Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
3 блакітнай пустаты адвячоркавага неба нарадзілася шэрая кропка. Стала імкліва расьці, як толькі што атрыманая гематома, і раггтам
каменем абрынулася на зямлю, вачавідкі ператвараючыся ў ,,F-16“. За першым самалётам на блізу не вэртыкальную пасадку пайшоў другі, трэці, чацьверты... Але паблізу не было ані знаку авіябазы: цягнік праяжджаў паўз кароўнікі й вялізныя кібуцныя павеці. Суседзтва ўсеяных наіўнымі галовамі сланечнікаў вангогаўскіх палёў толькі дадало гэтай раптоўнай пасадцы смак даўкай нерэальнасьці. Я забыў: гэта — маленькая краіна. Вельмі. Вельмі-вельмі. Усё па суседзтву, усё паблізу. Нават нябёсы. Нават авіябазы. Толькі ня гэтым разам, Госпадзе, калі-небудзь потым, але толькі не цяпер.
Пасьля ўцешнага шпацыру па Старым горадзе й ваколіцах, падчас якога мая галава была па-ўрачыстаму пустой, бы нутро ператворанага цяпер у музэй ветрака Мантэф’ёры, даведаўся — пачалася вайна зь Лібанам і, хутчэй за ўсё, тады, у цягніку, я зрабіўся сьведкам аднаго зь першых баявых вылетаў ізраільскай авіяцыі. I ў момант вока прыгадаў словы аднаго маладога хасыда, у якога я колісь працаваў, што за сякімітакімі сусьветнымі навінамі можна сачыць ня толькі па тэлевізары, але й бачыць на свае вочы.
На працу да таго хасыда мяне ўладкаваў адзін мой знаёмы рабін Рувэн Блайх, амэрыканскі ўраган Пятровіч, што нягледзячы на позьні шлюб пасьпеў выкрасіць дзесяць дзетак, і ў іх ліку будучага галоўнага рабіна Ўкраіны Якава Дова Блайха. У сваім родным Нью-Ёрку Блайхбацька вёў прапаганду юдаісцкіх каштоўнасьцяў сярод нерэлігійнай моладзі. У гэтай справе Рувэн меўдосыць вузкую спэцыялізацыю — намагаўся завесьці на праведны шлях вылучна выхадцаў з былога СССР. Галоўнай дзядулевай зброяй у змаганьні за габрэйскія сэрцьі быў фіфцік. Гэтак адзін з Рувэнавых гадаванцаў абазваў плястыкавую пяцідзесяціграмовую чарачку, якую дзядуля разам з размаітымі пляшкамі і пляшачкамі заўжды цягаў ва ўнутранай кішэні свайго чорнага халата. Пляшкі заўсёды былі дбайна напоўненыя моцнай алькагольнай прадукцыяй.
Па-расейску Рувэн вывучыў толькі два словазлучэньні: amerikanski dedushka й obryad obrezaniya, але неспатольную смагу постсавецкае душы ведаў дасканала. Цалкам дапускаю, іпто на нашых былых суайчыньнікаў, цяперашніх амэрыканцаў, уплывалі ня толькі блайхаўскія веды, але й прыкрая адсутнасьць у Амэрыцы шырокіх слаёў насельніцтва, гатовых годна падтрымаць сабантуй. Так ці інакш, блайхаўскі альгарытм аб’юдэйваньня быў нязьменны: Рувэн запрашаў да сябе ў кватэру маладых людзей: вёў зь імі прыязную гутарку, у спажываньні фіфцікаў не адстаючы ад былых савецянятаў. I толькі калі ўсе былі на падпітку, — што й сам цяжка варочаў языком — Рувэн пераходзіў на
тэалягічныя тэмы: ненавязьліва казаў за рэлігію, выкарыстоўваючы пры гэтым просіую й даступную рыторыку галівудзкіх баевікоў. „Мы (рэлігійныя) — гуд гайз, яны (сьвецкія) — бэд гайз, і мы пераможам. Чаму пераможам? Таму што мы клясныя. Чаму клясныя? Бо харошыя“. Цалкам не выключаю, што выхітраваны dedushka ўсакральным для кожнага п’янага савецкага хлопца пытаньні „Тымяне паважаеш?" мяняў часам слова „мяне“ на „Бога“. I, пэўна, на заўтра, калі, як гэта часта здараецца, пад уплывам выпітага й сказанага напярэдадні, чалавек мімаволі прасякаецца пашанай да свайго субутэльніка, шмат хто з хлопцаў пад узьдзеяньнем прыведзенай вышэй мадыфікацыі рытарычнага пытаньня адчуваў пэўныя сантымэнты й да Ўсявышняга. Такое сабе падсьвядомае праграмаваньне па-блайхаўску.
