Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Прызнаюся: я ніводнага арытмомэтра незнайшоў і думаю, што гэта была адна з урбаністычных легендаў ваеннага Менску.
Наплылі мне гэтыя ўспаміны ў часе аднае неардынарнае падзеі ў эмігранцкш культурна-грамадзкім жыцьці. Падзея гэтая — прэзэн-
7 Ліст Аўгена Калубовіча да Вітаўта Тумаша ад 13.06.1957. Захоўваецца ў архіве БІНІМу.
8 Гл.: Юрэвіч Л. Людзкая памяць, архівы свае й чужыя ды Купалаў сьцізорык // Запісы БІНІМ. №28. Нью-Ёрк—Менск, 2005. С. 318—326.
9 Гл. таксама: Юрэвіч Л. Зацемкі на маргінэсе найноўіпай гісторыі // Запісы БІНІМ. №24. Нью-Ёрк, 1999С. 169—180 [Апалёнія Радкевіч. Прыпамінаю].
тацыя кнігі Міхася Кавыля „Міжагнёўе", што адбылася напрадвесьні 1991 г.
Праходзіла прэзэнтацыя ў Беларускім Грамадзкім Цэнтры ў Саўт-Рывэры. Было вельмі шмат народу: Міхась Кавыль — вельмі папулярны паэт і адданы грамадзкі працаўнік. Пасьля выступленьняў і аналізаў творчасьці Кавыля, зробленыхрэдактарамі кнігі Зоч раю Кіпель іЯнкам Запруднікам, выступаў сам паэт. Ягоная прамова скончылася нечым нештодзённым: Міхась Кавыль дастаў з свае пісьменьніцкае тэчкі бліскучую мэталёвую „штучку“, перавязаную стужкаю зь беларускім арнамэнтам, і сказаў: „Як дар за праробленую над маёй кнігаю працай, перадаю Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва капэртаадчыняльнік, якім дзесяцігодзьдзі карыстаўся Янка Купала й, прыпушчаю, якім ён спрабаваў зрабіць сабе харакіры".
Міхась Кавыль уручыў гэтую прыладу, на выгляд падобную на кінжал — срэбны, бліскучы. Аўдыторыя спачатку замерла, а потым зашумела, заварушылася: Купалава рэч?якім чынам?Вытварылася канфузьліеая нязручная сытуацыя.
Для выясьненьня Міхась Кавыль распавёў:
„Гэтую прыладу перадаў мне ў сярэдзіне 1950-х гадоў сп. Юры Сабалеўскі — вядомы дзяяч, а знайшоў ён гэтую прыладу на пагарэлішчы дому ЯнкіКупалы ў часе вайны. Тады жу Менску прыладу ідэнтыфікаваў шмат хто з тых, хто бываў у кабінэце Купалы й бачылі гэты кінжал на стале паэты, улучна з сп. Аўгенам Калубовічам“.
Купалаў сьцізорык
Міхась Кавыль працягваў: „Ці карыстаўся Купала гэтым кінжалам пры харакіры — няведама, аднак думка выказвалася. Юры Сабалеўскі перахоўваў гэтую рэч, а пазьней перадаў яе мне“.
Вось пры такіх акалічнасьцях мне, Вітаўту Кіпелю, давялося пачуць гісторыю прылады з Купалавага стала.
Дадам: пазьней пераглядаючы розныя каталёгі ювэлірных майстроў Расеі, мы знайшлі й майстру, і прадпрыемства, дзе нож быў зроблены. Сп. Чэслаў Будзька падказаў, што нібыта гэтую прыладу Купалу падаравалі ў Вільні перад Першай сусьветнай вайной, ды на некаторых фотаздымках Купалавага кабінэту гэты капэртаадчыняльнік бачны на стале паэты.
Цяпер аб манускрыптах Янкі Купалы, якія перахоўваюцца ў БІНІМ. Пару было перададзена празь біскупа Ч. Сіповіча ў Скарынінскую Бібліятэку ў Лёндане, а вершу „Я пралетар" доктарам Янкам Запруднікам у Музэй Янкі Купалы ў Менску.
Прыпушчаю, што ўсе Купалавы манускрыпты трапілі на Захад у часе вайны, калі шмат кнігазбораў, архіўных матэрыялаў былі вывезеныя немцамі зь Менску ў Нямеччыну й пэўны час знаходзіліся, a дакладчей, былі зваленыя ў склад у горадзе Раціборы ў Сылезіі. Немцы для парадкаваньня тых нарабаваных друкаваных каштоўнасьцяў набралі групу працаўнікоў, у складзе каторых былі йАпалёнія й Зора Савёнкі.
