Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
32 Ataman V. RazumoviH-Chmara. Bez masky... S. 122.
33 Тамсама. S. 153.
казу), быў усюды сваім і чужым і ў выніку стаўся нічыйным... Каму ён належыць цяпер? Адна сучасная беларуская літаратарка даводзіць, што няўдачнік ёсьцьу прынцыпе архетыпам беларускага мужчыны. Што ж, тады ўжо паводле гэтага крытэру нам варта лічыць Разумовіча сваім...
6
Апошняя, трэцяя частка трылёгіі („Куюцца кайданы", ілюстраваная сатыра з сучаснасьці, 1937 г.) зьяўляецца насамрэч лягічным завяршэньнем усяго папярэдняга разьвіцьця Разумовіча як аўтара й як асобы. У ягоным жыцьці ў Чэхаславаччыне ўжо некалькі гадоў практычна нічога не адбываецца, таму ніякіх новых пэрыпэтыяў да ягонага „жыцьцёвага раману" гэтая частка не дадае. Усё яшчэ падпісваючыся „атаманам", ён практычна ня згадвае пра сваю атаманскую мінуўшчыну, усё больш увагі надзяляе камэнтаваньню сучасных падзеяў, пра якія даведваецца з эўрапейскага й эмігранцкага, але не ў апошнюю чаргу з савецкага друку, якому, як гэта ні сумна, давярае найбольш. Нязьменнай застаецца супольная для эўрапейскіх дэмакратыяў і дэмакратаў таго часу панічная боязь і нянавісьць да нямецкага фашызму, адзіным паратункам ад якога ён лічыць хаўрус з сталінскай Расеяй і „вялікім расейскім народам". Любая крытыка сталінскіх парадкаў успрымаецца ім (як і многімі „левымі“ таго часу) як вада на млын фашысцкай пагрозе, уяўленьне аб якой ён чэрпае з кнігі Гітлера „Майн Кампф“. Паказальная ягоная нянавісьць да „чырвонага цара“ Троцкага й наагул да ўсіх тых„бесаў вайны“, што заклікаюць да зьмены ўсясьветнага ладу радыкальнымі мэтадамі. На падставе агульнадаступнай тады інфармацыі Разумовіч робіць у стратэгічным сэнсе слушнае прароцтва пра напад Гітлера на СССР і ягоную непазьбежную паразу, але памыляецца наконт тактыкі абодвух рэжымаў — зрэшты, хто мог тады здагадвацца пра нейкі там Пакт Рыбэнтропа—Молатава? Такое адчуваньне, што ў эмігранцкім асяродзьдзі Разумовіч з сваімі поглядамі застаецца практычна адзін: ён канчаткова разыходзіцца з расейскамоўнымі дэмакратычнымі й манархічнымі коламі й наіўна заклікае белаэмігрантаў да вяртаньня на радзіму, каб дапамагчы Сталіну будаваць „пасьпяховае й мірнае савецкае грамадзтва“. Магчыма, сам факт ягонага непрызнаньня як аўтара ў колах белаэміграцыі, што жывуць былой славай і марамі аб вяртаньні сваіх маёнткаў (ні першага, ні другога сам аўтар ніколі так і не займеў), змушае яго сымпатызаваць сацыяльна больш блізкім яму савецкім людзям, у якіх ён бачыць перадусім пераможцаў
у грамадзянскай вайне й на якіх ускладае надзеі як на пераможцаўу непазьбежнай вайне ўсясьветнай. Але якімі б слушнымі ці няслушнымі ні былі погляды аўтара, спробы выставіць сябе знаўцам усясьветнай палітыкі, дый яшчэ й з багатым асабістым палітычным досьведам, выглядаюць непераканаўча, нягледзячы на станоўчыя водгукі правінцыйных чэскіх інтэлекіуалаў на вокладцы кнігі. Меркаваньні Разумовіча застаюцца ня больш як прыватнымі меркаваньнямі, ягоны „паліталягічны“ аўтарытэт нічым не падмацоўваецца. Дзіўна ўспрымаюцца развагі пра палітычную кар’еру Скарападзкага з вуснаў ягонага колішняга інтэнданта; дзіўна ўспрымаюцца пераказы чужых шпіёнскіх прыгодаў з вуснаў чалавека, які сам нічога падобнага не перажыў — і менавіта дзякуючы гэтаму дажыў да 50 гадоў...
