Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
клікаў мяне ў свой пакой і кажа: „Нам патрэбна паслаць 24 чалавекі ў Менск на кангрэс, які склікае Р. Астроўскі". Я яму гавару: „Гэта выходзіць па-дыктатарску“, — а Буляк адказвае: „Іншай Рады ў нас няма“. I сапраўды, што можна было зрабіць. Стараста падпісаўмандат на кангрэс, які мусіў зацьвердзіць Астроўскага прэзыдэнтам БЦР. Кажу я: „Сп. Дзяковіч, мандат я вазьму, не хачу рабіць Вам клопатаў, але на гэты кангрэся не паеду. Гэта будзе пасьмешышчам над народам. Нямецкі генэрал назначыў, а народмусіць зацьвердзіць. He, гэтага не павінна быць. На маю думку, сп. Дзяковіч, Астроўскі добра ведае, што вайна заканчваецца, і яму, Астроўскаму, патрэбна засьведчаньне кангрэсу на тое, каб ён, выехаўшы на Захад, мог афішавацца перад заходнімі краінамі як праўна выбраны прэзыдэнт Беларускай Рэспублікі і гэтым шкодзіцьрэпрэзантатарам БНР^'0.
У канцы чэрвеня ўсё нагадвала, нават сама прырода, што надыходзіць штось нядобрае, але афіцыйных зьвестак аб чымсь злым не было. 2—3 ліпеня стала вядома праз грохат гарматы, калі ўсю ноч зьвінелі шыбы ў вокнах.
Нядзеля. Зранку здавалася, што ўсё спакойна, нішто не пагражае пайсьці ў царкву выслухаць Божую службу, а пасьля спаткацца з знаёмымі, падзяліцца ўсімі навінамі, якія адбыліся на працягу апошніх двух дзён. Мяне цікавіла даведацца аб адбьгўшым у Менску кангрэсе. Атут яшчэ інспэктар збройных войск БКА сп. Якуцэвіч, спаткаўшы мяне каля царквы, запрапанаваў мне на другую гадзіну спаткацца ў рэстаране на замку.
3 царквы, прыйшоўшы дадому і паабедаўшы, неабходна было пайсьці за дачкою Тамараю211, якая была за дзесяць кілямэтраў у майго брата. Жонка не хацела пагадзіцца, каб я пайшоў, бо партызанаў баялася, і пайшла сама. А я, пакінуўшы Лёву, каб даглядаў двухгадавалага Юрку, а другой гадзіне накіраваўся на замак, дзе ўжо быў маёр Якуцэвіч і двух інспэктараў, прозьвішчаў якіх я ня помню.
2,0 Аляксандар Стагановіч выдае жаданае за сапраўднае. Пасьля сьмерці ў сакавіку 1943 г. старшыні Рады БНР Васіля Захаркі толькі абмежаванае кола людзей — і дакладна ня аўтар успамінаў ведалі пра перадаваньне паўнамоцтваў Міколу Абрамчыку. Ідэя аднаўленьня Рады БНР толькі пачала афармляцца ўвосень 1945 г. А ўлетку 1944 г. адзіным прадстаўнікоў інтарэсаў беларускага народу на эміграцыі сапраўды падавалася БЦР.
211 Тамара Стагановіч (нар. 1930), дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка.
У рэстаране мы прабылі даволі даўгі час, пад самы вечар пайшлі дадому й пабачылі на ўсходзе, што па шляху Напалеона з Карэліч на Наваградак маса народу, і мы пусьціліся ісьці ў горад. Падыходзячы да Карэліцкае вуліцы, пабачылі, як на ўсю шырыню вуліцы ехалі казакі з сваймі сем’ямі, што стаялі на ўсход і захад ад Карэліч.
Гэта нас вельмі занепакоіла. Трэба было ўцякаць, але — на чым?
На шчасьце, дзіцячы прытулкі, якія былі ў маім даглядзе, мелі двое коней. Я, прыйшоўшы дамоў, пайшоў да зачыненага прытулку й сказаў там, што маю дзьвюх сьвіней кормных па 130 кг. Дык вось, бярыце тых сьвіней, а я вазьму коней, бо мушу ўцякаць ад бальшавікоў.
Так і зрабіў. Запрог і амаль нічога не забраўшы з рэчаў — бо мусіла ехаць 9 асобаў зь дзьвюх сем’яў, з-пад дому 17 па Слонімскай вуліцы рушылі ў невядомае. Першы крок у невядомае [зрабілі] перахрысьціўшыся, са словамі „Госпадзі Ісусе Хрысьце“. 4 ліпеня 1944 г., пушчаючыся ў невядомы шлях, без жадных сродкаў зь сям’ёю, быў самым цяжкім момантам у маім жыцьці, але што можна было прыдумаць іншае перад надыходзячымі азіяцкімі ардамі з усходу.
