Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
12 „Разумовіч Міканор Іванавіч. 1883 г. н., беларус, ураджэнец г. БрэстЛітоўск, зьняволены Ухтпечлагу НКВД СССР.Арыштаваны 26.10.19373. Асуджаны 16.12.1937 г. „тройкай" УНКВД Архангельскай вобл. паводле арт. 58-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня". (крыніца: http:// www.kurapaty1988.org/ victim.asp?id=7i56).
БНР яшчэ існуе як дзяржава), і гэта выратоўвае яго ад сьмерці — яго адпускаюць, і ён вырашае вярнуцца ў Беларусь. Забраўшы зь Бесарабіі жонку, якая працавала настаўніцай у Акермане, ён едзе зь ёю ў Горадню, жончына роднае места, дзе ўяе застаўся сякі-такі маёнтак (сам Разумовіч нібыта меў нейкую спадчыну пасьля бацькі ў Берасьці, але так ёю й не скарыстаўся). У Горадні ён уступае ў мясцовы Беларускі нацыянальны камітэт (але зь меркаваньняў хутчэй мэркантыльных, чым ідэйных, каб мець нейкія сувязі) і стварае каапэратыў „Белая Русь“, які пасыіяхова гандлюе каньяком, тытунём і ўсім магчымым, прычым спачатку забясьпечвае польскую „татарскую коньніцу“, а пасьля наступу Саветаў — Чырвоную армію... 3 адступленьнем чырвоныху 1920 г. узьнікае небясьпека, што ягонае майно й ён сам будуць альбо вывезеныя чырвонымі, альбо па вяртаньні канфіскаваныя палякамі, якія й дагэтуль падазравалі ў ім „бальшавіка", бо ён не гаварыў па-польску. Разумовіч прымае даволі слушнае з гледзішча бясьпекі сям’і рашэньне перабрацца ў Вільню, якое, аднак, спрабуе тлумачыць тым, што „Літва яму як беларусу заўжды была бліжэйшая". Стаўшыся літоўскім грамадзянінам, ён паступае на вайсковую службу ў якасьці афіцэра. Пасьля захопу Вільні Жалігоўскім перабіраецца ў Коўна, дзе яму як беларусу паводле паходжаньня даручаюць арганізацыю антыпольскай партызанкі на акупаванай палякамі тэрыторыі.
Якім было сапраўднае дачыненьне Разумовіча да Беларусі? 3 палітычнага гледзішча — вельмі нязначнае, і ён гэта сам прызнае:
ведаў Вільню зь дзяцінства; я тут рос, выхоўваўся, вучыўся, і таму натуральна, што родны горад выклікаў у мяне пачуцьцё адданасьці яму і пачуцьцё грамадзянскага абавязку. Я зьехаў з Расеі і вярнуўсяў Літву, на сваюрадзіму, новую паводле назвы, але старую паводле дзіцячыхі юнацкіх успамінаў пра родны край... Пачуцьцё абавязку загадвала мне, каб я ляяльна і дзейна служыў сваёй новай радзіме, Літве.
Будучы паводле выхаваньня расейцам, я лічыў сваё становішча ў Літве часовым і часта думаў пра пару, калі змагу еярнуцца ў сваё звыклае асяродзьдзе, да звычаяў і мовы сваіх землякоў у Расеі.
Беларускія арганізацыі цікавілі мяне пастолькі, паколькі яны ўтваралі расейскую нацыянальную меншасьць сярод літоўскіх грамадзянаў, і таму я быў далёкі ад усіх прымхлівых плянаў беларускіх нацыяналістаў зь іхнай марай стварыць незалежную «Беларускую народную рэспубліку»"'3.
13	Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 117.
Вось так — у двукосьсі... Але, па іроніі лёсу, менавіта „Архівы БНР“ — адна зь нешматлікіх крыніцаў, дзе Разумовіч згадваецца ажно 5 разоў; акурат у сувязі зь беларускай партызанкай пра яго згадваюць сучасныя гістарычныя дасьледаваньні...
