Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У1971—1972 гг. на бачынах часопісу „Змагар" уздымалася пытаньне адносна патрэбы прыняцьця ўрадам БНР узнагародаў для вайскоўцаў. У якасьці прыкладаў прапаноўваліся Крыж Пагоні, Крыж Прадславы, Крыж Каліноўскага й Адзнака Шыпшыны альбо Адзнака Іконы Жыровіцкай. Дзьве апошнія мелі надавацца за раненьні.
Значна болып удалымі ў гэтай галіне сталіся пачыны прадстаўнікоў Беларускай Цэнтральнай Рады. іо кастрычніка 1976 г. прэзыдэнт БЦР зацьвердзіў адзін ордэн: Пагоні — „Жыве Беларусь!" і два бронзавыя мэдалі: Крыж за заслугі БКА й „Беларускія вэтэраны на чужыне". Дзьве апошнія ўзнагароды прызначаліся, адпаведна, за збройнае змаганьне й камбатанцкія чыны110. У1970—1980-х гг. гэтыя мэдалі атрымлівалі былыя жаўнеры БКА й іншых беларускіх вайсковых фармаваньняў часоў Другой сусьветнай вайны. Цяпер складана акрэсьліць дакладную лічбу кавалераў. Як нам здаецца, цалкам альбо часткова адказ на гэта пытаньне мусяць даць дакумэнты з архіву царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Была яшчэ адна вайсковая ўзнагарода БЦР, пра якую захавалася значна менш зьвестак. 4 ліпеня 1979 г. прэзыдэнт БЦР Нікандар Мядзейка зацьвердзіў Знак Раненьня, узор якога апрацаваў Мікалай Мінкевіч. Згодна з пастановай прэзыдэнта БЦР, гэтай адзнакай меліся быць ганараваныя „ўсе беларускія інваліды — былыя жаўнеры". У дадатак да адзнакі прадугледжвалася пасьведчаньне, якое давала права нашэньня. Адзнака мела кшталт ромбу (2 см) з выявай мяча з нацятым на яго дубовым вянком. На рэвэрсе быў надпіс: „БЦР Знак Раненьня“. Адсутнасьць больш поўных крыніцаў не дазваляе сьцьвердзіць, ці была адзнака вырабленая, ці засталася толькі на паперы. Разам з тым вядомыя прыклады ўзнагароджаньняў гэтай адзнакай111.
,о’ Бацькаўшчына. 24 лютага 1952.
1,0 Гл.: ШнэкУ. Беларуская Краёвая Абарона. Уніформа і адзнакі: Ілюстраваны альбом. [Мэльбурн], 1984.
111 Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1979. №4. С. 22.
зе іелар/сь !
. A. Dorofejczuk г.іра’НІк эзага lt ? Garner Ed.
?th Brunswick, N.J. 08902, USA
Падсумоўваючы гісторыю камбатанцкага pyxy варта адцеміць, што напрыканцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. беларуская палітычная эміграцыя разглядала яго ўякасьці мабілізацыйнай базы для стварэньня будучых вайсковых адзінак на выпадак магчымай вайны паміж Захадам і СССР. У пазьнейшы час ён выконваў пераважна грамадзкую ролю ў жыцьці эмігрантаў.
Архівы
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
БІНІМАЎСКАЯ КУПАЛІЯНА
Архівы Беларускага інстытуту навукі й мастацтва за 50 гадоў існаваньня натуральным чынам назапасілі каштоўныя архіўныя матэрыялы што да гісторыі Інстытуту й эміграцыі наагул.
Перахоўваюцца таксама рукапісы й рэчы, якія бясспрэчна маюць агульнабеларускую каштоўнасьць — як, да прыкладу, арыгінал рукапісу „Тастамэнту" Ўладзімера Жылкі. Да зьмешчанага ў „Запісах БІНІМ“ рукапісу падаецца наступны provenance: „Рукапіс „Тастамэнту“ Ул. Жылкі ў такой форме, у якой ён быў перададзены Яўхіму Кіпелю ў сакавіку 1933 г. у гор. Налінску“'.
Mae права ганарыцца Інстытут і рукапісамі Янкі Купалы.
Першы зь іх, факсыміле рукапісу вершу „О так! Я пралетар“, у нядаўна выдадзеным каталёгу „Рукапісная спадчына Янкі Купалы" падаецца з гэткім подпісам: „Рукапіс верша прывезены беларускім пісьменьнікам Янкам Запруднікам са Злучаных Штатаў Амэрыкі і падараваны Дзяржаўнаму літаратурнаму музэю Янкі Купалы. 1988“*. Калі не зьвяртаць увагі на адну драбязу — аўтограф Янка’Запруднік перадаў ад імя БІНІМу, — усё слушна.
