Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Твор ня ёсьць аднародным ня толькі паводле мовы ці палітычных перакананьняў, але й паводле стылю й структуры. Гэтак, другая частка зусім ня ёсьць працягам першай, як сьцьвярджае сам аўтар, — яна ёсьць хутчэй лірычна-публіцыстычнай варыяцыяй на тэму ўласнага жыцьця, дзе крыху зь іншай пэрспэктывы падаюцца тыя самыя падзеі, што і ў першай частцы, прычым аўтар, як і кожны сапраўдны графаман, не эканоміць ні паперы, ні часу чытача (кожная з трох частак „трылёгіі" мае 200—300 старонак). Першая частка, бадай, найбольш цікавая
з Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 159.
4 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 8.
5 Тамсама. S. 250.
Вокладка кнігі Вячаслава Разумовіча-Хмары
інфармацыйна, нагадвае сухі вайсковы рапарт — відаць, што яна пісалася хутка, па яшчэ гарачых сьлядох падзеяў, адсюль неахайнасьці ў ейнай структуры: процьма непатрэбных падрабязнасьцяў, паўтораў, храналягічных непасьлядоўнасьцяў і г. д. Відавочна, што ў час яе стварэньня аўтар калі й лічыў сябе пісьменьнікам (што малаверагодна), дык зусім ня меў уяўленьня пра сутнасьць гэтага рамяства — але наяўнасьцьтых жа рысаўудругой частцы ня сьведчыць аб вялікім прагрэсе ў гэтым кірунку. У любым выпадку, называць гэты твор „раманам“ ня варта — гэта чысга рэклямны ход выдаўца, гэтаксама, зрэшты, як і карыстаньнетытулам „атаман'* (папросту за няйменьнем высокага вайсковага рангу — дакладную запіску прадстаўніку Літвы ў Нямеччыне ён падпісвае як „старэйшы лейтэнант Літоўскага войска“).
Наагул, Разумовіч перадусім — бізнэсовец па волі лёсу, а не па духу, і тым больш не па выніках. 3 пачатку 1930-х гг. у Чэхіі пісаньне й публікацыя ўспамінаў стала для яго новай сфэрай прадпрымальніцтва: „Пасьля вяртаньня дадому я загадаў паслаць уАламоўц 8о сваіх кніг, столькі ж у Пржэраў, 8о у Брно, a 100 кніг я напіхаў у валізу і выдаўся па краіне іх прадаваць. Калі гэта ня выйдзе, буду пазычаць... У Ала-
38о
моўцы сябра „лігі“ спадар Р. Рж. пазычыў мне за 8о кніг ажно 150 крон! Пасьля майго вяртаньня з Парыжу ён пасьля доўгіх пакутаў (маіх!) вярнуў мне шэсьцьдзесят кніг^. Выглядае, што гэты сумны досьвед нечаму яго навучыў: на вокладцы перавыданьня першай часткі „Грымасаў" сабраныя ўхвальныя й насамрэч некрытычныя водгукі мэра гораду Брно, чыноўнікаў ад адукацыі, рэдакгара мясцовай газэты, кіраўніцтва ўнівэрсытэцкай бібліятэкі... У канцы выданьня чытаем: „Пытайцеся ў кнігапрадаўцоў альбо непасрэдна ў аўтара: В. Разумовіч-Хмара, у Брно-ІІ, Жабовржэска вул. 5. Рускі аўтар дзякуе вам за ўвагу ізарэкамэндацыіягонай кнігі вашым знаёмым“. Адзін з асобнікаўдругой часткі, прысьвечанай „гераічным чэхаславацкім легіянэрам“, Разумовіч перадае (наўрад ці асабіста) з аўтографам самому прэзыдэнту Масарыку (кніга захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі ў Празе). Аўтар зрабіў магчымы ў той час і ў ягоным становішчы максымум для прыцягненьня цікавасьці да сваёй асобы й свайго твору, улучна з ілюстрацыямі падзеяў эпохі (у першым выданьні іх няма) — фатаздымкамі палітычных і вайсковых дзеячаў, дакумэнтаў, да якіх Разумовіч збольшага мае чыста ўскоснае дачыненьне... Тое ж самае тычыцца й мала адпаведнай зьмесіу трылёгіі пампэзнай назвы. Зрэшты, гэта прынесла, відаць, нейкі плён, аднак зь сёньняшняга гледзішча такая самарэкляма выглядае ня проста камічна, а нават як прыніжэньне — хай не для бізнэсоўца й эмігранта, але ддя „атамана" й пісьменьніка. Насамрэч, як мы ўбачым далей, цягам жыцьця Разумовіч не ўсьведамляў асаблівай розьніцы між прадпрымальніцтвам і жабраваньнем.
