Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Пачынаючы з 1950 г. у найбуйнейшы асяродак беларускага камбатанцкага руху на чужыне спакваля ператвараюцца ЗША, куды пасіупова пачынаюць перабірацца эмігранты з Эўропы. Належыць прызнаць, што адбылося гэта коштам фактычнага спыненьня камбатанцкай чын-
6 Статут ЗБКВБ (праект), апрацаваны 4 ліпеня 1948 г. Копія захоўваецца ў зборах аўтара.
7 На чужыне. 1950. №9.
8 Статут ЗБКВБ (праект)...
9 Камунікат Управы Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Нью-Ёрку. №1. 14 красавіка 1956 г.
насьці ў Заходняй Нямеччыне й аслабленьня ролі ЗБКВБ. Істотным момантам быў прыезд у ЗША Франца Кушаля й ягоных паплечнікаў, якія стаялі ля вытокаўвэтэранскага жыцьця ўзаходненямецкіх лягерах ДП. Старшыня ЗБВ лічыў недапушчальнай страту сувязі паміж камбатантамі, якія апынуліся ў ЗПІА, а менавіта таму па прыбыцьці на амэрыканскі кантынэнт вырашыў разгарнуць дзейнасьць арганізацыі ў гэтай краіне. Перадусім камбатанцкі кіраўнік парупіўся пра абвестку ў эміграцыйнай прэсе аб пераезьдзе актыву зь Нямеччыны ў ЗША. Кушаль зьвярнуўся да амэрыканскіх уладаў з просьбай зарэгістраваць арганізацыю вэтэранаў-беларусаў, на што атрымаў станоўчы адказ у выглядзе дазволу зачартараваньня ЗБВ пры Арганізацыі амэрыканскіх вэтэранаў іншаземных войнаў10.
Ужо ў 1951 г. Кушаль зьвярнуўся да былых беларускіх вайскоўцаў з заклікам ствараць мясцовыя суполкі11. 7 кастрычніка 1951 г. паўстаў аддзел ЗБВ у Нью-Ёрку (старшыня Даніла Клінцэвіч)12, 26 кастрычніка 1951 г. — у Стэмфардзе (старшыня Пётра Ганецкі, заступнік Віталь Кажан)'3. Да канцы гэтага году ў ЗША й Канадзе існавалі вэтэранскія гурткі й аддзелы ў Брукліне (Даніла Клінцэвіч), Нью-Брансўіку (Янка Азарка), Дэтройце (Язэп Сажыч), Таронта (Васіль Камароўскі)14. Апрача ўжо згаданых дзеячаў ЗБВ сярод найбольш актыўных удзельнікаў камбатанцкага жыцьця ў гэты час магчыма пералічыць Уладзімера Курылу, Кастуся Вадэйку, Кастуся Мерляка, Уладзімера Русака.
Чарговым асяродкам камбатанцкага жыцьця на Захадзе можна назваць Бэльгію, дзе сярод беларускай грамады апынулася пэўная колькасьць былых вайскоўцаў. У значнай ступені гэта былі колішнія жаўнеры БКА й Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, якія ў 1950 г. прыбылі ў Бэльгію з мэтай распачаць студыі ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне15. Студэнцкая моладзь і стала стрыжнем ды рухавіком камба-
”> Зважай. 1988. №1. С. 5.
11 Ліст Франца Кушаля да Протаса ад 14.09.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка”.
12 Беларус. 25 сьнежня 1951.
13 Пратакол вальнага сходу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Стэмфардзе ад 26.10.1951 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка“.
14 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 22.12.1951.
15 Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК, Раепараджэньне ЗБКВБ ад 02.07.1950. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)".
танцкага руху ў гэтай краіне. Выразна сьведчыць пра гэта ўрывак зь ліста першага старшыні Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Бэлыіі (ЗБКБ) Тодара Цімафейчыка ад іо красавіка 1952 г.: „Адносна працы ў нашай арганізацыі дык нельга сказаць, кабяна была цяпер вельмі актыўнай. Прычынай зьяўляецца тое, што Ўрад яе складаецца выключна з студэнтаў, для якіх цяпер падыходзіць гарачы час экзамэнаў; пасьля ж настануць канікулы, у часеякіхусе студэнтыразьяжджаюцца хто куды. Такім чынам, як звычайна, ажыўленая праца пачынаецца толькі восеньню“'ь. Невыпадкова сядзіба ЗБКБ знаходзілася ў Лювэне. Сярод лідэраў арганізацыі неабходна згадаць Барыса Раіулю, Міколу Арцюха, Уладзімера Нагабеза й іншых.
