Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Калгас „Шлях сацыялізму" не адпавядаў свайму назову, бо */3 рабочае сілы былі цівунамі, сядзелі ў халадку, расьпіваючы водку. Пазасталая рабочая сіла, бачачы ўсё гэта, сядзела ў цяні, нічога не зрабіўшы. Каб падняць працаздольнасьць калгасьнікаў, рабілі ўдарнікаў, апублікаваўшы ўабласной газэце, прыкладам, што дзьве калгасьніцы апалолі гектар лёну. Гэта не адпавядала праўдзе, і замест падняцьця працаздольнасьці калгасьнікі яшчэ болей былі абураныя за такое адношаньне да народу.
Нельга ўявіць такога калгаснага гаспадараваньня. Вясновыя пасевы так спозьнілі, што аднаасобнікі пачыналі жніво, а калгас яшчэ сеяў. 3 уборкаю ўраджаю было яшчэ горай: не пастаўленае ў мэндлі збожжа парасло, сенажаць засталася няскошанаю, бульбу капалі й ссыпалі ў горбы, не прыкрывалі й 6 ‘Д га замерзла на полі; яе потым разьвезьлі калгасьнікам насупраць іхным жаданьням, высыпаючы на панадворках у сьнег.
Калгасьнікі мелі надзею, што добра заробяць, бо апрача свайго калгасу яны забралі збожжа з двух двароў. Аднак пры разрахунку кожны калгасьнік дастаў на трудадзень 180 грамаў збожжа й мёрзлую бульбу.
Аднаго дня заходзяць да мяне двух актывістых і даручаюць паперку ад тымчасовага кіраўніцтва вёскі — даць для савецкае арміі тону бульбы. Зразумела, адмовіцца — значыць загнаць самога сябе, у найлепшым выпадку, туды, адкуль ніхто не вяртаўся. Добра, кажу, дам, толькі
прашу заўтра зранку прывезьці дзьве вялікія скрыні або мяшкі, бо мая скрыня занятая будзе, я буду выбіраць бульбу. Назаўтра прывезьлі скрыні. Я папрасіў знаёмых жанчын, каб да полудня дапоўнілі скрыні, бо нанімаць работніка сувора забаранілі.
Наладавалі бульбаю скрыні, самаю адборнаю, каб жаўнеры з „раю“ паглядзелі, якую беларускі селянін вырошчвае. Сапраўды, бульба вельмі добра радзіла, рэдка можна было знайсьці меншую з мужчынскі кулак; былі вагою і 1 кг, сорту „сылезія", дастаўяе ад графа ХраптовічаБутэнёва з двара Шчорсы.
Па палудні акгыў арганізаваў абоз для Чырвонае арміі пад назовам „чырвоны абоз“. Абоз складаўся зь некалькі дзясяткаў аднаконных хурманак. Вязьлі ўсё: авёс, сена, салому, бульбу, капусту, буракі, моркаў, бручку, цыбулю, часнок, пятрушку, кроп, гуркі, яблыкі, грушы, сьлівы, жывых кормных парсюкоў, нядойных кароў, яйкі, сала, масла ды іншае. Такія абозы вёска мусіла высылаць два разы на месяцу суправадзе шайкі актывістых, кожны зь якіх нёс паперадзе партрэты .дарагіх любімых“ разам з бацькам Сталіным ды чырвоным сьцягам. На адлегласьці выглядала нібы шматлюдныя рэлігійныя паховіны.
Вяртаючыся з захаду па ўсіх шляхох днём і ноччу, Чырвоная армія спрычынілася да розных плётак: Гітлер даўультыматум Сгаліну, каб ён адвёў армію на мяжу Рыскага дагавору паміж Польшчаю й Саветамі. Гэтым плёткам ня суджана было зьдзейсьніцца. Празь некалькі дзён Крэмль падаў да ведама насельніцтву СССР, што люты вораг, фінскі фашызм, „напаў ка нашую Родзіну — адзінае гасударства ў міры рабочых і сялян“.
У кастрычніку 1939 г. прэса, радыё гукалі на ўвесь сьвет, што беларусы з заходніх ваяводзтваў, якія занятыя Чырвонай арміяй, зьвярнуліся да СССР, каб іх прынялі ў сям’ю ўсіх народаў Савецкага Саюзу.
