Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У лісьце з 22 студзеня i960 г. я ізноў пісаў яму ў Францыю:
„Я запісаўся на дактарат на нью-ёркаўскім унівэрсытэце. Канчальнага адказу што да прыняцьця яшчэ ня маю, але спадзяюся мець яго на наступным тыдні. Спадзяюся таксама, што мой будучы прафэсар-дараднік згодзіцца на тэму „Беларусь у часе Першае сусьветнае вайны (1914—1921)“. Як бачыце, у гэтыя рамкі ўваходзіць такса-
4 Геніюш Л. Выбраныя творы... С. 289—290.
s Тамсама. С. 385.
6 Усе цытаваныя тут і ніжэй копіі асабістых лістоў знаходзяцца ў архіве ayTapa артыкулу.
Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка ма пэрыяд тпварэньня БНР, і ўжо цяпер мушу думаць пра дакумэнтаваньне сваіх тэзаў. Для мяне пытаньне матар’ялаў — вельмі важная справа. Сёе-тое, пэўна ж, я буду мець тут у Нью-Ёрку, але ці ня мог бы я выкарыстаць што-небудзь з Вашых архіўныхматар’ялаў, і калі так, дык ці не маглі б Вы прывезьці з сабой самае галоўнае? Узяць гэта Вы маглі б, магчыма, у асабісты багаж (той, што трымаецца пры сабе). Дакумэнты гэтыя можна было б і пакінуць тут на перахаваньне, бо як-ніяк тут хіба ж бясьпечней, чымся ў Вільпінт“.
Праз чатыры дні адаслаўяшчэ адзін ліст на падтрыманьне просьбы:
„Дарагі Спадару Прэзыдэнце!
Учора быў у д-ра Ліхтэна. Магчыма, буду браць ягоны курс, што ён выкладае на нью-ёрскім унівэрсытэце. (...) Гаварыў яму, што спадзяюся атрымаць ад Вас колькі арыгінальных дакумэнтаў для свае дысэртацыі. Ён кажа, што гэта вельмі важна, бо без арыгінальных дакумэнтаў будзе цяжка дабіцца згоды прафэсара прыняць маю тэму „Беларусь у часе Першай сусьветнай вайны (1914—1921)“. Дый нат незалежна ад гэтага, трэба было б нам апублікаваць тую каштоўную гістарычную спадчыну, якую Вы перахоўваеце. Таму я яшчэ раз зварачаюся да Вас з гарачай просьбай прывезьці з сабой усё, што можна. Калі б у Вас набіралася багажу больш, чымся гэта можна браць на рахунак білету, дык кошты перавозкі вярнуліся б Вам, бо гэта ж неабходная справа. Можна было б таксама, арыгіналы пакідаючы ў Францыі, прывезьці сюды фатакопіі, але ня думаю, каб у Вас на гэта знайшлося часу. Я буду спадзявацца на Вас і, калі ў міжчасе давядзецца гутарыць з прафэсарам на тэму дысэртацыі, буду цьвердзіць, што да свае тэзы маю арыгінальныя неапублікаваныя дакумэнты“.
Прадбачачы перашкоды ў атрыманьні дакумэнтаў з архіву БНР, я спрабаваў падключыць у дапамогу д-ра Станіслава Станкевіча, якому пісаўу Мюнхэн (12.02.1960):
„Маю ўжо прафэсара на дысэртацыю. На маю тэму „Беларусь у часе Першае сусьветнае вайны (1914—1921)“ ён згаджаецца. Між іншага, я зварачаўся з просьбай да сп. Прэзыдэнта, каб ён, едучы сюды, прывёз з сабой бээнэраўскі архіў, што ён перахоўвае. Ён мне адказаў, што прывязе толькі пару дакумэнтаў, каб памагчы пераканаць прафэсара згадзіцца на тэму. Але прафэсар ужо згадзіўся й бяз гэтага. Прэзыдэнт Абрамчык піша, што архіў — гэта цэлая студыя, што нельга ўзяць часткі дакумэнтаў, а трэба калі ўжо браць, дык цэласьць. Я баюся, што мне будзе цяжкавата пераканаць яго, каб ён
гэтую цэласьць сюды прывёз. Тым ня менш, архіў гэты трэба было б урэшце прастудыяваць і належна выкарыстаць. У мяне якраз ёсьць магчымасьць зрабіць гэта. Калі за яго ня ўзяцца цяпер, дык ён можа праляжаць невядома колькі часу (прычым пад сталай пагрозай якоганебудзь нешчасьлівага выпадку, як пажар, пакража ці што яшчэ). Калі б Вы мелі магчымасьць яшчэ пагутарыць з Прэзыдэнтам на гэтую тэму й пераканаць яго ў неабходнасьці апублікаваць незеычайна важныя для нас гістарычныя дакумэнты, быў бы Вам еельмі ўдзячны“.
