Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
„Узброены біноклем, я выдаўся ў кірунку варожага ланцуга... He пасьпеў я наблізіцца ані на сто крокаў да мэты, якясна ўбачыў у бінокль не ланцуг турэцкіх жаўнераў, а раскіданыя падушкі і коўдры... Учора, калімы быліяшчэ ў паходзе, нам насустрач ішлі натоўпы армянскіх уцекачоў... Мне было сьмешна, але адначасова ўскіпеў у душы гнеў на правіннасьць маіх стралкоў. Я азірнуўся і скамянеў! 3 аддзелу з трыццаці чалавек на месцы засталіся сямёра, астатнія ўцяклі назад. Я загадаў чатыром салдатам, каб яны выправіліся на пошукі патруля, а тром іншым даручыў перанесьці падушкі і коўдры ў памяшканьне для варты. Да зьмены патруля заставалася яшчэ гадзіна. Загарнуўшыся ў коўдру, я думаў: „Ці варта мне дакладаць камандзіру роты пра гэтую начную прыгоду альбо не?“
Быць суворым камандзірам наогул цяжка, тым больш для маладога, маладасьведчанага афіцэра, які проста са школьнай лавы апынуўся ў ваенным асяродзьдзі.
..Я вырашыў, што ня буду пра гэта дакладаць. Толькіў ідізгодзе ў галіцкіх акопах я пачуў аднойчы ўначы, як стралкі, згадваючы пра каўкаскі фронт, казалі: „Што праўда, тое праўда, наш паўротны — добры афіцэр. Калі б гэта здарылася зь іншым, ён бы пра гэта адразуждаклаў, і нам прыйшлося б прызнацца, штомы еліягнячыя шашлыкі...^.
& быў мастаком і добрым музыкам, а болый за ўсё любіў беларускі народ, гасьцінны, працавіты і дасьціпны, хоць і бедны...“ і г. д. (Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 85—89). Стварыцьтакое ўражаньне пра беларусаў Ніканор Разумовіч мог на Віцебшчыне, дзе нейкі час перад Першай сусьветнай вайной служыў у царкве ў вёсцы Асінагарадок (цяпер Пастаўскі раён). На гэта паказвае згадка сучаснага тамтэйшага сьвятара, ярэя Анатоля Папова, пра запіс у царкоўным летапісе, які „сделал свяіценнйк Осйногородской церквй Нйканор Ноанновйч Разумовйч е 1907 году 21 ноября*. (Крыніца:	http://sphagnumx.inru.biz/state/AA:navID.4/AB:navID.4/
АС:-1.1702361336.
37 Ataman V.Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 15—16.
Даруйце перабольшаньне, але гэтае апісаньне змушае мяне прыгадаць сэрвантэсаўскага Дона Кіхота з „зманлівым сьветам" у галаве, але таксама... самога Сэрвантэса. I той пачынаў вайсковую кар’еру, быў цяжка паранены пад Лепанта, воляю неспрыяльнага лёсу правёў шмат гадоў у палоне, а па вяртаньні, замест таго каб стацца рыцарам, прысьвяціў поўнае матэрыяльных клопатаў і прыніжэньняў жыцьцё стварэньню забытых рыцарскіхраманаўі адной несьмяротнай пародыі... Як для Сэрвантэса страта рукі была якімсьці таямнічым стымулам для ягонага пісьма, гэтак і для Разумовіча зраненьне сківіцы сталася нейкай крыніцай ягонага нястомнага самаабарончага шматслоўя... Як і Сэрвантэс, Разумовіч пасьля бурных і нешчасьлівых для яго бадзяньняў абірае шлях пісьменьніка й спрабуе перадаць у кнігах свой каштоўны, як яму здаецца, жыцьцёвы досьвед; як і Сэрвантэс, шмат месца ў сваіх творах адводзіць лёсу саміх гэтых твораў і абароне сваёй годнасьці як чалавека й як аўтара... 3 той розьніцай, што Разумовічу відавочна бракуе менавіта іранічнага стаўленьня да сябе, гэтаксама як і літаратурнага таленту, якія прынесьлі Сэрвантэсу неўміручасьць.
Гартаючы ўспаміны Разумовіча, усьведамляеш, што кніга як зьява — сапраўды вялікая рэч. Бо апрача гэтых некалькіх яшчэ наяўных у Чэхіі выданьняў (тыраж на іх не пазначаецца), ад самога Разумовіча насамрэч не засталося нічога. Такім чынам, можна сказаць, што творчае й выдавецкае намаганьне гэтага жыцьцёвага няўдачніка выканала сваю задачу: уратавала імя аўтара ад нябыту разам з ладным кавалкам гісторыі, у тым ліку й беларускай. Споведзі няўдачнікаў, хай і не ва ўсім шчырыя, бываюць часам ня меней цікавымі за сьведчаньні праўдзівых „гістарычных асобаў".
