Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
3 о с я. Я ж вам казала, што яго няма.
Вярбіцкая. He,ямушузнайсьціяго.
Угэтычас,як Вярбіцкая нахінаеццанадложкам, Iгнась,якісядзеў падчасспрэчкіВярбіцкай зь Петрусём падсталом,вылазіцьадтуль, хоча ўцячы празь дзьверы, але баіцца, каб Вярбіцкая не пабачыла яго. Ён вырашаецца на больш адважны крок — ходзіць усьлед за ёю, як ейная цень, папакоі, алегэтак, што Вярбіцкая няможаўгледзіцьяго.
3 о с я ледзь стрымлівае сьмех.
3 о с я. Цётачка, пакіньце гэты занятак.
Вярбіцкая. Ды дзе ж ён? Ня можа быць, каб ён уцёк і я яго ня ўбачыла? (Шукае пад сталом, у шафе.) He, няма.
3 о с я (сьмеючыся). Ах, якая вы сьмешная, цётачка. Ды ён жа ж — ня голка, што гэтак доўга шукаць трэба.
В я р б і ц к а я (падыходзячы да вакна). Відаць, праз вакно сігануў.
У гэты час I г н а с ь выбягае ў дзьверы.
3 о с я (сьмеючыся). Ды не, цётачка — празь дзьверы.
Зьява VI
Тыя ж ды Г а н к а, якая хутка, усхвалявана выбягае на сцэну.
Г а н к а. Зося, навіна якая. Каб жа ж ты толькі ведала.
3 о с я. Што? Што здарылася?
Г а н к а. Камісія з Тунісу прыехала. Толькі што ў нас была.
Вярбіцкая. 3 Тунісу, кажаш? Дык я ж туды запісалася.
Г а н к а. Во, во. I мы гэтаксама. (Да Зосі.) Але каб ты пабачыла, які ён страшны...
Вярбіцкая. Хто страшны?
Г а н к а. Гэты, галоўны тунісец. Сам чорны, вопратка белая, на галаве ручнік нейкі. Проста — страхалюдзіна.
3 о с я. А на якой мове ён гаворыць — на францускай?
Г а н к а. Ды не, відаць, па-арабску, бо ні слова я не магла зразумець зь ягонае мовы. Але гэта не бяда — пры ім перакладчык ёсьць, гэткі малады, сымпатычны хлапец.
Вярбіцкая. Дыкяны пабараках, кажаш,ходзяць?
Г а н к а. Так, вось толькі што ў нас былі.
Вярбіцкая. Дыкён можай данаспрыйдзе?
Г а н к а. Напэўна, бо ён да ўсіх тых заходзіць, хто ўТуніс запісаўся.
Вярбіцкая(усхвалявана). Вой, вой,вой. Гэтажумяненічоганя прыбрана.
Кідаецца да ложка, папраўляе яго, потым настольнік і г. д.
Г а н к а (вельмі голасна, да Зосі). Але людзі кажуць, што ён вельмі любіць паесьці й калі хто яго як мага лепш пачастуе, дык ён найлягчэйшую й найвыгаднейшую працу дасьць таму ў Тунісе. У нас, праўда, не было чым пачаставаць...
Вярбіцкая. Аў мяне знойдзецца. Галодным ад мяне ня выйдзе.
Прыбірае далей.
3 о ся. Дык мы, цётачка, можа, пойдзем? Ня хочам перашкаджаць вам тут.
Вярбіцкая. Ды не, не. Куды? Што я туг зь імі буду рабіць сама. Пачакайце.
3 о с я (ледзь стрымліваючы сьмех). Калі вы гэтак настойваеце, дык мы можам і застацца.
Вярбіцкая. Так, так. Дапамажэце мне.
Выбягае за дзьверы, праз часінку прыносіць шчотку, анучу, вядро з вадою.
Хутчэй, дзяўчаткі.
3 о с я. Хіба ж думаеце падлогу мыць? Цяпер?
Вярбіцкая. Дыне,толькі пыл здымем. Ану,дапрацы — жыва.
Дзяўчаты, перамігіваючы, падціраюць падлогу. Вярбіцкая шчоткаю зьмятае пыл, пры гэтым пяе.
Хоць Туніс мне не пацеха. Мо памру я там з нуды. Але тут сядзець ля чэхаў He магу я ў час вайны. Хай там тыгры ды шакалы Выюць, стогнуць, людзей жруць. Але й тут спакой ня сталы — Ну ж, як „красныя" прыпруць. Дзе ж схаваюся тады я, Калі лесу нат няма Адно — Рэген дый балоты... Бедна ж будзе галава.
Зьява VII
Тыя ж ды Пятрусь з Ігнасём, пераапранутыя ў тунісцаў. Твар і рукі П е т р у с я замазаныя карычневым грымам. Ногі голыя, з плячэй скінутае белае прасьцірадла, галава павязаная ручніком.
