Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
возьме разлуку з жонкай. Аднак пленум ня мог пагадзіцца з прапановаю Дзямідава й перайшоў да парадку дзённага. Катэгарычная адмова Бортніка заняць гэтае адказнае становішча змусіла пленум прасіць Тамашчыка прыняць гэтае вялікае становішча. Пасьля даўгіх нагавораў Тамашчык даў згоду.
Даведаўшыся пра гэта, прарасейская кліка, якая атрымала назоў „зарубежніцтва", пачала дзеіць на ўсіх адцінках фронту, каб перашкодзіць у хіратанізацыі Тамашчыка на япіскапа. Тысяча брудных даносаўува ўсе амэрыканскія ўстановы і арганізацыі і ўУкраінскую Аўтакефальную Царкву, яе мітрапаліту Палікарпу. Аднак нічога не памагло: у сьнежні 1949 гТамашчык быў хіратанізаваны япіскапам УАПЦ. БАПЦ аднавілася япіскапам Васілём.
Мінула іо гадоў. Ворагі беларускага народу яшчэ сёньня рознымі спосабамі й мэтадамі намагаюцца зьнявечыць усё беларускае, асабліва БАПЦ. Лідэры „зарубежжа", як д-р Шчорс, не саромяцца гаварыць, што толькі пад аховаю штыкоў можна завезьці Тамашчыка на вольную незалежную Беларусь. Але трэба запытаць усіх шкоднікаў з зарубежжа, ці маюць яны права павярнуцца на Бацькаўшчыну, якой здрадзілі й здраджваюць. Беларускі Народтакіх ворагаў ня прыме, такім там месца ня будзе.
Беларускія скітальцы на Захадзе былі нязнаныя, асабліва амэрыканцам. У гэтым няма дзіва, бо нашыя ворагі праз стагодзьдзі фалыііавалі гісторыю нашага мінулага гаспадарства Вялікага Княства Літоўскага. У такім палажэньні нельга было заставацца. Дэлегацыям было неабходна езьдзіць у розныя вайсковыя і УНРРАўскія ўстановы, каб хоць гэтым дабіцца ад амэрыканцаў прызнаньня беларусаўяк апрычонай нацыі-народу.
У першую дэлегацыю ў галоўную гасподу амэрыканскай арміі ў Франкфурце езьдзілі Калодка248, Я. Станкевіч і я. У Франкфурце, прай-
іР мецкай акупацыі настаўнічаў, быў школьным інспэктарам Лідзкай акругі. У1944 гвыехаў зь Беларусі, быў намесьнікам кіраўніка падафіцэрскіх курсаў 1-га кадравага батальёну БКА. Ад 1950 г. жыў у ЗША.
248 Аляксандар Калодка (1911—1985), беларускі дзеяч, выпускнік юрыдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1941—1943 гт. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вялейскай акрузе, спрыяў беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У1943 г. — арыштаваны, знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лягерах у Асьвенціме й Бухэнвальдзе. 3 1948 г. жыў у Аўстраліі, актыўна ўдзелыіічаў у беларускім жыцьці Мэльбурну.
шоўшы некалькі кантрольных пунктаў, мы апынуліся ў галоўнай управе, дзе нас прыняў ахвіцэр амэрыканскай арміі. Прыймо адбывалася на калідоры. 3 гэтага было відаць, што мы нічагусенькі ня зможам дастаць для беларусаў. У часе спатканьня на калідоры Я. Станкевіч заместтаго, каб высьвятляць маёру, які нас прыняў, чаго мы просім, пачаў абвінавачваць расейцаў. На нашую заўвагу яму ён не спыніў свае беспадстаўныя гутаркі.
Насгупная дэлегацыя адведала Гальдэнбэрг249 безь ніякіх вынікаў. Трэцяя езьдзіла ў галоўную гасподу УНРРА, таксама бяз вынікаў.
Прайшло пару год, калі беларускую эміграцыю амэрыканцы прызналі як асобную нацыю-народ. У амэрыканскай зоне акупаванай Нямеччыны паўсталі розныя палітычныя арганізацыі з народаў, належачых да Савецкае Расеі. Асаблівую палітычную дзейнасьць праяўляла АБН25®, у якой рэй вялі бандэраўцы, якія не карысталіся пашанаю дзеля свае падтрымкі ў злочынах супраць народаў, асабліва супраць жыдоў. Паўстала думка стварыць на дэмакратычных падставах палітычную арганізацыю-процівагу АБН, што ў нядоўгім часе было зьдзейсьнена пад назовам „Інтэрнацыянальная Свабода"25’.
