Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Аднак, нягледзячы на страх, сына мы ўгаварылі, і назаўтра ён прыйшоў да нас, і мы паехалі. Мушу адцеміць, што сын не зьяўляўся трусам, але камуністыя нагналі яму такога страху, што ён, прыйшоўшы
333 Маецца на ўвазе белы арол польскага гербу.
да фурманкі, хоць і была яна далекаватая ад лягеру, ня сеў на воз, a пайшоў наперадзе, і толькі ад’ехаўшы зь мілю, сеў на воз.
Па дарозе з Дахаў у Шлясгайм234 сын здалёка ўбачыў камандзіра свайго батальёну. Сын папрасіў мяне падагнаць каня. Нагналі камандзіра, які прывітаўся й запытаў, куды мы едзем. Сын адказаў, што ў Шлясгайм. На гэтым разьвіталіся. Сын пачаў пазбаўляцца страху, нагнанага камуністамі. Апавяданьне сына пра дзейнасьць НКВД у Дахаў, якая ноччу нішчыла, задушваючы, усіх тых, што хоць адно слова выказвалі супроць камунізму, уражвала нават на фоне гітлерызму. Каму можна было расказаць, у каго прасіць паратунку, калі чалавек ня быў пэўны ў чалавеку, у кожным бачыў камуніста. Няма дзіву, што сын быў вельмі перастрашаны.
Як прыехалі да сям’і, страх хутка мінуў, нягледзячы на тое, што ў мястэчку быў камуністычны лягер, а на будынку вісела чырвоная плахта. У гэтым мястэчку стаяла амэрыканская пяхота, у якой балыпыня была польскага паходжаньня. Гутарылі яны па-польску. 3 гутарак вынікала, што яны супраць камунізму, што яны тут гаспадары. Я сказаў, што чырвоная плахта падрывае давер насельніцтва да іх. Яны згадзіліся й пайшлі да камандзіра, які зь імі поўнасьцю пагадзіўся, даючы загад зьняць тую камуністычную плахту.
У мясцовасьці, дзе я жыў, на некалькі кілямэтраў навокал не было ніводнага беларуса. У павятовым гарадку за 9 км былі ўкраінскі, польскі, эстонскі, латыскі, летувіскі ды аўстрыйскія камітэты. Украінскі ды польскі камітэты дапамаглі мне выехаць у Аўгсбург, куды я ехаў дзеля вучобы дзяцей — там была ўкраінская гімназія. У гімназіі мы спаткаліся з М. Гарошкам235, які неўзабаве наведаў мяне й даў адрэсу беларускага лягеру ў Рэгенсбургу.
У канцы 1945 г. * напачатку 1946 г. пачалася рэгістрацыя УНРА236
234 Шлязгайм (Schleissheim) — вялікі лягер для перамешчаных асобаў, які знаходзіўся непадалёк ад Мюнхэну.
23S Мікола Гарошка (1902—1979), беларускі грамадзкі дзеяч, старшыня Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня ў 1949—1952 і 1965—1967 гг. Быў таксама першым старшынём Фундацыі імя П. Крэчэўскага.
236 ЮНРРА (UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Administra­tion) — Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў y Дапамозе й Рэабілітацыі, створаная краінамі антыгітлераўскай кааліцыі ў 1943 г. для дапамогі краінам, якія пацярпелі ў Другую сусьветную вайну, у галіне фінансаў, прамысловага й сельскагаспадарчага аднаўленьня, здароўя й інш. У складзе арганізацыі дзеяў таксама камітэт у пытаньнях утрыманьня перамешчаных асобаў.
ўсіх, хто не хацелі вяртацца на свае бацькаўшчыны. Пры рэгістрацыі УНРА вымагала нямецкую працоўную картку. Чалавека, што такой карткі ня меў, лічылі за вайскоўца, і яму пагражаў лягер ваеннапалонных. Каб ратаваць суродзічаў, было неабходна знайсьці друкарню, якая б рызыкнула надрукаваць гэтыя карткі. Сын Аляксандар знайшоў у Аўгсбургу друкарню, гаспадар якой падчас Першай сусьветнай вайны служыў у расейскай арміі. Але мала таго — трэба было, каб на кожнай картцы была пячатка павету ці акругі. I гэта ня стала перашкодаю. Сын Аляксандар, седзячы цэлымі днямі ў хаце, па-мастацку выконваў гэтую скамплікаваную237 працу. Тады маім абавязкам было адвезьці ў Шлясгайм, хаваючы паперы ў шкарпэтках. Некалькі разоў прыяжджалі па карткі Кажан238 і Бортнік239. Так прыходзілася ратаваць людзей.
