Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Абвінавачаньне ў марнаваньні літоўскіх грошай змусіла Разумовіча пакінуць Літву й зьехаць спачатку ў Гданьск (там ён шукае пакупніка жончынай гарадзенскай кватэры, каб хоць неяк вылезьці з наробленых у Коўне пазыкаў), а потым у Прагу, адкуль ён, аднак, у 1925 г. піша літоўскаму паўнамоцнаму прадстаўніку ў Нямеччыне рапарт (гл.: „Архівы БНР“; ва ўспамінах Разумовіч сьцьвярджае, што ў той час спрабуе пасярэднічаць ва ўзнаўленьні супрацоўніцтва БНР зь Літвой, але няўдала), каб яго не западозрылі ў наўмысных уцёках, і патрабуе права вярнуцца ў Коўна, каб мець магчымасьць абараніць свой афіцэрскі гонар перад вайсковым судом. У1926 г. ён гэты дазвол атрымлівае й прыяжджае ў Літву, дзе яго арыштоўваюць і кідаюць у турму на два гады. Ягоныя ворагі й былыя „партнэры па бізнэсе" ў Літве не зацікаўленыя ў ягоным вызваленьні — шчасьлівы выпадак, сустрэча з былым беларускім партызанам Варонам, які працуе ў астрозе турэмнікам, дазваляе яму перадаць на волю лісты адвакату й чэхаславацкаму консулу... Пасьля іхнага ўмяшаньня Разумовіча нарэшце выклікаюць у вайсковы суд, той апраўдвае яго, і ён зьяжджае зь Літвы назаўжды — спачатку праз Кёнігсбэрг у Бэрлін, а потым зноў у Прагу (зь Нямеччыны яго нібыта дэпартуюць ужо як чэхаславацкага агента, хаця дагэтуль ён пасьпеў пабыць у Чэхаславаччыне крыху болей за два гады)...
Наагул, з тых краінаў, дзе пабываў Разумовіч, цяжка знайсьці хоць адну, адкуль бы яго хаця б раз не дэпартавалі, ці гатэлю, зь якога б яго ня выгналі з набітай успамінамі валізай... Паўсюдна ён носіць сваю мінуўшчыну з сабой, так і ня ўмеючы ад яе пазбавіцца. Гэтак ён апісвае свае бадзяньні па Парыжы ў 1931 г., калі бяз грошай і без прытулку апынаецца „каля сівой Сэны“: „Была халодная ноч, сьнежань. Пачаў
17 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 150—153-
ісьці мокры сьнег. Усё жыцьцё ў нейкім жахлівым скарочаным выглядзе пранеслася ў маёй галаве. Самыя розныя вобразы, і збольшага — вусьцішныя. Я ўяўляў сваіх сяброў і братоў, якя даводжу іх да адчаю (магчыма, намёк на самагубства брата Іосіфа ў Рызе ў 1929 г., ускоснай прычынай якога мог быць несупынны перасьлед Вячаслава Разумовіча ў Літве. — М. Шч.). ...Мне падалося вельмі лёгкім скончыць гэты шлях. Паставіць кропку за выкрыкам жыцьця. Ніхто б не азірнуўся за мною, нікому б мяне не бракавала. Але гэта — ганьба для чалавека, які змагаўся супраць свайго лёсу і лёсу сваёй нацыянальнай галіны“‘8. Як бачым, толькі думка аб мінуўшчыне „беларускага атамана“ здольная неяк уратаваць яго ад роспачнага кроку... Парадаксальна, менавіта гэтая „цьмяная" для іншых мінуўшчына зьяўляецца прычынай ягонага перасьледу й недаверу да яго з боку людзей і ўладаў.
4
Што да ўдзелу Разумовіча ў беларускім палітычным жыцьці, то ён факгычна сканчаецца ў 1924 г. спробай арганізаваць у Празе перамовы між палякамі й Радай БНР (з ініцыятывы польскага паручніка Алейнічакоўскага, які кантактаваў зь ім у Гданьску). Гэтая спроба, як і бальшыня палітычных пасярэдніцкіх захадаў Разумовіча, сканчаецца няўдачай — інфармацыя прасачылася ў друк, і сустрэчы не адбылося (хаця на яе нібыта асабіста прыехаў сам Тарашкевіч).
„Гэткае заканчэньне было вельмі непрыемным як для беларусаў, так і для Літвы. Абодва бакі пачалі шукаць „ахвярнае ягнятка“ і знайшлі яго ў маёй асобе...
Літоўскі друк пачаў пісаць пра тое, што на чужынея дзейнічаю супраць інтарэсаў беларуска-літоўскага народу, а беларускія дзеячы ў Празе і ў Вільні (у сваім друку) абвяшчалі, што такія „беларусы", як Разумовіч, нічым не адрозьніваюцца ад расейцаў-„маскалёў“.
