Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
дажджоў, гэтак зь няведаньня зрабіўшы палову балькону непрыдатным, некашэрным для ўсіх будучых салашоў, што меліся быць усталяваныя на ім. Карацей, бальконаў у кватэры толькі тры, а жыхароў процьма, і таму Ёэля і мяне паклалі ў тую сукў, што стаяла на напалову кашэрным бальконе. Мой ложак быў зусім некашэрны (ён стаяў дакладненька пад казырком), а Ёэлевы — добры толькі напалову. Зразумелая рэч, паклаўшыся спаць, Ёэль ссоваўся на кашэрны бок ложка. Але, пакруціўшыся ў сьне, незнарок перавальваўся на кепскі бок пад казырок, пад дах. I як чалавек вельмі пабожньі, што жадае рупліва пільнавацца ўсіх запаведзяў, Ёэль штовечар прасіў свайго дзядзьку, якога даймала бессань, падыходзіць сярэдзь ночы на балькон і правяраць: калі трэба будзіць, каб пляменьнік перасунуўся на добры бок ложка, над якім не навісае дах. У дадатак да ўсёй гэтай мудрагелістай, як самі запаведзі, завязкі, Ёэль быў вельмі старанны вучань, і вучыў Тору й камэнтары нават перад сном. Надзяваў навушнікі, ставіў запісаныя на касэту тлумачэньні якога-небудзь хасыдзкага мудраца й засынаў пад яго мернае балбатаньне. 3-за гэтых навушнікаў, каб пабудзіць пляменьніка, дзядзька мусіў крычаць на ўсе застаўкі. I вось якраз дзякуючы гэтаму зьбегу акалічнасьцяў, цягам сьвяточнага тыдня я амаль кожную ночку прачынаўся ад пякельных верашчаньняў таго дзядзькі на чыстым ідышы: „Ріетепік, plemenik! Suka, suka! Plemenik,plemenik! Dach, dach!“ — „Пляменьнік, пляменьнік! Сука, сука! Пляменьнік, пляменьнікІДах, дах!“Я ўскідваўся з ложка зь яснай думкай, што трапіў у крэўныя разборкі на вуліцах якіх-небудзь Гальшанаў ці Вялейкі. Дах ад таго „Дах!-Дах!а“, скажу я вам, ехаў капітальна.
А яшчэ нашы адносіны зь Ёэлям азмрочылі бясконцыя дыспуты пра перавагу рэлігійнага ці сьвецкага. Амэрыканскі хасыд ня надта ўпадабаў сэкулярны Ізраіль за тое, што многа хто тут ня надта пільнуецца суботы, часам есьць некашэрнае. I наагул выказваўся няўхвальна пра ўсю сучасную цывілізацыю: тэлек, назойлівая рэкляма, прапаганда. Дык вось, аднойчы даведзены да шаленства па-хасыдзку грунтоўнымі довадамі Ёэля на карысьць рэлігійнага, спракаветнага ладу й выдатна абгрунтаваным ганьбаваньнем нас, сучасных бязбожнікаў, я выдыхнуў свой апошні аргумэнт на карысьць жыцьця сьвецкага, прасьвяшчонага: „А як бы людзі змаглі б абыходзіцца бяз мэдыяў? Вось як ты даведаўся б пра тэракт у вежах-блізьнюках?“
I вось тут Ёэль, жыхар Брукліну, вытрымаўшы паўзу, па-пераможніцку цягнучы кожнае слова, адказаў:
— А нашто мне твае мэдыі? Я бачыў тую навіну на ўласныя вочы.
На маргінэсе
Макс Шчур
Прага
ВЯЛІКІ НЯЎДАЧНІК
Вячаслаў Разумовіч-Хмара. Грымасыўсясьветнай вайны. Трылёгія: Зманлівы сьвет. Бяз маскі. Куюцца кайданы. 1930—1937-
Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky: [1 vydani]. Praha, 1930. — 238 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky. Moskva—Kovno—Varsava— Berlin—Pariz—Praha. Autobiograficky dokumentami roman. (Grimasy svetove valky. C. 2.) Brno, 1935. — 269 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara / Kuji se okovy. (Grimasy svetove val­ky. C. 3.) Brno, 1937. — 218 str.
Ataman V. Razumovic-Chmara. Salebny svet: (Grimasy зоёіооё valky. C. 1J Opravene 2 vydani. Brno, 1938. — 295 str.
„Пасьля прачытаньня абвінавачаньня старшыня суда абвясьціў мне, што перакладчыкам зь беларускай мовы будзе маёр Ружанцаў (беларускі паэт Алесь Смаленец. — Af. ШчТ), якога я ў 1920 годзе павінен быў арыштаваць паводле загаду за службовую правіннасьць у якасьці камандзіра беларускай роты. Пасьля выступу старшыні я выказаў просьбу, каб мне было дазволена сьведчыць па-расейску, як што ўсе прысутныя разумелі расейскую мову...
