Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
86 Рангу палкоўніка атрымалі: Сяргей Гох (Нямеччына) і Лявон Трусэвіч (Флорыда); падпалкоўніка: Уладзімер Нагабез і Уладзімер Русак (НьюЁрк), Зьміцер Чайкоўскі (Нямеччына); маёра: Міхась Тулейка (Нью-Ёрк); капітана: Мікалай Войтэнка (Нью-Джэрзі); надлейтэнанта: Мікалай Артон (Дэтройт), Юры Гасьцееў, Васіль Падліпскі, Мікалай Ягоўдзік, Юры Каляда (Кліўлэнд), Юры Сянькоўскі (Нямеччына), Уладзімер Курыла (НыоДжэрзі); лейтэнанта: Мікалай Гумен, Янка Каваленка, Віктар Лукашэвіч, Антон Шастак (Кліўлэнд), Арсен Монід (Канада), Язэп Пазьняк (Флорыда) (Прапановы Язэпа Сажыча аб наданьні афіцэрскіх рангаў, сакавік 1978 г. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“).
87 Зважай. 1986. №1. С. 7; ЛістВінцэнтаЖук-ГрышкевічадаЯзэпаСажычаад 08.11.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня ,Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў".
Значныя зьмены ў камбатанцкае жыцьцё прынесьлі i960—1970-я гг. У1965 г. была зьмененая назва ЗБВ у ЗША на Задзіночаньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (ЗБАВ). 25 траўня 1968 г. памёр Франц Кушаль, закладальнік і духоўны натхняльнік беларускіх камбатантаў на чужыне, які, бадай, ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны самаахвярна апекаваўся вэтэранскім рухам. Яго месца заняўЯзэп Сажыч, які на запрашэньне Прэзыдыюму Рады БНР ад 19 красавіка 1969 г. і старшыні Рады БНР ад 4 чэрвеня 1969 г. ачоліў аддзел справаў вэтэранаўу Сакратарыяце Рады. 4 чэрвеня 1969 г. Сажыч як кіраўнік (сакратар) вэтэранскіх справаў атрымаў годнасьць палкоўніка рэзэрвы88. У1971 г. ён адзначыў беларусаў-вайскоўцаў амэрыканскай арміі, якія вярнуліся з вайны ў Віетнаме89.
Адметнай падзеяй у жыцьці вэтэранскага руху сталася I сусьветная сустрэча беларускіх камбатантаў, якая адбылася 17—18 жніўня 1974 г. у Манчэстэры. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі з Аўстраліі, Ангелыпчыны, Гішпаніі, Канады й Францыі. Нагодай для спатканьня сталі 30-я ўгодкі стварэньня Беларускай Краёвай Абароны. Апрача сябраў вэтэранскага руху зьезд павіталі прадстаўнікі БВФ, Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, Беларускага хаўрусу ў Францыі, газэты „Беларус“ і іншыя9°. Удзельнікі выдалі рэзалюцыю, у якой заклікалі ўрады заходніх краінаў да змаганьня супраць савецкага таталітарнага рэжыму ў БССР і дэкляравалі патрэбу выдаваньня вайсковай і камбатанцкай літаратуры на эміграцыі91. Галоўным вынікам сустрэчы была пастанова аб утварэньні Камітэту сувязі былых беларускіх вайскоўцаў і выданьні друкаванага органу арганізацыі часопісу „Зважай“. Старшынём Камітэту й галоўным рэдактарам часопісу быў абраны Кастусь Акула, заступнікам — Антон Маркевіч. У лістападзе 1974 г. пабачыў сьвет першы нумар. На бачынах гэтага выданьня пачаткова выразна дамінавала вайсковая й ваенная тэматыка, дзякуючы чаму магчыма досыць падрабязна прасачыць вэтэранскае жыцьцё ў гэты час92. Часопіс выходзіў да 1996 г. і распаўсюджваўся сярод эмігрантаў у Аўстраліі, ЗША, Ангелыпчыне93.
88 Лісг Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Язэпа Сажыча ад 08.11.1969...
89 Змагар. 1971. №12—13.
90 Беларус. 1974. №209.
91 Зважай. 1974. №1. С. 1—3.
92 Тамсама.
93 Зважай. 1979. №6. С. 1.