У нейкім часе ўбачыўшы ў тых купах Купалавы манускрыпты, як і некаторыя іншыя, нехта з тае групы беларускіх працаўнікоў вынес іх, і яны апынуліся ў сям’і Савёнкаў. Манускрыпты былі перахаваныя, і калі па вайне пачалося выданьне „тоўстых"літаратурных часапісаў, прыкладам, „Сакавік“, або збор паэзііКупалы „Спадчына", манускрыпты пачалі часткова апісвацца й выдрукоўвацца“ш.
Да БІНІМаўскай Купаліяны належаць таксама й значкі, паштовыя карткі, партрэты, плякаты. Найбольш папулярным, напэўна, быў жэтон, выкананы мастачкаю Ірынай Рагалевіч-Дудтко й выдадзены БІНІМам у 1982 г. — было зроблена 500 такіх значкоў.
Немалое месца ў БІНІМаўскай Купаліяне займаюць кнігі — прыжыцьцёвыя паэтавы выданьні, эміграцыйныя друкі. Ёсьць унікальныя кнігі і ўжо нашага часу.
У 1982 г. да паэтавага стагодзьдзя выдавецтва „Мастацкая Літаратура'* накладам у ю ооо асобнікаў выдрукавала зборнік „А хто там
Рукапіс успаміну захоўваецца ў аўтара артыкулу.
ідзе?“ у перакладзе на 81 мову сьвету (укладалі кнігу В. Рагойша й Я. Раманоўская). Кніга распачыналася беларускамоўным арыгіналам, а за ім ішлі ў альфабэтным парадку — абазінская мова, аварская, ангельская... Расейскамоўны пераклад мясьціўся паміж румынскім і русінскім.
Скандал ва ўладзе быў настолькі вялізны (расейскамоўны верш у агульным шэрагу!), што ўвесь наклад пусьцілі пад нож. Па сьведчаньні Барыса Сачанкі, цудам выратавалі 5—7 асобнікаў.
Праз год, у 1983, выйшла выданьне-блізьнятка: вокладка, анатацыя, наклад, але пасьля арыгінальнага вершу ішоў расейскамоўны пераклад, а вось далей — ужо па альфабэце...
Зразумела, у другім выданьні не было й згадкі пра выданьне мінулагодняе. Але гісторыя й архівы захоўваюць усё.
Сёньня рарытэты БІНІМаўскай Купаліяны захоўваюцца ў НьюЁрскай публічнай бібліятэцы.
®--К	Х-<^	cj'€Х	/' 3 л—r> vH


Q	1	-£^лу-тр
rta	'"О


Архівы
Янка Запруднік
Самэрсэт
ДА ЗАГАДКІДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВУ БНР У МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА
Спакавалі мы зь Міколам пару чамаданаў нашага дзяржаўнага архіву. і ён павёз гэта ўсё да сябе з думкай усё гэта пераправіць у Францыю. Я й да сяньня ня ведаю, як яму й ці яму гзта ўдалося.
Ларыса Геніюш'.
Архіў — ключ да мінуўшчыны, першая баразна гістарыяграфіі, фундамэнт нашае веды пра былыя падзеі. Аўвыпадку старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка — яшчэ й свайго роду дадатковая санкцыя, побач з тастамэнтам, старшынства ў Радзе. Разам з тым архіў гэты стаўся адной з таямніцаў нашай палітычнай гісторыі. He даводзілася чуць, каб хто-небудзь, апрача Ларысы Геніюш, бачыў той архіў ці ведаў, што ў ім знаходзілася. Ня маю зьвестак таксама, ці карыстаўся прэзыдэнт Абрамчык дакумэнтамі з таго архіву ў сваіх перамовах з экзыльнымі ўрадамі суседніх народаў. Пра архіўусе зналі, але ніхто нічога канкрэтнага ня ведаў. На першых сэсіях Рады БНР, як кажуць некаторыя радныя, пытаньне архіву фігуравал а ў парадку дня, але дэтальна не абмяркоўвалася.
Тое, як архіў перайшоў ад старшыні Рады БНР Васіля Захаркі да Міколы Абрамчыка, Захаркавага пераемніка, апісала ў сваёй „Споведзі“ Ларыса Геніюш. Яна была галоўнай удзельніцай прэзыдэнцкай пераемнасьці, што адбылася ў Празе пад нямецкай акупацыяй. Захарка памёр 14 сакавіка 1943 г. Немцаў ён не любіў, катэгарычна адмовіўся супрацоўнічаць зь імі. Геніюш, якая трымалася найбліжэй да „дзядзькі
1 Геніюш Л. Выбраныя творы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. С. 275.
Васіля", сьведчыць, што архіў трэба было сьпешна вывозіць з Прагі, бо немцы маглі яго захапіць2.
Усяго архіву нельга было вывезьці, давялося адбіраць самае важнае. Ларыса Геніюш называе некаторыя„найболей вартасныя“ рэчы: пашпарт Пётры Крэчэўскага, „цудоўныя беларускія значкі яшчэ з 1918 года з Пагоняю", „дзяржаўную пячаць“, „дагаворы зь літоўцамі, з Галіцкай Украінскай Рэспублікай і інш., папкі з архівамі міністэрстваў БНР і іншымі важнымі дакумэнтамі“. Аднак, як яна сьведчыць, „Акту прагалошаньня незалежнасьці, на жаль, ужо ў архіве не было“3.