Сваю абарончую прамову я пачаў а палове адзінаццатай раніцы і скончыў недзе а чацьвёртай гадзіне дня. Цягам маёй абароны абліччы судзьдзяў пачалі паступова праясьняцца, і ўсе зь відавочнай цікаўнасьцю і зьдзіўленьнем пазіралі на мяне, ня зводзячы зь мяне вачэй...
Умомант, калі Клімайціс пачаў казаць, што я ехаў з Прагі ў Варшаву на нараду польскага генэральнага штабу ў справе змовы супрацьЛітвы,я не ўтрымаўся ірэзка перарваў Клімайціса: «Саромцеся так несумленна брахаць перад вайсковым судом!»“'.
1	Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky. Praha, 1930. S. 253—255.
Думаю, Вячаслаў Разумовіч мог бы быць прататыпам гэткага нясьмешнага Астапа Бэндэра ці Лазіка Райтшванца ў якім-небудзь сацыяльна-крытычным рамане з жыцьця міжваеннай Усходняй Эўропы. Аднак сам сябе ён бачыў як постаць хутчэй гераічную, таму вырашыў напісаць раман пра сябе сам. Такія кнігі рэдка атрымліваюцца камічнымі — уражаньне сьмешнага ўзьнікае там міжволі, у адваротнай прапорцыі да аўтаравых намаганьняў надаць сваёй кнізе й свайму жыцьцю рысы трагізму й гераізму. Але гэта зусім не азначае, што ў гэтым жыцьці і ў гэтай кнізе няма месца насамрэч трагічнаму й гераічнаму, як, бадай, і ў любым жыцьці — толькі што яно там узьнікае між радкоў, зноў-такі, наперакор уласным аўтаравым мэтам... Ужо гэтым кнігі Разумовіча-Хмары здольныя зацікавіць зь першага погляду ня толькі гісторыка, але й псыхоляга-аматара ад літаратуры.
MlSTO FREDMLUVY
JtdciU«e№> kvttira r. 1915 v IWift u mcafa jarogtavt odehrival ee kruiy boj; nisky vojik a rusky (MMojmk ..bolyma mkama" odraieh napor po niby azbrojen* armidy mariila Mackensena .
Kotem 12. hodiny polcdni roztfiitila mi kulka spodni fcftt .. V hhibokrm lyki znami a pHtnumt * rubnce „zabiti dftsnrakn” ptcCctii « krarkuu ршаіткм. pon»eik Vjaeulav RWc£clii si p. pohwchliK a dali slouht pamchidii za duhu Boiiho. zabneho na poll vakCntin V muji wn ncuviflla pw« divk* — mo*’’ buduud iena; hlcdala a nalczla mne v moskevske nemucnid hraWtc TanMcva. Vybomc otetfovAoi a 4a« zahojily hlkou rinu
jednou, proNUe|e eazupi* „Rusky historicky vealnlk . v^nuval jaem pozornost danku vojensk^ho ©dbomika: „PrudUzka IchkMo ddoslfdectva po Halid Auloi Шпкм vysvttiwal. jak a pro4 lidsk* іаЛу акоавіу v НаШі pro )«dnu Шаті viiCznou prochizkou a pro ikuhaM Ulkou poiiJkou. Jako bvt mihly »e mi pfed zraky obra^y hrdzy a pole amrd, kde Iide v divokd otupilosti probodavab drub druha bodaky: rotblvic palb) ruCnlc o lebky, »plitali sc v ptstnim boji a jako drav* Jclmy коііміі navtijem pti zvucich kakoionie olova a oceli. hrane йміті del, kulometA, vrhaW pum a p«>dobnyih .дупАІсхй" Hdskelw» rnzuinu a gema XX. «toleti — atokti pokroku lideke kultwy a humaniemu ... Smutny paradox. A oaiatm. kdo vi. zdali paradox ..
