Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
28 Пратакол №1 паседжаньня Галоўнай управы Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вікторыі ад 20.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне”, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
29 Ліст ДанатаЯцкевіча да часовай управы ЗБКу Вікторыі, 1952 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
30 ЛістДанатаЯцкевічадачасовайуправыЗБКуВікторыі, 1952Г.; ЛістГалоўнай управы ЗБВ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі да ЗБК у Вікторыі ад 08.01.1952 г. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаўу Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
празьмерныя амбіцыі31. Старшыня ЗБВА абвінавачваўся ў тым, што, выкарыстоўваючы ваяўнічую рыторыку, ён парушае звычайныя прынцыпы дэмакратыі, сьвядома намагаецца падаць сваю арганізацыю як вайсковую, тым часам як у рэчаіснасьці кожная камбатанцкая арганізацыя мае характар грамадзкі, дзе галоўную ролю мусіць адыгрываць плюралізм думак і ўдзел усіх сябраў у абмеркаваньні пытаньняў32. Аспрэчвалася таксама слушнасьць і адпаведнасьць назвы арганізацыі Яцкевіча й прапаноўвалася зьмяніць яе „задзіночаньне“ й „вэтэранаў“ на „зіуртаваньне" і „камбатантаў"33. Спрэчка паміж арганізацыямі набыла востры характар, а яе рэха адгукнулася нават сярод камбатантаў у ЗША. Рознагалосьсі няўрымсьлівых аўстралійскіх вэтэранаў намагаўся палагодзіць Франц Кушаль, які 29 сьнежня 1951 г. даслаў ліст кіраўніцтву ЗБК у Вікторыі, зьмест якога па-рознаму быў інтэрпрэтаваны „варагоўнымі бакамі“. У лютым 1952 г. ЗБВА ў асобе Яцкевіча трохі залагодзіла тон у дачыненьні ЗБК у Вікторыі. Старшыня пачаў акцэнтаваць увагу на бессэнсоўнасьці існаваньня ў адной краіне некалькіх арганізацыяў, якіх ня дзеляць пры тым палітычныя перакананьні34. Яцкевіч і ягоныя прыхільнікі высунулі прапанову аб’яднацца шляхам уваходжаньня ЗБК у склад ЗБВ Аўстраліі й Новай Зэляндыі. У такім выпадку ў назьве арганізацыі дадаліся б словы „вэтэранаў і камбатантаў", а старшыня ЗБКВ аўтаматычна атрымаў бы месца ў Галоўнай управе35.
Надзвычай насычаным у стасунках паміж камбатантамі ў Аўстраліі быў 1956 год. Урад БНР, які імкнуўся задзіночыць вакол сябе як мага
31 Ліст старшыні ЗБКу Вікторыі да Франца Кушаля ад 09.09.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка .Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаўу Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
32 Ліст старшыні ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБВ у Аўстраліі ад 18.03.1956; Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Аўстраліі Даната Яскевіча ад 27.01.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
м Ліст ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 07.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне”, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
34 Ліст Даната Яцкевіч да ўправы ЗБК у Вікторыі ад 16.02.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
35 Ліст Даната Яцкевіча да часовай управы ЗБК у Вікторыі, 1952 г...
больш беларускіх арганізацыяў на чужыне, раіў вэтэранам не засяроджвацца на дробных сварках і дарэмна не марнаваць такім чынам сілаў. Страціўшы надзею на паразуменьне зь Яцкевічам, ЗБК у Вікторыі зрабіла спробу збліжэньня з ЗБВ у Заходняй Аўстраліі (старшыня Міхась Раецкі), якое карысталася шырокай аўтаноміяй у межах ЗБВ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі, а магчыма, што ўжо набыло поўную самастойнасьць36. Падчас таварысцкіх сустрэчаў прагучалі нават прапановы прыняць супольны статут і ўтварыць Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў і камбатантаў37. 3 увагі на нястачу архіўных крыніцаў складана прасачыць усе акалічнасьці згаданых перамоваў, але ёсьць падставы меркаваць, што ў сярэдзіне 1956 г. на Зялёным кантынэнце існавала арганізацыя пад назвай Задзіночаньне беларускіх камбатантаўу Аўстраліі, старшынём якой быў Мікола Нікан3®. Нельга выключыць, што ў выніку перамоваў частка „вэтэранаў" з Заходняй Аўстраліі падтрымала „камбатантаў" зь Вікторыі й аб’ядналася зь імі ў новую арганізацыю. Пэўна адно: надалей, аднак, паразумецца зьЯцкевічам было немагчыма. 2 верасьня 1956 г. чарговы раз камбатанты зь Вікторыі не згадзіліся на каншахт на запрапанаваных ім умовах39.