2
Ці ёсьць дакумэнтальная проза Разумовіча, што называецца, верагоднаю? Думаю, што ў прынцыпе Разумовічу можна давяраць, хаця й варта часам правяраць. Прынамсі, параўнаньне ягоных вэрсіяў падзеяў, пададзеных у тэкстах з розных часоў, дае падставы для такога даверу. Факты ён насамрэч перадае суха, зь нецікавай часам скрупулёзнасьцю. Відаць, што аўтар успрымае пісаньне ўспамінаў як працяг выкананьня свайго грамадзянскага абавязку — таму, магчыма, першая частка настолькі й нагадвае вайсковы рапарт. Менавіта таму яна цікавейшая, бо якраз у другой частцы аўтар адступаецца ад чыстай перада-
чы фактаў і пачынае ўдавацца ў лірыку (успаміны пра дзяцінства) і публіцыстыку (развагі пра гісторыю й сусьветны палітычны лад, прычым ягонае веданьне палітыкі й гістарычных фактаў пакідае жадаць лепшага). Відавочна, іпто хутчэй чым пісьменьнікам ці публіцыстам ён мог бы стацца журналістам (сёньня, несумненна, ён быў бы гэткім „ідэальным блогерам") — мог бы, але ня стаўся... „ Часопісы тады адрынулі мае артыкулы, бо не маглі паверыць у сумную праўду і абвяшчалі іх тэндэнцыйнымі альбо рамантычнымі"7.
Праблема тут, аднак, ня ў аўтаравым стылі перадачы фактаў, а ў тым, што самі па сабе гэтыя факты збольшага не настолькі цікавыя з сучаснага гледзішча, каб заслугоўваць гэткай дакладнае перадачы...
Але для аўтара гэта не галоўнае. Для яго галоўнае — Праўда, ці, прынамсі, тое, што ёсьць праўдай у ягоным разуменьні. „I ўсё-ткі мая праца ня мае іншай мэты, як толькі сказаць і даказаць, як што было, ня ставячы сябе на першы плян і не даруючы сабе нічога. А падзеі, пра якія я пішу, ёсьць настолькі важнымі для чэхаў і настолькі займальнымі, што мая кніга ёсьць адзіным жывым раманам, часам горкім, бурлівым і краналыіым*. Наколькі гэтая вера аўтара была справядлівай, і наколькі яму ўдалося даказаць сваю рацыю астатнім? Практычная невядомасьць Разумовіча сёньня можа сама па сабе быць адказам... А можа й ня быць.
Галоўная вартасьць аўтара — ягоная насамрэч фэнамэнальная, дэталёвая памяць (наколькі памяць наагул можа быць дакладнай і абысьціся без падфарбоўваньня). Бадай, менавіта гэтая памяць пра мінуўшчыну ёсьць для Разумовіча найбольш каштоўным у ягонай сучаснасьці: ён востра ўсьведамляе хуткае мінаньне свайго жыцьця й спрабуе ўтрымаць яго на паперы ва ўсіх дэталях. „Але гэта ўжо было некалькі гадоў таму, у наш час жывецца хутка, і таму хутка забываецца"9. Калі б кніга была фікцыяй, уласьцівае ёй замаруджваньне часу на дробязях было б папросту недаравальным. Але паколькі гэта дакумэнт, каштоўнасьць дробязяў робіцца з часам неацэннай. Менавіта з банальных побытавых сытуацыяў, якія зь сярэднетэрміновай пэрспэктывы здаюцца камічнымі, складаецца жывая гісторыя — менавіта таму яна набывае каштоўнасьць у пэрспэктыве доўгатэрміновай, калі асоба
7 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 244.
8 Тамсама. S. 8.
9 Тамсама. S. 233.
аўтара пачынае ўспрымацца як займеньнік для ўсіх астатніх асобаў свайго часу, расплываецца ў агульнай карціне эпохі. Гэтая асоба, па сутнасьці, і ёсьць эпохай.
Такім чынам, Разумовічу несумненна можна верыць у тым, што ёсьць у кнізе найбольш каштоўным — у дробязях. Неабавязкова, наадварот, паддавацца ягоным ацэнкам самога сябе ці пагаджацца зь імі. Насамрэч аўтар, насуперак сваім дэклярацыям, надзвычай некрытычна ставіцца да сябе, таму ствараецца ўражаньне, што ён увесь час нібыта апраўдваецца. Невядома толькі, перад кім. Магчыма, перад самім сабой?