Публікацыі
Юры Грыбоўскі
Варшава
БЕЛАРУСКІ КАМБАТАНЦКІ РУХ НА ЗАХАДЗЕ ПАСЬЛЯ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
3 пэўных прычынаў такі эпізод гісторыі беларускай паваеннай дыяспары на Захадзе, як камбатанцкая дзейнасьць, дасюль не дачакаўся асобнага навуковага апрацаваньня. Гэты факт тым больш ёсьць прыкрым, калі ўзяць пад увагу, што ў першыя паваенныя дзесяцігодзьдзі камбатанцкае жыцьцё сярод эмігрантаў асабліва віравала й было істотнай часткай іх грамадзка-палітычнай чыннасьці. Нядзіўна, што ўжо ў першыя паваенныя гады на Захадзе паўстаў шэраг вэтэранскіх суполак і асяродкаў. На момант заканчэньня Другой сусьветнай вайны на Захадзе апынулася значная колькасьць беларускіх вайскоўцаў. Паводле крыніцаў рэкрутацыі камбатанцкіх арганізацыяў, магчыма вылучыць наступныя групы вайскоўцаў: 1) жаўнеры Польскіхузброеных сілаў на Захадзе (ПУСЗ), колькасьць якіх ацэньваецца ў некалькі тысячаў і 2) удзельнікі былой 30-й грэнадэрскай дывізіі СС (1-й беларускай) — звыш 1 тысячы. Першыя былі дэмабілізаваныя цягам 1945— 1947 г. і апынуліся перад выбарам: вяртацца ў родныя мясьціны альбо застацца на чужыне. Некалькі сот былых польскіх вайскоўцаў спрычыніліся да дзейнасьці беларускіх арганізацыяў. Прыкладам, колішнія вайскоўцы ПУСЗ у студзені 1947 г. афіцыйна стварылі Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Другая катэгорыя вайскоўцаўэмігрантаў непрацяглы час знаходзілася ў альянцкіх лягерах ваеннапалонных, а пасьля была скіраваная ў лягеры ДП. У сваёй большасьці прадстаўнікі гэтай групы папоўнілі шэрагі беларускае паваеннае эміграцыі спачатку ў Заходняй Нямеччыне, а потым у іншых краінах сьвету.
Гонар стварэньня першай камбатанцкай арганізацыі на Захадзе належыць эмігрантам, якія знаходзіліся ў беларускім лягеры ДП у Рэгенсбургу. Ужо ў 1946 г. група колішніх вайскоўцаў выступіла з ініцыятывай стварыць гэткую арганізацыю. Аднак канчатковае афармлень-
не насіупіла ў 1947 г., калі амэрыканскія ўлады IRO згадзіліся на яе рэгістрацыю1.16 жніўня 1947 г. у лягеры ДП у Міхэльсдорфе адбыўся сход, на якім вырашылі заснаваць Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў (ЗБВ). Кіраўніком абралі Франца Кушаля2. Як цьвердзілі былыя ўдзельнікі згаданай арганізацыі, назоў быў невыпадковы. Першапачаткова меркавалася назваць арганізацыю Задзіночаньнем беларускіх камбатантаў, але ўладам IRO, ад якіх залежала яе легальнае функцыянаваньне, больш адпавядала слова „вэтэраны", і камбатанты мусілі згадзіцца3. У хуткім часе аддзелы ЗБВ паўсталі ў іншых лягерах ДП. У Віндышбэргердорфе тамтэйшым аддзелам кіраваў капітан Даніла Клінцэвіч4, у Міхэльсдорфе — капітан Мікола Маляўка, у Остэргофэне — лейтэнант Віталь Кажан5.
Амаль адначасна з актывізацыяй камбатанцкага жыцьця сярод жыхароўлягераў ДП у Заходняй Нямеччыне ажывілася камбатанцкая чыннасьць і сярод эмігрантаў на Брытанскіх выспах, дзе апынуліся колішнія вайскоўцы Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. У 1948 г. паўстала Згуртаваньне беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі (ЗБКВБ). Працяглы час ЗБКВБ было найбуйнейшай беларускай камбатанцкай арганізацыяй на Захадзе. Да яго мелі права належаць усе беларускія вайскоўцы, якія ў гады Другой сусьветнай вайны служылі як у арміях хаўрусьнікаў, так і ў фармаваньнях на нямецкім баку. Дапускалася таксама сяброўства цывільных, якія працавалі ў вайсковых інстытуцыях. Першым старшынём Згуртаваньня стаў Пётра Сыч, былы
1 Зважай. 1988. №і. С. 5.
