Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
52 Ліст старшыні ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 09.09.1952...
53 Камунікат №1 управы ЗБВ у Нью-Ёрку ад 14.04.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка .Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
ладная назва ніколі не зацьвярджалася, тым часам як камбатанты карысталіся „працоўнымі" назвамі. Вядома, што да 1956 г. згаданая арганізацыя не была створаная. Сярод прычынаў варта ўзгадаць своеасаблівую пазыцыю ЗБКВБ54. Камбатанты зь Вялікай Брытаніі ня толькі не даслалі сваіх прапановаў адносна складу кіраўніцтва, але аспрэчылі саму ідэю пакліканьня каардынацыйнага цэнтру. 31 студзеня 1953 г. Галоўная ўправа на паседжаньні разгледзела прапанову стварэньня сусьветнай арганізацыі беларускіх камбатантаў і выпрацавала ўласную пазыцыю ў гэтай справе. Па-першае, катэгарычна быў адкінуты прынцып гуртаваньня вэтэранаў пад апекай Рады БНР. На думку ЗБКВБ, камбатанцкі рух мусіць быць грамадзкай установай, вольнай ад палітычных уплываў. Па-другое, Згуртаваньне мела сумневы ў дачыненьні спосабу выбараў кіраўнічага складу, паводле якога кожная арганізацыя праводзіла ў сябе выбары, а вынікі дасылала ў Нью-Ёрк. У сувязі з вышэйзгаданым камбатанты Брытаніі адмовіліся ад удзелу ў стварэньні супольнай арганізацыі. Парадаксальна, але яшчэ 26 сакавіка 1951 г. менавіта ЗБКВБ апэлявала да суродзічаў з заклікам паклікаць сусьветную арганізацыю, якая б каардынавала чыннасьць усіх беларускіх камбатанцкіх цэнтраў у вольным сьвеце55. Спэцыфічны падыход камбатантаў з Ангельшчыны магчыма патлумачыць уласнымі амбіцыямі. Верагодна, ЗБКВБ як найбуйнейшая арганізацыя беларускіх вэтэранаў у Эўропе не магло пагадзіцца з думкай, што іх ініцыятыву перанялі таварышы зброі за акіянам.
Побач з стварэньнем сусьветнага каардынацыйнага цэнтру ў 1950-х гг. назіралася праца над выданьнем камбатанцкага друку. У 1952 г. ЗБК у Бэльгіі выказала гатоўнасьць распачаць выданьне часопісу „Камбатанцкі Голас“ і зьвярнулася да суродзічаў з прапановай дасылаць матэрыялы пра вэтэранскае жыцьцё. Моладзь з Бэльгіі заручылася маральным падтрыманьнем Франца Кушаля56. Адсут-
Камунікат ЗБВ у Нью-Джэрзі ад 14.04.1956. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка”, тэчка „ЗБВ у Стэмфардзе”.
55 Ліст Галоўнай управы ЗБКВБ да ўправы ЗБК у Вікторыі ад 24.02.1953. Захоўваецца.ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952— 1956)“.
* Ліст Франца Кушаля да старшыні ЗБКБ ад 20.04.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
насьць, аднак, неабходных сродкаў стала на шляху выдавецкай справы. Усьведамляючы ўсю цяжкасьць сталага фінансаваньня пэрыёдыку, камбатанты зь Вікторыі, якія больш рэалістычна ацэньвалі сілы, запрапанавалі замест выданьня асобнага камбатанцкага часопісу адчыніць „Камбатанцкую балёнку" ў газэце „Бацькаўшчына", што не вымагала вялікіх выдаткаў57.
Асобна варта разгледзець пытаньне дачыненьняў беларускіх камбатантаў зь іншымі вэтэранскімі асяродкамі на чужыне. Складанымі былі стасункі з польскімі вэтэранамі. Пэўная частка беларусаў у гады вайны служыла ў польскім войску. Беларускія эмігранты з пашанай ставіліся да супольнай памяці. Прыкладам можа быць удзел у сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы за Монтэ-Касіна. У траўні 1951 г. прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык у асысьце сваіх прыхільнікаў наведаў тамтэйшыя могілкі й аддаў даніну пашаны палеглым землякам з 2-га Польскага корпусу. Беларуская прэса на Захадзе пісала пра сотні беларусаў, якія загінулі падчас гэтай бітвы. Безумоўна, было гэта значнае перабольшваньне, але сам факт ня ставіць пад сумнеў стаўленьня да падзеі5®. Пасьля дэмабілізацыі з ПУСЗ некаторыя беларусы належалі да польскіх камбатанцкіх арганізацыяў, якія аб’ядноўвалі былых аднапалчанаў. Аднак нягледзячы на супольнае баявое мінулае, на перашкодзе да больш шчыльнага збліжэньня сталі досыць складаныя стасункі паміж паваеннай польскай і беларускай палітычнай эміграцыяй.