Ня ведаю, чаго Рувэну больш хацелася — выпіць або павярнуць чалавека да рэлігіі, адно скажу, што ў выніку зазвычай непрацяглай сэрыі сьпірытычных сэансаў шмат хто з габрэйскіх юнакоў, начапіўшы ярмолку, кіраваўся ў бок ешывы.
Прыехаўшы ў Ізраіль і высьвяціўшыся на рабіна, Рувэн Блайх сваёй улюбёнкі ня кінуў, а наадварот, цяпер на заслужанай пэнсіі (а гэты энэрджайзэр яшчэ пасьпеў зрабіць кар’еру страхавога агента), аддаўся богаўгоднаму занятку напоўніцу. Аднак на вялікае ягонае расчараваньне, паколькі ў Ізраілі выхадцаў з былога СССР болып, чым у Амэрыцы (чытай — выбар субутэльнікаўзначна шырэйшы), былыя эсэсэсэрныя хлопцы тут ня надта пагаджаліся на чаркаваньне з эскцэнтрычным дзядулем, ды стуль у яго цянёты стала трапляць значна менш душаў сасьмяглых. Калі я толькі ўладкаваўся на працу ў амэрыканскую ешыву ахоўнікам, дык Рувэн відавочна меў крызіс жанру. Гэта быў пануры, згорблены, зь нядбала завінчанымі пейсамі стары, які ледзьве соваўся. Крысьсё ягонага чорнага халата разьвівалася як крылы сьмяротна стомленага жыцьцём крумкача.
Але пачуўшы мой славянскі акцэнт, дзядуля ўвачавідкі перамяніўся: у яго вачох бліснуў гарэзны агеньчык, ён зухавата падміргнуў мне, і яго накінутая старэчасьць пайшла дымам. Спрытным рухам абрамакадабрама дастаў з нутраной кішэні чорнага халата ледзьве пачатую паўлітру „сьмірнофкі" й свой выславёны фіфцік. He прыняўшы інфантыльных адмоваў, наліў мне поўную як вока чарачку. Потым сабе. Пасьля зноўку мне. 3 таго вечара мы пасябравалі.
На жаль, нягледзячы на высокі градус нашых багаслоўскіх палемікаў, на шлях рэлігіі Рувэна мяне зацягнуць не ўдалося, я хіба зрабіўся ягоным заўзятым субутэльнікам. Цяпер, калі я пераехаўу Тэль-Авіў, усе
мае кавалерыйскія наезды ў Ерусалім не абыходзяцца бяз похапкавых заскокаў да яго ў Байт-ва-Ган. Мы нават абменьваемся прыемнасьцямі. Дробнымі, але дарэчнымі. Калі мая ахоўная фірма збанкрутавала, ён падарыў мне 50 даляраў (сума, хто ведае скупаватых амэрыканцаў, фантастычная). У сваю чаргу, калі Садам чарговы раз гразіўся скінуць хімічную зброю, я старанна заклейваў Рувэну вокны звычайнай, якой у Беларусі клеяць вокны ад маразоў і скавышоў, паперай. Па радыё аргумэнтавана даводзілі, што супраць хімбомбы папера такі дапамагае. Карэнныя ізраільцы радыё веры не давалі. Але некаторыя, некарэнныя, трошкі давалі. Па гаспадарчых крамах рэха пачало насіць загадкавыя фразы, што абцяжарвалі мазгі прадавачак ня толькі чыгунным амэрыканскім акцэнтам, але й туманным зьместам: „Дайце мне папера супраць Садам Хусэйн“. Рувэн таксама набыў адзін маток супрацьсадамаўскага сэрпантыну, патэлефанаваў і папрасіў прыехаць да яго, пазаклейваць вокны. „Каб ніводны факінг дыктатар ня змог сунуцца да мяне з маёй дарлінг бабкай“. Калі папера для заклейкі вакон у мяне скончылася, я падумаў, што такой бяды, і газэтная падыдзе. Рувэн, які ўжо пасьпеў недзе ўкінуць пару-тройку фіфцікаў, адно булькнуў на знак згоды.
Амэрыканцы — што дзеці. Усё ў іх проста: супраць гада ёсьць прылада. А супраць Садама, адпаведна, ёсьць праграма. Тэлевізійная, на мінулы тыдзень. Пасьля таго, як я скончьгў той паказальны выступ па грамадзянскай абароне для малодшых клясаў, і ў час, калі Рувэнава жонка, пабожная бабулька, частавала мяне рогалах і натхнёна балбатала пра сваіх беластоцкіх продкаў, сам дзядуля, неўзамет падміргваючы міргамі сівога д’ябляняці, працягваў мне гарбатны кубак, дзе замест гарбаты плёхкалася гаручая сумесь Элагім яго ведае чаго з чым. Рувэн, Рувэн! Калі ж ізноў мы падымем чарку зь пякельным какгэйлем, рэцэпт якога сасьпеў у тваёй затуманенай галаве, і грымнем чарговы„лехаім“ за наш нецьвяроза-гарачыцельны friendship?