Za icsi mtsicft po zranini odciel isem z ncmocukc
5
Аўтограф Вячаслава Разумовіча-Хмары на ўласнай кнізе
1
Паводле мовы сваіх твораў Вячаслаў Разумовіч — пісьменьнік расейска-чэскі. Першая частка „Грымасаўусясьветнай вайньГ выйшла ў Празе ў 1930 г. у чэскім перакладзе, зробленым паводле расейскага арыгіналу (наўрад ці кніга выдавалася й па-расейску, прынамсі, сам аўтар пра гэта ня згадвае); другая, у 1935 — у Брно, напісаная ўжо пачэску (Разумовіч жыўу Чэхіі зь некалькімі перапынкамі з 1924 г. і лічыў яе сваім другім домам пасьля Літвы); трэцюю зноў перакладае з расейскага арыгіналу сябра Разумовіча, украінскі пісьменьнік В. М. Несьцярэнка, аўтар хутчэй за ўсё згубленай мэмуарнай кнігі „Забытыя магілы" пра Галіпольскае „сядзеньне" рэштак Врангелеўскай арміі. Беларускай пары жыцьця й дзейнасьці Разумовіча датычыцца перадусім расейскамоўная першая частка, тым часам як у чэскамоўнай ён усё яшчэ падпісваецца „беларускім атаманам", але вызнае ідэалёгію тыповага расейскага белаэмігранта-панславіста, хаця і ў спалучэньні з збольшага дэмакратычнымі перакананьнямі. У першай частцы, арыентаванай хутчэй на расейскую эміграцыю, мы бачым яго заўзятым антысаветычкам; у другой, прызначанай хутчэй чэскай публіцы, ён выяўляе сябе перадусім як антыфашыст. Аднак гэты антыфашызм паходзіць хутчэй з расейскага патрыятызму: ухваленьне непераможнасьці вялікай Расеі часам даходзіць ажно да ўхваленьня Сталіна як „вялікага рэфарматара“. (Цікава, што адзін з аргумэнтаў на карысьць Савецкай Расеі гучыць наступным чынам: „Савецкая ўлада дала ўсім народам сапраўдную культурную аўтаномію. Там, дзе быў агромністая нястача школ (Беларусь), сёньня ў народу ўдосталь самых розных школ. Там, дзе было 8о% непісьменных, сёньня ня ведаюць, што такое непісьменны чалавек. Хіба гэта не прагрэс асьветы, калі параўнаць з Польшчай, дзе пазачынялі беларускія іўкраінскія нацыянальныя школы?^). Пры гэтым яшчэ ў 1924 г. Разумовіч выступаў супраць перадачы паўнамоцтваў БНР ураду БССР... Цяжка сказаць, наколькі гэтая зьмена поглядаў была сапраўднай эвалюцыяй, а не звычайнай рэакцыяй на зьмены палітычнай сьпуацыі, і перадусім — на зьмену настрояў у тым бязрадным і ідэйна дэградоўным да фашызму, адарваным ад рэчаіснасьці на радзіме эмігранцкім асяродзьдзі, у якім варочаўся Разумовіч у Чэхіі, Бэр-
2	Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky. Moskva—Kovno—Varsava—Berlin— Pariz—Praha. Autobiograficky dokumentarni roman. (Grimasy svetove valky. C. 2.) Brno, 1935. S. 103.
ліне й Парыжы ў 1931—1935 гт. Як бы там ні было, камуністычная сымболіка зьяўляецца на вокладках ягоных кніг з 1935 г. — на першым выданьні першай часткі (1930 г.) усялякі намёк на яе адсутнічае. Затое ў „выпраўленым" перавыданьні з 1938 г. з тэксту зьнікаюць некаторыя пасажы, як, напрыклад, гэты: „Пра мяне ўжо ў 1923 г. часопіс „Савецкая Беларусь" пісаў: „Навасьпечанага белагвардзейца В. РазумовічаХмару чакае тойжа лёс, як і ягоных братоў-белагвардзейцаў... тысячы якіх зьнішчаныя рэвалюцыйным народам СССР“3.
Узьнікаюць нават сумневы, ці не выдаюцца кнігі Разумовіча наўпрост за грошы сталінскай Расеі, калі ўлічыць мноства ўтрыманай там прарасейскай агітацыі? Але гэтая агітацыя, трэба сказаць, зусім не здаецца такой аднабаковай, каб Саветы плацілі за яе грошы. „Я глыбока веру разам зь любімым прэзыдэнтам і вялікім чалавекам, Т. Г. Масарыкам, што праўда заўжды перамагае, і яе значаньне выйдзе на паверхню раней ці пазьней, хай супраць яе чыніцца які заўгодна гвалт. — Ці падабаецца мне рэжым савецкай улады ў Расеі? — НеІАле пасьля ўсяго, што я бачыў і перажыў з часоў вайны да сёньня, я перакананы, што яна не такая і дрэнная, як хацелі б тыя, хто сёньня хоча ўладарыць над расейскілі народам...“4 Расейскі патрыёт Разумовіч прарочыць Эўропе ўратаваньне ад фашызму з Расеі — і, у прынцыпе, не памыляецца (хаця ягоныя прароцтвы пра будучы хаўрус гітлераўскай Нямеччыны й Польшчы супраць Расеі даюць яскравы прыклад ягонай палітычнай „празарлівасьці")... „Што да самой Расеі, Розэнбэрг і ягоны патрон Гітлер Дольфі памыляюцца. Расея сама пераможа камуністычную ўтопію, гэта пытаньне яшчэ аднаго-двух пакаленьняў. Дзеці бальшавікоў, удзельнікаў грамадзянскай вайны, ужо сёньня глядзяць на сьвет іначай: не вачымарэвалюцыянэраў, а вачыма навасьпечаных буржуа“5.