I г н а с ь мае выгляд эўрапейскі — капялюш, раговыя акуляры, летні плашч і дамаляваныя вусы (дзеля паважнасьці).
Іхнага ўваходу спачатку ніхто не заўважае. Вярбіцкая, якая здымала пыл са столі ля дзьвярэй, выпадкова б’е па галаве шчоткаю П е т р у с я.
П я т р у с ь (крычыць, хапаючыся за голаў). Ай, вай, вай, вай, вай. Вярбіцкая (зьбянтэжаная). Ах, выбачце, калі ласка. Я незнарокам.
П я т р у с ь. Вай, вай, вай. Кара марара туй.
I г н а с ь (зьмененым голасам). Ён вітае вас.
Вярбіцкая (мітпусячыся). Дык вы, калі ласка, праходзьце. Сядайце.
I г н а с ь (да Петруся). Куль-кулі. Чам бар бір ба лі.
П я т р у с ь (усьміхаецца, ківае галавою, выказваючы сваё задавальненьне). Хор шор.
Станавіцца на калені, нешта шапоча, адбівае малітвы па-мусульманску.
Алла, алла, хор мур. Сялябш, тур.
Вярбіцкая (да Зосі). Што ён робіць?
3 о с я. Хіба ж ня бачыце? Моліцца.
Вярбіцкая (паслужліва). Сядайце, сядайце, калі ласка.
I г н а с ь (да Петруся, які кончыў ужо малітву). Самбум сяда іс.
П я т р у с ь задаволена ківае галавою ў знак згоды. Абодва ідуць да стала.
Але па дарозе П я т р у с ь, не заўважыўшы вядра, валіцца на яго.
П я т р у с ь (крычыць). Вай вай вай. Тур сум балям бурам самум салітарас.
Вярбіцкая. Божачка, штогэтаёнсказаў?
I г н а с ь. Ён сказаў, што шчэ нават у Тунісе не купаўся ў гэткай бруднай вадзе, як гэтая.
Вярбіцкая (ледзьня плачучы). Божачка,штожгэтазаняшчасьце на маю галаву навалілася?
3 о с я. Цётачка, не хвалюйцеся, можа як абыдзецца. Запрашайце іх да стала.
П я т р у с ь (усьміхаючыся). Ветлаэ шы мам сара кара тарамум.
I г н а с ь. Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс урачыста даруе вам гэтыя непрыемнасьці.
Вярбіцкая. Ох,дзякавацьБогу. Алепавесялелая.
П я т р у с ь (да Ігнася). Сулі валор сулян дулас Туніс?
I г н а с ь. Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс пытаецца: ці запраўды вы жадаеце выехаць у Туніс?
Вярбіцкая. О, так. Вельмі.
I г н а с ь (Петрусю). Сулі хор.
П я т р у с ь (задаволена). Шор, шор, хор.
I г н а с ь. Ён з гэтага вельмі задаволены.
П я т р у с ь (да Ігнася). Кара-лара суры-таляры масара.
I г н а с ь (Вярбіцкай). Наш вялікі Сулан-Шэрын-Маркет-Садаліс кажа, што ягоная краіна будзе вельмі радая прыняць да сябе гэткіх
людзей, як вы. Ён кажа, што возьме вас да сябе ў палац. Дасьць вам найлягчэйшую працу у сьвеце.
Вярбіцкая. Якую? Запытайцеся, калі ласка.
I г н а с ь (да Петруся). Сулям сулі сара кара лум?
П я т р у с ь (да Ігнася). Сахарас тыс тыслас холубусас.
I г н а с ь (да Вярбіцкай). Лічыць галубоў на даху ягонага палацу.
Вярбіцкая. Праўда?
П я т р у с ь. Сукра лара есьціластата.
1	г н а с ь. Наш вялікі хоча пакаштаваць тых страваў, якія гэтак смачна ўмеюць прышыкоўваць беларускі. Ён кажа, што хоча параўнаць туніскую кухню-кулінарыю з вашаю.
Вярбіцкая.Зараз,зараз. Вельміахвотна.Зося,Ганка,дапамагайце.
Зося, Ганка, Вярбіцкая бягуць да шафы, выносяць ды ставяць на стол талеркі з рознымі стравамі, асабліва выдзяляецца гусь смажаны ды торт.
П я т р у с ь (угледзўшы гэта). Вай, вай, вай. Хор, шор, ДП-катор. Гура. Хор, хор, сулі.
I г н а с ь. Наш вялікі дзівіцца, што гэткі бедны стол. Можа, яшчэ што маеце?
Вярбіцкая (хутка). Так, так, ёсьць яшчэ. Зараз.
Бяжыць да шафы, дастае адтуль бутэльку зь віном ды яблыкі, ставіць ўсё гэта на стол.
П я т р у с ь. Шор, хор, сулі.
I г н а с ь. Наш вялікі цяпер вельмі задаволены.
Вярбіцкая (ветліва). Я вельмірадаядагадзіцьяму.
П я т р у с ь ды дзяўчаты, якія ледзь стрымліваюцца ад сьмеху, ядуць. Вярбіцкая глядзіць наПетруся з замілаваньнем. У гэты час I г н а с ь, пабачыўшы, што П я т р у с ь усе найлепшыя рэчы цягне да сябе, паступова адбірае іх, ставячы на процілеглы канец стала.
П я т р у с ь (раззлавана). Сулі, барбатона. Му лятаратора.
I г н а с ь (спакойна). Супатра маратна.
Адстаўляе далей стравы.
П я т р у с ь (яшчэ болый узлаваны). Кар, бамбула Суля-тра та-тарах. Вярбіцкая. Наштовы ад ягозабіраеце?
I г н а с ь. Лекар забараніўяму есьці гусяціну, торт ды піць віно. Гэта шкодзіць ягонаму здароўю.
Падсоўвае ўсё да сябе, спакойна есьць.
П я т р у с ь (ускочыўшы). Кара бум була бімбам буля сулу скулу ў носыс.
I г н а с ь (спакойна). Абыйдзецеся бяз гэтага.
Есьць далей.
П я т р у с ь (забыўшыся на сваю ролю). Гэта ж нахабства. Усе талеркі з-пад майго носу выцягнуў. Сара баляш.
Вярбіцкая (усхапіўшыся). Што я бачу? Дык вы яшчэ й гэтакім ашуканствам займаецеся, малады чалавек? Га? А я ўсё прыслухоўвалася, чула знаёмы голас, але не змагла адразу пазнаць... Ах ты, абібок няшчасны, ды я зараз табе ўсе твае костачкі на сьпіне пералічу...
Зося й Ганка (падбегшы да яе). Цётачка, ня злуйцеся, гэта толькі жарт.
Вярбіцкая. Ды я за гэтакі жарт галаву яму скручу.
Пятрусьды Ігнась падбягаюць з другога боку, падхопліваюць пад рукі Вярбіцкую, якая намагаецца вырвацца. Дзяўчаты й хлапцы пяюць.
Няма чаго цяпер злавацца, Калі ўся ежа на стале. Мы хочам сяньня разьвітацца 3 жыцьцём благім ды у бядзе.
Мы будзем цэлы век удзячны За ваш сардэчны тут прыём. За гэты стол багаты, смачны Яіпчэ й упрыгожаны віном.
Мы сяньня весела гуляем, Танцуем, з радасьці пяем. Мы сяньня дзень свой спатыкаем 3 надзеяй уперад мы ідзем.
Скачуць пад апошнія акорды музыкі.
Ідзе павольна ЗАСЛОНА
Падрыхтпоўка да друку Насты Бакшанскай
Архіваліі: творы
Павал Касьцюкевіч
Менск
ВІДАВОЧЦА
(з сэрыі „Ізраільскі дзёньнік“)
У дзень, калі пачалася вайна, я надумаў выбрацца ў Ерусалім.
Усім падарожным з Тэль-Авіву ў Ерусалім вельмі раю ехаць менавіта не аўтобусам, а на цягніку. У вагоне вы будзеце бавіцца гадзіны дзьве (проці сарака хвілінаўу салёне рэйсавага аўтобуса), але гэта варта таго.
Быў мілотны надвячорак, і пасьля асмужанага сыіякотай і размытага зыркім сонцам дня абрысы гор і палескаў пакрыёму набывалі сваю строгую акрэсьленасьць, дый краявід за вагоннай шыбай клаўся перад вокам вымаляваным да апошняй рыскі алейным пэйзажам. Само сонца вось-вось мусіла схавацца, ды накінутая паветру вільготнасьць, выпарыўшыся, саступіла месца доўгачаканай прадусе і пухкай празрыстасьці.
Рэйкавая дарога: па-ранейшаму залітая праменямі, яна нібыта лагодная, яшчэ цеплаватая магма, што колісь, распаленая да беласьці, разьлілася ў клапатліва адведзеным ёй людзьмі пакручастым жарале сярод занебакрайных абшараў палеткаў і ў разоры паміж ня дужа строгіх муроў ерусалімскіх гор. Жнівеньскі вецер, што прабіваўся ў вагон праз адчыненую фортку, абяцаў няхуткую бязважкую сьмерць. Пра нябожчыкаў, утанараваных мяноўна такой сьмерцю, не вагаючыся, кажуць „пайшоў з жыцьця". Выбітыя арабскімі сялянамі тэрасы ў гарах, засаджаныя аліўнымі садкамі, прысгупкамі зьбягалі да горных ручаёў. Прычэсаныя ружай вятроў, прысадзістыя сосны на стромах хіліліся на ўсход. Менавіта гэтая заземленая скарлючанасьць рабіла іх такімі блізкімі й роднымі. А за зьмяшаным, што таперчыўся на горным узвышшы, ялова-эўкаліптавым лесам, магутнай, але зусім не драпежнай птушкай хавалася пакуль што няхуткая ноч.