх дзень і ноч празь мітынгі й расейскую прэсу рабілі маскоўскіх янычараў.
В	. Рагуля ў апошнюю хвіліну ўцёк праз вакно — нягледзячы на тое, што ён быў дзятлаўскім павятовым старшынём — і тым уратаваў сваё жыцьцё.
Ня хочацца верыць усяму перажытаму, але так было: НТС мела голас у гітлераўскай Нямеччыне, а сёньня розныя Парэмскія207, Са-
204 Сяргей Паўлаў (1896—1944), адзін з кіраўнікоў антыбальшавіцкага казацкага руху, генэрал-маёр вэрмахту (пасьмяротна). Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі ваяваў з бальшавікамі на Доне, пасьля заканчэньня вайны хаваўся пад чужым прозьвішчам. Пасьля ўступленьня немцаў у горад Новачаркаск пачаў фармаваньне казацкіх атрадаў, сфармаваў 5 казацкіх палкоў. Зь сьнежня 1943 г. — паходны атаман казацкіх войскаў. Загінуў у баі з партызанамі.
205 Маецца на ўвазе Наваградзкі беларускі эскадрон, якім камандаваў Барыс Рагуля (1920—2005).
206 Браніслаў Камінскі (1899—1944), адзін з камандзіраў расейскіх фармаваньняў у складзе войскаў СС, брыгадэнфюрэр СС і генэрал-маёр войскаў СС (1944). Расстраляны немцамі за марадзёрства.
207 Уладзімер Парэмскі (1909—1997), расейскі эміграцыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў НТС. У1920 г. эвакуяваўся ў Югаславію, затым жыўу Францыі й Нямеччыне. У гады вайны працаваў перакладчыкам у МЗС Нямеччыны, затым у лягерах Усходняга міністэрсгва. У1944 г. немцы арыштавалі яго, але вызвалілі на хадайніцтва генэрала А. Уласава. Пасьля вайны жыў у Нямеччыне, у 1955—1972 гг. узначальваў НТС.
марыны208 пралезьлі ў амэрыканскія важнейшыя ўстановы і, як відаць, маюць сваіх прыхільнікаў.
Думкамі сягаючы ў мінулае, задаеш сабе пытаньне: дзеля чаго, на якое ліха сядзеў у Менску так званы прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі? Адно з двух: альбо Астроўскі падпісваў гэтым ганебныя загады над нашым народам, або яго не пыталі. У абодвух выпадках Р. Астроўскі нясе поўную адказнасьць, нават калі яго не пыталі, бо яго сьвятым абавязкам было адмовіцца ад гэтай ганебнай фікцыі, якая прыкрывала ўсе зьверскія ўчынкі нямецкіх культурных разбойнікаў. За гэта Р. Астроўскаму не даруе ні гісторыя, ні Беларускі Народ209.
Якась у сярэдзіне чэрвеня 1944 г. я, як вайсковы камандзір 2-ой кампаніі БКА, заходжу ў павятовую ўправу ў аддзел кадраў да свайго старога знаёмага жыхара Наваградку, які вельмі добра знаў усіх жыхароў гарадка і ўсю іхнюю паднаготную — сп. Дзяковіча. Зь ім міла было падзяліцца сваімі думкамі, уражаньнямі, намерамі, навінамі, усім тым, што наганяла сум. А ён да мяне: „А, добры дзень, добра, што завіталі. Ёсьць для Вас пакліканьне ехаць у Менск на кангрэс БЦР, які адбудзецца ў канцы гэтага месяца“.
„Якжа гэта сталася так, мяне ніхто не пытаў і не прапаноўваў, дайце спакой“, — кажу Дзяковічу. Тады стараста павету М. Буляк па-
208 Уладзімер Самарын (сапр. Сакалоў) (1913—1995). расейскі эміграцыйны дзеяч. Перад вайною жыў на тэрыторыі СССР. Зь ліпеня 1942 г. — на тэрыторыі нямецкай акупацыі. Працаваў у акупацыйнай прэсе, чытаў лекцыі вайскоўцам Расейскай вызваленчай арміі. У1944 г. выехаў на Захад, рэдагаваў розныя расейскія эмігранцкія выданьні. Быў актыўным дзеячам НТС. У1951 г. пераехаў у ЗША. У 1970-х гг. амэрыканскія іміграцыйныя ўлады прыцягвалі яго да судовай адказнасьці за падаваньне несапраўдных зьвестак пра час свайго знаходжаньня на акупаванай немцамі тэрыторыі. У 1985 г. пазбаўлены грамадзянства ЗША й асуджаны на высылку. Апошнія гады жыцьця правёў у Канадзе.
209 Намесьнікамі прэзыдэнта БЦР былі: на Наваградзкую акругу — Барыс Рагуля, на Баранавіцкую — Станіслаў Станкевіч, на Вялейскую — Язэп Малецкі; начальнікам БКА быў Франц Кушаль, у кіраўніцтва БЦР уваходзілі Аўген Калубовіч і Сымон Кандыбовіч ■будучыя паплечнікі Стагановіча на эміграцыі. Карыстаючыся лёгікай аўтара ўспамінаў, ім таксама ня мусяць дараваць ні гісторыя, ні беларускі народ. Але Стагановіч на гэта „забывае" й бэсьціць выключна паваенных прыхільнікаў Астроўскага, за выняткам Васіля Рагулі, і праціўнікаў Абрамчыка, што выйшлі з Рады БНР.