На заканчэньне агляду камбатанцкага жыцьця ў паасобных краінах сьвету варта ўзгадаць Аргентыну, дзе на пачатку 1950-х іт. існавала Згуртаваньне беларускіх камбатантаўу Аргентыне. На жаль, захаваліся надта сьціплыя зьвесткі адносна гэтай арганізацыі. Магчыма меркаваць, што была яна невялікая. Сядзіба Згуртаваньня месьцілася ў Вільля Балестэр. Вядома, што ў 1951 г. старшынём арганізацыі быў
36 Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 24.10.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
37 Ліст старшыні ЗБВ у Аўстраліі Міхася Раецкага да сакратара ЗБК у Вікторыі Пётры Мікуліча ад 26.07.1955. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
38 Тамсама.
39 Ліст ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 06.09.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка .Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
Уладзімер Другавец, які ўтрымліваў кантакты з камбатантамі ў ЗША*.
У сувязі з паўстаньнем вэтэранскіх арганізацыяўу Паўночнай Амэрыцы, Заходняй Эўропе й Аўстраліі ўзьнікла патрэба стварыць сусьветны каардынацыйны цэнтр беларускіх камбатантаў. Імаверна, упершыню з гэткай прапановай выступілі ў 1951 г. дзеячы ЗБКу Вікторыі41, якія бачылі неабходнасьць пакліканьня сусьветнай арганізацыі, якая б мела адзіны статут і абавязковую структуру42. Ідэя сустрэлася з згодай Франца Кушаля, які даручыў падрыхтаваць утварэньне будучай арганізацыі аддзелу ЗБВ у Нью-Ёрку43.3 часам у арганізацыйную справу заангажаваліся таксама камбатанты зь Нью-Джэрзі, якія абвесьцілі, што яны будуць адказваць за апрацоўваньне асноўных момантаў. Бадай, усе камбатанцкія арганізацыі, зацікаўленыя ў стварэньні сусьветнай арганізацыі, разглядалі ЗШАўякасьці сядзібы будучай структуры44. Распачалася дыскусія вакол абраньня кіраўніцтва. Да 30 красавіка 1952 г. паасобныя арганізацыі мусілі даслаць свае прапановы ў ЗБВ у Нью-Ёрку45. Камбатанты з Бэльгіі, ЗША, Вікторыі й Аргентыны адзінагалосна бачылі на пасадзе старшыні Франца Кушаля. Належыць адцеміць, што апошні лічыўся бясспрэчным аўтарытэтам сярод вэтэранаў і ўжо пра-
40 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана 22.12.1951...
41 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Стэмфардзе ад 10.01.1952.
Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
42 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да Франца Куіпаля ад 07.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
43 Ліст Франца Кушаля да Міколы Нікана ад 03.12.1951. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
44 Ліст Галоўнай управы ЗБК у Вікторыі да ўправы ЗБКВБ ад 06.03.1953; Пратакол агульнага справаздаўчага сходу ЗБК у Вікторыі ад 09.11.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
45 Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 10.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне”, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956).
цяглы час нярэдка падпісваўся як „старійыня Галоўнай управы беларускіх камбатантаў на чужыне“^ь.
Тым часам прапановы розьніліся ў справе прызначэньня заступніка старшыні. Сябры ЗБК у Вікторыі лічылі, што Франц Кушаль сам мусіў прызначыць заступнікаў47. Камбатанты з Аргентыны падтрымалі кандыдатуру Барыса Рагулі48. ЗБВ у Нью-Ёрку высоўвала Данілу Клінцэвіча й Кастуся Вадэйку на пасаду заступнікаў49. Уласнае гледзішча мелі камбатанты з Бэльгіі, якія выказалі меркаваньне, што кіраўнікі камбатанцкіх арганізацыяў меліся выконваць ролю заступнікаў50. Паміж 23 лістапада й 22 сьнежня 1952 г. бэльгійскія камбатанты правялі выбары кандыдата ад арганізацыі на заступніка, якім бьгў абраны Тодар Цімафейчык51.
Дасюль невядомая назва сусьветнай арганізацыі, якая мела каардынаваць камбатанцкі рух. У шэрагу выпадкаў магчыма трапіць на назву Задзіночаньне беларускіх камбатантаў і вэтэранаў52 альбо Цэнтар беларускіх вайсковых арганізацыяў на чужыне53. Праўдападобна, дак-
46 Беларус. 25 сакавіка 1952.
47 Лісгуправы ЗБВ у Нью-Ёрку да ўправы ЗБКу Бэльгіі ад 31.10.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
48 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у ЗША ад 17.12.1952; Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да сгаршыні ЗБК у Вікторыі ад 31.10.1952. Захоўваюцца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка .Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
49 Ліст управы ЗБВ у Нью-Ёрку да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 31.10.1952...
50 Ліст старшыні ЗБК у Бэльгіі да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 10.04.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)"; Пратакол №2 паседжаньня ўправы ЗБК у Бэльгіі ад 20.03.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (сгудэнты)”, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
51 Пратакол №4 паседжаньня ўправы ЗБКБ ад 07.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.