Тры дні пазьней я зноў лістоўна ўпрошваў Абрамчыка:
,Дшчэ раз настойліва прашу Вас прыеезьці з сабой усё што можна з бээнэраўскіх архіваў. Калі ў іх трэба рабіць цэлую студыю, як Вы пішаце, дык я гэта зраблю. Прафэсар на маю тэму згадзіўся. Я яму сказаў, што спадзяюся мець арыгінальныя дакумэнты да праблемы нацыянальнае рэвалюцыі на Беларусі. Ён вельмі задаволены з гэтага. Такім парадкам, я буду мець магчымасьць дакумэнтальна абгрунтаеаць у сваёй дысэртацыі тыя падзеі, на насьвятленьні якіх усім нам ня можа не залежаць. Спадзяюся, што Вы падтрымаеце мяне ў гэтых намерах".
I вось, ня памятаю ўжо дакладна калі, прэзыдэнт Абрамчыку нейкай ступені ўважыў мае просьбы: прывёз стосік сшыткаў з пажоўклымі аркушамі машынапісных і друкаваных тэкстаў. Але ў міжчасе, пабачыўшы ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы фаліянты стэнаграфічных справаздачаў з пленарных паседжаньняў Д зяржаўных Думаў, я зьмяніў тэму дысэртацыі на „Палітычнае змаганьне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных Думах (1906—1917)“. Такім чынам, прывезеныя Абрамчыкам матэрыялы з архіву БНР засталіся ляжаць да пазьнейшай даты, якая сталася даволі аддаленай.
Тэму ж архіву БНР ды ўспамінаў самога прэзыдэнта Абрамчыка я варушыў далей у ліставаньні зь ім. Калі пагоршыўся стан ягонага здароўя, у лютым 1969 г., я пісаў яму ў Францыю:
„Цешымся мы ўсе, што із здароўем у Вас справа лепш. Сюды Вам ехаць у сакавіку — ці не зарана па здароўі. (...) Усправе Вашага старшынства ў ГЦарыскм] Б[лёку], дык я асабіста думаю, што Вы ўжо даволі ўлажылі свае працы ў яго. Няхай бы ачоліў хто іншы. УВас жа аблогам ляжыць архіўная мінуўшчына наша, апрацаваньне якое й выданьне, мне думаецца, становіцца цяпер найважнейшым Вашым палітычным заданьнем. Скончыўшы дысэртацыю, я прапаную Вам свае паслугі й супрацоўніцтва“.
Пад канец 1969 г., разьлічыўшыся з дысэртацыяй, я пачаў рабіць канкрэтныя захады, каб прысьпешыць і аблегчыць Абрамчыку праліць
крыху сьвятла на перахоўваны ім архіў і ягоную палітычную дзейнасьць на становішчы старшыні Рады БНР. У папцы захаваўся накід бягучых справаў, сярод якіх запісана: „Пазваніць у фр. кансулят, даведацца пра цану мікрафільмаваньня ў Парыжы. (...)ЛістАбр. у справе архіву. Мікр[афільм] — якмінімум. Да а. Смаршчка ў гэтай справе: што яму ведама пра архіў і ці ня здолеў бы ён заняцца гэтай справай".
У канцы красавіка — пачатку траўня 1970 г. я паведамляў Міколу Абрамчыку ў двух лістох пра высланы яму магнітафон і дадаваў просьбу: „Калі Вам, сп. Прэзыдэнце, удасца скарыстаць зь яго ды запісаць свае думкі, мы ўсе вельмі хацелі б пачуць іх і захаваць у архіве. Із стужкі я зраблю копію, а касэтку з арыгіналам адашлю назад“ (ліст з 01.05.і97О).Час быў, як выявілася, даволі позны. Мікола Абрамчык памёр 29 траўня 1970 г.
Са Злучных Штатаў на паховіны езьдзілі мы з Антонам Адамовічам. 3 Канады паехала сп-ня Раіса Жук-Грышкевіч, жонка Вінцэнта Жук-Грышкевіча, першага заступніка старшыні Рады БНР.
Адведваючы ў Вільпінце пад Парыжам удаву нябожчыка, Ніну Абрамчык, я ня вытрываў, каб не папытацца ў яе пра архіў. Ён на падстрэшшы, сказала яна. Я папрасіў дазволу заглянуць туды. Яна, вагаючыся, згадзілася. Там я пабачыў, думаю, адзін з тых двух чамаданаў, пра якія пісала Ларыса Геніюш (другога ня бачыў). Ён быў да палавіны напоўнены старымі паперамі. Ніякіх сшытых ці зьвязаных папак у ім не заўважыў. Патрымаўу руках сёе-тое. Нічога каштоўнага, як мне здалося, там не было. Часу на дэтальны разгляд я ня меў. Адчуваючы, што сп-ня Абрамчык нэрвуецца з прычыны мае дапытлівасьці, я пасьля пяці-сямі хвілінаў спусьціўся па драбіне ўніз.
