Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Вярбіцкая (незадаволена). Адчаігіся.
3 о с я (гэтакжа). Цётачка, не скупецеся.
Вярбіцкая. Адчапіся, кажу. Туг есьці няма чаго, а яна нейкі баль выдумала. Сама ж ведаеш, якія цяпер калёрыі атрымоўваем, што кот той наплакаў...
3 о с я. Так, гэта я ведаю, цётачка. Пэўна ж, каб ДП жылі б толькі з гэтых калёрыяў, дык даўно ўжо ногі працягнулі б. Але ж ты, мая цётачка, спраўная, заўсёды неяк выкруцісься. I на гэты раз я думаю, што...
Вярбіцкая (узлавана). Думай сабе што хочаш, а я ніколі баляў не раблю.
3 о с я. Ды зразумейце, цётачка...
Вярбіцкая(гэтакжа). Нічоганехачу разумець. Няма,дыйусё тут.
3 о с я. Але ж, цётачка, ня думайце, калі ласка, што ўвесь цяжар з-за ежы толькі на вас ляжа. Нашыя хлопцы пайшлі да баўэраў на вёску, каб прамяняць што-небудзь, дык гэтаксама нешта прынясуць.
Вярбіцкая.А, дыкяшчэ йхлапцоўяпавінначаставаць? Ну,не. Ня пройдзе гэты нумар.
3 о с я (благальна). Цётачка, ня будзьце гэткай упартай.
Вярбіцкая (рашуча). Годзе! Нічога я ня буду рабіць.
3 о с я. Дык вось як вы любіце мяне?.. (Ідзе да канапы з робленым плачам.) Пэўна ж, каб была тут мая маці, дык пашкадавала б мяне, сірацінку. А ў вас нават жалю да мяне няма, бо не дачка я вам родная, атолькі пляменьніца... (Плача галасьней.) Вой, вой, мая долячка няшчасная, сірацінка я гаротная...
Вярбіцкая (сама ледзь ня плачучы падыходзіць да яе). Ды супакойся ты... ня рві мне душы... Супакойся.
3 о с я (плачучы галасьней). He супакойвайце мяне. Я для вас зусім чужая, непатрэбная... Бедная ж мая галованька... I чаму я сірацінкаю засталася... Ніхто мяне не пашкадуе, ніхто мне сьвята ня зладзіць...
Вярбіцкая (плачучы). Супакойся, супакойся, прашу цябе... Я гатовая для цябе на ўсё, абы ты толькі ня плакала...
3 о с я (раптоўна ўскочыўшы, радасна). Гэтак, цётачка?
Вярбіцкая (уціраючы сьлёзы). Ну, штож?Хайбудзегэтак,як ты хочаш...
3 о с я. Значыцца, згода?
Вярбіцкая. Так.
3 о с я (кідаючыся ёй на шыю). Цётачка, любая. Я ж заўсёды казала, што ў цябе добрае сэрца. Цётачка.
Вярбіцкая (адбіваючыся). Чакай, чакай. А каго ты думаеш запрасіць?
3 о ся. Усіх сваіх.
Вярбіцкая. Каго — „сваіх“?
3 о ся. Ды вось Ганку, Ігнася, Петруся...
Вярбіцкая. Што? Петруся? Гэтага рыжага абібока, які мяне раз вадою халоднаю абліў?..
3 о с я. Ды, ён жа ж незнарокам гэта зрабіў.
Вярбіцкая. Добра незнарокам, што я потым чатыры гадзіны сушылася ля печы.
3 о с я. Ды гэта ж чыстае глупства, цётачка.
Вярбіцкая. Добрае глупства.
3 о ся. Ды слухайце далей, цётачка...
Вярбіцкая (раззлавана). I слухаць нічога не хачу. Каб я ды гэтага абібока няшчаснага частавала яшчэ? Ну, не.
3 о ся. Вы ж ведаеце, што ён добры, сымпатычны хлопец...
Вярбіцкая. Нічогаяня ведаю,атабескажутольківосьшто: калі хочаш, каб я наладзіла табе вечарыну, дык каб гэтых абібокаў, апрач твае Ганкі, у маёй хаце не было. Чуеш?
3 о ся (благальна). Цётачка, ня можна гэтак.
Вярбіцкая. Хочаш каб што было, дык рабі гэтак, як я сказала. (Хутка выходзіць, бразнуўшы дзьвярыма.)
3 о ся (кідаючыся ўсьлед за ёю). Цётачка. Пайшла...
Зьява II
3 о с я ды Г а н к а, якая выбягае на сцэну.
Г а н к а (падбягаючы да Зосі). Ну, як?
3 о ся (уздыхнуўшы). Ой, нядобра...
Г а н к а. Што? He згадзілася?
3 о с я. Ды не, вечарыну дык зробіць, толькі...
Г а н к а. Што?
3 о ся. Толькі ня хоча, каб хлопцы разам з намі былі. Асабліва злуецца на Петруся. Кажа, што й духу ягонага ня хоча бачыць.