3
Што вядома з „даатаманскай“ пары жыцьця Вячаслава Разумовіча: нарадзіўся ў 1889 г. у сям’і вайскоўца, шляхціца Івана Андрэевіча Разумовіча ў Берасьці (!). „Сюды прыйшоў мой род з Паўднёвай Расеі. Пры царыцы Кацярыне II быў мой прадзед, граф Разумоўскі, гетманам Украіны'0. Мой бацька... пераехаў у Брэст-Літоўскі семдзесят гадоў таму“п. Вячаслаў меў трох старэйшых братоў: Іосіфа ў Вільні (у 1929 г. скончыў жыцьцё самагубствам у Рызе), Ніканора ў Кіеве (у другой частцы сьвятар Ніканор-„Сьвятазар“ апісваецца як заступнік сялянаў-беларусаў, які павёз ад іх пэтыцыю да цара ў Пецярбург і ледзь за гэта не
'° Маецца на ўвазе Кірыла Разумоўскі, апошні гетман Украіны ў 1750—1764 гг., чыю выяву сёньня можна знайсьці на ўкраінскай паштовай марцы за 45 капеек. Пачынальнік роду Разумоўскіх Якаў Раманавіч Розум быў простым казаком. Разумовічы, паводле ўсяго — пазаіплюбныя нашчадкі нейкага з сыноў Кірылы Разумоўскага. Цікава, што сын К. Разумоўскага Андрэй (1752—1836) быў славутым дыпляматам і мэцэнатам — гэта яму прысьвечаная 5-я сымфонія Бэтховэна зь вядомым пачаткам „Лёс грукаецца ў дзьверы“... Але ён, паводле нашых падлікаў, фізычна ня мог быць дзедам Разумовіча, пагатоў што болыпасьць жыцьця правёў за мяжой. Разумовіч, хутчэй за ўсё, памыляецца, называючы Кірылу Разумоўскага „прадзедам" — слушна было б „прапрадзед". Іншы сын К. Разумоўскага, Аляксей (1748— 1822), быў міністрам адукацыі пры Аляксандру I — цікава, што ў адной з крыніцаўягонае прозьвішча падаеццаяк „Разумовіч" (гл.: Поджн В. йезунты н преподаванне латнны в царской нмпернн http://www.dirittoestoria.it/ iusantiquum/articles/poggi.pdf).
пацярпеў; расстраляны ў 1937 г.12 — сам Вячаслаў пра гэта, хугчэй за ўсё, ня ведаў) і Ўладзімера ў Тбілісі. Як бачым — сям’я „імпэрцаў", што называецца, „прафэсійных калянізатараў"... Пасьля сьмерці бацькі ў 1905 г. Вячаслава пасылаюць у вайсковую акадэмію да брата ў Тбілісі, дзе той служыць у графа Варанцова, там яго засьпявае першая расейская рэвалюцыя, і брат неўзабаве адсылае яго назад у Літву — у Вільню. Там ён урэшце паступае ў афіцэрскую вучэльню пад доглядам брата Іосіфа, нібыта блізкага супрацоўніка князя Валконскага (знаёміцца з пляменьнікам Пілсудзкага Баляславам і ягонай сястрой Ядзьвігай). Адтуль яго неўзабаве пасылаюць вучыцца ў Петраград на вайсковага інжынэра, потым ён трапляе (хутчэй у якасьці сакратара, бо для інжынэра ён яшчэ замалады) на Дон, у казацкае войска, дзе „заражаецца“ рамантыкай казацкага жыцьця, хаця сам удзельнічае ў плянаваньні будаўніцтва запрудаў (менавіта там ён упершыню бачыць „жывых атаманаў“). Там яго засыіявае вестка пра пачатак Першай сусьветнай вайны, і ў якасьці „паўротнага камандзіра" ён трапляе на Каўказ. На Каўказе й пасьля на Закарпацкай Русі, пад Галічам, ён атрымлівае свой першы й апошні (!) досьвед ваенных баёў — малады афіцэр не выяўляе асаблівых прыкметаў гераізму, наадварот, як ён сам прызнаецца, без слугі б ён прапаў, і начальства неаднаразова робіць яму вымовы то за ўцёкі, то за памылкі... Урэшце, ягоная актыўная вайсковая кар’ера ў царскім войску практычна сканчаецца цяжкім раненьнем у сківіцу — яго перавозяць у шпіталь Тацішчава ў Маскву. Празь некалькі месяцаў у Маскве ён жэніцца на маладзіцы паходжаньнем з Горадні, потым яго зноў накіроўваюць на фронт — гэтым разам пад Дзьвінск. Рэшту вайны ён праводзіць у якасьці інтэнданта — неўзабаве пераводзіцца ў Бесарабію, на румынскі фронт, дзе служыць да канца вайны. Бальшавіцкі пераварот засьпявае яго ў Кіеве (верагодна, ён езьдзіў на пабыўку да брата Ніканора), дзе Разумовіч на кароткі час стаецца галоўным інтэндантам гетмана Скарападзкага — найвялікшае ягонае дасягненьне на сацыяльнай лесьвіцы — і неўзабаве трапляе ў палон да Пятлюры разам зь цягніком правіянту, прызначаным для Скарападзкага... Там, пад рулямі пятлюраўцаў, ён упершыню называе сябе беларусам (1918 год,