На арганізацыйным сходзе ад украінцаў былі генэрал (прозьвішча ня памятаю), Сабачынскі, др. Майнік, ад казакоў інж. Глоскаў, ад беларусаў я, Гарошка і Тулейка252, ад паўночных каўказцаў якісь князь, ад
249 Магчыма, маецца на ўвазе горад Гайдэльбэрг (Heidelberg) у зямлі БадэнВюртэмбэрг, дзе знаходзіцца знакаміты ўнівэрсытэт.
2S° Антыбалыііавіцкі блёк народаў (АБН) — каардынацыйны цэнтар антыкамуністычных палітычных арганізацыяў эмігрантаў з СССР і іншых краінаў „сацыялістычнага блёку“. АБН ставіла сабе за асноўную мэту адхіленьне камуністаў ад улады й падзел СССР на нацыянальныя дзяржавы. Арганізацыя існавала ў 1946—1996 гг. і спыніла сваю дзейнасьць у выніку дасягненьня пастаўленых мэтаў.
251 Відаць, маецца на ўвазе арганізацыя Міжнародны рух свабоды, якая ў 1947 г. выдала ў Брусэлі адзін нумар часопісу „Інтэрнацыянал свабодьГ на розных мовах, у тым ліку й на беларускай, а ў 1948 г. зноў злучылася з Антыбальшавіцкім блёкам народаў.
252 Міхась Тулейка (1915—1998), беларускі грамадзкі дзеяч, адвакат. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Падчас нямецкай акупацыі быў дырэктарам Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі, узначальваў камітэт БНС на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, арганізаваў і ўзначаліў Беларускае студэнцкае таварыства ў Мюнхэне. У канцы 1940-х гг. выехаў у
армянаў і грузінаў — прозьвішчаў ня памятаю. У далейшым этапе да „Інтэрнацыянальнай Свабоды" прыйшлі славакі й румыны.
Напачатку здавалася, што арганізацыя будзе сапраўды інтэрнацыянальнаю, аднак у далейшай працы ўкраінцы выявілі сябе як самыя крайнія шавіністы-вялікадзяржаўнікі, што марылі пра Ўкраіну ад Балтыйскага да Чорнага й Касьпійскага мораў з Паўночным Каўказам і Кракавам, Славакіяй, Малдавіяй і часткаю Румыніі. На гэта ніхто зь сяброў арганізацыі ня мог пагадзіцца. Акрамя гэтага, украінцы друкавалі мапы й распаўсюджвалі па ўсім сьвеце. Да ўсяго гэтага ўкраінская газэта „Неділя"253 зьмясьціла фота казакаў, якія з Варшавы пасьля бунту палякаў давалі ў падарунак нямецкаму генэралу казацкую папаху. Усе гэтыя правакацыйныя дзеяньні з боку ўкраінцаў зьнеахвоцілі сяброў „Інтэрнацыянальнай Свабоды" да канструктыўнай працы. Штомесяц на паседжаньнях вяліся зацятыя спрэчкі з украінцамі, асабліва з Сабачынскім, які зацята бараніў хваравітыя імкненьні вялікадзяржаўніцкай нацыі. Дзякуючы ўсяму гэтаму за два гады „Інтэрнацыянальная Свабода" выдала толькі адзін нумар журналу.
Як вышэй зазначана, беларусаў прадстаўлялі трое, але чамусь мне, жывучы за іоо км ад Мюнхэну, прыходзілася езьдзіць на паседжаньні, тады як Гарошка жыў у Шлясгайме. Зь Мюнхэну заўсёды быў Тамашчык.
У Мюнхэне зарганізаваўся міжнацыянальны камітэт, да якога належалі ўсе нацыянальнасьці, паняволеныя бальшавізмам. На штомесячныя паседжаньні гэтай арганізацыі зноў мне прыходзілася прыяжджаць. Ня раз мне прыходзілася разважаць гэтую справу, але я пераконваў сябе, што нашы людзі ня маюць часу, бо працуюць навукова. Аднак, як пазьней стала мне ведама, адзінкі працавалі ў грамадзкіх справах; бальшыня занята была сваймі справамі, справамі свайго жывата й найхутчэйшага выезду ў Амэрыку. 3 выездам за акіян я ня меў ніякай сувязі з арганізацыяй.
Народная пагаворка кажа: каб чалавека пазнаць, неабходна зь ім пажыць. Пазнаў некаторых і я. Вельмі мала тых, якія кіруюцца ідэямі сваіх папярэднікаў, свайго народу. Нягледзячы на мой век і пройдзены
ЗША, дзе арганізоўваў беларускі скаўтынг і быў старшынём царкоўнага камітэту парафіі БАПЦ у Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі).