От жа з другім Купалавым аўтографам атрымалася прыкрая недарэчнасьць, якой лёгка было б пазьбегнуць, запытай укладальніца кнігі або навуковы рэдактар В. Рагойша, знаўца Купалавых рукапісаў, у адміністрацыі БІНІМу.
На старонцы 344 зазначанага каталёгу напрыканцы пазыцыі, прысьвечанай аўтографам паэмы „Безназоўнае" ў Беларусі, паведамляецца наступнае: „У архіве Беларускага інстытпуту навукі і мастацтва
' Запісы БІНІМ. №20. Нью-Ёрк, 1992. С. 143.
2 Рукапісная спадчынаЯнкі Купалы. Каталог. Укладальнік А. У. Бурбоўская.
Навуковы рэдактар В. П. Рагойша. Мінск, 2008. Уклейка паміжс. 330і 331.
ў Нью-Йорку захоўваецца чарнавы рукапіс першых трох раздзелаў паэмы. Пад першым стаіць дата: „22/ІІГ, пад трэцім — „22/111-24“. Тэкст рукапісу гэтыхчаетак адрозніваецца ад тэксту паэмы, якая захоўваецца ў фондах музея"3.
Прыкра, што пры гэтым не зазначаецца, скуль узятая памылковая інфармацыя, але здагадку выказаць можна: з таго самага нумару „Запісаў" з Жылкавым „Тастамэнтам“. Бо акурат перад ім былі зьмешчаныя тры першыя разьдзелы Купалавай паэмы4. Толькі тры!
Зрэшты, можна было б і не навязваць лучнасьць зь БІНІМам: даволі было проста зазірнуць у бібліяграфію „Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе"5, дзе разьдзел сёмы, „3 рукапіснае спадчыны Янкі Купалы", распачынаецца менавіта „Безназоўным":
„Рукапіс 7-мі вершаў з цыклю „Безназоўнае“ —11 балонкаў. 8 балонкаў малога памеру й з балонкі вялікага памеру. Пісаныя Купалавай рукой. На апошняй балонцы іншым чарнілам подпіс, Янка Купала. 5 вершаў датаваныя 22/ІІІ-24 г. Папраўкі Купалавай рукой іншым чарнілам або алавіком. Вершы надрукаваныя ў зборніку „Безназоўнае“ў 1925 годзе й пазьней у зборніку „Спадчына", Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1955. Рукапіс перахоўваецца ў архіве Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва“6.
Мюнхэнская „Спадчына", згаданая ў бібліяграфіі Кіпеляў, — адно з найболып фундамэнтальных выданьняўгазэты „Бацькаўшчына“, укладалася й рэдагавалася няпроста й таксама ня вольная ад памылак, пра што красамоўна сьведчыць ліст Аўгена Калубовіча да Вітаўта Тумаша:
„Шаноўны спадар др. В. Тумаш.
Пераглядаючы карэктарскія аркушы зборнікаЯ. Купалы „Спадчына“, я заўважыў нявыпраўленыя памылкі, але не хацеў аб гэтым Вам пісаць, бо ўжо позна іх выпраўляць, калі кніга надрукаваная. Аднак сёньня я дайшоў да санэту „Наша гаспадарка“ (бал. 99—100), і мяне прост ашараійыла скандальная памылка ці няўважлівасьць, якая ня можа ня быць выпраўленай, бо ня толькі асьмяшыць Інстытут наш, які выдае зборнік, але гэтага вымагае нашая памяць да
3 Рукапісная спадчынаЯнкі Купалы. Каталог... С. 344.
■’ Запісы БШІМ. №20. Нью-Ёрк, 1992. С. 137—J42.
5 Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Бібліяграфія / Укл. Вітаўт Кіпель і Зора Кіпель. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1985. — 350 с.
6 Тамсама. С. 137.	.
спадчыны вялікага паэты. Вось жа санэт. гэты, толькіраз друкаваны ў БССР у зборніку „Спадчына“ў 1922 г. (у наступных ягоных зборнікахён цэнзураю выпускаўся), канчаўся так:
I душыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і	!?
