Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
173 Васіль Пляскач (1916—2006). Нарадзіўся ў Наваградку. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторага з дыплёмам юрыста. Падчас нямецкай акупацыі працаваў міравым судзьдзём у Наваградку. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў зь сям’ёй у Швайцарыі, потым у Нямеччыне. 3 1949 г. —
вёскі, у тым ліку і мяне. Сабралася чалавек 40. Пасьля кароткае інфармацыі, дзеля чаго запрасілі нас на гэты сход — бо нямецкая ўлада дазволіла беларусам ствараць свой самаўрад на месцы, — яны запрапанавалі выбраць старшыню воласьці. Былі запрапанаваны дзьве кандыдатуры, мая й селяніна Кушаля зь вёскі Басін. Я быў абраны амаль аднагалосна. 3 гэтага дня я заняў становішча валаснога старшыні Куравіцкай воласьці, у якую ўлучаліся наступныя вёскі: Нясутычы, Селішча, пасёлак Вініца, Куравічы, два маёнткі — Басін, Нідаіпавічы і адзін фальварк Нясутычы. Я запрасіў на сакратара М. Даражэя, маладога недасьведчанага хлопца, бацьку якога ў першы дзень застрэлілі халуі бальшавізму.
Абавязкам старшыні было арганізаваць паліцыю і ўрухоміць школы, што пры абставінах таго часу было вельмі трудна. Аднак у хуткім часе мне ўдалося з усім гэтым справіцца вельмі добра, нягледзячы на тое, што Наваградак у бальшыні быў апанаваны палякамі, галоўна паліцыя. На камандуючага паліцыяй прыслалі апалячанага беларуса Бубноўскага, зь якім я меў цяжкасьці. Але хутка з прыездам гебітскамісарыяту174 верх узялі беларусы, і справы пайшлі нармальнымі шляхамі ваеннага часу.
Кожнага месяца ў павятовай управе пад старшынствам павятовага старшыні сп. Панько адбываліся нарады, на якіх прысутным быў хтось з гебітскамісарыяту і які даваў загады валасным старшыням да выкананьня.
Аднаго разу мы, старшыні, змовіліся паставіць пытаньне перад гебітскамісарам, здаецца, Вальфмаерам175, у якім палажэньні знаходзіцца наш народ, які выконвае ўсе павіннасьці: ці як акупіраваны, ці мае незалежнасьць ваеннага часу. Гэтыя словы я выказаў з даручэньня ўсіх старшыняў воласьці.
& у ЗША. Жыў напачатку ў штаце Масачусэтс, потым перабраўся ў штат Мічыган (Дэтройт). Працаваў на заводах „Джэнэрал Мотарз“ у аддзеле дызайну. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗШ А, стварэньні структураў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).
174 Гебітскамісарыят — кіроўны орган нямецкай адміністрацыі, улада якога распаўсюджвалася на пэўную акругу (гебіт).
175 У жніўні 1942 г. партызаны застрэлілі Вольфмаера ў Налібоцкай пушчы.
Кароткая ціша, пасьля стараста Панько сказаў: і так, і не, і адначасна запрапанаваў мне, каб я не дамагаўся перакладу немцу, бо небясьпечна. Я катэгарычна вымагаў перакласьці, што было зроблена.
Хвіліна маўчанкі. Немец устаў і кажа: мы на вашай зямлі знаходзімся ад некалькіх месяцаў; магу заверыць вас, што Беларусь будзе мець аднолькавае месца сярод усіх народаў Эўропы. Гэтыя словы выклікалі воплескі, а спадар Панько пасьля нарады даў абед у рэстаране.
У верасьні месяцы немцы вызначылі мабілізацыю коней у мястэчкуЎселюб. Здавалася б, што культурныя немцы будуцьрабіць па-культурнаму. Аднак, сагнаўшы масу людзей, СС з пугамі паставіў усіх у дзьве шарэнгі і, загадаўшы весьці коней, білі ня толькі коней, але і людзей, разьдзіраючы скуру на твары й целе, а пасьля гэтага загналі жыдоў у рэчку, загадалі, каб яны ішлі па рэчцы, a СС іх сьцёбаў пугаю.