Магчыма, і сам Разумовіч адчувае, што яму болей няма чаго сказаць свайму гіпатэтычнаму чэскаму чытачу (профіль якога ўявіць сабе, мушу сказаць, даволі складана), таму пад канец кнігі кідаецца... у фікцыю! Наагул, гэты незвычайны з гледзішча літаратуразнаўства факт, калі кніга (апошняя частка трылёгіі!) на апошніх 50 старонках ператвараецца з публіцыстычна-мэмуарыстычнай у бэлетрыстыку (прычым паводле стылю яшчэ больш жахлівую, чым публіцыстычная частка) і распавядае пад канец „трылёгіі" нейкую блытаную амурную інтрыгу з палітычнай подбіўкай, што ня мае нічога агульнага з папярэднім зьместам твору, даволі яскрава характарызуе Разумовіча як літаратара, які незалежна ад сюррэалістаў карыстаўся, відаць, нейкім уласна вынайдзеным кшталтам „аўтаматычнага пісьма" — пісаў першае, што яму прыйшло на думку... Гэтай сьмелай/сьмешнай дыгрэсіяй а ля Стэрн ён адначасова зьдзяйсьняе „літаратурнае самагубства": ягоная першая спроба пяра ў жанры фікцыі, самым „вынаходдівым" у якой зьяўляюцца прозьвішчы „Кар’ерын", „Куртызан", „Любімчык“ і „Нядольскі", канчаткова ставіць на ім крыж як на аўтары. Як тут не заўважыць праявы адвечнай „кармы“ Разумовіча як вялікага няўдачніка па жыцьці... Пры гэтым, публікуючы ўжо трэцюю кнігу, ён сам сябе ўсё больш усьведамляе пісьменьнікам і збольшага пачынае называцца так і астатнім.
„Мой зямляк, як тполькі ўбачыў на сталемаю кнігу, строга зірнуў на пана Дворжачка і злосна выбухнуў: „Як так, пане Дворжачак? Вы чытаеце такую бздуру?" „Але, шаноўны пане, я ж толькі набыў яе ад нашага дарагога госьця, які зьяўляецца аўтарам“, — зьвярнуў увагу высокага госьця пан Дворжачак, паказваючы на мяне. „Што? Гэта аўтар?.. Спадарства!Ячытаў кнігу гэтага аўтара!Гэта правака-
цыя, а ён — польскі шпіён!“Я заўважыў, як балыйыня гасьцей на мяне строга паглядзела... Рашуча запярэчыць? Але як, калі ўсе прысутныя наладжаныя супраць мяне і стаяць на баку паважанага госьця з лысінай... У паліцэйскага камісара я абароны не знайшоў. „Я ведаю, што вы не шпіён, але ваш зямляк быў тут у справах гандлю і меў добрую рэкамэндацыю з Прагі (якой я, на жаль, ня меў. — заўвага пісьменьніка)..."34
Цікава, што нягледзячы на відавочную вычарпанасьць трэцяй часткі трылёгіі, Разумовіч задумвае новую, магчыма й напісаную, але так і ня выдадзеную кнігу („сучасны раман“), чыя назва сама па сабе „абяцае'1, што й яна будзе ня чым іншым як перапяваньнем ужо вядомых з ранейшых кніг некалькіх асноўных матываў — „Жыцьцё бяз маскі“. Тут ён мог бы напоўніцу разьвіць пададзеную ў канцы трылёгіі тоўстым шрыфтам настолькі ж банальную, наколькі праўдзівую выснову: „Бесы эпохі і самазамілаваньня рухаюць сьветам X Аднак і гэтая адважная фармулёўка пакідае жадаць лепшага з гледзішча лёгікі й стылістыкі...
7
Што магло стацца з 50-гадовым Вячаславам Разумовічам у акупаванай немцамі Чэхаславаччыне? (Апошняя пакуль што вядомая зьвестка пра яго, ягоны адрас у Брно, датуецца 1938 г.) Ці застаўся ён верным сваім антыфашысцкім перакананьням і скончыў у канцлягеры альбо зноў ідэйна далучыўся да „вызваліцеляў Расеі" й пасьля вайны, як ягоны брат, скончыўу адным зь лягераў „вялікага рэфарматара“ як „белагвардзейскі атаман"? Ці быў выдадзены Польшчы яшчэ ў 1938 г. на патрабаваньне польскага ўраду як яе „закляты вораг“? Альбо яму ўдалося перажыць вайну, як і ягоным кнігам, і дачакацца „спакойнай старасьці" пры камуністычным рэжыме? Альбо зноў прыйшлося эміграваць на Захад? Калі так, то чаму пасьля вайны пра яго нічога не чутно? Што сталася зь ягонай сям’ёй?36
34 Ataman V. Razumovic-Chmara. Kuji se okovy. (Grimasy svetove valky. C. 3.) Brno, 1937. S. 156—161.
35 Тамсама. S. 214.