Мінуўшы акраіну гораду, мы змушаны былі затрымацца, бо далей маглі спаткацца з партызанамі, якія не пашкадавалі б куляў для ўсіх. Распрэглі кабылу, прынесьлі ёй бярэмя канюшыны, каб наелася ў дарозе; малодшыя ўлегліся спаць, а старэйшыя сталі на ахове. Дачакаўшыся раніцы, сп. Якуцэвіч пайшоў пяшком у горад, але хутка вярнуўся, інфармуючы мяне, што шмат якія зараз будуць ехаць. Мы, не чакаючы, пусьціліся ў падарожжа.
Каля паўдня нас нагнала даволі шмат знаёмых з Наваградку. У Бярозаўцы затрымаліся падсілкавацца, а праз пару гадзін рушылі далей і, пераехаўшы Нёман, на ноч затрымаліся каля вёскі на выгане начаваць. Тут сабралася даволі вялікая грамада. У гэтай вёсцы стаяў вялікі паліцэйскі пост. Вечарам яны пачалі на выгане паліць розныя рэчы, якія перЦд гэтым рэквізавалі ў мясцовага насельніцтва. Бліжэй да ночы прыехаў і затрымаўся швадрон Рагулі, які вяртаўся з Глыбокага, дзе яны ліквідоўвалі партызаншчыну212. Мы, пераначаваўшы, рана вырупіылі дамоў.
Я яшчэ сёньня не магу сабе дараваць, чаму ў той час не знайшл ося ў мяне мужнасьці, бацькоўскага сэрца, хрысьціянскае душы запрапана-
2,2 Швадрон Барыса Рагулі браў удзел у пацыфікацыйнай акцыі пры канцы траўня — першай палове чэрвеня 1944 г. Падчас II Усебеларускага кангрэсу ён ахоўваў гэта мерапрыемства.
ваць [ехаць з намі] дзяўчыне-сэмінарыстцы зь Лідчыны, якая вучылася ў Наваградзкай сэмінарыі з нашым сынам Лёвам. Яны абое былі аднагодкі і пакахалі адзін аднаго. Гэтая дзяўчынка Глафіра разам з намі ішла да свае маці ў Ліду, ейнага бацьку замардавалі польскія партызаны як беларускага патрыёта. Мажліва, я ня правы ў сваіх нараканьнях, седзячы сёньня ў сваёй хаце, у поўным дастатку, але тады, калі свая сям’я зь пяці душ без граша ў кішэні, [думалася інакш]. Галоўнае — ніхто ня знаў, што спаткаеш на шляху ў невядомым, цяжка было ў той час зрабіць чужому дзіцяці такую прапанову. I, праехаўшы некалькі кілямэтраў, дзе дарога разыходзілася на Ліду й Беліцу, сірата разьвіталася з намі й пайшла дадому. Я разумеў іх абаіх, іх жаль і горыч, але я ня мог узяць адказнасьць на сябе за чужое дзіцё.
Па дарозе было відаць, хто зь якім дабыткам выехаў у падарожжа. Я зь сям’ёю — пяць асобаў, і Якуцэвіч — 4 асобы, на адным возе, які быў пусты: голыя драбіны. За Лідаю Якуцэвіча казакі ўзялі на трак, што дало можнасьць маёй сям’і крыху лепей карыстацца з воза аж да Граева213, дзе, здаўшы фурманкі немцам, селі ўтаварныя адкрытыя вагоны для перавозкі вугля і ад’ехалі ў невядомае падарожжа. Пазьней я даведаўся, што яго [Якуцэвіча] зь Лінцу разам з казакамі вывезьлі ў СССР; прывёзшы ў Наваградак, у жалезнай клетцы вазілі па вуліцах гарадка. Пасьля катаваньня яго павесілі.
Як ня міла ехаць такім „прыгожым" цягніком, але голад вымагае свае дані; пусты жывот не дае спакою. Нешта трэба рабіць, але як? Трэба чакаць нагоды, каб цягнік затрымаўся, а тады можа штось удасца.
Хутка нагода прыйіпла: цягнік затрымаўся на запасной лініі, і жанчыны з ваеннымі кацялкамі вынырнулі з вагонаў, каб хоць начарпаць вады. Некаторым спрытнейшым такое сьняданьне ўдалося выканаць, а некаторыя не пасьпелі, бо цягнік, ня даўшы сыгналу, рушыў у ход. Праўда, наш „экспрэс" рушыў з такой хуткасьцю, як колісь за часоў прыгону наш селянін да пана на працу сьпяшаўся. Так што напіыя жанчыны пасьпелі на задніх вагонах пачапляцца.
Чалавек такое стварэньне, што да ўсяго прывыкае, і мы хутка прывыклі да гэтых „фэшэнэбэльных" вагонаў: проста раскоша — бачыш усё навакольле, ніхто не перашкаджае; галоўнае, краіну, якуюўпершыню праяжджаеш, бачыш.