Гэты зьверскі ўчынак над людзьмі выклікаўу кожнага лютую варожасьць да немцаў. I як жыды гаварылі „пачакайце, намірасчыняць, a вамі будуць мясіць", так яно й сталася. Дзякуючы перакладачам з НТС176 і палякам, немцы ня нішчылі камуністаў, а нацыянальна сьведамых беларусаў, адданых патрыётаў свае бацькаўшчыны. У вёсцы Асташкава па даносу палякаў арыштавалі 28 сялян антыкамуністых, завязьлі іх у Нягневічы. Там у пустым гумне спалілі жыўцом. Найболей загінула такім спосабам верных свайму народу сялян на Лідчыне й Дзятлаўшчыне.
У1942 г. наваградзкі павятовы стараста Панько настолькіразгуляўся, што з адпаведнымі людзьмі разьяжджаў па горадзе, сьпяваючы камуністычныя песьні, што кампрамэтавала беларусаў, і на просьбу беларускіх устаноў яго вывезьлі ў Беласток зь сям’ёю.
У гэтым годзе пачала дзеіць расейская партызанка, якая складалася з палонных, што жылі па вёсках. Я змушаны быў пераехаць у Наваградак.
176 Народна-іграцоўны саюз расейскіх салідарысгаў (Народно-трудовой союз росснйскнх солндарнстов — НТС) — грамадзка-палітычная арі’анізацыя, створаная маладым пакаленьнем расейскай эміграцыі ў 1930 г. у Бялградзе (Югаславія). Яе сябры імкнуліся па-новаму змагацца за вызваленьне Расеі ад бальшавізму — ня зброяй, а ідэямі й выхаваньнем уласнага характару. Камуністычным ідэям НТС супрацьпастаўляў ідэі салідарызму, заснаваныя на расейскай рэлігійнай філязофіі пачатку XX ст. Арганізацыя існуе да сёньняшняга дня.
Аднаго дня А. Орса177, які быў на гебітскамісарыяце школьным інспэктарам і адначасна намесьнікам Менскага178, запрапанаваў мне прыняць становішча павятовага старасты, ад чаго я дзеля нязнаньня нямецкае мовы адмовіўся. Наваградзкім старастам менавалі івянецкага старасту М. Буляка179, які паходзіў зь мястэчка Любча. Гэта быў энэргійны здольны чалавек, пакуль не ажаніўся з пападзячкаю Тарбацавічанкаю, якая лічыла сябе расейкаю. Тады яна яго перайначыла на свой капыл.
У хуткім часе Буляк запрапанаваў мне становішча інспэктара самаўраду, якое я прыняў. Да гэтага часу становішча гэта не было абсаджана, на чым цярпела сялянства, здаючы розныя пастаўкі немцам. Іх моцна ашуквалі розныя прайдзісьветы, палякі й прапольскі элемэнт, што працавалі ў немцаў.
3 абняцьцем гэтага становішча стараста Буляк пакінуў мне павятовае стараства БСП, у веданьні якога былі два даволі вялікія дзіцячыя прытулкі й гарадская сталовая.
т Аляксандар Орса (1896—1959), беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У1923—1928 гт. вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, a пасьля вяртаньня ўЗаходнюю Беларусь выкладаўу Наваградзкай беларускай гімназіі, затым у польскіх школах. У часе вайны быў школьным інспэктарам Наваградзкай акругі. У1944 г. выехаўу Нямеччыну, быўдырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (Міхэльсдорф). У1949 г. выехаўуЗША. Браўактыўныўдзелуграмадзкім жыцьці: у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, БІНІМу.
178 Тут маецца на ўвазе Менскае намесьніцтва, створанае ў ліпені 1941 г., якое ахоплівала 21 раён Беларусі (старшыня Радаслаў Астроўскі). Пасьля ўсталяваньня ў Беларусі цывільнай адміністрацыі, стварэньня Генэральнай акругі Беларусь і падзелу яе на паветы да канца 1941 г. пасады ў Менскім намесьніцтве скасавалі. Таму, відаць, Аляксандар Сгагановіч нешта блытае храналягічна.
Мікола Буляк (1915—?), беларускі дзеяч, паводле адукацыі адвакат. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня паветуў Наваградку. У студзені 1944 г. Р. Астроўскі запрасіў яго ў радныя БЦР. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі.
3 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, быў адным з кіраўнікоў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) у 1947 г. Пасьля стварыў Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў, сябры якога ў траўні 1948 г. афіцыйна выйшлі з ЗБВБ. Пасьля 1948 г. захварэў на манію перасьледу, доўгі час правёў у лякарнях.