Гэтым беларускія дзеячы давалі зразумець, што я „русафіл", а не патрыёт-беларус.
Літоўскія і беларускія інтрыгі і паліпіыканства насамрэч уплывалі на мяне так, што мне было ўжо ўсё адно, хто будзе прэзыдэнтам на Белай Русі, Крэчаўскі, Валакайціс ціЖалігоўскі...
Жыцьцё дамагалася сваіх правоў, і трэба было думаць пра тое, з чаго і як жыць. Даляры, пераведзеныя ў праскі Прадпрымальніцкі
18 Ataman V. Razumovic-Chmara. Bez masky... S. 200.
банк, расплываліся не па днях, а па гадзінах. Асабліва шмат грошай каштавала вопратка, бялізна і г. д. Калі жонка ад’яжджала ў Гданьск, яна спадзявалася, што мы здолеем хутка вярнуцца ўЛітву, а ўсерэчы пакінула ў Коўне, дзе мы заплацілі за кватэру на год наперад...
Як беларускі працаўнік і партызанскі атаман я адчуваў сябеміж расейскімі эмігрантамі ў Празе як „сарока між варонамі“.
Парады, пытаньні, роспыты: „Ты хто — манархіст, легітыміст, сацыяліст, камуніст, сэпаратыст альбо проста авантурыст?.." Арыентавацца ў такой сумесі палітычных, нацыянальных і матэрыяльных інтарэсаў новаму чалавеку было нялёгка, і я спыніўся пасярэдзіне — стаўся сябрам „Усеславянскага адзінства".
...Але потым узьнікла новае пытаньне: ці дзейна я ўдзельнічаю ва ўратаваньні Расеі? Я абвясьціў, што так. Ад таго моманту людзі пачалі мною цікавіцца, і са мною знаёміліся палкоўнікі, генэралы, вайсковыя і цывільныя прадстаўнікі“">.
Вось так, адным махам, на дзьвюх старонках Разумовіч разьвітваецца зь беларускім лягерам і пераходзіць у расейскі. Гэты ўрывак наагул вельмі паказальны для кнігі Разумовіча. Ён паўсюдна вельмі ганарыцца сваімі знаёмствамі з выбітнымі асобамі таго часу: у Парыжы ён наведвае белага генэрала Куцепава, у Бэрліне — свайго былога начальніка Скарападзкага, даволі блізка знаецца з атаманам „Зялёнага дубу“ Дзергачом20, у Горадні нібыта бачыць на ўласныя вочы Дзяржынскага, згадвае пра Купалу сярод удзельнікаў Бэрлінскай канфэрэнцыі (у і-м выданьні —„Яйка Купала“, у 2-м — ,Днко“), сустракаецца з героем „сібірскага паходу" чэскіх легіянэраў генэралам Радолам Гайдам, жыве ў
19 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 218—219.
20 Выглядае, што атаман „Зялёнага дубу“ Дзяргач-Адамовіч быў адным з мала людзей, якія ставіліся да Разумовіча з сымпатыяй. Прынамсі, іх дваіх вінавацілі ў спробе аб’яднаць свае атрады з мэтай змагацца як супраць Польшчы, так і супраць Саветаў (Разумовіч наўрад ці хлусіць, кажучы, што абвінавачаньне было фалыпывым). Апошні раз яны бачыліся ў Гданьску ў 1924 г., дзе Дзяргач, тады ўжо вартаўнік у праваслаўнай царкве, адкрыў Разумовічу таямніцу скарбу, пакіпутага немцамі пры адступленьні з Коўна. Гэты скарб яны разам нібыта зьбіраліся знайсьці, але з заўсёдным „посьпехам“ — тым ня менш, гэта адзіны, бадай, насамрэч „авантурны" эпізод усяе кнігі. (Пра яго ў 2004 граспавядаў на радыё „Свабода" выдавец „Архіваў БНР“ Сяргей Шупа.)
парыскай кватэры ўжо згаданага Ўладзімера Бурцава, а таксама ўспамінае нейкую „расейскую паэтку даваеннай пары“М. Северскую (?). Але відавочна, што ягоныя сучасьнікі й знаёмцы ўспрымаюць яго зусім ня так, як ён сам: Скарападзкі адмаўляецца прыняць яго ў Бэрліне паўторна, амэрыканскі консул Мікс, муж ягонай пляменьніцы, ігнаруе ягоныя просьбы пра заступніцтва ў вызваленьні з ковенскага астрогу...
Выглядае, што як асоба Разумовіч быў пры жыцьці надзвычай малацікавы астатнім. Сьведчаньне гэтаму — стаўленьне да яго ў Бэрліне, дзе ён быў вымушаны спачатку мыць посуд, а пасьля працаваць буфэтнікам у расейскай рэстарацыі „Медведь“.