2 Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Нью Ёрк—Менск, 2003. С. 71—72.
3 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 22.12.1951. Захоўваецца ў архіве Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны (ББФС): скрыня „Аўтралія і Аргентына“, тэчка „Карэспандэнцыя Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
4 Заслугоўвае ўвагі факт, што аддзел ЗБВ у Віндышбэргердорфе меў уласны штандар. Яго гісторыя сягае лістапада 1947 гч калі ў лягеры адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 27-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. У гэты час камбатантам быўуручаны нацыянальны штандар з надпісам лацінкай: „Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў на чужыне — Аддзел ЗБВ у Віндышбэргердорф”. Вырабіў сьцяг Аляксандар Асіповіч-Асіпчык (Зважай. 1988. №1. С. 5).
5 Зважай. 1988. №1. С. 5.
Сябры Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Міхэльсдорфе. 1947 г.
падпаручнік 2-га Польскага корпусу, удзельнік баёўу Італіі. У пазьнейшы час гэтую пасаду займалі іншыя былыя жаўнеры Польскіх узброеных сілаў, у прыватнасьці Ўладзімер Курыла. Мэтай арганізацыі было аб’яднаньне беларускіх вэтэранаў, прапагандовая незалежніцкая дзейнасьць, правядзеньне нацыянальна-культурніцкай працы сярод беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі, а таксама ўсталяваньне лучнасьці й супрацоўніцтва зь іншаземнымі вэтэранскімі асяродкамі.
Сяброўства ў ЗБКВБ падзялялася на: чыннае, дапаможнае й ганаровае. Найвышэйшым органам быў агульны зьезд, на якім мусіла пры-
сутнічаць ня менш за 73 чынных сябраў6. Зьезд склікаўся раз на год, месца яго скліканьня вызначала кіраўніцтва арганізацыі. Вядома, напрыклад, што 9 студзеня 1950 г. у Лёндане адбыўся Другі агульны зьезд арганізацыі, на якім быў абраны новы склад управы: Пётра Сыч (старшыня), Уладзімер Курыла, Тодар Цімафейчык, Янка Гралеўскі, Кастусь Амор і Ян Пякарскі7. У сталіцы месьцілася Галоўная ўправа. Часамі месцам зьездаў былі іншыя гарады, як гэта адбылося, прыкладам, 14— 15 сакавіка 1953 г. у Брэдфардзе. У пэрыяд паміж агульнымі зьездамі арганізацыяй кіравала Галоўная ўправа (старшыня й ягоны заступнік, сакратар, скарбнік, тры іншыя сябры), рэвізійная камісія й сяброўскі суд. Згуртаваньне было пабудавана паводле тэрытарыяльнага прынцыпу й складалася з дружынаў і рэгіянальных аддзелаў, якія аб’ядноўваліся ў акругі8. Вядома, што ў 1953 г. існавалі структуры арганізацыі ў Л ёндане, Манчэстэры, Бірмінгэме, Кэмбрыджы, Брэдфардзе, Бэрслэме.
Адным з заданьняў ЗБКВБ было аказаньне дапамогі родзічам. Здаралася, калі да камбатантаў зьвярталіся па дапамогу ня толькі сябры арганізацыі. 13 сьнежня 1953 г. у ЗБКВБ папрасіў дапамогі Аляксей Кабыцкі, 63-гадовы вэтэран, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., які ў той час знаходзіўся разам зь сям’ёй у лягеры ДП у Аўстрыі ў цяжкіх матэрыяльных умовах.
На пераломе 1940—1950-х гт. Брытанію пакінула частка беларускіх эмігрантаў, у тым ліку чынных сябраў ЗБКВБ, якія рээмігравалі ў іншыя краіны — Бэльгію, ЗША, Канаду й інш. Былыя сябры Згуртаваньня такім чынам папаўнялі шэрагі беларускіх вэтэранскіх арганізацыяў у гэтых краінах і нярэдка займалі там нават кіроўныя пасады. Тыповым прыкладам быў Уладзімер Курыла, які ў 1954 г. прыехаў у ЗША, a 25 верасьня 1955 г. яго абралі старшынём аддзелу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Нью-Ёрку9.