Канчатак апошняга радка выкрасьліла цэнзура. Дакумэнтальна ніхто ня ведае, што там было ў Купалы. Але апошняе слова можна ўстанавіць беспамылкова: гэтым словам было — „Масква“. Па-першае, дзеля таго, што яно мусіла, згодна вымогі санэту, рыфмавацца із словам „трава“(апошняе слова папярэдняга трохрадкоўя), рыфма тут мужчынская, таму ў ёй рыфмуецца толькі апошні (націскны) склад: трава—Масква; na-другое, слова „Масква“ вымагаецца словам „Варшава" (сымбаліПольшчы й Расеі — абодвых паднявольнікаў Беларусі); na-трэцяе, каб гэта была не „Масква", то бальшавіцкая цэнзура яго ня выкрасьліла б, толькі гэтае слова й змусіла яе выкрасьліць. Што ж да эпітэту да слова „Масква", то тут могуць быць толькілягічныя здогады. Паданы тут эпітэт „царская“— поўнае непаразуменьне, пазбаўленае ўсялякае лёгікі: па-першае, ні 7.XI.1918 г. (дата напісаньня вершу — і ў зборніку яна падаецца), ні 1922 г. (першая дата апублікаваньня вершу) „царскае“Масквы ўжо не было, яна пала ў лютым 1917 — на паўтара году раней ад даты напісаньня вершу; na-другое, каб тут быў эпітэт „царская", то для бальшавіцкае цэнзуры ня толькі не было б патрэбы выкрэсьліваць гэтых двух слоў („царская Масква“), алеяна гэта толькі б вітала, бо ўсялякі выступ супраць царскай Расеі, асабліва ў тым часе, ёй быў на руку, яшчэ трывала змаганьне супраць розных дзенікінаў, якія яе хацелі адрадзіць; na-трэцяе, стылістычна эпітэт „царская“ не дапасуецца да эпітэту „панская" (Варшава). У Купалы маглі быць два словы, згодна вымогі рытмічнага мэтру: або слова „чырвоная", або „хамская“. Першае зь іх, аднак, стылістычна не адказвае слову „панская“, другое падыходзіць з усіх гледзішчаў — Варшава панская (у ёй уладу ў рукі ўзялі паны), а Масква хамская (у ёй уладу ў рукі ўзялі бальшавікі); да таго жэпітэт „хамская", як і„панская“, мае шырокае значаньне нават без адношаньня да часу (і перад расейскай рэвалюцыяй, і пасьля яе), чаго й вымагае ідэя вершу. Таму найпраўдападобней — у яго было слова „хамская". Зноў жа, ставячы тут гэнае „царская“,мы адбіраем у Купалы ягонае выказваньне абтым, як ён спаткаў балыйавіцкую рэвалюцыю, што будзе пярэчыць іншым ягоным вершам і прамове на сваім 15-гадовым юбілеі ў 1920 г. Адным словам,
з кожнага гледзішча Купалаў твар і ідэалягічны, і паэтычны пры гэтых„царская Масква" будзе скрыўлены"7.
Але ж вернемся да „Безназоўнага". У гэтым нумары „Запісаў" Купалаў рукапіс выдрукоўваецца цалкам, каб пазьбегнуць наступных магчымых памылак.
Provenance рукапісу й Купалавага сьцізорыка8 раскрываецца ў прынагодным успаміне дырэктара БІНІМу д-ра Вітаўта Кіпеля, запісаным адмыслова для гэтае публікацыі:
„У даваенны час, г. зн. перад Другой сусьветнай вайной, сярод менчукоў быў укарэнены пагляд — хаты Коласа й Купалы былі даступныя „звычайнаму чалавеку“. Спрыяла такому пагляду тое, што ў хатах Коласа й Купалы бывала шмат моладзі: школьнікі з розных нагодаў, мясцовая дзятва. Прыкладам, мая будучая жонка Зора, якая жыла тады на Першамайскай вуліцы, бывала ў хаце Коласа з сваім братам Лёдзікам, які вучыўся й сябраваў з сынам Коласа. У хаце ж Купалы Зора й Лёдзік былі зачастую, боАпалёнія Радкевіч, маці Зоры й Лёдзіка, сябравала з Уладзяй Францаўнай ад дваццатых гадоў, a калі cn-ня Ўладзя працавала ў дзіцячым садку, дык усе дзеці бывалі гасьцьмі Купалаў4. 3 маіх сяброў у хаце Купалаў бывалі Туся Куліковіч-Шчаглова, у доме Коласа — Чэсік Запольскі.
У вайну дамы Купалы й Коласа згарэлі, а пагарэлішчы былі парослыя высачэзнай лебядой й лапухамі. Праўда, на Коласавым пагарэлішчы, што было непадалёк ад гарадзкога саду, я й мае сябры неаднойчы „капаліся", як і на іншых пагарэлішчах „важных шышак“, альбо на пагарэлішчы ,Дому спэцаў“ці доміку РСДРП, шукаючы незгарэлых арытмомэтраў (пазьнейшых калькулятараў), якія ў Менску перад вайной уваходзілі ва ўжытак, а ў часе вайны іх добра можна было прадаць на рынку, зарабіўшы й на хлеб і на сала!