„3 Кёнігсбэргу прыехаў консул Будрыс і ў прысутнасьцімаіх калегаў (у гэтай рэстарацыі афіцыянтамі былі спрэс расейскія афіцэры царскай гвардыі) голасна прывітаў мянеля буфэту і сказаў: „Як шкада! Толькі вы зьехалі з Кёнігсбэргу, як вам з Коўна тэлеграфам на мой адрас паслалі значную суму грошай. Я ня ведаў вашага адрасу і грошы вярнуў". Калегі пачалі мяне віншаваць і жартавалі: „Цяпер вы хутка разбагацееце і побач з намі адкрыецерэстарацыю „Медзьведзяня".
Пасьля сустрэчы з консулам Будрысам я нечакана сустрэўся ў рэстарацыі з буйным гандляром панам Ота Вайлем, у якога быў набываў сьпірт для Літвы. „Бач, выглядае, у вас шырокія і салідныя сувязі: дыпляматы, генэралы, фінансісты..." — казалі мае калегі ў рэстарацыі хоць і жартам, але ўжо зь відавочнай пайіанай.
...Наагул за буфэтнай стойкай у мяне ўзьнікла нашмат болый салідная жыцьцёвая пазыцыя, чым на сьцяжыне грамадзкага дзеяча, афіцэра літоўскага войска і беларускага атамана^'.
Сымптаматычна, што калі Разумовіч зь некага й зьдзекуецца ў сваёй кнізе, дык менавіта з тых людзей, якія адзіна ўспрымаюць яго сур’ёзна, як „атамана“ — з расейскіх фашыстаў і манархістаў у Бэрліне, Празе й Парыжы, якія мараць аб адваёве Расеі зь Японіі пад камандаваньнем генэрала Гайды ці аб стварэньні новай імпэрыі ўсіх славянаў — Славіі... Магчыма, гэтак жа ён бы пасьмяяўся з тых гісторыкаў, якія ўсё яшчэ лічаць ягонае „атаманства" самым галоўным у ягоным жыцьці... Яго самога ў кантактах з расейскімі палітыканамі цікавіць выключна лёс ягоных кніг, іначай кажучы — грошы: „Я пайшоў да палкоўніка Нікіціна, бо меў матэрыяльны інтэрас што да сваіх кніг, у дачыненьні да якіх сябры „лігі“ і фашысты пачалі губляць паразуменьне і
21 Ataman V. Razumovic-Chmara. Grimassy svetove valky... S. 281—282.
прыхільнасьць'^. Асаблівай вядомасьці як літаратар ён не дамагаецца: яму здаецца, што ён ажно залішне вядомы, і што нічога карыснага для сябе з гэтага ня мае.
„Па бэрлінскіхгатэлях пачалася пагоня паліцыіза „небясьпечным шпіёнам“, а я тым часам спакойна жыў пад Бэрлінам у Адлерсгофе ў сваіх сяброў беларусаў, якія прыехалі зь Вільні вучыцца ў тэхнічнай школе.
Аднойчы студэнт П. мне кажа: „Сёньня мы былі зь сябрам у дзяржаўнай публічнай бібліятэцы і праглядалі каталёг. Мы былі прыемна зьдзіўленыя, што вы там адзначаны".
„Як так, адзначаны?“ — пытаюся.
„Так, што ў гэтай бібліятэцы ёсьць асобная вітрына з вашай газэтай „Сьветазар“, якую вы выдавалі (насамрэч газэту выдаваў у Кіеве ягоны брат Ніканор. — М. Шчў, а таксама дакумэнты пра вашу працу ў Літве і Беларусі. Там ёсьць праклямацыі, часопісы беларускіх партызанаў, гістарычная літаратура і нарэшце ваш партрэт ва ўніформе. Мы вас на ім пазналі і папрасілі дырэктара бібліятэкі (відавочнае перабольшаньне Разумовіча, зрэшты, як і ўвесь пасаж. — М. Шч.), каб ён нам пазычыў некалькі нумароў газэты. Ён адмовіў і сказаў, што гэта бібліяфільская рэдкасьць"23.
„Бачыш, і нягледзячы на гэта немцы адмовілімнеў працягу візы. А да Скарападзкага зусім не магу трапіць. Гэтага чалавека ніколі няма ўдома“. — „Я чуў, што Скарападзкі ўЛёндане, дзе вядзе перамовы аб узнаўленьні Ўкраіны". — «Можа быць. Я павінен яго тут дачакацца. He магу зразумець, чаму няма ніякага адказу зь Літвы, хаця я двойчы пісаў доктару Боеву экспрэсам....»1^. I гэтак далей.