Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
220 Маецца на ўвазе горад Дальвіц ваЎсходняй Прусіі, дзе летам 1944 г. абвэр арганізаваў адмысловы навучальны цэнтар, які рыхтаваў добраахвотнікаў для наступнай дывэрсійнай працы ў Беларусі. Палітычным кіраўніком гэтага цэнтру быў Усевалад Родзька.
221 Міхась Рагуля (1914—2002), беларускі дзеяч, сын Васіля Рагулі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў загадчыкам Аддзелу культуры ў Віцебску, займаўся пытаньнямі выдавецтва, школьніцтва, тэатру. Рэдагаваў бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Нямеччыне, атрымаў дыплём інжынэра, зрабіў кар’еру ў сфэры будаўніцтва фабрычных печаў. 3 1950 г. жыў у ЗША.
222 Усевалад Родзька (1920—1946 (?), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, публіцыст. Зь ліпеня 1941 г. быў бурмістрам Віцебску. Арганізатар нацыянальнага падпольнага й партызанскага руху. Ад сакавіка 1944 г. — камандзір 15-га батальёну БКА. Ад лета 1944 г. знаходзіўся ў Нямеччыне, быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёну „Дальвіц”. 3 чэрвеня 1945 г. жыў пад чужым прозьвішчам у Польшчы, арганізоўваў падпольныя структуры. Арыштаваны й дэпартаваны ў Менск у 1945 г. Далейшы лёс дакладна невядомы.
223 Маюцца наўвазеТацяна й Барбара Мазуры, сёстры Юркі Мазуры. Барбара Мазура (1919—1978). Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Была жаўнеркай батальёну „Дальвіц". У 1946—1949 гт. вучылася ў Філіпс-унівэрсытэце ў
К. Мерляк225 ды іншыя. Яны нам расказалі, як учора недалёка ад лягеру апынуліся балыпавіцкія парашутысты, 13 жаўнераў і адна дзяўчынарадыст. 3 гэтай групы ўсяго адзін капітан уцёк, некалькіх злавілі жыўцом і некалькіх забілі. Дзяўчына вельмі плакала, яна баялася, каб немцы не расстралялі. Яна расказвала, што іх прывезьлі на лётнішча ўМаладэчна й не сказалі, куды палятуць. Ува ўсіх былі амэрыканскія кансэрвы з надпісам па-руску „Амэрыканская сьвіная тушонка".
Прабыўшы ў лягеры некалькі дзён, немцы далі загад, што тых, хто не пагаджаецца быць у парашутным аддзеле, мусяць адпусьціць у лягер. Нас, чатырох старэйшых, немцы адмовіліся прыняць у аддзел, і мы мусілі былі выехаць. 3 намі выехалі Мерляк, Сажыч і Мазура. Мая сям’я засталася ў Бэрліне, а [сем’і] Родзькі, Русака й Норыка выехалі ў Дэсаў. Я паехаў да сваёй сям’і. Прыехаўшы, пачаўрабіць стараньні выехаць у Цьвітаў226, што мне зь цяжкасьцямі ўдалося зьдзейсьніць пры
«Р Марбургу. Узяла шлюб зь Язэпам Сажычам. У ЗША — з 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзелу БАЗА.
224 Язэп Сажыч (1917—2007), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак. 3 1944 г. — на эміграцыі. У1950 г. скончыў Марбурскі ўнівэрсытэт у Нямеччыне з дыплёмам лекара й выехаў у ЗША. Стаў адным з заснавальнікаў аддзелу БАЗАў штаце Мічыган. 31953 г. — сябра, у 1982—1997 — старшыня Рады БНР.
225 Кастусь Мерляк (1919—2007), беларускі дзеяч, падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі на Наваградчыне, у Беларускай народнай самапомачы, быў інтэвдантам у Наваградзкім беларускім эскадроне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі ў Італіі, у 1947 г. выехаў у Аргентыну, дзе заснаваў Згуртаваньне беларусаў, з 1954 г. — у ЗША. У1959—1964 гг. быў старшынём Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. У 1965-м выйшаў з БАЗА й заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, у 1968 г., у выніку канфлікту зь япіскапам Васілём, пакінуў парафію сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й заснаваў парафію сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле на іншым канцы Атлантык-авэню, толькі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярхату. У 1970-х — віцэ-прэзыдэнт БККА. У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У 1992 г. выдаў успаміны „Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі“.
224 Магчыма, маецца на ўвазе горад Цьвікаў [Zwickau) у сёньняшняй зямлі Саксонія (Усходняя Нямеччына).