253 „Неділя“ -украінская штотыднёвая газэта, якая выходзіла пасьля вайны ў заходненямецкім горадзе Фюрт (Furth) пад рэдакцыяй Генадзя Катаровіча.
жыцьцёвы шлях, я меў наіўнасьць верыць людзём, што яны, як я, шчыра адданы свайму Народу-Бацькаўшчыне, і моцна падтрымліваў іхныя імкненьні.
Першым маім расчараваньнем стаў Янка Станкевіч, калі выдаў „Крывіцкі песеньнік"254, які друкаваў у Аўгсбургу. Мне й двум другім каштавала ня толькі працы, але й сродкаў перавезыді яго дамоў, а з дому ў Рэгенсбург. Я думаў, што гэта будзе грамадзкая справа, але тое было асабістае прагненьне набіць кішэню. Гэты плягіятны песеньнік ня толькі [ня] меў збыт, але яшчэ болей павялічыў закалот у беларускім грамадзтве255.
Хвароба двух сыноўу 1948 г. паставіла мяне ў безвыходнае становішча, што змусіла мяне пайсьці ў лягер ДП256, куды я не хацеў дзеля незалежніцкага майго характару — каб ня быць на ласцы ў каго б то ні было, а самастойна даваць сабе раду ў жыцьці.
На маю просьбу адаслаць мяне ў беларускі лягер не было ніякіх вынікаў дзеля таго, што ў акрузе не было беларускага лягеру. Я змушаны быў ехаць у Мітэнвальд257. Па прыезьдзе я пазнаёміўся з а. У. Салаўём258, які абслугоўваў духовыя патрэбы балтаў і вугорцаў. Дзякуючы нацыянальнай сьведамасьці, а. Салавей дамогся ад сваіх духовых вернікаў дазволу на служэньне Божае службы ва ўсходнім абрадзе: а. Салавей пісаў спачатку да Ватыкану з просьбаю даць яму дазвол служыць сваім праваслаўным братам-беларусам, і Ватыкан адмовіў. Тады а. Са-
254 Маецца на ўвазе „Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў“, выдадзены Янкам Станкевічам пад псэўданімам Брачыслаў Скарыніч у Аўгсбургу ў 1946 г.
255 Негатыўнае стаўленьне да Янкі Станкевіча падчас напісаньня ўспамінаў было падагрэтае тым, што 1957 г. ён дэманстратыўна выйшаў з Рады БНР, а таксама разгарнуў палеміку на старонках „Бацькаўшчыны" вакол успамінаў Васіля Рагулі, пра што згадвалася вышэй.
236 Маецца на ўвазе лягер для перамешчаных асобаў (displaced persons) — людзей, якіх вывезьлі ў часе Другой сусьветнай вайны ў Нямеччыну з акупаваных ёю тэрыторыяў на прымусовыя працы.
257 Мітэнвальд (Mittenwald) — лягер для перамешчаных асобаў, разьмешчаны ў аднайменным мястэчку на мяжы нямецкай зямлі Баварыя з Аўстрыяй.
258 Уладзіслаў Салавей (1918—1974), каталіцкі сьвятар заходняга і ўсходняга абраду, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Нямеччыне. Высьвячаны на сьвятара ў 1946 г. У 1955 г. Апостальскі пасад прызначыў яго генэральным пастырам для беларусаў-каталікоў у Нямеччыне.
лавей зьвярнуўся да мюнхэнскага біскупа, і той даў дазвол. Патрыятызм а. Салаўя выявіўся пры хіратанізацыі япіскапа Васіля, дзе ён, мажліва, першы ў гісторыі Цэркваў Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай прыняў благаслаўленьне ад япіскапа Васіля, што выклікала ў прысутных беларусаў сьлёзы.
IRQ*™ змусіла мяне эміграваць у Амэрыку, чаго я не хацеў. Мой намер быў эміграваць у Францыю, якая была мне ведамая зь Першае сьветавое вайны, дзе я прабыў некалькі год і якую лічыў сваёю другою бацькаўшчынаю й дзе пражыў два з паловаю гады. Я верыў, што дэмакратыя хутка пакончыць з злом людзтва — маскоўскім камунізмам, і з Францыі пехатою можна будзе павярнуцца на сваю родную мілую Беларусь, да свайго народу, зь якім на працягу дзесяцігодзьдзяў вёў змаганьне з акупантамі розных колераў. А да гэтага маім жаданьнем было, каб дзеці вучыліся на Лювэнскім унівэрсытэце260, які ўзгадоўвае ў дэмакратычных маральна-хрысьціянскіх якасьцях сваіх студэнтаў. Аднак мае намеры ня зьдзейсьніліся: я змушаны быў ехаць у Амэрыку.