Мы ехалі двое сутак па Ўсходняй Прусіі, затрымаўшыся ў Кёнігсбэргу. Тут нам дапамог атрымаць закрытыя таварныя вагоны
2,3 Граева (Grajewo) — горад у Польшчы на поўначы Падляскага ваяводзтва.
Б. Н. Камітэт214. Адтуль паехалі на захад у Кюстрын над Одрай. Пастаяўшы там некалькі дзён, пачалася рассылка каго куды.
Чатыры сям’і вайскоўцаў — я, Родзька215, Норык216, Русак217 і адзінокі Мазура218 — адаслалі ў Бэрлін, дзе нас прыдзялілі ў пажарнікі, на што мы гостра запратэставалі, дамагаючыся, каб нас адаслалі ў беларускія аддзелы. Тое самае мы паўтарылі й камэнданту Бэрліну — што як ахвіцэры беларускіх вайсковых адзінак просім адаслаць нас у беларускія вайсковыя фармацыі, бо ня можам выконваць абавязкі пажарнікаў.
Назаўтра прыходзіць жандар, выклікае ўсіх нас і вядзе на вакзал, садзіць на цягнік, які адыходзіць на Кёнігсбэрг і дае нам заклееную капэрту — аддаць там, куды мы павінны зьявіцца.
21* Відаць, пад Б. Н. Камітэтам маецца на ўвазе Беларуская Цэнтральная Рада, сябрыякойякраз дзесьціўтой часэвакуяваліся зь МенскуўКёнігсбэрг, каб неўзабаве выправіцца адтульу Бэрлін.
215 Філарэт Родзька (1890—1977), беларускі дзеяч, у 1919—1920 гг. — удзельнік вайсковых фармаваньняў С. Булак-Балаховіча. У 1942—1943 гг. — настаўнік Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, з 1943 г. — дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку, у траўні—чэрвені 1944 г. — акруговы начальнік БКА ў Наваградку. Ад 1949 г. — на эміграцыі, ад 1949 г. — у ЗША. Быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрзі, старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрзі.
2,6 Мадэст Норык (1892—1974), дзеяч грамадзкага руху ў Наваградку. Да 1917 г. — афіцэр царскай арміі, у 1944 г. — асьветны афіцэр БКА ў Наваградку.
2,7 Тут, відаць, вядзецца пра Ўладзімера Русака (1913—2009), афіцэра БКА. Скончыў школу падхаронжых у Зэмбраве (1935). У1949 г. разам з жонкай Ганнай Русак выехаў зь Нямеччыны ў ЗІПА. Браў актыўны ўдзел у дзейнасьці БАЗА, кіраваў нью-ёрскім аддзелам БАЗА, уваходзіў у рэдкалегію газэты „Беларус".
2,8 Юрка Мазура (1916—1990), беларускі грамадзкі дзеяч. Швагер Язэпа Сажыча. Падчас нямецкай акупацыі — лейтэнант Наваградзкага швадрону, камандзір узводу, потым — афіцэр у Дальвіцкай школе. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны вучыўся ва ўнівэрсытэце Філіпса ў Марбургу, дзе стварыў студэнцкі хор. У1949 г. выехаў у ЗША, пасяліўся ў Дэтройце. Разам зь Язэпам Сажычам стварыў у Дэтройце аддзел БАЗА, браў удзел у стварэньні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце.
Прыяжджаем у Кёнігсбэрг, ідзем у Беларускі Нацыянальны Камітэт, дзе нас сустракае сп. Бартуль219, распытвае, чаго прыехалі. Ён забірае капэрту й расклейвае яе. Аказваецца, нас накіравалі ў паліцыю гораду. Бартуль кажа, што ў паліцыю мы ня пойдзем, бо Камітэт накіроўвае нас у лягер Дальвіц220 у беларускі парашутны аддзел. Мы былі вельмі ўзрадаваныя гэтым і адразу ж ад’ехалі цягніком у Дальвіц.
У Дальвіц прыехалі пад вечар. Там знаходзілася даволі вялікая колькасьць нашых наваградчан — Васіль, Барыс і Міхась Рагулі221, Родзька-сын222, М. Даражэй, дзьве сястры Мазура223, Я. Сажыч224,
219 Францішак Бартуль (1918—2005), дзеяч беларускай эміграцыі. Перад Другой сусьветнай вайной жыў у Латвіі. У1944 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю, выехаў на эміграцыю, жыў у Нямеччыне й Італіі, з другой паловы 1940-х гг. — у Вялікабрытаніі, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. 31957 г. — у ЗША, узначальваў Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб’еданьне „Рунь“ і фундацыю імя П. Крэчэўскага (1982).