Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Дазваляецца даўжэйшы лірычны адыход на ўспаміны
Журавы і гусі ў вырай На Захад і на Паўдня...
Хто у стане птушыным вырас — Што таму крыльле разьняць? Ну, а нас гадавала нізіна, Балацяная зямля...
Ну, а нам што крыльле узьніме, Каб прасторамі потым шпурляць? Стаімо закінуўшы голаў, Глядзімо на іх вышыню...
I у дрэвах, ад лісьця голых, Пачуваем сваю радню. Як яны, да зямлі прыкуты Ланцугамікарэньня навек I адстойваем раты пакуты Між дажджоў, навальніц і завей... На Захад і на Паўдня...
Ім Радзімы далёкай вырыс
Нашчасьлівіць гудком пераняць, ГІаўз Яе салютоўна прашастаць, Ей дымовы свой сьцяг прыхіліць... Дый „маленькіх білецікаў" шчасьця, Нават гэткага — нам не ўмаліць... I лісты таксама ў вырай, Тысячы жоўтых лістоў...
Ну, а нас з табою йіто вырве, Ну а нам што пакажа прастор? I адкажаш на ўсё паціху, Шаволячы лісьця сьпіж: He чапай, браце, ліха, Пакульяно, браце, сьпіць... A прастору? Сібіры мала? Вяцкіх лясоў, Уральскіх гор? Хіба мала адукавалі?
Глядзі, каб ня стала горш...
He! Назад! Назад з успамінаў! „Абы ў якой быць старане..." А можа — на Захад?
Чаго глядзіш так пільна ты на Захад?
— дапытваўся калісь той прычэплівы Матэматык у засмучонага Лірыка —
Ці сонца вокам думаеш спыніць?
Яно з-за лесу водбліскам крывавым варожыць новы дзень, дзівосны дзень, Такі-ж трывожны для цябе, як сяньня.
Няшчасны рыцар„руін і будаўніцтва, і электрычнасьці, і фізкультуры“'
Сам-жа, пэўна, тады ня ведаў, што абернецца прарокам...
А матэматычныя прароцтвы — якія-ж страшэнныя сваёй дакладнасьцяй, калі толькі праўдзяць...
Гэтае спраўдзіла. Ці не таму й тады на гэтым якраз пагадзіўся із сваім антыподам ціхі Лірык:
Угледзься, браце мой, у сьлед яго, Навокал глянь... Што дзеецца навокал...
Здаецца мне — над лесам праплываюць у край нязнаны ціха караблі.
I пурпуровых ветразяй узьвівы — то дух тужлівы ўкрыжаваны мой, тужлівы дух і жальба...
Усе былі й бываем лірыкамі. Алетолькі перад некаторымі — наяву прапаланелі паўз вочы гужлівага духу парпуровых ветразяй узьвівы.
Калі пад гэтымі ветразямі, жудаснай паходняй палыхаючы, плыў паволі плаў роднае сталіцы, — туды, у нязнаную шчэ дымную далеч.
Бо тады — летась, чырвень — Захад прыйшоў сам. Шэры й жоўты, кармазынавы й чорны Захад.
А раней-жа — адно й магла быць туга й жальба лірыкі. Калі-нікалі толькі глыбока-сукрытым сарказмам прарывалася ўрачыстасьць вымушанае нібы-оды:
Якое шчасьце — спатыкаць усход, якое шчасьце — бачыць сонца захад!
I творчай працы радасны узьлёт упарта мклівіць празь сягоньня ў заўтра.
Так, адзінае шчасьце — з дня на дзень жыць спадзевам на захад гэтага Ўсходу, на ўсход таго Захаду. Але-ж — колькі матэматыкаў на аднаго лірыка!
„Чаго так пільна ты глядзіш?" Га! арыентацыя на Захад? О! — сувязь зь міжнароднай буржуазіяй — Крымінальны кодэкс РСФСР, 58-4, калі ласка:
— вплотть до высшей меры соцйальной заіцйты — рассстрела йлй об’явленйя врагом трудяіцйхся, с лйшенйем гражданства Союзной республнкй й, тем самым, гражданства Союза ССР й йзгнанйем за пределы Союза ССР навсегда...
А? Вам падабаецца другое? Вам хацелася-б „нлн“? Аб гэтым ваш „тужлівы дух і жальба"? Гэта вам і ня ў турме спаць не давала?
Дудкі. Дудачкі. He для вас. Вам толькі хіба —
РІлй, РІлй, лама савахфанй.А
I гэтакі было — нават праз „высшую меру“ нікуды больш, як да прашчураў„не дасі нырца^.
Бо гэта-ж
СССР — шостая часьціна зямлі.
Трыумф матэматыкі.
Сьвятая матэматычная аксыёма.
