Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
22 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 157.
23 Насамрэч пры жыцьці Разумовіча пра яго выйшла ў Варшаве кніга нейкага А. Стражы (ці Старжы) пад назвай .Ataman Chmara-Razumowicz — biografia bialoruskiego irredentysty" (1928), перавыданьне пад назвай .Ataman Chmara-Razumowicz. Sylwetka bialoruskiego irredentysty" (1937)Сам Разумовіч пра гэтую кнігу ў часе напісаньня другой часткі сваёй трылёгіі хутчэй за ўсё ня чуў. Ведаючы стаўленьне палякаў да Разумовіча й Разумовіча да палякаў, наўрад ці ў гэтай кнізе магло быць напісана пра яго шмат праўды... Паказальна, што выйшла яна якраз у той час, калі Разумовіч сядзеў у Ковенскім астрозе.
24 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 214—215.
5
Ці ўсьведамляе сам Разумовіч тое, што ён ёсьць, па-сутнасьці, вечным няўдачнікам? Відавочна, што ён, як чалавек па прыродзе ўдумлівы, да гэтага месцамі вельмі „небясьпечна" набліжаецца (гэтак, і сваю кніжку ён нават аднойчы называе „нікчэмнай", каб потым адразу ж падкрэсьліць яе„павучальнасьць для Чэхаславацкай рэспублікі“), але апошняй катэгарычнай высновы так і ня робіць. У гэтым яму замінае паталягічная пераацэнка ўласнай асобы. Гэтак, агенты й здраднікі, якія сочаць за ім, мрояцца яму на кожным рагу: Курляндзкі, Галін, Клімайціс... Спробу ягонага арышту ў Коўне ён называе „выкраданьнем“, бунт п’яных партызанаў — „пераваротам" і„замахам на ягоную асобу“, нават дрэнны продаж сваіх кніг ён лічыць вынікам „змовы^ „людзей у масках", „бесаў“ — расейскіх фашыстаў і манархістаў, ягоных, у выніку, адзіных, бо асабістых ворагаў...
Спроба выставіць сябе ва ўспамінах „героем вайны“і „атаманам" (як ён сам кажа, ён зь дзяцінства хацеў стаць вайскоўцам, каб быць падобным да свайго дзеда) відавочна кантрастуе з сапраўднымі жыцьцёвымі каштоўнасьцямі дробнага шляхціца й сямейнага чалавека: гэта „гонар, чалавечая сумленнасьць і спакой сям’і^. Ягоныя філіпікі супраць расейскіх рэваншыстаў, якія хочуць крыві й новай грамадзянскай вайны, поўныя праўдзівага патасу й заклікаў да „вечнага міру“ ў Эўропе. Насуперак памкненьню Разумовіча даказаць адваротнае, жыцьцё яго цікавіць нашмат больш, чым вайна й гераізм. „Лежачы з заплюшчанымі вачыма, я адчуваў усю радасьць вяртаньня да жыцьця, і яшчэ ўчорашняя мінуўшчына падалася мне кашмарам. Замест саламянай падсьцілкі ў брудным акопе — сьнежна-белы ложак у прыгожым пакоі, замест дзікага выцьця гарматаў — гукі піяніна, якія даносіліся з адкрытага ў сад вакна. Гукі музыкі нагадвалі мне, што існуюць тэатры, рэстарацыі... Памяць малявала мне абліччы блізкіх, знаёмых... я згадваў пра службу ў Петраградзе, у станіцы Канстанцінаўскай... у галаве вымалёўваўся спакушальны вобраз смачных страваў і напояў і шмат чаго іншага. Словам, малады арганізм выяўляў свае патрабаваньні да жыцьця, і я ўяўляў сабе сваю будучыню такой, якой яна была да вайны"27. Нядзіва, што менавіта апісаньню прынагодных бан-
Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 176.
” Тамсама. S. 163.
27 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 49—50.
кетаў і асалодаў даваеннага сьвецкага жыцьця аўтар адводзіць шмат месца на працягу ўсяе кнігі.
Наадварот, жахі вайны, дый мірнага часу, якія ён бачыць на ўласныя вочы, — габрэйскія пагромы, згвалтаваньні, акопнае жыцьцё, умовы ўтрыманьня ў астрозе й паводзіны вязьняў, — выклікаюць у яго непрыхаваную агіду, якая, бадай, ня надта пасуе „гераічнаму атаману". Гэтыя сьведчаньні „маленькага чалавека", як я ўжо казаў, ёсьць нашмат больш цікавымі, чым апісаньні неверагодна разьдзьмутых палітычных і фінансавых інтрыг, якія нібыта пляліся вакол ягонай асобы.