дапамозе Ю. Сабалеўскага. 3 дапамогаю Я. Жамойціна227, якога я прыпадкова спаткаў, удалося дастаць месца ў цягніку, хоць і на калідоры.
Апушчаючы Бэрлін, сям’я свабодна ўздыхнула, што ўдалося выехаць з гэтага пекла, дзе дзень і ноч валіліся вялізарныя бомбы, зьнішчаючы ўсё. Прыехалі ў Мёрш-Трыбаў, дзе быў арбайтсштат, і зайшлі туды зь сям’ёю. Кіраўнік яго запрасіў усіх нас у свой кабінэт, распытаў усё дакладна. Ён запытаў мяне, ці знаю я спадара Сабалеўскага. На мой адказ „так“ кіраўнік сказаў, што ён нядаўна быў кіраўніком арбайтсштату ў Баранавічах і добра знае Сабалеўскага. Гэтае знаёмства спрыяла мне, бо ён запытаўся, што я хачу ад яго, і я сказаў, што маю знаёмых у Аўстрыі й прашу накіраваць мяне туды, што ён ахвотна й зрабіў, даючы ўсёй сям’і бясплатны праезд.
Прыехалі да знаёмых, якія працавалі ў баўэра. Нас вельмі добра прынялі іх гаспадары. У арбайтсштаце мяне й майго сына прызначылі ў суседнюю вёску да аднаго нацыста на працу ў гаспадарцы — 13-га вінаградніку, дзе мы працавалі праз усю зіму. На пачатку красавіка гаспадар зьліквідаваў мяне, сказаўшы: я заўтра ад’яжджаю, бальшавікі прыйдуць сюды, але не раней двух тыдняў. To я прашу Вас: застаньцеся на тыдзень абрэзаць вінаград, а тады мой упраўляючы дасьць Вам каня і яміны228 на дарогу. На гэтым мы пагадзіліся, і за тыдзень ад’ехалі на Захад.
Напрамак нашага падарожжа быў у Тыроль, аднак не даяжджаючы Зальцбургу на дарозе патруль не пусьціў у Тыроль, а направіў у Баварыю. Прыехалі ў Браўнаў229, дзе трэба было пераяжджаць рэчку Ін, і там нас затрымаў эсэсаўскі патруль, бо фармальна мы ня мелі дакумэнтаў у Баварыю. Аднак на нашыя выясьненьні жандар нас прапусьціў, і мы паехалі ў напрамку Дахаў, дзе быў зьняволены на вечнасьць сын
227 ЯнкаЖамойцін (1922—2ооз),беларускі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны быў кіраўніком Наваградзкай акругі СБМ. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у юнацкіх лягерах (Кёльн і Дэсаў), пасьля капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў Польшчы. У1949 г. яго дэпартавалі ў СССР, дзе быў зьняволены ў лягеры да 1956 г. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Польшчу, жыў і працаваў у Варшаве. Удзельнічаў у беларускім жыцьці ў Польшчы.
228 Яміна (дыялект.) ежа.
229 Маецца на ўвазе Браўнаў-на-Іне (Braunau am Inn) — горад у Аўстрыі, у зямлі Верхняя Аўстрыя.
Аляксандар230. Прымусовая зьмена маршруту была для нас карыснаю ў адшуканьні сына.
Апошнімі перад капітуляцыяй днямі было небясьпечна ехаць далей, бо амэрыканскае лятунства безь перапынку абстрэльвала ўдзень усе шляхі, і мы, не даехаўшы 6о км да Мюнхэну, змушаны былі затрымацца ў адным двары, які належаў графу Прайснэру.
Аднаго дня затрымаліся канцэнтроўцы231 на ноч, разьмясьціўшыся ў аўчарні. Іх гналі ў горы, дзе гітлераўцы мелі ўсіх канцэнтроўцаў перастраляць. Канвой мала зьвяртаў увагі на іх, бо ўжо вядома было, што сёньня-заўтра будзе канец вайне. Назаўтра сын Лёва пайшоўу аўчарню, а там у саломе схавалася чалавек дваццаць розных нацыянальнасьцей, адзін хворы на бязумку. Вялікая небясьпека, але трэба было людзей накарміць і ўратаваць ад эсэсаўцаў, якія прасавалі, як блудныя авечкі. Жонка сваймі сродкамі лячыла хворага; Лёва расказаў гаспадыні-немцы пра канцэнтроўцаў, з пагрозаю, што калі яна скажа, то яе зь сям’ёю й нас усіх немцы расстраляюць. Мушу зазначыць, што за маё падарожжа па Нямеччыне і Аўстрыі ўпершыню спаткаў такую жанчыну. Гэта было нешта асаблівае. Мажліва, як яна расказвала, яе мужык быў на фронце ў нас, і калі прыяжджаў у адпачынак, сказаў ёй: пабачыў народ, які сам бедны, а дзеліцца апошнім; глядзі, нікому не адмаўляй, не пытпай, хто ён, кожнага накарміі абагрэй“. Гэтая жанчына не шкадавала нічагусенькі, зь яе каморы сілкаваліся чатьгры дні болей як 23 асобы, за што пасьля капітуляцыі ёй шматлікія адудзячыліся.