Нават для тых, што ў навуцы да дробаў не дайшлі.
Бо — проста шостая часьціна па тых пяцёх, здаўна знаных. Па Эўропе, Азіі, Афрыцы, Амэрыцы, Аўстраліі.
Бо — не Эўропа і нават ня Азія. Новая часьціна зямлі, сьвету — Савеція, Бальшавізія, папраўдзе — вялікая Масковія, уведзеная ў жыдоўскі абсамот.
I пра іншыя — „не могі знаць"5.
Пэўна-ж, бо што добрага — буржуазея, капіталізма, крызісы...
Так і дажыліся дагэтуль за вялікім — што тут кітайскі! — мурам. 3 геаграфіі — як-бы й эўрапейцы, зь біяграфіі — хто яго ведае... Хіба што зноў, па-старому — тутэйшыя.
А ўсьцяж — дарма што да тае „вышэйшае“ №2 нават ня прыступішся — карцела, як таму здурнеламу, што цэліўся ў месяц уначы з тошнай цікавасьцяй: „Што там на ім? Горы, сьцені, ціКаін з вядром густа-чорнай, запечанай крыві Авэля? Што там?“
3 Іншы кодэкс — ад Мацьвея, 27—46...
4 Тэхнічны тэрмін запазычаны. Даведкі — рэдакцыя „Беларускае газэтьГ ці лепш — „Голасу вёскі“.
5 Амэрыку, праўда, паказвалі. У „Амэрыканцы". Апрача таго,— яе-ж трэ было здагнаць і перагнаць. Адзін „із нашых“ нават, кажуць, вельмі прасіўся: калі будуць упоравень, каб сказалі — ён выскачыў-бы. Цяпер, здаецца, выскаквае — дарма, што „на поўным хаду“.
Бо як да месяца самога. было — да Эўропы, да Захаду...
На Захад!
Мінулася ўсё тое, а ўсё — неяк ня верыцца.
I карцець не перасьціхае. „Горы, сьцені?“ Хоць-бы рубочак адхінуць, хоць-бы адным вокам — праз шчылінку ў заслоне, празь дзірачку ў дэкарацыі — хоць із таго боку, куды цьвікі тырчаць.
Усё роўна, кажуць і цяпер — трэ цярпець. Хіба можна адразу ўсю неЭўропу ды ў Эўропу — на, глядзі!
Гатовы дзіркі ўсюды папраглядаць. А яшчэ калі паперамацваць ўсё ды на зуб...
I раптам —
— Вы едзеце на Захад. У Эўропу. У Нямеччыну. У Бэрлін. Заўтра.
— Ёсьць, ехаць у Бэрлін!
Здаўна ведама —
„талантлйвость русского человека находйтся в тесной завйсймостй от прйказанйя“.
Шчэдрын яшчэ адкрыў, хоць у кодэксы і ня ўпісалі.
Ну, ад„русского“ да „савецкага“ — нават і корху няма... Ехаць — дык ехаць — нават папугай паўтараў-жаж гэта ў пэўнай сытуацыі.
Тым болей — ці трэба таленавітасьць, каб езьдзіць? Ані каліўца. Сеў і едзь — усякі сталін мог-бы, каб ня Божы страх...
А вось паталаніць — павінна.
I паталаніла.
Дык — едзьма!
Заўтра.
На Захад.
I ня ймецца веры, ня верыцца... Як-жа гэта? Хіба?
Заўтра цягніковыя колы, напэўна, будуць грукацець:
— На Захад! На Захад! На Захад!
Ужо грукацяць?
He, сэрца...
Захад пачынаецца ў цягніку
Цягнік — вандроўная тэрыторыя.
Гэты наш — прывандраваў адтуль. 3 Захаду. Таму цяпер — няўрымсьціцца, каб хутчэй як назад. Як конь, капытом б’е зямлю —
— На Захад! На Захад! На Захад!
He, ізноў сэрца...
Але Захад усё-ж пачынаецца ўжо ў цягніку. Пакуль стаіць нават. Тут, у нас. Пачынаецца на ягонай вандроўнай тэрыторыі.
I ня толькі надпісы, дзьверы паабапал, усякія ручкі-кручкі (пацягнуць хіба за якую, пакуль стаіць?) — нятутэйшае, але й шчэ нешта няўхопнае.
Запах Захаду?
А можа — не ў цягніку, у табе пачынаецца Захад? Вусьцішна...
I ня знаць калі, а паехалі.
Праўда, колы грукацяць, як зьбіраліся: На Захад!
Ды цяпер ужо й без таго ведама, што ў нядзелю сьвята.
Дык цяпер —
Такая песьня —
думкі падарожныя, Значыцца—
блёкнот і нататкі...
Думкі падарожныя
Значыцца— блёкнот і нататкі.