Трагізм жыцьця Разумовіча ня толькі ў тым, што ён не разумеў ці не хацеў разумець сваёй сапраўднай гістарычнай ролі, але таксама ў тым, што яму насамрэч на працягу ўсяго жыцьця нечувана, ажно камічна не шанцуе. Магчыма, менавіта з-за сваёй наіўнасьці С,Вы наіўны чалавек, атаман!“ — кажа яму беларускі консул у Бэрліне Бароўскі28), зьмяшанай з псыхалёгіяй расейскага вайскоўца старога ўзору, ён увесь часублытваўся ў кантакты зь людзьмі, якія потым яго „кідалі“ й за якіх пазьней яму прыходзілася адказваць... Найболып яскравы факт — страта рукапісу першай вэрсіі другой часткі трылёгіі з працоўнай назвай „Бесы XX стагодзьдзя", якую ён мусіў потым пісаць нанова. (Натуральна, Разумовіч, у згодзе з сваёй звычкай, сьцьвярджае, што яе скралі ягоныя ворагі з прафашысцкіх эмігранцкіх колаў...)
Што да гераізму ў вайсковым разуменьні слова, дык найбольш прасякнутым ім пасажам кнігі мне здаецца эпізод, у якім ён апісвае свае пакуты ў літоўскім астрозе: „Не прайшло і паўгадзіны, як мяне раптам прабудзіў невыносны сьверб на твары і па ўсім целе. Я правёў рукой па твары і... жах! У далоні я трымаў жменьку галодных вашэй. Сон выпарыўся! Мне прыйшлося распрануцца дагала, і цяпер распачалася вайна з войскам літоўскіх вошай. Гэта была зацятая барацьба! Галодныя вошы атакавалімяне з падлогі і са столі. „Вайна“скончылася ажнораніцой... Падлога была ўсеяная сотнямі вошай, расчаўленыхботамі. Са сьвятлом дня вошы зьнікліда наступнае ночы... Сьмяротна стомлены, я заснуў і спаў ажно да вечара, калі мяне абудзіў наглядчык“™.
Наадварот, прыклад сапраўднага, чалавечага гераізму — уратаваньне Разумовічам ад сьмерці ягонай дачкі Лялі (Ларысы — дачку ён
28 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 283.
29 Тамсама. S. 238—239.
вельмі любіў і менавіта ёй прысьвяціў першую частку кнігі) яшчэ ў ягоную бытнасьць беларускім партызанскім камандзірам у Мерачы.
„Пад вечар у дзіцяці настала сьмяротная агонія. Мы паклікалі сьвятара, протаярэя Карчынскага, каб той яе сабараваў. Жонка заходзілася ў плачы каля ложку... Я адчуў, як маё горла сьціскае спазм, і каб самому не расплакацца, выбег з пакою на двор. Сьвежае вечаровае паветра адразу ж асьвяжыла маю галаву, і пры гэтым у маіх мазгох праляцела думка: „Дзіця памірае ад недахопу паветра!..“
Я хутка вярнуўся ў пакой і, не зважаючы на пратэсты, загарнуў дачушку ў пакрывала, сказаў жонцы: „Ідзі ў штаб“, — а сам аднёс хворую ў хату, дзе была канцылярыя майго штабу. Празь некалькі хвілін партызаны прынесьлі ложак, і кабінэт ператварыўся ў спальню. Ужо на другі дзень дзіцю было лепш, і небясьпека мінула.
Тым часам „паслужлівыя даносчыкі“ паведамілі ў Коўна, што я для асабістага камфорту ператпварыў памяшканьне штабу ў сваю кватэру. Пасьля гэтага з Коўна прыйшоў загад, каб я выселіўся з будынку штабу^0.