Г а н к а. Ну, дух ягоны дык яна наўрад ЦІ пабачыць...
3 о с я. Але што рабіць цяпер? Га?
Г а н к а (весела). Нічога. He маркоцься. Цяпер жа ж вясна, цёпла на дварэ. Возьмем з сабою што-колечы зь ежы, пойдзем на тую
палянку, што за лётнішчам, і адсьвяткуем гэты дзень як мае быць. Вось і ўсё.
3 о с я. Ды не, не выпадае гэтак, бо й гутаркі па лягеры пойдуць і...
Г а н к a. I што?
3 о с я. I ўсё тое, што цётка прышыкавала, надарма загіне.
Г а н к a. А яна што прышыкавала?
3 о с я. Хіба ж ты маёй цёткі ня ведаеш? Пэўна ж. Сяньня чуць золак, як янаўжо пачала нешта пячы ды смажыць. Відаць, добрыя рэчы нагатавала.
Г а н к a. А можа пачакаем да заўтра? Сэрца тваёй цёткі напэўна зьмякчэе, калі страва пачне псавацца.
3 о с я. Ды не, ня можна. Заўтра хлапцы ад’яжджаюць у Марбург. Калі рабіць, дык толькі сяньня.
Г а н к а. Трэба ж што-небудзь прыдумаць.
3 о с я. Нічога тут, здаецца, не прыдумаеш...
(Пяе).
Вось дык гора.
Вось — няўдача.
Хоць кладзіся ды памры.
Г а н к а (пяе).
Вось дык гора.
Вось — няўдача
Як жа ж выйсьці нам зь бяды.
ГанкадыЗося (пяюць разам).
Хочацца сяньня іуляць ды сьмяяцца,
Хочацца сяньня вясёлымі быць.
Хопіць навукамі толькі займацца —
Хочам бяз клопатаў сяньня пажыць.
3 о с я (ляе).
Што ж прыдумаць?
Дзе жа выйсьце?
Як хлапцоў мне запрасіць?
Г а н к а (пяе).
Што ж прыдумаць?
Дзе жа выйсьце?
Як нам цётку ўпрасіць?
Ганка й 3ося (пяюць разам).
Хочацца сяньня гуляць ды сьмяяцца... і г. д.
Зьява III
Тыя ж і хлопцы, П я т р у с ь ды I г н а с ь, якія ўваходзяць у пакой з рукзакамі за плячыма.
П я т р у с ь (яшчэ ад дзьвярэй крычыць). Гальлё, красачкі, як маецеся? Ці ў добрым настроі?
Г а н к а (уздыхнуўшы). Ой, у благім...
П я т р у с ь. Дарэмна, а мы ў добрым. Сяньня нам пашчасьціла, крыху сала прынясьлі ды яйкаў.
I г н а с ь. Ты скажы лепш ня нам, а табе, бо я як пайшоў з пустым, дык з тым жа ж і вярнуўся. Толькі падошву на цэлы сантымэтар абдзёр.
П я т р у с ь (скідаючы рукзак). Зося, прымай. Прыдасца нам сяньня.
3 о с я моўчкі бярэ рукзак П е т р у с я, кладзе яго пад стол.
Пасьля гэтага 3 о с я ды Г а н к а адыходзяць да вакна, шэпчуцца.
I г н а с ь (зьдзіўлена). Гэй, Пятрусь, ці не на паховіны мы прыйшлі з табою?
Пятрусь.А чаму?
I г н а с ь. Нічога ня бачыш?
П я т р у с ь. He, нічога.
I г н а с ь. А ты прыглядзіся лепш (паказваючы галавой у кірунку дзяўчатп).
П я т р у с ь (ціскаючы ў неразуменьні плячыма). Хіба я асьлеп, але... нічога ня бачу.
I г н а с ь. А ты паглядзі на іхнія насы.
П я т р у с ь (яшчэ больш зьдзіўлена). Насы?.. (Углядаецца.) Насы як насы, усе, здаецца, на месцы.
I г н а с ь. У тым жа ж і рэч, што не на месцы. Бачыш, як уніз глядзяць, павісьлі, значыцца, ад суму?
П я т р у с ь. А ты праўду кажаш. (Падыходзячы да дзяўчат.) Гэй, дзяўчаткі, што здарылася? Якая муха вас укусіла?
I г н а с ь. Ды гэтак балюча, што аж насы паспускалі?
Г а н к а. Ах, не пытайце лепш.
Пятрусь. А ну, расказвайце. Мы зараз вылечым вас ад гэтае хваробы.
3 о с я. Ды што тут расказваць? Усё вельмі проста. Цётка прышыкавалася да вечарыны, напякла, насмажыла, але вас, хлапцоў, ня хоча
частаваць. Як я яе ні прасіла, што ні гаварыла, — злуецца толькі дый усё.
П я т р у с ь. Насмажыла, кажаш? Ха-ха, нездарма мой нос у бакі завіляўся, адразу адчуў штосьці пахучае ў паветры, штосьці смажанае, накшталт гуся...