Акруговым старшынём БСП быў даволі энэргічны, здольны, толькі зусім невядомы ў Наваградчыне, прыехаўшы зь Беластоку спадар Якуцэвіч180. Займаць два становішчы ў ваенны час для мяне была справа нялёгкая. Да гэтага адносіны некаторай нашай інтэлігенцыі, якая стала называць сябе беларускаю дзякуючы вайне, былі да мяне абыякавымі, але калі ў каго была якая асабістая патрэба, то знаў, што Стагановіч зможа зрабіць. Тады абыякавасьць замянялася на ветлівае адношаньне.
У 1943 гЯкуцэвіч заняў становішча інспэктара беларускіх збройных сілаў у Менску. Ад тады ён перадаў старшынства БСП мне.
Горад Наваградак ня меў гарадзкое ўправы, а падлягаў павятовай управе, і з усіх гарадзкіх прадпрыемстваў немцы пакінулі гораду толькі шпіталь. Прычынаю велізарных выдаткаваньняў была неадпаведная гаспадарчая адміністрацыя. Як прыклад: шпіталь за год забіў 16 сьвіней вагою ня меней 150 кг кожная. Хворыя нічагусенькі не даставалі; усё гэта пажырала адміністрацыя й частыя балі. Пэрсанал шпіталю складаўся амаль з сотні асобаў. Загадчык (прозьвішча ня памятаю), дзесь зь мястэчка Турца, пакінуў жонку й чацьвёра дзяцей, жыў з старшаю сястрою шпіталя, палячкаю Каміньскай. Быўяшчэ Караткевіч — дастаўца лекаў, галоўнае сьпірту, шэсьць лекароў з былой савецкай арміі, бугальтар паляк Цыбуля, жонка — кладоўшчык, некалькі дзясяткаў сясьцёр і санітарак, чатыры дрывасекі. Штодзённая ежа й два разы ў тыдзень балі, сьпірт, сьвіньні, квашаная капуста.
Павятовая ўправа не магла сьцярпець усяго гэтага, і Буляк назначыў мяне загадчыкам гаспадарчага аддзелу. He паведамляючы дырэктару шпіталю доктару Мазуркевічу аб назначэньні мяне адміністратарам, я пайшоў у шпіталь перад абедам. На кухні на пліце стаялі тры вялікія бляхі насмажанага мяса. Пытаю ў кухаркі: гэта хворым? Адказвае: не, гэта адміністрацыі шпіталю, за выняткам доктара Мазуркевіча, які не харчуецца тут.
Я пайшоў да доктара Мазуркевіча, даў яму паперу аб маім прызначэньні й папрасіў яго пайсьці са мною разам на кухню, дзе паказаў яму ўсё прыгатаванае. Ён жахнуўся ад такіх парадкаў. Я расказаў доктару аб маіх плянах гаспадарстваваньня. Доктар пагадзіўся й падзякаваў мне.
Я даў загад кухарцы зараз жа парэзаць усё смажанае мяса на маленькія кавалкі і ўсыпаць у агульны кацёл, што было зроблена ў маёй прысутнасьці.
іво у 1944 г. Павал Якуцэвіч быў інспэктарам Беларускай краёвай абароны (БКА), працаваў у Менску. У 1945 г. бальшавікі павесілі яго ў Наваградку.
Звольніўшы некалькі работнікаў, якія фікцыйна былі ў сьпісках, і перамяніўшы пару асоб на становішчах, распачаўноваежыцьцё шпіталю — такое, якое павінна быць.
Мабілізацыя ў БКА пазбавіла мяне ўсіх становішчаў у павятовай управ'е, толькі акруговай БСП я змушаны быў кіраваць да апошняга дня майго ад’езду ў невядомае, адначасна будучы камандзірам 2-ой кампаніі БКА ў Наваградку.
У 1943 г. камэндантам наваградзкай паліцыі быў перанесены зь Любчы Куніцкі, зь якім я быў знаёмы з 1941 г., будучы валасным старшынём.
Сытуацыя з партызаншчынаю з кожным днём пагаршалася. Людзі ўцякалі ў лясы, ратуючы жыцьці ад зьверскіх наступстваў нямецкага СС і СД, якія бязьлітасна нішчылі цэлымі вёскамі ўсё насельніцтва. Але паколькі ў савецкіх партызанаў не было аружжа й баявых патронаў, то савецкія партызаны не прымалі без аружжа. Дзеля гэтага, хоцькі-няхоцькі, насельніцтва, прыкрываючыся нібы ўцёкамі ад партызанаў, ішло ў паліцыю, дзе два-тры дні прабыўшы — ішлі ў лес з аружжам і амуніцыяй.