Як і раней, найбольшай актыўнасьцю ў вэтэранскім жыцьці вызначаліся эмігранты ў ЗША й Канадзе, тым часам як камбатанцкае жыцьцё ў Эўропе й Аўстраліі ўжо з канца 1950-х гг. паволі губляла сваё значэньне альбо адыходзіла ў нябыт. У гэты час найбольшай актыўнасьцю вызначаўся аддзел ЗБАВ у Нью-Джэрзі94, які быў створаны 19 вераеьня 1973 г. (Віктар Дубяга, Сяргей Гутынчык, Пятро Кажура, Лявон Шурак). У асяродзьдзі беларускіх вэтэранаў паступова пачалі зацірацца нутраныя палітычныя падзелы. Адначасова магчыма заўважыць паляпшэньне стасункаў паміж беларускімі й польскімі камбатантамі. Вымоўна сьведчыць пра гэта ўдзел прадстаўнікоў польскіх вэтэранаў у сьвяткаваньні 30-х угодкаў БКА. На ўрачыстасьці, якая адбылася ў сакавіку 1974 г. у Нью-Джэрзі, прысутнічалі старшыня польскай вэтэранскай арганізацыі ў Саўт-Рывэры й прадстаўнік мясцовага Польскага камітэту. Сустрэча адбылася ў зычлівай і братэрскай атмасфэры95.
1970-я гг. запісаліся ў гісторыі камбатанцкага жыцьця шэрагам знакавых падзеяў. Да плёну вэтэранаў з ЗБАВ належыць залічыць уфундаваньне помніку „Беларускім змагарам-героям" у Нью-Брансўіку, які быў адчынены ў чэрвені 1975 г.96. У1975 г. дзякуючы высілку ЗБВ выйшаў з друку „Зборнік песьняў беларускага жаўнера", які ўтрымліваў 110 твораў. Прадмову да выданьня падрыхтаваў Нікандар Мядзейка97. 4 верасьня 1977 г. у „Полацку“ (каля Кліўлэнду) адбылася сустрэча беларускіх камбатантаў з ЗША й Канады98.1 верасьня 1984 г. камбатанты з ЗША, Канады, Аўстраліі, Ангельшчыны, Гішпаніі, Францыі й Заходняй Нямеччыны зьехаліся ў Кліўлэнд на II сусьветную сустрэчу99. Штогод дружына ЗБАВ брала ўдзел у парадзе ў амэрыканскай сталіцы з нагоды Дня Памяці (2 лістапада)100. Зь цягам часу лік аддзелаў ЗБАВ стаў памяншацца праз натуральны адыход актыву. Вядома, што ў 1990 г. існавалі аддзелы ЗБАВ у Нью-Брансўіку (камандзір — маёр Сяргей Гутырчык), Агаё—Мічыгане (камандзір — надлейтэнант
94 Зважай. 1988. №1. С. 5.
95 Беларус. 1974. №206.
96 Зважай. 1975. №2 (з).
97 Зборнік песьняў беларускага жаўнера. Саўт-Рывэр, 1975.
98 Зважай. 1977. №2 (8).
99 Зважай. 1984. №4. С. 1—2.
Зважай. 1980. №4. С. 2.
Янка Каваленка), Кліўлэндзе (камандзір — капітан Мікола Ягоўдзік). У тым жа годзе Сяргея Гўтырчыка абралі старшынём ЗБАВІО‘.
Асобнай увагі патрабуе прапанова ўтварэньня парамілітарнай арганізацыі. Маецца на ўвазе праект стварэньня на чужыне „Нашых збройных сілаў“ (НЗС),<М, ідэя якога належыць Віктару Войтанку, што ў 1971—1972 гт. выдаваў часопіс „Змагар" (ЗША). Агулам сьвет пабачыла 57 нумароў пэрыяёдыку, аўтар якога пад псэўданімам Віцень Гарыгляд даводзіў патрэбу існаваньня НЗС, а сам называў сябе „в. а. галоўнага ваяводы". 3 праекту вынікала, што ён прадугледжваў падзел НЗС на штандары (палкі) й брыгады. Шыхты НЗС маглі папаўняць асобы, якія дасягнулі 16 і больш гадоў. У якасьці станоўчай зьявы разглядалася прысутнасьць у войску жанчын. Войтанка распрацаваў асобную сыстэму вайсковых годнасьцяў, якую ён лічыў абгрунтаванай гістарычнай традыцыяй. Так, падафіцэры мелі насіць назву баяраў, афіцэры — віцязяў, генэралы — князёў. Віктар Войтанка бачыў у НЗС паспалітае рушаньне, якое, на ягоную думку, у тагачасным сьвеце было ў стане загарантаваць бясьпеку й надзейную абарону нацыі. „СтвараючьГ свае НЗС, аўтар браў прыклад з аддзелаў віетнамскіх камуністаў, якія, выкарыстоўваючы партызанку, былі здольныя прынесьці шмат шкоды ворагу. Ваеўнікоў НЗС Войтанка быў схільны разглядаць ня толькі як звычайных жаўнераў, але як элітарную сацыяльную групу, якая мела цешыцца на Бацькаўшчыне разнастайнымі прывілеямі, як, прыкладам, правам атрыманьня ад дзяржавы зямельных памераўда 200 га. Згодна з задумай аўтара, аддзелы НЗС мусілі паўстаць у найбуйнейшых асяродках эмігрантаў у Паўночнай Амэрыцы, Эўропе й Аўстраліі. Штандары (палкі) мелі называцца: наваградзкі (Нью-Ёрк), баранавіцкі (Нью-Брансўік), слуцкі (Саўт-Рывэр), полацкі (Кліўлэнд), дзьвінскі (Дэтройт), тураўскі (Таронта), балтыцкі (Брадфорд), чарнігаўскі (Чыкага), бранскі (Лос-Анджэлес), пскоўскі (Парыж), магілёўскі (Мюнхэн), смаленскі (Сыднэй), ашмянскі (Адэляйда)"”. Да моманту, пакуль эмігранты будуць пазбаўленыя магчымасьці мець уласнае войска, Войтанка й ягоныя паплечнікі намаўлялі эмігрантаў ісьці на службу ў ініпа-
,О1 Зважай. 1990. №1. С. 6.