Тое, што засталося ў Празе, немцы ўсё-ткі забралі. Захоп адбыўся з удзелам д-ра Івана Ермачэнкі неўзабаве пасьля Захаркавай сьмерці, увесну 1943 г. Ларыса Геніюш апісвае, як аднойчы яна пайшла да Ермачэнкі па асабістай справе. Там яе чакала неспадзеўка й роспыты пра архіў.
„Я паднялася ў кватэру Ермачэнкі, і яго дзяржыморда адчыніў мне дзьверы. Ля дзеравянай бочачкі, з каньяком, відавочна, стаялі поўныя чаркі, закусі не было відно, а Ермачэнка й два немцы сядзелі ў дыміну п’яныя, чырвоныя й ня вельмі пэўныя ў вымове слоў. Яны папыталіся ў мяне: дзе ключ ад архіву памершага?Я пацікавілася: пашто ім гэта? „Мы хочам вывучыць беларускую мінуласць, каб ведаць, як у далейшым адносіцца да беларусоў як да нацыі“. Я сказала, што ключа ў мяне няма. „Што ж, мы тады зломім замок“, — прамармытаў немец. Атмасфэра была напружанай, слоў падала мала, і былі яны цяжкія, як град. А ў каго ключ, каму яго даў Захарка? Ня ў нашых інтарэсах было путаць Міколу й камплікаваць ужо йтак дастаткова скамплікаванае нашае становішча, і я адкрыла сваю вельмі элеганцкую сумку й паклала ключы ім на стол“.
I далей:
„...Ермачэнка паехаў зь немцамі на кватэру дзядзькі Васіля, і яны перавязьлі архіў дзядзькі на кватэру да Ермачэнкі. Ермачэнка болыйменш арыентаваўся ў тым, што было ў архіве. Дзядзька паказваў яму дакумэнты, і вось ён не знаходзіць іх, ёч лютуе! Аб гэтым мне расказала пані Крэчэўская, якой Ермачэнка абяцаў, што назаве яе імем ясьлі ў Менску. Гэта яе не кранула. Цану авантурніку яна ведала. Але доказы Ермачэнкі былі галаслоўнымі, бо чым ён мне мог да-
2 Геніюш Л. Выбраныя творы... С. 274.
3 Тамсама. С. 274, 277—278.
весьці, што ў архіве было? Немцам я сказала, што архіў пакінуў мне дзядзька Васіль проста як сваёй сваячніцы“А.
Рэзкім рэхам адгукнуўся архіў зьняволенай пакутніцы Ларысе ў Менску, калі яе дапытваў кат Цанава: „«Хто Абрамчык, хто Абрамчык? (.-)Аддай архіў, аддай архіў БНР!» — „Няма ў мяне яго, — адказваю, — і я ня ведаю, дзе ён!“ — „Бйть ее, допрашйвать день й ночь“, — верашчыць няшчасны генцавалі..."5.
У мяне лістоўная гутарка з прэзыдэнтам Абрамчыкам пра архіў БНР завязалася недзе пад восень 1959 г., калі, абжыўшыся крыху на новым месцы ў Нью-Ёрку, я пачаў думаць пра дактарат. Тэма на дысэртацыю напрошвалася сама сабой — нешта з навейшай палітычнай гісторыі Беларусі. Пагатоў, што ў Абрамчыка ляжаць, як пра гэта шмат гаварылася, архіўныя скарбы БНР. I я зьвярнуўся да яго з пытаньнем, ці нельга было іх выкарыстаць. Можа б ён мог прывезьці мне некаторыя з дакумэнтаў?
У студзені i960 г. атрымаў ад яго ліст, у якім быў адказ і на маё пытаньне.
„Paris, 02.01.1960
В. Паважаны сп. Запруднік.
Абодвые Вашы лісты (празь Цьвірку й дома) атрымаў, дзякую. Вашую просьбу пастараюся часткова выканаць, але ня так, як гэта Вы сабе ўяўляеце: каб узяў частку архіву з сабой. Справа гэта досыць скамплікована. Архіў зь сябе прадстаўляе цэласьць, а выбраць, што Вам патрэбна, гэта не абы-якая праца. Да пэўнай меры гэта цэлая студыя. Як прыеду — пагутарым, спадзяюся, што ў пэўнай меры змагу Вам дапамагчы. Арыгіналаў Вам некулькі прывязу, каб Вашые прафэсары акцэптавалі Вашу тэзу, а далей умовімся. Бяда ў тым, што наразе не магу, у такім стане, перавезьці ў Амэрыку ўсё"6.