I г н а с ь (да Зосі). Калі твая цётка супраць, дык мы ж нахабна ня будзем лезьці. Пойдзем тады, у іншым месцы адсьвяткуем.
П я т р у с ь (падскочыўшы да яго, памацаўшы ягоны лоб). Ой, ой, які гарачы.
I г н а с ь (раззлавана). Ды што ты выдурняесься. Тут справу трэба паважна разважыць.
П я т р у с ь. Пэўна ж, паважна. Ня гэтак, як ты, з гарачаю галавою. Гэта ж вар’яцтва.
I г н а с ь (злосна ўскіпеўшы). Што — вар’яцтва? Што ты плявузгаеш?
П я т р у с ь. Ціха, ціха. He крычы. Давай з табой спакойна разважым, памяркуем, добра?..
I г н а с ь. Кажы, я слухаю.
Сядае на канапу, дзяўчаты ўважна слухаюць.
Пятрусь(нізка кланяючыся, робячы гішпанскі гэстп прывітпаньня). Ах, якую вялікую прыемнасьць ты мне робіш тым, што выслухоўваеш мяне. Але да справы. Хто ўцякае ў сяньняшні час ад смажанага гуся? Дурань або вар’ят. Хто ўцякае ад торта, розных пячэньняў, яблыкаў і г. д. Хто?
У с е (разам). Дурань або вар’ят.
П я т р у с ь (да Ігнася). Дык скажы цяпер, калі ласка, хто ты пасьля таго, што хочаш уцячы ад гэтых найпрыямнейшых рэчаў?
I г н а с ь. Я?
Дзяўчаты (разам, сьмяючыся). Дурань або вар’ят.
Усе разам ('пяюць, прытанцоўваюць).
Мы сьвята сяньня тут спаткаем, Ці схоча цётачка, ці не.
Свой дзень матуры адгуляем, Хай Бог адвагі нам пашле.
ЗьяваIV
Тыяжды Вярбіцкая,якаянеспадзяванаўваходзіцьупакой, усплёсквае рукамі.
Вярбіцкая. Штоябачу?
Танец раптоўна перапыняецца.
Усе,апроч Петруся,ужахуадыходзяцьдавакна.
П я т р у с ь (адважна выступаючы наперад). Вы бачыце, спадарыня Вярбіцкая, маладое пакаленьне, якое прышыкоўвае свае ногі да ўцёкаў.
Вярбіцкая. Якіх уцёкаў?
П я т р у с ь. Кажуць, вайна хутка будзе, дык мы ўжо старанна націраем пяткі аб падлогу, каб хутчэй уцячы.
Вярбіцкая. Няматутчагофілязофстваваць.
П я т р у с ь. Ды гэта ж не філязофія, а фізычная праца.
Вярбіцкая (да Зосі). Я табе казала, каб гэтага абібокі нагі тут не было?
3 о с я вінавата ціскае плячыма.
П я т р у с ь. Ногі, чуеце? Марш, каб і духу вашага тут не было.
Вярбіцкая. Гэта ж ліха яго ведае, што такое. Уварваўся без майго дазволу ў хату ды яшчэ жарты робіць зь мяне, абібок гэтакі.
Пятрусь. Якя бачу, дык вы не затрымоўваеце мяне?
Вярбіцкая. Так, так. Ідзеце, пакіньце мой пакой. Я вам ніколі той вады халоднай не дарую.
Пятрусь. Я вельмі шкадую, што вада была такая халодная, каб я меў гарачэйшую, дык я б...
Вярбіцкая (ускіпеўшы). Што? Прэч. Прэч з вачэй маіх.
П я т р у с ь. Добра, добра, іду.
Вярбіцкая. Прэч, нахабнік.
П я т р у с ь (ізноў з гішпанскім гэстам прывітаньня). Паважаныя спадарыні, дазвольце рыцару, які пацярпеў за вас, з гонарам выйсьці з гэтага пакою.
Кланяецца, выходзіць. За ім — Г а н к а.
Зьява V
Вярбіцкая, Зося ды Ігнась.
В я р б і ц к а я. Ах ён, абібок гэтакі. Яшчэ й кпіць зь мяне. (Да Зосі.) I за гэтакага ды яшчэ сьлёзы ў тры ручаі лілі? Га?
3 о с я. Д ы ён жа ж нічога благога не зрабіў. Хлапец у добрым гуморы сяньня, дык і жартуе.
Вярбіцкая. Нямаштосказаць,згэткіхжартаўдыкваласымае хутка пасівеюць. Але ж дзе гэта другі абібок?
3 о с я (як бы не разумеючы). Які абібок?
Вярбіцкая. Ды гэны Ігнась.
3 о с я. Ігнась? Ды ён жа ж зь Петрусём пайшоў.
Вярбіцкая. He мані. Ён, пэўна, тут недзе схаваўся. Але ня думай, калі ласка, што я не знайду яго.
3 о с я. Надарма час згубіце.
Вярбіцкая. А гэта мы зараз пабачым. (Ідзе да канапы, крэхчучы, схіляецца, шукае пад ёю.) Няма тутака.