У сапраўднасьці адбывалася гэта так, як і ўсё робіцца пад бальшавіцкаю тыраніяй. Былі вызначаныя выбары дэлегатаў на грамадзянскі сход у Беластоку'69, на якім дэлегаты мелі пастанавіць аб далучэньні Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу. Дэлегатам ад Наваградчыны
,<ч Маецца на ўвазе Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 г. У Беластоку й на якім прынялі рашэньне Заходняй Беларусі ўвайсьці ў склад БССР. „Выбары" дэлегатаў на гэты сход праходзілі 22 кастрычніка 1939 г.
быў усім папярэдне добра ведамы сваймі загадамі, што адсылалі на той сьвет у раве Карсаціны, А. Малец‘7“ зь вёскі Мольнічы.
Як адбывалася галасаваньне. Усім тым 36 чалавекам, у тым ліку і мне, якія 17 верасьня былі пазбаўлены права голасу, было загадана ісьці падаць свой голас. Хто могу той час ня толькі адмовіцца, але выказаць крыўду за мінулае?! Кожны быў цішэй вады, ніжэй травы. Інакш — цябе няма, а сям’я — на загібель з рассрочкаю на некалькі гадоў.
Сумнае, цяжкае, немагчымае настала жыцьцё. Недарма такія разумныя тварэньні, як сабакі, пару месяцаў перад прыходам чырвоных па ўсёй вёсцы й суседніх вёсак кожны амаль вечар, узіраючыся на ўсход, сумна завадзілі сваімі рознаякімі галасамі. Сапраўды, гэты вой наводзіў на насельніцтва жах. Шматякія гутарылі, што будзе нешта нядобрае, і яно сталася. Можна сьмела сказаць, што прыход чырвоных быў страшней сьмерці.
Аднак трэба жыць, ня так для сябе, як дзеля нашчадкаў, асабліва сярэдняга сына, які вучыўся ў Наваградку ў сямігодцы й жыў у бурсе171. Яго неабходна было ўладкаваць. Еду ў Наваградак, заходжу ў бурсу. A там Садом і Гамора: хлопцы па 18—19 год ходзяць па сталох і пяюць бальшавіцкія песьні. Мне й сыну ўзяло жуць ад гэткага дзікага захаваньня нашай небальшавіцкай моладзі. Але выйсьця няма.
Прашу сына Льва застацца пакуль што тут; буду шукаць кватэру або паеду ў Любчу. Пагадзіўся, але ненадоўга. Празь некалькі дзён захварэў, штось сталася з вухам. Змушаны быў пакінуць вучобу. Хвароба працягнулася некалькі тыдняў. Пасьля лячэньня не захацеў ехаць у Наваградак прадаўжаць вучобу. Яму вельмі не падабалася бальшавіцкае разгульдзяйства ў школе й бурсе. Да гэтага зь яго рабілі розныя кпіны, што ён не належаў да піянэраў і не насіў чырвонага шматку, які быў для яго найбольшы праціўны на сьвеце, на шыі. Бацькам хацела-
170 Антон Малец (партыйны псэўданім „Стась") (1903—1945). актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сябра КПЗБ з 1924 г. Зьяўляўся сакратаром Наваградзкага райкаму КПЗБ. У1928 г. выбіраўся і ў Наваградзкую акруговую ўправу ТБШ, якое ў той час знаходзілася пад моцным уплывам камуністаў. За рэвалюцыйную дзейнасьць 9 гадоў сядзеў у турме, у тым ліку паўтара году ў канцлягеры Картуз-Бяроза. У 1939— 1941 гт. працаваў старшынём Наваградзкага райвыканкаму. Прапаў бязь вестак на фронце падчас нямецка-савецкай вайны.
171 Тут: у інтэрнаце.
ся, каб дзеці вучыліся, але вельмі шкодны для дзіцяці прымус да тае рэчы, якую яно ненавідзіць да сьлёз, просячы бацькоў зразумець і пашкадаваць яго. У такіх справах бацькі мусяць зразумець дзіцё й не змушаць да такіх спраў, якія дзіцяці нічога добрага не дадуць, а маюць зрабіць яго няздольным да грамадзкага жыцьця на ўсё жыцьцё.
Нічога не парадзіш — едуў Любчу, там ёсьць мае знаёмыя — В. Рагуля, М. Чатырка і А. Аляшкевіч. У супольнай гутарцы зь імі пастанаўляем, іпто нам няма ніякай мажлівасьці ўладкаваць сына ў Любчы. Тым часам ужо Каляда на носе. За гэты прамяжутак часу сын перадумаў і па Калядах пагадзіўся ісьці вучыцца ў Наваградак, што аблягчала бацьком іхныя клопаты аб вучобе дзяцей. Кожную суботуя прывозіў яго дамоў, а ў панядзелак на 8 раніцы адвозіў у Наваградак на тым кані, якога ён прывёў з дарогі.