У дзень паховінаў 4 чэрвеня 1970 г. на адмысловай нарадзе ў Беларускім доме ў Парыжы быў прыняты наступны зварот:
„Глыбокапаважанай спадарыні Ніне Абрамчык ад прадстаўнікоў Рады БНР і беларусаў-удзельнікаў пахаваньня сьв. пам. Старшыні Рады БНР інж. Міколы Абрамчыка ў справе Архіву БНР.
Шануючы памяць Вашага мужа й ведаючы пра ягонае й Вашае стараньне ў перахоўваньні Архіву БНР, выказваем Вам за гэта шчырую падзяку.
Разважыўшы ўсебакова справу Архіву, мы аднадушна пастанавілі прасіць Вас аплямбаваць, пры ўдзеле сяброў абранае намі камісііАрхіў БНР і перадаць яго разам зь пячаткамі БНР, згодна з воляй
Нябожчыка, выказанай ім коратка перад сьмерцяй, у Беларускую Бібліятэку й Музэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане на перахоўваньне, як собскасьць Рады БНР, пры ўмове, што аплямбаваньне й інвэнтарызацыяАрхіву будуць праведзеныя ў паразуменьні й са згодай Старшыні й Прэзыдыюму Рады БНР.
Укамісію абраныя наступныя асобы: а. Протаярэй Аўген Смаршчок, сп. Аляксандар Лашук, а. Архімандрыт Леў Гарошка.
У Парыжы, 4 чэрвеня 1970 г.
Старшыня нарады: Антон Адамовіч. Сакратары: Юры Сянькоўскі, Янка Запруднік". Лёнданец Аляксандар Лашук, які быў адным з удзельнікаў паховінаў, інфармаваў прыватна, што Архіў БНР у часе хваробы й сьмерці Міколы Абрамчыка знаходзіўся ў сховішчы аднаго з парыскіх банкаў. Якога, Лашук не казаў ды баржджэй за ўсё й сам ня ведаў. He казаў таксама, ад каго ён такую інфармацыю дастаў. Містыфікацыя архіву паглыблялася, ён набываў усё больш і болып характар легенды.
А. Леў Гарошка, які выдатна разумеў важнасьць архіўных матэрыялаў, быўшы чалавекам дзейным, пісаў мне пра перашкоды, якія адразу ж выявіліся на шляху да канкрэтызацыі звароту пра архіў да сп-ні Ніны Абрамчык (ліст з 06.07.1970):
„У справе перавозу архіваў да гэтага часу ня зроблена нічога, бо Ніна адмовілася іх перадаць, паколькі не было а. Смаршчка, хоць ён тэлефанічна ўпаўнаважніў мяне з Лашуком перабраць архівы. У гэтым тыдні а. Смаршчок мае быць у Францыі й будзе жыць у Абрамчыкаў, дык пагавару зь ім, што нам рабіць“.
Вестка ад яго ж у лісьце з 23 ліпеня 1970 г.:
„Тымчасам у справе архіву ўсё па-старому. Толькі ў мінулым тыдні тут гасьцяваў а. Смаршчок. Яяму яшчэраз пераказаў, як гэтая справа выглядае, і ён згадзіўся пагаварыць зь Нінаю. Але тылічасам Ніна з Алікам [сынам. — Я. 3.] паехала на ваканс аж на поўдзень Францыі й вернецца ў канцы гэтага месяца. Баюся, каб ня здарылася так, што грошы, якія яна атрымала ад Рагулі [Барыса. — Я. 3.] на заканчэньне дому, распусьціць бяз толку, і дом астанецца незакончаным, і сама ня будзе мець з чаго жыць.
Справа „Тастамэнту“, аб якой вы ўспамінаеце й якую ўжо парушалі адразу пасьля сьмерці М. Абрамчыка, выглядае зусім нерэальна. Роўна два тыдні перад сьмерцю мне казаў сам М. Абрамчык, што яму гаварыў д-р Рагуля „напісаць тастамэнт і пісаць успалііны, але я
нічога немагу“ — дадаў. Учасе тае ж гутаркі сказаў між іншым: „Аб стане майго здароўя я не раблю сабе ніякіх ілюзіяў“. Пры тым я яго бачыў дзень перад сьмерцю, гаварыў зь ім сам-насам, і не было ніякіх нават намёкаў на тастамэнт. А тое, што можа пісаць Ніна, гэта яе асабістая пісаніна“.