Гэтак нечакана пачынаецца непрацяглы „раман“ Разумовіча зь беларускай нацыянальнай справай, які ён пазьней неаднаразова спрабуе ажывіць за мяжой у пошуках перадусім паляпшэньня свайго матэрыяльнага становішча. Прычым ляяльнасьць яго да Літвы значна большая, чым да Беларусі — хаця менавіта Літва арыштоўвае яго й ставіць перад вайсковым судом... Зрэшты, і з боку беларусаў ён асаблівай удзячнасьці не дачакаўся — бальшыня беларускіх палітычных дзеячаў аказваецца, паводле яго, здраднікамі й такімі ж падманшчыкамі, як літоўцы... Сам ён на здраду не ідзе, я думаю, не таму, што ён ёсьць такім прынцыповым, але хутчэй за ўсё яму бракуе на гэта адвагі (у 1924 г. прадстаўнік бальшавікоў у Гданьску Курляндзкі раіць яму пашукаць фальшываманэтнікаў, якія падрабляюць савецкія чырвонцы — адчуўшы дух сапраўднай „вялікай палітыкі", Разумовіч больш зь ім ніколі не сутыкаецца). Цікавае павучэньне: там, дзе палітычныя амбіцыі сканчаюцца матэрыяльнымі інтарэсамі, вялікай палітыкі не атрымліваецца, бо для яе ўсё-ткі патрэбныя ідэі..?4 (Гэтыя ідэі ўзьніклі ў Разумовіча пазьней: у 1931—1933 гг. ён жыў у Парыжы на кватэры ў вядомага ра-
14	Гісторык Аўген Мірановіч сьцьвярджае, што з самага пачатку сваёй службы ў літоўскім войску ў якасьці беларускага атамана Хмара супрацоўнічаў з польскай выведкай. Сам Разумовіч не адмаўляе сваіх кантактаў з палякамі (праўда, у пазьнейшы час), але ніякіх канкрэтных доказаў ягонай „здрадніцкай" дзейнасьці я не знайшоў — намеры, магчыма, і мелі месца, але час быў такі. Сам Мірановіч у артыкуле „Пра дзеячаў і герояў" у якасьці доказу згадвае працэс над 45-цю беларускімі партызанамі ў Беластоку ў 1923 г., якіх нібыта павінен быў здаць палякам Разумовіч, але пэўнага пацьвярджэньня ягонага дачыненьня да гэтага не дае.
Калі можна яшчэ сумнявацца, ці не прынесла верагодная праца Разумовіча на палякаў нейкую шкоду беларусам, дык з тым, што Разумовічу яна прынамсі не прынесла ніякай выгады, пагаджаецца й Аўген Мірановіч, тым часам як звычайна менавіта матэрыяльная выгада была галоўным рухавіком дзеяньняў Разумовіча. Што да стаўленьня Разумовіча да палякаў, то з успамінаў выплывае, што як на асабістым, так і на ідэалягічным узроўні яно было выразна адмоўным. „Неўзабаве я заўважыў, што палякі ненавідзяць кожнага, хто меў сьмеласьць адкрыта заяўляць, што ён &
сейскага публіцыста-эмігранта Ўладзімера Бурцава. Відавочна, што Бурцаў, антысаветчык і антыфашыст, выдавец газэты „Обіцее дело“ і добры знаёмы Л еаніда Андрэева й Івана Буніна, паўплываў на пазьнейшыя погляды Разумовіча, аднак глыбокім палітычным мысьляром Разумовіч праз гэта ня стаўся.)
Фактычна, Разумовіч служыў Літве й беларускаму руху, які Літва тады падтрымлівала супраць Польшчы, ня столькі як сьвядомы беларус (хаця ён сам лічыў сябе нарадзінцам Беларусі, а беларусаў называў землякамі), а перадусім як былы вайсковец царскай арміі (нястача кадраў была значнаю, і самога Разумовіча абвінавачвалі таксама і ў тым, што ён дапамагаў многім былым расейскім вайскоўцам знайсьці месца ў беларускіх партызанскіх аддзелах). Але, нягледзячы на сваё стрыманае стаўленьне да Беларусі як ідэі, Разумовіч выяўляе, бадай, дастатковыя для беларускага дзеяча, а для расейскага вайскоўца таго часу дык наагул нечаканыя веды беларускай мінуўшчыны. Гэтак, ён з пэўнай настальгіяй і амаль з гонарам апісвае Белавескую пушчу (ягонае апісаньне шмат у чым нагадвае „Песьню пра зубра“, але паказальна, што ў ролі князя Вітаўта ў яго выступае расейскі цар Мікалай II), згадвае пра Скарыну, Грунвальд, называе ВКЛ „літоўска-беларускім княствам" і г. д. Але ўсе гэтыя факты ўпісваюцца ў хутчэй традыцыйную карціну бачаньня беларусаў у Расеі:
„Беларускі народ у Расеі першым перамог татарскае іга, зноўтакі першым дасягнуў росквіту культуры, і гэты добры народ найбольш дзейна бярог ня толькі праваслаўе, але і стрымліваў напор нямецкіх крыжакоў, гэтаксама як ціск палякаў на вялікую Расейскую імпэрыю. Урэшце, ён сам стаўся ахвярай няўмеранага шавінізму. Польская шляхта лічыла беларусаў „быдлам“, а Велікарусы так любілі беларусаў, якмачыха пасынка. Ня дзіва, шторасейская ўлада прысьвячала мала ўвагі беларускаму народу, і гэта было зь яе боку наўмысным. У беларусаў не было дастаткова зямлі, дастаткова
& расеец, альбо размаўляць па-расейску, і перасьледавалі такіх людзей як маглі“ (Ataman V. Razumovin-Chmara. Bez masky... S. ill).