Распаўсюджваныя весткі наконт канцэнтроўцаў з Дахаў не давалі супакою, але ехаць у пошукі не было ніякай мажлівасьці дзеля забароны амэрыканскімі вайскоўцамі ўсялякага руху на шляхох.
Пасьля некаторага часу я з дачкою паехаў фурманкаю ў Дахаў. Няведаньне ангельскае мовы і адсутнасьць пропуску стварылі вялікія цяжкасьці, але, на шчасьце, па дарозе выручыў стары польскі „dowyd osobisty"232, які неспадзявана быў у кішэні каптана. Праяжджаючы каля вясковага патруля, я сьмела даставаў гэты „довад", на той час зусім не актуальны, падаючы яго вартаўніку, які, паглядзеўшы на велізарную
23" Аляксандар Стагановіч-малодшы ў 1942 г., каб уратаваць сям’ю ад рэпрэсіяў, добраахвотна паехаў на працы ў Нямеччыну. Аднойчы, калі кіраваўся на адпачынак дахаты, у Варшаве быў арыштаваны й адпраўлены ў канцэнтрацыйны лягер у Дахаў.
231 Канцэнтроўцы — маюцца на ўвазе вязьні канцлягеру Дахаў.
232 ..Dowod osobisty" (польск.) — пашпарт, пасьведчаньне асобы.
пячатку з курыцаю233, вяртаючы, гаварыў „0К“, і мы далей пускаліся ў вызначанае месца.
Пад’яжджаючы да канцэнтрацыйнага лягеру, я заўважыў уводдаль на бараку польскі нацыянальны сьцяг. Заехалі ў гэты барак, дзе было чалавек 12 палякаў з інтэлігенцыі, якія кіравалі працамі на агародах канцэнтрацыйнага лягеру (а работнікамі былі немцы з г. Дахаў). Прадставіўшыся як беларус, я расказаў, у якой справе да іх завітаў. На маё вялікае зьдзіўленьне, усе яны вельмі ветліва прынялі нас і запрапанавалі знайсьці сына, бо ў лягер цывільных не пускалі. Адзін зь іх зараз жа пайшоў у лягер, але дзеля таго, што гэта была нядзеля, ён ня змог паміж некалькіх дзясяткаў тысяч зьняволеных знайсьці сына, ня знаючы ягонага нумару.
Назаўтра пайшоў другі, які дазнаўся пра сына, што ён працуе ў шпіталі, але зь ім, дзеля ягонай адсутнасьці ў шпіталі, ня бачыўся; пакінуў яму адрас, дзе на яго чакаюць бацька й сястра.
Надчэкваючы сына, хвіліны здаваліся гадамі. Наканец на захадзе здалёку дачка ўбачыла — ішоў сын, якога ня бачылі з 1941 г. Прывітаўшыся, сын пытае, дзе мама. Я ў такой радасьці сказаў „удома", а сыну падумалася, што ў сваім доме на бацькаўшчыне. Спахапіўшыся, я расказаў, дзе знаходзіцца пазасталая сям’я — у якіх 6о км адгэтуль. На пытаньне сына, што цяпер будзе, я сказаў, што паедзем да сям’і, але сын сказаў: „Тата, Вы не ўяўляеце, што тут у лягеры дзеецца“, і пачаў распавядаць.
Навонкі стаялі амэрыканскія войскі, а ўнутры лягеру ўся ўлада была ўрукох НКВД, на чале якой стаяў ген. Вішнеўскі, які сёньня ўзначальвае камітэт па „Возвраіденіію на Роднну“ ў Бэрліне. 3 дасьведчаньня я знаў, пгго кожнае зьняволеньне ня так было б страшна, калі б не было яшчэ большага зьняволеньня сярод зьняволеных, асабліва сярод камуністых. Ад апавяданьня сына ў мяне валасы дыбам сталі, бо склады з вопраткаю абстаўлены былі НКВДоўцамі й кожны клунак правяраўся, і калі знаходзілі якую пісульку, пісаную супроць камуністаў, ці фотку зь якімсь жаўнерам, ці штось наагул малазначнае, дык такіх уладальнікаў, нявынішчаных гітлераўцамі, тысячамі мардавалі НКВДысты.