Прыналежнасьць да польскіх камбатанцкіх арганізацыяў не віталася кіраўніцтвам беларускіх вэтэранскіх асяродкаў. Здараліся выпадкі, калі дзейнасьць у польскім асяродзьдзі была прычынай канфліктаў. Бадай, да найгучнейшага інцыдэнтудайшло ў Аўстраліі. У1955 г. некаторыя эмігранты не хавалі сваёй пагарды да чыннага дзеяча ЗБК у Вікторыі Міколы Нікана пасьля таго, як высьветлілася, што ён належыць да Таварыства былых жаўнераў з-й дывізіі карпацкіх стральцоў. Справа трапіла на разгляд нават у прэзыдыюм Рады БНР59. Сяброўства ў вышэйзгаданай камбатанцкай арганізацыі дало падставу нядобра-
57 Ліст Галоўнай управы ЗБК у Аўстраліі да ЗБК у Бэльгіі ад 27.04.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка .Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952— 1956)“.
58 Grzybowski J. Bialorusini w polskich regulamych formacjach wojskowych w latach 1918—1945. Warszawa, 2007. S. 269—274.
зычліўцам Нікана абвінавачваць яго ў здрадзе60. У абарону Міколы Нікана пасыіяхова выступіў тагачасны старшыня ЗБК у Вікторыі Мікола Скабей, які падкрэсьліў, што ягоная прыналежнасьць да арганізацыі карпатнікаў ня мае нічога супольнага з палітычнай дзейнасьцю61.
Яшчэ адзін выпадак гэткага кшталту аднатавала гісторыя сярод камбатантаўу Бэльгіі. улістапада 1952 г. Галоўная ўправа ЗБКу Бэльгіі выключыла з арганізацыі двух сябраў: Пётру Навахоўскага й Янку Дзевяценку — за тое, што „гэтыя асобы ня годныя быць сябрамі ЗБК, так як яны ўступілі ў польскія арганізацыі й бяруць актыўны ўдзел у працы гэтых арганізацыяў". Абгрунтоўваючы сваю пастанову кіраўніцтва ЗБКБ пісала: „Гэты крок cn.cn. Навахоцкага йДзевяценкі зьяўляецца здрадай ня толькі ў адносінах да ЗБК, але й наогул беларускай справы. Мы, беларускія камбатанты, ня можам дапусьціць да таго, кабу нашых радах знайшлі месца такія, што прадаюць беларускую справу за юдавыя сярэбранікГ62.
Прычыны нязгоды належыць шукаць у адсутнасьці адзінства поглядаў польскай і беларускай эміграцыі адносна польска-беларускай мяжы. Былыя вайскоўцы ПУСЗ, якія па вайне гуртаваліся вакол польскіх і беларускіх камбатанцкіх арганізацыяў, апынуліся па розныя бакі ў гэтых палітычных дыскусіях. 26 траўня 1951 г. зьезд Задзіночаньня польскіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі выдаў дэклярацыю, у якой пацьвярджалася стаўленьне ў справе абароны даваеннай усходняй мяжы Другой Рэчы Паспалітай. Гэта выклікала імклівы адказ ЗБКВБ,
59 Ліст старшыні ЗБВ у Аўстраліі да сакратара ЗБК у Вікторыі ад 26.07.1955.
Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
60 Ліст управы ЗБВ у Заходняй Аўстраліі да ўправы ЗБК у Вікторыі ад 17.11.1956. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „БеларусыўАўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952-1956)“.