8 кастрычніка 1950 г. у Лювэне адбыўся Першы агульны зьезд Згуртаваньня. Вядома, што ў той час арганізацыя мела аддзелы ў Лювэне, Льежы, Шарлеруа й Аршоце, да якіх належала 41 асоба17. Цягам 1950—1951 гт. празь яе шэрагі прайшоў 91 чалавек. На падставе аналізу асабовай картатэкі магчыма атрымаць больш падрабязныя зьвесткі наконт сябраў ЗБКБ. Так, у баявых дзеяньнях бралі ўдзел 54 асобы; 6 — мелі афіцэрскія ступені й 12 — падафіцэрскія18. Калі верыць зьвесткам Галоўнай управы, на студзень 1953 г. сярод сябраў арганізацыі былі 5 афіцэраў, у тым ліку 1 маёр (Барыс Рагуля) і 4 падпаручнікі, а таксама 1 падхарунжы-капрал і 1 падхарунжы-зьвязовы19. Галоўным чынам гэта людзі, якія атрымалі вайсковую годнасьць у міжваенны пэрыяд альбо гады Другой сусьветнай вайны падчас службы ў польскім войску й беларускіх вайсковых і вайскова-паліцыйных фармаваньнях пад нямецкай камандай. Здараліся, аднак, выняткі. У ліпені 1954 г. у ЗБКБ уступіў
16 Ліст старшыні ЗБКБ да старшыні ЗБК у Вікторыі ад іо красавіка 1952 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Аўстралія і Аргентына", тэчка „Карэспандэнцыя Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
17 Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК, Пратакол паседжаньня I агульнага зьезду ЗБКБ ад 08.10.1950. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“.
18 Падлікі аўтара на падставе заяваў на ўступленьне ў ЗБКБ (1950—1951). Захоўваюццаў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
19 Ліст старшыні ЗБКБ да а. Смаршчка ад 29.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
капітан Канстанцін Юслы (1898 г. н.), удзельнік Першай сусьветнай і польска-бальшавіцкай войнаў.
Згодна з пастановай Другога агульнага зьезду, ЗБКБ ахапіла сваёй дзейнасьцю паўночную частку Францыі, дзе існаваў някепскі патэнцыял для разгортваньня нацыянальнай працы (там пражывалі каля 200 беларусаў), аднак адсутнічала самастойная камбатанцкая арганізацыя20. Структура ЗБКБ амаль не адрозьнівалася ад агульнапрынятай. Найменшай адзінкай былі дружыны (не меней за 6 чалавек), якія аб’ядноўваліся ў акруговы аддзел. Кіроўнымі органамі былі: агульны зьезд, які абіраў Галоўную ўправу, рэвізійную камісію ды суд сябраў. Існавала сяброўства чыннае й ганаровае. Акрамя вайскоўцаў чальцамі ЗБКБ маглі быць цывільныя, якія мелі асаблівыя заслугі перад арганізацыяй21. Беларускія камбатанты ў Бэльгіі падтрымлівалі супрацоўніцтва з украінскімі калегамі22. Сярод асноўных мэтаў Згуртаваньня быў намер ажыцьцяўляць дабрачынную дзейнасьць для ваенных інвалідаў23. ЗБКБ не было наканавана доўгае існаваньне. Афіцыйна арганізацыя спыніла сваю дзейнасьць 31 траўня 1958 г., што сталася натуральным вынікам выезду ейных сябраўу іншыя краіны Эўропы й Амэрыкі. Паўплываў на гэта й той факт, што беларускія студэнты пасьля сканчэньня студыяўу Лювэне мусілі шукаць сабе жыцьцёвае долі па-за межамі Бэльгіі24.
Камбатанцкі рух не мінуў і далёкай Аўстраліі, куды лёс закінуў некаторых эмігрантаў. Характэрнай рысай камбатанцкага жыцьця ў гэтай
20 Бацькаўшчына. 15 сакавіка 1953; Камунікат Галоўнай управы ЗБКБ ад 12.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
2і Статут ЗБКБ, Лювэн, 08.10.1950. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
22 Пратакол Другога агульнага зьезду ЗБКБ ад 16.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
23 Камунікат Галоўнай управы ЗБКБ ад 12.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
24 Акт аб ліквідацыі ЗБКБ ад 31.05.1958. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
краіне было існаваньне адразу некалькіх асобных вэтэранскіх арганізацыяў. Як ні дзіўна, было гэта вынікам не палітычных рознагалосьсяў, а асабістых амбіцыяў і нязгоды. Яшчэ ў лютым 1950 г. паўстала Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Аўстраліі (ЗБВА) на чале з Данатам Яцкевічам. 25 сакавіка 1950 г. гэтую арганізацыю афіцыйна зарэгістравалі аўстралійскія ўлады25. Сядзібай ЗБКА абралі Брысбэн. Арганізацыя Яцкевіча, падобна да іншых беларускіх камбатанцкіх структураў, аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах прыхільнікаў Рады БНР і вызнавала ў камбатанцкіх справах непахісны аўтарытэт Франца Кушаля. Ад самага пачатку ЗБКА прэзэнтавалася як арганізацыя агульнакраёвая, якая мела аб’ядноўваць усіх беларускіх вэтэранаў на тэрыторыі Аўстраліі. У1952 г. быў утвораны аддзел ЗБВА — у ваколіцах Пэрту, Кэлмскоце (ад 6 сіудзеня 1952 г. аддзел прыняў назоў ЗБВ у Заходняй Аўстраліі). Пасьля зьяўленьня ў 1954 г. аддзелуў Новай Зэляндыі (у Тайджэры) арганізацыя зьмяніла назву на Задзіночаньне Беларускіх Вэтэранаў у Аўстраліі й Новай Зэляндыі.