Змагар. 9 сьнежня 1971.
103 Ліст Віктара Войтанкі да Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жук-Грышкевіча,
Язэпа Сажыча ад 05.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.
земныя арміі104. Яшчэ ў 1969 г. Віктар Войтанка склаў свае прапановы наконт НЗС старшыні Рады БНР Вінцэнту Жук-Грышкевічу. Алошні з увагі на ўтапічны характар праекту востра скрытыкаваў яго аўтара105. He бяз рацыі Жук-Грышкевіч даводзіў, што згаданы праект ёсьць вадой на млын варожым чыньнікам, перадусім савецкай прапагандзе106.
Асаблівае значэньне мела пытаньне ўніформы і ўзнагародаў беларускіх камбатантаў на Захадзе. Ідэя адносна зацьвярджэньня ўласнага ўмундураваньня прысутнічала ў розных вэтэранскіх арганізацыях, аднак практычныя крокі ў гэтым кірунку здолелі зрабіць толькі камбатанты ў ЗША. У якасьці асновы прынялі мундур амэрыканскіх вэтэранаў, які складаўся з фрэнчу пясковага колеру, сініх нагавіцаў, фуражкі й галыптука. На фуражцы мацавалася цэшка з выявай герба „Пагоня", a на правым рукаве вышэй локця была нарукаўная адзнака ЗБАВ107. Даступныя фотаматэрыялы дазваляюць сьцьвердзіць, што падчас урачыстасьцяў і парадаў у якасьці галаўнога ўбору выкарысгоўваліся шоламы. Варта ўзгадаць таксама пра праект камбатанцкіх адзнакаў, якія распрацоўвалі ў 1952 г. чальцы ЗБК у Бэльгіі. Ня быў ён, аднак, зрэалізаваны108. Распаўсюджанай зьявай было выкарыстаньне эмблемаў арганізацыяў, у якіх пераважалі нацыянальныя матывы.
Сярод беларускіх эмігрантаў рабіліся захады аб увядзеньні ўласных узнагародаў. 5 жніўня 1951 г. прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык зацьвердзіў насіупныя ўзнагароды, апрацаваныя Статутнай камісіяй на чале з Францам Кушалем: ордэн Пагоні (Вялікі Крыж, Залаты Крыж і Срэбны Крыж), вайсковы ордэн Жалезнага Рыцара (Вялікі Крыж, Камандорскі Крыж, Кавалерыйскі Крыж, Залаты Крыж, Срэбны Крыж) і мэдаль Партызана. Кожная з узнагародаў мела 5 ступеняў. Ордэн Пагоні мог надавацца Капітулай на чале з прэзыдэнтам. Ордэн Жалез-
,U4 Zmahar. 28 lutego 1972.
"5 Ліст Віктар Войтанкі да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 11.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў".
106 Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Віктара Войтанкі ад 19.06.1969. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў".
107 Камунікат №1 управы ЗБК у Нью-Ёрку ад 14.04.1956. Захоўваецца ў ББФС.
Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка ДІіставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
'°8 Ліст старшыні ЗБКБ да старшыні ЗБК у Вікторыі ад 31.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
нага Рыцара меў надаваць у ваенны час галоўнакамандуючы. Устанаўленьне мэдаля Партызана тлумачылася тым, што эмігранты былі перакананыя ў існаваньні ў БССР масавага ўзброенага антысавецкага супраціву, на патрэбы адзначэньня ўдзельнікаў якога й была створаная ўзнагарода. Першапачатковаўганаравалі 8 асобаў109. Нападставе існых крыніцаў магчыма меркаваць, што згаданыя адзнакі ніколі не былі вырабленыя.