Зрэшты, той факт, што Разумовіч „ня быў шчырым беларускім нацыяналістам“, як намякае Аўген Мірановіч, па-мойму, ніяк не зьмяншае цікавасьці да яго, як асобы. (Гл.: Мірановіч Я. Партызаны ці тэрарысты? // Ніва. №20 (2296). 14 траўня 2000; Мірановіч Я. Пра дзеячаў і герояў // Ніва. №н (2444). 16 сакавіка 2003).
школ, шпіталёў і іншых культурных сродкаў, такіх звычайных і натуральныху іншых. Мой брат (Ніканор. — М. Шч.) пісаўмне аднойчы пра беларусаў: Беларусь ёсьць адзінай чыстай скарбонкай славянства. У Беларусі захаваліся як народныя касьцюмы (бела-шэрыя сьвіткі), так і казкі, песьні, звычаі, асабліва вясеньні танец у коле зь песьнямі — карагод"*.
Нягледзячы на тое, іпто Разумовіч заслужыў ад беларускіх паўстанцаў мянушку „Хмара“ (магчыма, гэта быў проста псэўданім, прыняты ў мэтах кансьпірацыі), ягоную дзейнасьць у якасьці „атамана" беларускіх партызанаў цяжка назваць гераічнай. Фактычна, ён працягваў займацца тым, што й раней — гаспадарчай дзейнасьцю. Здаецца, менавіта тут выявіліся ягоныя неблагія здольнасьці як арганізатара (фармальна, пад ягоным камандаваньнем было 8 тысячаў чалавек), што й магло выклікаць зайздрасьць да яго з боку літоўцаў. Чым займаліся гэтыя 8 тысячаў чалавек, якіх Разумовічу ўдавалася збольшага ўтрымліваць у падпарадкаваньні? У прынцыпе, кантрабандай, гаспадарчым сабатажам ды яшчэ тым, што здабывалі сабе сродкі на існаваньне шляхам „канфіскацыі" маёмасьці ляяльных да Польшчы жыхароў ды рабаваньня гаспадарчых аб’ектаў. Толькі аднойчы, у 1921 г., яны на заданьне з Коўна нібыта сарвалі выбары ў Сойм створанай Жалігоўскім Цэнтральнай Літвы — партызанам удалося скрасьці й зьнішчыць значную частку урнаў для галасаваньня (ня варта мець ілюзіяў пра тагачасную дэмакратыю ні на адным з бакоў — паводле Разумовіча, бальшыню бюлетэняў палякі сфальсыфікавалі). „Плебісцыт разьвіваўся на нашую карысьць. Я сам быў зьдзіўлены яго вынікамі"'6. Здогады пра выданьне ў штабе Разумовіча ў Мерачы часопісу „Беларускі партызан" ва ўспамінах не пацьвярджаюцца.
Вайна й палітьгка, як сьведчыць аповед Разумовіча — гэта перадусім грошы, ва ўсе часы, і асабліва ў часы пасьляваеннай нястачы. Менавіта грошы былі галоўнай праблемай і галоўнай зацікаўленасьцю Разумовіча цягам усяго ягонага жыцьця...
Разумовіч хоць і апісвае некаторыя баявыя дзеяньні сваіх партызанаў, але настолькі цьмяна й агульна, што відавочна: сам ён у іх ня ўдзельнічаў — распачатае ў 1923 г. „на ягоны загад“ паўстаньне пацярпела паразу. Дый не магло не пацярпець, улічваючы ўзровень падрых-
15	Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 86—87.
16	Тамсама. S. 116.
тоўкі й экіпіроўкі партызанаў. Галоўнае, чаго Разумовічу ўдалося дасягнуць — гэта арганізаваць за свой кошт вывад 89-ці сваіх байцоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі (паводле тайнай дамовы з „маскоўскім кур’ерам“) дзеля ўратаваньня іхных жыцьцяў ад палякаў (магчыма, адсюль паходзіць іхны ўдзячны допіс „атаману", які прыводзіцца ў „Архівах БНР“). Яшчэ й таму да сваіх падначаленых (такіх, як Мацяйчук, які загінуў, прыкрываючы адыход партызанаў на савецкую тэрыторыю, альбо атаман Муха) ён адчувае шчырую павагу на мяжы зайздрасьці — легенды пра Муху ён пераказвае з тымі ж цярплівасьцю й захапленьнем17, зь якімі апісвае хараство прыроды альбо гарадоў Вільні ці Тыфлісу...