Арганізацыя, кіраваная Данатам Яцкевічам, мела ўласны друк. 3 студзеня 1952 г. выдаваўся інфармацыйны бюлетэнь „Лучнік“. 3 1952 г. пры ЗБКАдзейнічала Згуртаваньне беларускіх жанчын (кіраўнічка Эўлялія Яцкевіч)26. Нягледзячы на згаданыя посьпехі ў арганізацыі вэтэранскай дзейнасьці ў Аўстраліі, не абышлося безь непаразуменьняў. У другой палове 1951 г. рыхтаваўся паўстаць аддзел ЗБВА ў Мэльбурне. Справы, аднак, прынялі цалкам іншы абарот. 2 сьнежня 1951 г. у Мэльбурне адбыўся сход былых беларускіх вайскоўцаў, якія вырашылі стварыць Згуртаваньне беларускіх камбатантаўу Вікторыі. На старшыню абралі Міколу Нікана (з 9 лістапада 1952 г. — Мікола Скабей), на сакратара — Аляксандра Калодку27. Камбатанты зь Вікторыі ўсталявалі кантакты з адпаведнымі асяродкамі ў ЗША й Эўропе, а таксама з прадстаўнікамі чужаземных арганізацыяў (украінскімі, казацкімі). ЗБКВ належала да Каардынацыйнага цэнтру беларускіх арганіза-
25 Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі. Да гісторыі дыяспары. Менск, 2004. С. 450.
26 Тамсама. 410—411, 443, 450.
27 Пратакол №1 паседжаньня Галоўнай управы Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вікторыі ад 09.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
цыяў у Аўстраліі і ўдзельнічала ў нацыянальна-культурніцкім жыцьці дыяспары28.
Разам з тым, ЗБКВ не ўдалося наладзіць зычлівых й прыязных адносінаў з ЗБКА. Зьяўленьне цалкам незалежнай ад ЗБВА камбатанцкай арганізацыі выклікала абурэньне яе кіраўніцтва. Генэзу й сутнасьць гэтага канфлікту немагчыма акрэсьліць адназначна. Заслугоўвае на ўвагу тое, што як ЗБКА, так і ЗБКВ у палітычным сэнсе прытрымліваліся поглядаў прабээнэраўскіх. Данат Яцкевіч, які дэманстраваў здольнасьць знайсьці паразуменьне ў агульных справах з прыхільнікамі БЦР, чакаў ад „сэпаратыстаў зь Вікторыі" неадкладнага падпарадкаваньня на ўмовах ператварэньня ЗБКВ у аддзел яго арганізацыі ў Мэльбурне і катэгарычна адмовіўся супрацоўнічаць. Старшыня ЗБВА лічыў недапушчальным існаваньне „мясцовага патрыятызму", які разглядаўяк супрацьвагудля ўжо існай вэтэранскай арганізацыі29. За дэклярацыямі не давялося доўга чакаць на практычныя захады. 16 сьнежня 1951 г. управа ЗБВА выдала ўхвалу, у якой зазначалася: „Абапіраючыся на вайсковую салідарнасьць ілёгіку [...] ЗБВ пастанавіла — уважаць новаарганізаваных„камбатантаў“[...] за чын, намераны разьбіць еднасьць вайскоўцаў у Аўстраліі, які абапіраецца на мясцовым патрыятызьме й асабістых амбіцыях — за шкодны"30. У сваю чаргу камбатанты зь Вікторыі мелі ўласныя аргумэнты ў гэтай спрэчцы, Свой крок утварэньня самастойнай арганізацыі замест падпарадкаваньня ЗБВА дзеячы з Мэльбурну тлумачылі рознымі прычынамі. Кіраўнікі ЗБК у Вікторыі закідвалі Яцкевічу