Сёньня не згадаю, гэта быў 1945 ці 1946 г., калі атрымаў ліст ад А. Орсы, у якім ён прасіў мяне прыехаць у Рэгенсбург у вельмі пільнаважнай справе. He адкладаючы, еду да А. Орсы, які паінфармаваў мяне, што згодна сп. Прэзыдэнта спадара М. Абрамчыка240 неабходна ўтварыць урад БНР, і я павінен узначаліць адно зь міністэрстваў. На маю адмову, што я не адпавядаю на такое высокае становішча, А. Орса адказаў: „Рабіць Вы нічога ня будзеце, урад неабходны для вонкава-дэмакратпычнага заходняга сьвету“. Калі гэта патрэбна дзеля Бацькаўшчыны-Народу, я, не зважаючы, які б мяне й маю сям’ю спаткаў лёс, даў згоду.
237 Скамплікаваны (польск.) — складаны.
238 Віталь Кажан (1916—2004), беларускі дзеяч, у часы Другой сусьветнай вайны скончыў афіцэрскія курсы ў Менску, быў камандзіравапы ў Браслаў весьці падафіцэрскія курсы Самааховы. Працаваўу Глыбокім сакратаром, заступнікам акруговага старшыні Беларускай народнай самапомачы. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны быў заступнікам камэнданта (ліпень 1946 — люты 1948 гг.) лягернай паліцьгі ў Шлязгайме. Пасьля пераезду ў лягер Остэргофэн выконваў абавязкі адміністратара газэты „Бацькаўшчына", зь лістапада 1948 г. — абавязкі камэнданта лягернай паліцыі. 3 кастрычніка 1949 г. і да самае сьмерці — галоўны скарбнік Рады БНР. 3 1950 г. жыў у ЗША (Стэмфард, Канэктыкут).
23(1 Уладзімер Бортнік (1910—1988), беларускі дзеяч, журналіст, адзін з рэдактараў газэты „Бацькаўшчына".
2,0 Мікола Абрамчык (1903—1970), беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, які ў сьнежні 1947 г. узначаліў Раду БНР. Жыў у Парыжы, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.
Дзеля знаёмства з А. Орсам я не пасьмеў запытацца ў яго, а дзе ж наша эліта, якая на Бацькаўшчыне была на важнейшых пасадах і на такіх становішчах глядзелі звысока.
У той час падзелу яшчэ не было, людзей з вышэйшай адукацыяй хапіла б утварыць некалькі ўрадаў, але ў той час яно было небясьпечна: а ну ж балыпавікі дазнаюцца й запатрабуюць выдачы, што ў той час магло быць. Дзеля гэтага шукалі „Стагановічаў": няхай яны гінуць, a мы, навучаныя, павінны застацца працаваць так, як мы хочам.
Далейшае жыцьцё на эміграцыі пачало ўскладняцца. Да гэтага спрычыніўся япіскапат БАПЦ зь мітрапалітам Панцеляймонам, быўшым царскім ахвіцэрам241, які прыслаў у Рэгенсбург двух япіскапаўбеларусаў242, каб даведацца, які пагляд у беларускай эміграцыі на прылучэньне БАПЦ да Расейскай зарубежнай царквы.
У1946 г. у Рэгенсбургу на зьезьдзе ў гэтай справе беларуская эміграцыя243 выявіла моцны супраціў прылучэньню да расейцаў, аднак ворагі беларускага народу зрабілі сваё, і ў Мюнхэне быў падпісаны акт ліквідацыі БАПЦ арх. Філафеем і Апанасам. Гэты злочын абурыў бальшыню адданых свайму народу эмігрантаў, аднак частка беларускіх „дзеячоў", якія з прыходам немцаў сталі называць сябе беларусамі, падтрымала гэты шкодны акт расейскіх шавіністых у сутанах244. Адгэ-
241 Мітрапаліт Панцеляймон быў сынам царскага афіцэра.
242 Маюцца на ўвазе Філафей (Нарко) і Апанас (Мартас).
243 Ідзецца пра I Зьезд беларускіх праваслаўных вернікаў у Рэгенсбургу 5 траўня 1946 г., на якім прысутнічалі больш за шэсьцьдзесят дэлегатаў з трох акупацыйных зонаў Нямеччыны й Аўстрыі: амэрыканскай, брытанскай і францускай. Зьезд сабралі на заклік Ініцыятыўнай групы, у якую ўваходзілі Натальля Арсеньнева, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Іван Касяк, Хведар Шыбут. Старшынём зьезду абралі Мікалая Шчорса. Аляксандар Стагановіч у зьезьдзе ўдзелу ня браў.