Аднойчы Рувэн патэлефанаваў мне й паведаміў, што знайшоў мне, тадышняму беспрацоўнаму, чаеовую працу: месяц трэба было даглядаць аднаго інваліда ад нараджэньня, нямоглага хлопца-хасыда, вазіць яго на інвалідным вазку. Прыстойныя грошы, дадаў ён. Я сказаў „Вай нот ?“ і ўжо надвячоркам таго ж дня сядзеў у кватэры, што месьцілася ва ўльтрарэлігійным раёне Мэа Шэарым, дзе акрамя майго новага падапечнага, што прыехаў на сьвяты з Амэрыкі, туліліся яшчэ яго дзядзькі й іх 12 дзяцей, хасыданятаў усяго спэктру ўзроставых групаў. Хлопец-інвалід трапіўся рахманы, задарма мяне з вазком не ганяў, большасьць часу бавіўся ў сынагозе, дзе вучыўся й маліўся, што амаль
не замінала мне працягнуць весьці з маімі ерусалімскімі сябрукамі свой нецьвярозы лад жыцьця. Ясная рэч, улучна з Рувэнам.
Напачатку з маладым хасыдам праблемаў амаль не было, хіба цяжкасьці перакладу. Роднымі мовамі амэрыканца былі ідыш і ангельская. Да таго ж, ён ведаў іўрыт. Для нашых стасункаў ён выбраў не ангельскую, якую я сяк-так, і ня ідыш, які я, да жалю, зусім не, а менавіта іўрыт, які я, зразумелая рэч, няблага. Дый сам Ёэль (так звалі хасыда) размаўляў на іўрыце першарадна. Але як бы так сказаць... Гэта быўтрохі іншы іўрыт... Я б сказаў, зусім іншы. Я б сказаў, што гэта быў нялюдзкі іўрыт.
Рэч у тым, што хасыд, чэрпаючы моўныя веды пераважна з дыялёгаў паміж Абрагамам і арханёламі ды царыцай Саўскай з царом Салямонам, зусім ня ўлічваў, што я спасьцігаў іўрыцкія азы (тут дакладней будзе сказаць алефы) з наточаных як выкідуха рэплік ерусалімскіх гопнікаў. Таму няма дзіва, што ў вуснах Ёэля нават самыя пабытовыя выказваньні й звычайныя просьбы чуліся сьпічамі старазапаветных прарокаў. Да прыкладу, ягоная просьба папіць гучала прыблізна так: „Ці маюцца ў машне тваёй банкноты Ізраілевы, каб мы патрапілі наталіць смагу нашую, набыўшы ў гандляра напоямі жбан з фантаю?“
I ці варта казаць, што пасьля двух дзён, запоўненых гэтымі мошнамі Ізраілевымі й новымі пакаленьнямі, якія выбіраюць жбаны са старазапаветнай пэпсі-колай, я ўрэшце сказаў Ёэлю: „Let’s speak English, о 'кеу?“ Маўляў, „мужчына, не дурыце галавы — гаварыце па-чалавечаскі!“.
Да слова кажучы, менавіта тады, жывучы сярод ерусалімскіх хасыдаў, на сваёй скуры зьведаў, што такое падабенства паміж ідышам ды беларускай. Адкрыцьцё засьпела мяне акурат на Сукот.
На сьвята Сукот прававерныя цэлы тыдзень ня сьпяць ва ўласным доме, а бавяць ночы ў фанэрным ці палатняным будане на двары. У Мэа Шэарым няма ніякай магчымасьці спаць на падворку — іх там вобмаль: цясноцьце неймавернае, дамы налазяць адзін на адзін. Кемлівыя артадоксы знайшлі выйсьце з гэтай, як здавалася, нявыкруткі. Калі спаць на двары падчас Сукоту немагчыма, а дома — не дазваляюць рэлігійныя законы, дык чаму б не прыстасаваць для сьвяточных салашоў бальконы? У сям’і, дзе я жыў, таксама выкарыстоўвалі для гэтага тры гаўбцы. Зрабілі каркас, паклалі пальмавыя галіны на дах і, атрымалася стопрацэнтовая сука (націск усё ж на друті склад). Праўда, было адно „але“: дах аднаго з салашоў быў некашэрны. Як вядома, паводле рэлігійных законаў, добрая, кашэрная, сука мусіць стаяць на вольным паветры ды над ёй нічога быць не павінна, адно чыстае неба. Але ў тым доме над бальконам будаўнікі прыляпілі невялікі казырок супраць