61 Ліст управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Заходняй Аўстраліі ад 24.10.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне“, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
62 Камунікатуправы ЗБКБ ад 12.11.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
Юры ГРЫБОЎСКІ. якое супольна з украінскімі камбатантамі 13 чэрвеня 1951 г. выказала пратэст63. Падобную рэзалюцыю, скіраваную супраць адпаведных заяваў польскага эміграцыйнага ўраду, выдала 2 сьнежня 1956 г. ЗБК у Вікторыі. Пратэст утрымліваў заклік да беларускіх эмігрантаў паўстрымацца ад перамоваў і паразуменьняў з польскім бокам да моманту, пакуль ён не адмовіцца ад сваёй пазыцыі ў справе ўсходняй мяжы64.
Беларускія вэтэраны падзялялі адмоўнае стаўленьне ўраду БНР да захадаў расейскіх эмігрантаў. 24 лютага 1952 г. ЗБК у Вікторыі ўзяло ўдзел у пратэстах у Мэльбурне супраць „акцыі Керанскага"65. У сваю чаргу ЗБК у Бэльгіі дэманстравала сваю непрыхільнасьць да захадаў Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі, накіраваных на падтрымку расейскіх эмігрантаў. 24 лютага 1953 г. камбатанты прынялі рэзалюцыю, у якой падкрэсьлівалася гатоўнасьць да супрацоўніцтва з усімі антысавецкімі рухамі з засьцярогай, што гэта супрацоўніцва будзе абапірацца на прынцыпах роўнасьці й аднолькавага трактаваньня. Пратэст паўтараў сфармуляваныя ўрадам БНР закіды расейскім эмігрантам у ігнараваньні партнэрскага трактаваньня нерасейскіх народаў66.
Нягледзячы на тое, што камбатанцкі рух, паводле статуту, меў грамадзкі характар, вэтэранскім арганізацыям не ўдалося застацца ўбаку ад палітычных падзелаў. Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе засна-
63 На Шляху. 1951. №13.
64 Рэзалюцыя ЗБК у Вікторыі ад 02.12.1956. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне”, тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
65 Гаворка ідзе пра ўтварэньне ў 1951 г. у Штургарце Рады вызваленьня народаў Расеі (Совет освобождення народов Росснн — СОНР), у які ўвайшлі пяць расейскіх партыяў на эміграцыі. Завадатарам акцыі быў А. Керанскі, які імкнуўся здабыць давер і далучыць да СОНР прадсгаўнікоў палітычных рэпрэзэнтацыяў нерасейскіх народаў, якія да Першай сусьветнай вайны былі ў складзе Расейскай Імпэрыі. Акцыя расейскіх эмігрантаў выклікала абурэньне й крытыку ўраду БНР і БЦР, якія лічылі прапановы Керанскага нераўнапраўным хаўрусам, у якіх дамінуюць расейскія інтарэсы. Ліст ЗБК у Вікторыі да Франца Кушаля ад 26.02.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Беларусы ў Аўстраліі і Аргентыне", тэчка „Ліставаньне Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Заходняй Аўстраліі (1952—1956)“.
66 Рэзалюцыя ЗБКБ ад 24.02.1953. Захоўваеццаў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
валі эмігранты, якія падтрымлівалі Раду БНР. Тым часам сярод прыхільнікаў БЦР апынулася таксама нямала былых жаўнераў. Беручы пад увагу, што міжнародная сытуацыя рабіла немагчымым існаваньне вайсковых фармаваньняў на эміграцыі, улады БЦР рабілі захады гуртаваньня жаўнерскіх кадраў. У складзе БЦР дзейнічаў аддзел Краёвай Абароны, сакратаром якога ў 1948—1952 гг. быў Сьцяпан Шнэк (пазьней Віктар Чабатарэвіч)67. і'эарэтычна да вэтэранскіх арганізацыяў маглі належыць усе беларускія камбатанты незалежна ад палітычных поглядаў. У рэчаіснасьці, аднак, вэтэранскія дзеячы неаднойчы падкрэсьлівалі свае палітычныя арыентацыі68. Сам факт, што кіраўніком камбатанцкага руху быў Франц Кушаль, які адначасна выконваў высокія функцыі ва ўрадзе БНР, у тым ліку быў міністрам абароны, рабіў немагчымым прыязнае суіснаваньне ў адных асяродках камбатантаў розных палітычных поглядаў. Падзел быў непазьбежны.