36 Гісторыя (перапрашаю, інтэрнэт) згадвае пра савецкага юрыста й палітоляга Мікалая Ніканоравіча Разумовіча (1922—1990), пляменьніка нашага аўтара. М. Разумовіч — выпускнік і пазьней выкладчык МГНМО, аўтар кніг „Дзяржаўны лад АргентыньГ і „Дзяржаўны лад Бразыліі", выдадзеных у іР
& 1959 г. у Маскве, „Дзяржаўныя пераўтварэньні рэвалюцыйнай Кубы“ (1964), „Палітычная і прававая культура: ідэі і інстытуты Старажытнай Грэцыі“ (1989). Вось іптоўзгадвае ягоны вучань, расейскі прафэсар Ю. Півавараў: „Сын свягценнйка, после ареста отца, вместе с матерью й полоумной сестрой, десятйлетнйй мальчйк оказывается в лагере на севере Казахстана... Далее побег. В ватных штанах — онй ему не no росту, он чуть лйне весь в нйх утопает — зашйты деньгй. С беспрйзорной шпаной пробйрается в Москву. По дороге, узнав о деньгах, его хотят убйть. Но ему как-то удается оторваться от шпаны й оказаться в Москве... В середйне 30-х здесь покажется отец, чтобы затем навсегда сгйнуть в нейзвестностй ГУЛАГа (незадолго до смертй Н. Н. узнает, что он былрасстрелян). Нйканор Нвановйч был йз обедневшйх дворян Западного края; в нем теклй какйе-то белорусско-лйтовскйе кровй; вроде бы (no словам Н. Н.) Разумовйчй пройсходйлй от внебрачной ветвй графов Разумовскйх. — Мать, Надежда Нвановна, йз ославянйвшегося молдавского боярского рода — Маня. Я вйдел фотографйю Нйканора Мвановйча: худое, йстовое, очень йсторйческй узнаваемое лйцо свяіценнйка конца XIX — начаяа XX в. Может быть, такйм в молодостй был о. Ноанн Кронійтадскйй... Для меня он так й остался загадкой. Человек соцйалйстйческйдемократйческйх убежденйй, актйвно работавшйй до революцйй в кооператйвном двйженйй, пытавшййся йзбраться в Государственную думу — тйпйчный во всем этом йнтеллйгент. Н одновременно: свяіценнйк на прйходе — то сельском, то в уездном городе; участнйк Первой мйровой — поднймал солдат в атаку во время Брусйловского прорыва. Кажется, был не очень тверд в соблюденйй некоторых обязательных для представйтелей этого сословйя правйл... Хорошйй знакомец, еіце с кйевскйх времен, Мйхайла Булгакова, блйзок к актерской среде Художественного театра — но это шло еіце от дружбы с отцом Васйлйя Нвановйча Качалова, свяіценнйком Шверубовйчем. Сознательно отказался от эмйграцйй, полагая долгом быть здесь, „со свойм народом". — Этйм родйтельскйм выбором Н. Н. очень гордйлся. Н когда я пел ему русскую эмйграцйю, восторгался кнйгамй Бердяева, о. Сергйя Булгакова, Франка, он почему-то мечтательно й назйдательно говорйл мне: „...Во сто крат важнее для Россйй было оставаться здесь. Как Нйканор Нвановйч это сделал...“ (Крыніца: http://americana.socionet.ru/files/Razumovich.pdf) Бальшыня інфармацыі пра Ніканора Разумовіча пацьвярджаецца й ягоным братам-атаманам: „Пасьля заканчэньня вучобы ў акадэміі духоўных навук брат пачаў кар’еру як настаяцель храму пры жаночым манастыры ў Вільні. Ён быў аматарам музыкі і мастацтва. Урэшце, ён і сам &
Так ці іначай, Вячаслаў Разумовіч ня здолеў стаць ані атаманам „Хмарам", ані вядомым пісьменьнікам Разумовічам-Хмарам. I тым ня менш, у нейкім сэнсе ён абодвума імі насамрэч быў, і гэтага нельга аспрэчыць — перадусім, у сваім уяўленьні.
Для першай часткі трылёгіі, якая невыпадкова нясе назву „Зманлівы сьвет“, паказальны наступны эпізод з каўкаскай кампаніі супраць туркаў: