Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
8 Але — што-ж! вам у цемры ня відаць! А то па вусах пазнаць маглі-б адразу! I добра-б, каб стрэўшы дзе ў Койданаве, прыгадалі, каб слоўнік хутчэй у рэдакцыю прынёс. Бо гэта-ж ня ў Бібліі сказана, што „обеіцанного седмь лет ждут“. — Рэд.
Усе маюць быць сяляне, ці, лепей, баўэры. Каб-жа на ўсе сто — хіба адзін дзядзька Чэцьвер, дый той пабываў і на кані, і пад канём (нават гаварыць наўчыўся).
I з намі — іншая сонечна-жоўтая Нядзеля, празь якую і бачым сьвет.
Вось і ўсе. Прашу прывыкаць.
Нэ супранту4
Мала тэй цемры начное — дык яшчэ — праз тунэлі: адзін, два — і на табе: Коўня.
Зь цемры — у цемру. Трэба шукаць свой прыпынак на ноч. На вакзале растлумачылі добра — нешта наводля як „проці ліха на ўзгорачку“. Дыбайма, браткі!
Хіба, спытацца ў гэтага — пэўна-ж, пакажа:
— Sagen Sie, bitte...
— Нэ супранту...
Вось табе й на! Але-ж — чакайце, не сьпяшайцеся! — у нас-жа ёсьць „обіцепонятный“ — гэты ўжо не падкузьміць!
— Скажнте пожалуйста...
— Нэ супранту...
Ну і ну! Нічога не параіш — далей, хлопцы, наманы! Во, пэўна, гэты будзе больш згаворлівы. Таўстыя дзядзькі — заўжды гэткія добрыя... Дык — наперабой:
— Sagen Sie, bitte...
— Скажнте пожалуйста...
О, так, дзякаваць Богу — мілы, добры дзядзька! Ён гаворыць падрабязна, махае рукою й направа, і налева, і проста — так доўга гаворыць... Але... ён адкінуўтолькі „нэ“іўсваёй мілай дабрыніўважае, што калі сам нас „супрантаў", дык і мы яго павінны „супранту"... Мілы. Добры дзядзька! Хоць і за неспажытае, a — „danke schbn!“.
I так — дзьве бітыя гадзіны ўначы, у чужым, але не бязьлюдным горадзе. Усё — або адны, або другія, або суровыя, або „мілыя" — і хоць ты ў грудзі пары. „Нэ супранту" — „супранту“...
I што было-б, каб не ўзлаваўся наш дзядзька Чэцьвер і ня трокнуўся ўзлосьці:
— Калі так, то чорць яго бяры, будзем пытацца зуеім па-нашаму. Во, ліха, стой: скажэце, калі ласка...
4 Па-літоўску (па-жмудзку), здаецца, тое самае, што па-нашаму „не разумею".
Маўклівы гест — насупраць. Так, мы стаімо ля свае мэты.
Трыумфуе дзядзька Чэцьвер. Язык — свой язык! — горш як Кіева дапытаў.
ГІершая зайздрасьць
Тут канчаецца іхная першая злосьць. Тут пачынаецца мая першая зайздрасьць.
Каб гэта мог так у Менску сваім! Ня тое, што каб кінуць соляй у вочы якое-небудзь — „Ня цямлю“, хоць і ня горш-бы за „нэ супранту'* пырснула-б. Але не — так вось тлумачыць далікатненька, і каб маскальская ці ляская душа пазірала, як на новыя вароты...
Дык дзе там — разумеюць і адзін, і другі...
А вашаму „супранту" — як наймацней зайздрошчу!
...I, засынаючы, успамінаецца калішні Кузьма (і чаго яму рупіла зь Менску?):
— Пачацьраман, каб ніводзін маскаль не зразумеў: „У сутоньлівай каламуце выносістыя хвоі гойдалі шумлівае верхавіньне"...
1 гайдаюся сам у каламутных понырах соннага трызьненьня..
„Нэ супранту“... „Супранту“.
Так і ёсьць.
Раніца заўсёды мудрэйшая за вечар, за ноч.
Раніца заўсёды, хоць крыху, а пратрэ вочы.
Дык — сьнедаць, хлопцы! Рэстаран недалёчка, тут-жа — „закрэньціць за вонгел“.
He, гэтак — Божа крый! — не па[...]еш тут. Гэта ня зьменіцца і на раніцы — той самы супор „супранту", безь якога — як і ўчора — без языка.
Але ўсё-ткі — што гэта? Дзядзька Чэцьвер прыслухоўваецца да мітусьні рэстаранных афіцыянтак:
— Бульбас... Капустас...
I — новы трыумф!
— Гэта-ж дурныя ўчора былі, гэтулькі папаблукалі. А тут — чуеш: „Капустас"! проста: прылажы „ас“ — і па-іхнаму будзе! А ну, на спробу:
— Прошас шклянкас кавас...
Нясе! Дальбог, нясе!
Поўны трыумф!
Так і ёсьць. „Сутоньлівая каламута".
Дык і ападае тая першая зайздрасьць.
Ападае няўпрыцям і раніца, спадае ў дзень. Ці, няхай сабе — „дзекас“.
А паспрабуй — ступні на дзённыя вуліцы, як — на табе! — Другая зайздрасьць.
Быўкалісьці губэрскі горад Мінск. Малакамянічны, многабрудны, зажыдоўлены, занядбаны. Як ці мала ў Вялікай Расейскай Імпэрыі. Хоць-бы й другі „губэрскі" — Коўня. Яшчэ бруднейшы, яшчэ жыдавейшы, ня тое, каб малакамянічны — малабрукаваны нават. Так сабе, драўлянае „паселішча гарадзкога тыпу“.
Ну, што-ж, ці дзіва? I тое і гэта — правінцыя, дый шчэ — і там і тут — адзін „западный край“.
„Zapadly kraj“ — кпіла „апазыцыя".
Запалы, закінуты край...
А цяпер?
Перакруціліся часы. Выйшаў з-пад „Мінску" Менск, славу старую ўспомніў, на новую — сталічную — замахнуўся. I з Коўні — Каўнас — сталіцай Літвы.
Стань і глядзі: ці-ж ня выперадзілі саміх сябе?
Адны — у крыку: Менск-жа — ордэнаносны — аяй! У Менску-ж Дом ураду — гвалт! А тэатр — хо-хо! А тры вуліцы пад асфальтам — [ці] жартачкі? А будаўніцтва-ж, будаўніцтва — ма-а-мачкі!
Друтія — у рупнасьці, сьціхатою, [і] ёсьць: Каўнас — эўрапейская сталіца. Камяніцы — адна ў вадну. Як з-пад зямлі. Асфальт — там, дзе ўчора і бруку ня было. Плошчы... „Лайсвэйс Алея“... Помнікі...
Падыйдзі, Менск, падзівіся — і адыйдзеш, засмуціўшыся:
I — Факт, а не рэкляма.
He хадзячымі словамі, а самою праўдаю раўнаньня Каўнас — Менск.
Упарты факт і — бальшавіцкая рэкляма. I зайздрасьць да фактаў — упартая рэч: сяньня Менску да гэтага — ой, далёка! больш, як калісьці „Коўні“ да „Мінску" было.
Перакруціліся, перакруціліся часы...
Дарма, што ўніз.
А Пагоня — дзе ні ступні. Той самы коньнік, той самы конь.
Адно -г хвост уніз.
Ведаем добра: не свая. Але ці-ж не апраўданая цяпер? Бо як-жа перагнала нас!
Дарма, што хвост уніз.
...А Вострай Брамы — няма: ня Вільня. I Эўропа тут — ня з глыбі вякоў, як там, а зусім навюсенькая. Імпартаваная.
Як і Пагоня.
I можа — толькі на час, „на пракат"?
На дыбачках.
Ведаем добра: калісьці была тут не яна, a — чорны, на дыбачках мядзьведзь. Гэрб Жмудзі-Жамойці.
На дыбачках. Хвостуніз. „Бульбас, капустас..."
Ці ня ў гэтым — адвечны дух гэтае нацыі? Паставіць на дыбачкі. Адвярнуць, перакруціць, абы ня так...
I ці ня ў гэтым — вытрываласьць, апорнасьць і надалей?
...А вусаты Сыбота аж зрадзеў:
— Братцы! Храм! Сабор!
Праўда, яшчэ ці ня зь міласьці царскай для „западнага краю“ дараваны — вялізны маскоўскі самавар — і цяпер гатоў закіпець. Аж, увайшоўшы — не: касьцёл. Хоць з-пад столі, дзе цяжка дастаць было, мусіць, — старыя праваслаўныя сьвятыя строга на схізму ўнізе глядзяць.
...Ну і ну: сабор — і той на дыбачках!
Трэйцяя зайздрасьць.
Моладзь.
Гарадзкая моладзь — ці хоць зблізку да тае „залатое“ менскае, савецкае?
Ані. Ані кроплі гэнай дурной разьвязнасьці, зухаватасьці. Ані почату чужацкага духу. Здаровая, цьвярозая, культурная і — найлепш — нацыянальная моладзь.
Ці-ж тут магло быць, як у нас:
— Так наш Серёжа этому белоруссу хорошо сказал: „покой“ у нас на дворе...
Тут-бы такога „Серёжу“ — з такім „пакаёвым“ досьціпам — за ногі ды плюгаваю мазгавешкаю — аб мур!
Моладзь — трэйцяя, найвялікшая зайздрасьць...
Да апошняемяжы.
Зайздрасьці ўсе — у жмут, і — бывай, Коўня, Каўнас! Памятаеш, цешыліся, што так лёгка далося: „Каўнас — пока ў нас“. Гэтак і было — „пока“. Спаскудзіць — не пасьпелі, скруціліся — непераможныя. Непераплюйныя, неперабольшаныя бальшавікі.
I нам — пара. Да апошняй мяжы аўтабусам — новенькім, чысьценькім, зусім адтуль. Паштовы, і трубіць зусім, як тая, што коньмі вазілі калісь.
Вясёлы хлапец — шафэр.
Як жмогусы па дарозе „галасуюць" рукой, каб падвёз — зараз адсалютуе — рукой праз вакно:
— Heil Hitler'.
— і — міма, далей...
Вясёлы хлапец!
А Эўропа — дзе? Засталася ў Коўні. Вёска — як наша — старызнай „тутэйшай" сьвіціцца...
He — часам ужо і тут чырвоны войстрадахі эўрапейскі сялянскі „катэдж“.
Эўропа наступае, вось-вось разьбягуцца безвач шэрыя хаткі...
...Бедныя Вількавішкі — адны каміны...
Апошняя, старая мяжа.
— Heil Europa'.
Падрыхтоўка да друку Насты Бакшанскай
Архіваліі: творы
Аўген Кавалеўскі
ГОСЬЦІ 3 ТУНІСУ
(Вадэвіль у ваднэй дзеі)'
ДЗЕЮЧЫЯАСОБЫ
Вярбіцкая, удава, 45 г.
3 о с я, ейная пляменьніца, маладая дзяўчына.
Г а н к а, яе сяброўка па гімназіі.
П я т р у с ь ды I г н а с ь, маладыя хлопцы і сябры з гімназіі.
Дзея адбываецца ўвесну 1948 г. у лягеры Міхэльодорф.
Сцэна ўяўляе сабою звычайны вялікі (6-ці асабовы) пакой у вадным з баракаў лягеру. На сцэне — стол, крэсла, канапа (робленая з „амэрыканскага" ложка), дзьве жалезныя шафы й інш. рэчы.
Зьява I
Вярбіцкая ды3ося,якаявыбягаенасцэну, кідаючынастол сшыткі.
3 о с я (радасна). Цётачка. (Падбягае да Вярбіцкай, гвалтоўна абдымае яе, цалуе.) Цётачка, віншуй, віншуй, хутчэй.
Вярбіцкая (адбіваючыся). Ашалела ты, ці што?.. Пусьці, кажу...
3 о с я. He, не пушчу, пакуль не павіншуеш. (Цалуе яе мацней.) Цётачка.
В я р б і ц к а я (адбіваючыся). Ды пусьці, кажу, бо задушыш... Box, ратунку.
3 о с я. А павіншуеш?
1	Тэкст п’есы раней не друкаваўся. Машынапіс захоўваецца ў архіве БІНІМу.
Вярбіцкая (адбіваючыся). Аякжаж? Павіншую... дзеркачом. Пусьці. (Вырываецца.)
3 о с я (хоча ізноў ухапіць яе ў вабдымак). Цётачка.
Вярбіцкая(уцякаючы за стол). Чакай,чакай...Я нічоганеразумею... 3 чым цябе віншаваць?
3 о ся (урачыста). 3 матураю.
Вярбіцкая. 3 матураю, кажаш?
3 о с я. Так, цётачка. Я цяпер зусім самастойная. Жарты вам? — матурыстка.
(Пяе.)
Была толькі — гімназістка, А цяпер я — матурыстка. Самастойнасьць асягнула ў жыцьці, Хай жа цётка не злуецца, Віншаваць ёй давядзецца, Сьпекчы прыйдзецца сьвяточныя тарты. Баль вясёлы мне наладзіць Ды сяброў маіх прынадзіць Добрай ежаюды смажаным гусём Маем сяньня мы на мэце Весяліцца тут, як дзеці, За багатым пасядзець хоць раз сталом.
Вярбіцкая.А, дыкты восьякогапавіншаваньня патрабуеш?
3 о с я. А як жа ж можа быць інакш, цётачка? Сяньня ў нас гэткі радасны дзень. Мы павінны яго адсьвяткаваць, дык гэтак, каб на ўсё жыцьцёў памяці засталося.
Вярбіцкая.Аяжня ведаю яшчэ, ці добра ты іспыты здала, дык мо ня варта...
3 о с я (перапыняючы). Добра, вельмі добра. (Падбягае да яе, благальна.) Цётачка.
Вярбіцкая. Ды што ты дурніцу выдумляеш? Чым я магу тваіх сяброў пачаставаць? Толькі заўтра паёк атрымаем, а сяньня нічагусенькіўхаце ня маю...
3 о с я (настойліва). Маеце, цётачка. Учора яшчэ купілі ў таго немца гуся, а ў млыне мукі пшанічнай на цыгарэты дасталі.
Вярбіцкая (зьдзіўлена). А ты адкуль гэта ведаеш?
3 о с я. Ведаю, бо людзі казалі.
Вярбіцкая (неахвотна). Ах, людзі часамі няпраўды кажуць... 3 о с я (благальна). Цётачка, я прашу вас.