244 Абсалютная большасьць беларускай палітычнай эліты на эміграцьгі адмоўна паставіліся да такога кроку ярархаў БАПЦ. Але погляды на далейшае ратаваньне сытуацыі былі розныя. Прыхільнікі Рады БНР выступалі за найхутчэйшае фарсіраваньне сытуацыі й заручэньне падтрымкай УАПЦ. Прыхільнікі БЦР некаторы час спрабавалі пераканаць ярархаў БАПЦ выйсьці з РЗПЦ. На гэта наклалася сытуацыя з аднаўленьнем у 1948 г. БЦР і навязаньнем кантактаў з заходнім сьветам, калі важна было мець падтрымку маральных аўтарытэтаў беларусаў — япіскапаў БАПЦ, якія цяпер складалі Беларускую мітраполію РЗПЦ. Вонкавая аўтаномія Беларускай гР
туль пачаўся ня толькі разлом, але вялікая варожасьць, якую паглыбіў Я. Станкевіч з сваім праектам замены назову Беларусь на Крывію245.
Адказным людзём, г. зн. Прэзыдэнту й БНР, неабходна было аднавіць БАПЦ з адпаведнымі ярархамі, якія служылі б Богу й свайму народу. На адным пленуме, абмяркоўваючы кандыдатаў — Бортніка й Тамашчыка246, трэцім сам пагадзіўся Дзямідаў247, які сказаў, што ён
праваслаўнай царквы захавалася, паколькі РЗПЦ была незалежнаю ад непрымальнай на Захадзе Маскоўскай патрыярхіі ды рэзка нэгатыўна ставілася да камунізму. Беларускія япіскапы РЗПЦ і падначаленыя ім сьвятары сапраўды апекаваліся беларусамі ў лягерах для перамешчаных асобаў, спрыялі ім у расьсяленьні ў розныя краіны, падпісвалі й афармлялі неабходныя дакумэнты. Заўважных зьменаў у рэлігійных практыках з далучэньнем да РЗПЦ таксама не назіралася. Таму шмат хто ўспрыняў індыфэрэнтна праблему, каму беларускія сьвятары мусяць падпарадкоўвацца на эміграцыі.
245 Ідэя прыняцьця беларусамі новае нацыянальнае назвы — „крывічы", выказвалася яшчэ ў 1920-х гг., і адным зь яе аўтараў і прапагандыстаў быў Вацлаў Ластоўскі. Лічылася, што такая назва паспрыяе таму, што беларусаў перастануць атаясамліваць з расейцамі. Новае жыцьцё „крывіцкая" ідэя атрымала пасьля вайны, калі яе сталі актыўна прапагандаваць такія дзеячы, як Янка Станкевіч і Антон Адамовіч. Празь нейкі час праблема набыла палітычны характар, і „крывічамі“ сталі называць прыхільнікаў Рады БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам, у той час як „беларусамі" заставаліся прыхільнікі Беларускай Цэнтральнай Рады на чале з Радаславам Астроўскім.
246 Уладзімер Тамашчык (1900—1970), беларускі грамадзкі й царкоўны дзеяч. У беларускім рухуўдзельнічаўз 1920-х гг. Вучыўся ў Празе й жыўтам да вайны. У гады Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Беларусь, праводзіў беларускую грамадзка-культурную працу ў Беластоку. 3 1944 г. — у эміграцыі, жыў і працаваўу Мюнхэне. Як „нацыянальную здраду“ ацаніў пераход япіскапаў БАПЦ у Расейскую зарубежную праваслаўную царкву. У1949 г. пастрыгся ў манахі, прыняўшы імя Васіль, пасьля чаго вышэйшымі духоўнымі ярархамі Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзьведзены ў сан япіскапа ў беларускай царкве сьв. Мікалая ў г. Розэнгайме. У1951 г. абраны адміністратарам БАПЦ у ЗША, Канадзе й Эўропе.
247 Мікалай Дзямідаў (1888—1967), беларускі грамадзкі й вайсковы дзеяч. У 1918—1920 гг. займаўся арганізацыяй вайсковых фармаваньняў, браў удзел у паходзе С. Булак-Балаховіча. Ад 1923 г. жыў у Латвіі. Падчас ня-<Р