Калісьці сіла наежджая і варожая Зь Беларусі зьбірала падаткі...
I — Захад пачаўся ў цягніку, пачаўся на хаду— а за вакном — усё сьляды ўсялякіх „сілаў наежджых і варожых“... Але як-жа хутка-хутка мільгаюць яны за вакном вагону.
...Каб-жа так хутка мільганулі і ў жыцьці нашым! Каб-жа імчала яно так, як цягнік гэты — хутка-хутка, на Захад...
...Калішняя мяжа „двух сьветаў". Недзе тут было — „камунізм з Ь-мя це ўсем ежы .
Сам зьмёўся хуценька і назаўсёды.
Славутыя ўмацаваньні — зялеза й бэтон. Процьма працы, грошай, крыві нават. Тут меліся бараніцца ад „белае Полыйчы“, ато й „зьмятаць“яе. А калі-ж запраўды зьмянілі іншыя — усё-ж думалася: дзе-дзе, а тут затрымаюцца, адседжвацца будуць, калі што... Горача будзе! Горача будзе й Менску ад тых.
Менску, праўда, было горача, як надыйшло„калі што“. Але ў бункерах старое мяжы ніхто й не падумаў занаравіцца. Ляцелі безвач, на поўны цягніковы ход.
Апушчаныя, запушчаныя, расступаюцца грозныя гнёзды адпору першае, старое мяжы.
Гісторыя. Помнікі вялікай бальшавіцкай няздарнасьці.
За мяжою — межы
А за першаю мяжою — межы і межы. Аж, як-бы супыняны імі, цягнік пайшоў цішэй.
Межы і палоскі...„Хаткі і бярозкі беларускай вёскі“. Усё, як даўней і ў нас было, і ўсюды-ўсюды на белай Беларусі.
Даўнейшая Беларусь. I цягнік — як-бы: наперад у прасторы, назад — учасе...
Старая Беларусь, Беларусь нашаніўства. Запраўдная Беларусь?
А хаткі цяпер пайшлі белыя, пабеленыя. Палякі пабялілі. Бялілі Беларусь, каб яшчэ бялейшаю была?
I — успамінаецца — позірк на калііпнюю карту: Рыская разора разрэзала напал і сам напіс —
Б-Е-Л-А 11 Р-У-С-Ь
Так і было: тут — бела, там, у нас — Русь...
Тут бялілі ўсё: хаты, людзей...
„Ціхія, белыя тут жывуць людзі“ — вось адкуль яно ў Геніюш. Чытаючы там, у нас, выдавалася наіўным. Наглядаючы тут, з вакна, бачыш: так.
Так, бо так і мусіла быць, бо: „белапанская Полыйча“...
А там, у нас — Русь, панавала, паношылася, паносілася, разносіла ўсё матушка-Русь, Русь і Русь навакол.
Ня белая — чырвоная ад крыві.
Чорная ад запечанай крыві.
I людзі чарнелі, учарнелі ў куродыме страшэннае печы.
Ды й тут пабела злазіць. Пакрысе. 3 хатаў — шмат дзе адпала. На людзях ліпіць трывалей.
—У падсуседзі села панечка. He старая. Здаровае, крыху мо й рэзкае, але — беларускае хараство.
I вось— да хлопчыка:
— Зачынь фуртка, атов сьпіна дмуе...
Бедная, пабеленая панечка! „Мувімы тылькі попольскему...“
I ўсё-ж — аблезе, адпадзе. I гэтая пабела, і тая чорная чырвань. Белая й чырвоная Беларусь выцягнецца пасмамі адналітага сьцягу бел-чырвона-белае Крыві.
А пакуль — межы і межы, усюды межы. Разоры і між людзьмі.
...I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
I што ў мільёнах душ разоры правяло...
Голас зялезнага воўка
Узгоркі і ўзгоркі, і цэлыя горы, пясчаныя горы бягуць за вакном.
Хвоі ўзьбягаюць натоўпам на горы і ўзгоркі. Сыіяшаюцца — куды?
Гэта-ж зараз — В і л ь н я.
Гэта-ж тут недзе езьдзіў у ловы Гедымін. I сон аб зялезным воўку насіўся тут, у пушчах, у горах, у хвоях. Трызьніў тым сном Гедымін, трызьнілі „лютыя людзі“ дружыны — гадаваная ў гэтых лясох і ўзгорках грозная, страшная Лютва.
„I той Лідзейка мовіць: „Гаспадару княжа, воўк вялікі зялезны знамянуець горад сталечны тут будзець, а што ў ём унутрыравуць, то слава яго будзець слынуці на ўвесь сьвет".
Слава слыла на ўвесь сьвет. Адно — перахопленая чужою драбнотаю, гучна трубіла аб ёй нездагадным.