На 1940—1941 гг. адчынілася іо-летка за 5—6 км ад нас. Там Лёва распачаў вучобу, якая яму прыйшлася да густу. Усе настаўнікі былі зь мясцовых; да сьвітанку я яго й другіх дзяцей адвозіў, а вечарам ехаў па іх.
3 прыходам чырвоных азіятаў, якія прынесьлі з сабою паўночнаазіяцкую лютую зіму, марозы даходзілі да 450 па Цэльсію, а ў адну ноч праз кароткі час мароз быў настолькі вялікі, што вельмі шмат памерзла авец, сьвіней, малых цялят, амаль уся садавіна вымерзла, нават гарэшнік вымерз.
I вось у такую непагадзь, калі людзі сабак не выганялі на двор, гэтыя барбары з усходу пачалі вывозіць у першую чаргу ўсіх лясных працаўнікоў і польскіх асаднікаў, ды ў самую поўнач, пазваляючы на збор, каб ехаць у невядомае, адну гадзіну часу. Дазвалялі забіраць з сабою толькі тое, што мог чалавек на сябе апрануць. Пасьля такіх транспартаў усе дарогі былі ўсланы замёрзлымі людзкімі целамі, пераважна старых і маленькіх дзетак. Мужчын аддзялялі ад жанчын ды дзетак і везьлі ў невядомае, а жанчын зь дзецьмі прывозілі ў чыстае поле каля лесу, загадвалі выгружацца й дадавалі: „Вот это всё ваше, делайте, что xomume“. А там па пояс сьнегу, і нічога няма, каб сьсеч якое дрэва, распаліць агонь, абагрэцца, растапіць сьнегу, напіцца гарачай вады.
За два дні перад вайною бальшавікі пачалі вываз насельніцтва. Я быў прыгатаваны на гэта, але бальшавікі вывезьці не змаглі, бо нямецкае лятунства збамбардавала чыгункі, і цягнікі не маглі ісьці. Гэта змусіла балыпавікоў затрымаць высылку нашага народу.
3 Наваградзкага бугра ноччу жутка было глядзець навокал у далечыню: зарава пажараў выглядала, як бы ўвесь сьвет гарыць. Здавалася, што гэтым разам будзе канец сьвету ад агня. Да ўсяе гэтае стыхіі 2/з жыдоўскага насельніцтва Наваградку, пакінуўшы ўсё, пайшлі ў вёскі й лясы, шукаючы сховішча перад надыходзячай вялікай небясьпекай.
Сям’я Ліса прыехала да мяне, прабыла дзьве нядзелі й павярнула ў Наваградак, бо першыя нямецкія вайсковыя аддзелы абходзіліся з жыдамі вельмі добра. Месяц пазьней на загад ортскамэнданта’72 была расстраляна на рынку сярод белага дня ўся нацыянальная жыдоўская рада ў ліку 12 чалавек. Зараз жа па гэтым нялюдзкім акце жыды былі змушаныя змываць кроў сваіх бацькоў, братоў, сыноў. Гэты нечалавечы барбарскі акт над жыдамі на беларускае насельніцтва зрабіў вельмі жахлівае ўражаньне, што выклікала нянавісьць да немцаў.
На другі дзень нямецка-савецкай вайны на расьсьвеце мяне пабудзілі крыкі людзей. Выбег на двор і вачам сваім ня веру: калгасьнікі міжсобку б’юцца каламі, нібы цапамі ў гумне малоцяць. Бойка вынікла з-за дзялёжкі ўсяго снарадзьдзя, бо за год без дагляду палова яго была зьнішчана, а другая злучана. Гэта значыць, што калі ў адным возе быў папсуты перадок, а ў другім зад, то зь першага зад, а з другога перадок былі злучаны, і пры разборцы дужэйшыя забіралі лепшае снасьцё. Слабейшыя згаварыліся, пабралі калы й такім спосабам адбівалі сваю ўласнасьць.
У ліпені месяцы ў быўшы сельсавет у вёску Куравічы прыехалі П. Сьвірыд і В. Плескач173, запрасіўшы перад гэтым некалькі чалавек зь
172 Ортскамэндант — начальнік ортскамэндатуры (мясцовай камэндатуры), вайскова-адміністрацыйнага органу на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, задачамі якога было падтрымліваць парадак, забясьпечваць армію й вырашаць гаспадарчыя праблемы, рэгуляваць жыцьцё цывільнага насельніцтва, працаваць з ваеннапалоннымі й задушаць магчымы сабатаж ды супраціў.