Наагул, што да ратаваньня чалавечых жыцьцяў, то атаман Разумовіч (якога, між іншым, абвінавачвалі ў Літве нават у забойстве нейкай Краскоўскай, каханкі каталіцкага сьвятара (!) Альшэўскага — Разумовіч не шкадуе старонак, каб ачысьціцца ад гэтага абсурднага абвінавачаньня, паводле якога сам Алыпэўскі быў у выніку асуджаны ў Коўне на 6 гадоў турмы31) выяўляе сябе сапраўдным „рэкардсмэнам". На фронце ён уратаваў ад расстрэлу аднаго салдата (у таго была нібыта вялікая сям’я), які згвалціў румынскую жанчыну, пакараўшы яго толькі зьбіцьцём — і менавіта гэты салдат у часе рэвалюцыйнага бунту ледзьве яго не застрэліў... Пра дапамогу расейскім афіцэрам па ўладкаваньні ў літоўскім войску й пра вывад 89-ці партызанаўу Савецкую Беларусь (з-за чаго яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з Масквой) мы ўжо згадвалі: „Трэба дадаць, што здарылася з маімілюдзьмі, каб справа была цалкам яснай. Зь іх Герман Шыжанюк-Парыш, былы акружны атаман гарадзенскай губэрні, пасьля сканчэньня кавалерыйскай школы ў Растове-на-Доне стаўся афіцэрам у расейскім войску. Васіль Русак, былы кантралёр пры галоўным штабе, скончыў унівэрсытэт у Маскве, дзе цяпер у яго добрая пасада. Гэта толькі некалькі прыкладаў,
30 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 164—165.
31 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 130—134.
пра якія я ведаю"32. (тут Разумовіч блытае: як вядома з той жа „Споведзі“ Ларысы Геніюш, паўстанец Васіль Русак скончыў тэхнічную школу ў Празе, дзе й жыў, пакуль яго ня вывезьлі ў ГУЛАГ у 1946 г. Гэтыя радкі пісаліся Разумовічам у Брно — ускоснае сьведчаньне таго, наколькі мала ў 1930-х гг. ён цікавіўся беларускім жыцьцём у Чэхіі і наколькі мала цікавіліся самім Разумовічам.) У Сопаце ён выцягвае з мора польскага падпаручніка Зацьвіліхоўскага, які прыйшоў яго вэрбаваць (яны разам вырашылі паехаць купацца, быўчэрвень 1924 г.), мімаходзь заўважаючы: „Калі б падпаручнік патануў, гэта магло б мець лёсавызначальныя наступствы. Ніхто б у Польшчы не паверыў, што гэта не мая віна^. У Празе ён ахвяруе сваё зімовае паліто выпадкова сустрэтаму на вуліцы жабраку, хаця сам ня мае ўтой час чым плаціць за кватэру... Калі ўсе гэтыя выпадкі ёсьць праўдзівымі, то яны ёсьць найлепшым сьведчаньнем таго, якім чалавекам быў Разумовіч: гэтак любіць жыцьцё можа, бадай, толькі той, хто бачыў пекла вайны на ўласныя вочы.
Менавіта тое, што Разумовіч усё-ткі выжыў і захаваў сям’ю ў няпростых, хай і банальных для таго часу абставінах зьяўляецца ягонай найвялікшай перамогай. Якім бы авантурным і поўным пэрыпэтый ні здаваўся яму самому ягоны жыцьцёвы шлях, назваць яго самога авантурыстам ніяк нельга. Сапраўдныя авантурысты, мне здаецца, ня мыюць посуду й ня пішуць па начах 300-старонкавых кніг...
Магчыма, менавіта патаемнае ўсьведамленьне марнасьці ўласнага жыцьця, поўнага страчаных шанцаў, і прымушае аўтара паспрабаваць даказаць адваротнае прынамсі на паперы, прынамсі сабе самому... Паспрабаваць захаваць сваё жыцьцё й знайсьці ў ім мэту, ідэю й апраўданьне — ня толькі перад літоўскім вайсковым судом, але й перад судом вышэйшым... Таму, магчыма, агульны тон кнігі, як я ўжо казаў, гэтак нагадвае ягоную ўласную пяцігадзінную абарончую прамову... Застаецца толькі загадкай, перад чыім судом ён насамрэч апраўдваецца — божым? нашчадкаў? суродзічаў? Каму насамрэч патрэбны расейскі афіцэр, літоўскі патрыёт, беларускі партызан, украінскі інтэндант, чэскі грамадзянін, а ў дадатак, магчыма, яшчэ й „польскі", „савецкі" ці нават „аўстрыйскі" (было й такое) агент Разумовіч? Цікавасьць да яго як дзьвюхмоўнага літаратара-эмігранта як для Расеі, так і для Чэхіі спрэчная. Бадай, гэта заканамерна: як чалавек імпэрыі, „бязродны касмапаліт“, ён сам цікавіўсяўсім (асабліва адметныя ягоныя апісаньні Каў-