Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
У кастрычніку 1948 г. у Міхэльсдорфе паўстала група былых вайскоўцаў, якая абвесьціла пра ўтварэньне Агульнабеларускага саюзу вайскоўцаў (АБСВ)69. На чале часовай управы стаў Уладзімер Лазарэвіч, a старшынём арганізацыі быў абраны Віктар Чабатарэвіч70. У сьнежні 1948 г. у Віндышбэргердорфе быў ухвалены статут АБСВ71. Увесну 1949 гчастка сябраў ЗБВ далучылася да новай арганізацыі72. У1949 г. Агульнабеларускі саюз вайскоўцаў заклаў фонд апекі над магіламі выгнанцаў-беларусаў у Нямеччыне. На пачатку 1950-х гг. камбатанты-бэцээраўцы пераехалі ў ЗША, дзе спрабавалі разгарнуць сваю дзейнасьць73.14 верасьня 1964 г. у Пасэйку (штат Нью-Джэрзі) было заснаванае Беларускае вайскавае аб’яднаньне (ад 1965 г. — Саюз амэрыканска-беларускіх вэтэранаў), якое супрацоўнічала зь Беларускім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі. Сярод акгывістаў магчыма ўзгадаць Сымона Жамойду й Андрэя Мінчука. У кастрычніку 1976 г. камбатан-
w Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1954. №1. С. 14,16.
68	Ліст часовай управы ЗБК у Вікторыі да старшыні ЗБВ у Стэмфардзе ад 01.01.1952. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Протас. Дзямідаў. Амэрыка", тэчка „Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Стэмфардзе“.
69	Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе... С. 83.
70	Беларускае елова. 30 ліпеня 1949.
71	Кіпель 3., Кіпель В. Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе... С. 77, 88.
72	Беларускае слова. з траўня 1949. С. 3.
73	Аб еднаньне. 1949. № 5. С. 21.
ты ўдзельнічалі ва ўрачыстых паховінах прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага74.
Акрамя таго, прыхілыгікі БЦР гуртаваліся ў вайскова-палітычных цэнтрах — як Беларускі вызвольны pyx, а ў пазьнейшы час — Беларускі вызвольны фронт (БВФ). Нягледзячы на тое, што арганізацыі мелі іншыя мэты й задачы, у сваіх шэрагах яны аб’ядноўвалі былых вайскоўцаў, таму нярэдка дзейнасьць, напрыклад, БВФ датычыла камбатанцкага жыцьця. Прыкладам, у 1984 г. кіраўнік Краёвага штабу БВФ у Аўстраліі Ўладзімер Шнэк выдаў маляўнічы ілюстраваны альбом „Беларуская Краёвая Абарона. Уніформа й адзнакі“, у якім побач з ўмундураваньнем БКАчасоў Друтой сусьветнай вайны запрэзэнтаваўдосыць арыгінальныя прапановы наконт уніформы й адзнакаў беларускага нацыянальнага войска.
Нягледзячы на ўзаемную варожасьць паміж прыхільнікамі БЦР і Рады БНР, гісторыя аднатавала выпадкі супольных акцыяў камбатантаў абодвух лягераў. 27 траўня 1956 г. адбылося супольнае паседжаньне Краёвага штабу БВФ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі й ЗБВ у Аўстраліі й Новай Зэляндыі. Вэтэраны й сябры БВФ выдалі дэклярацыю, у якой гаварылася пра шкоднасьць палітычных падзелаў для агульнай нацыянальнай справы75.
На асобную ўвагу заслугоўвае вэрхал вакол надаваньня афіцэрскіх рангаў на эміграцыі. Як вядома, афіцэры сярод беларускіх эмігрантаў трапляліся рэдка. Пры тым частку іх складалі сьвежавыпечаныя афіцэры, якія атрымалі намінацыі з рук прэзыдэнта БЦР у пэрыяд зь сьнежня 1944 г. па красавік 1945 г. і якія адразу былі аспрэчаныя нямецкімі ўладамі. Апынуўшыся на эміграцыі, Радаслаў Астроўскі працягваў справу наданьня афіцэрскіх годнасьцяў. Слабым бокам гэтай акцыі было наданьне афіцэрскіх намінацыяў, у тым ліку генэральскіх, асобам, якія нярэдка ня мелі вайсковай адукацыі76. Практыка ўручэньня афі-
74 Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. С. 198.
75 Барацьба. 1956. №4—5. С. 2—3.
* Тыповым прыкладам эмігранта, які на загад прэзыдэнта БЦР атрымаў рангу генэрала, быў Дзьмітры Касмовіч, кіраўнік Беларускага вызвольнага фронту (БВФ). Дарэчы, пазьней кіраўнік БВФ з згоды прэзыдэнта БЦР сам шматкроць ганараваў сябраў сваёй арганізацыі афіцэрскімі дыплёмамі. У якасьці прыкладу можна таксама назваць Мікалая Мінкевіча (атрымаў годнасьць генэрала ў 1976 г.). Іншым прыкладам быў Нікандар Мядзейка іР
цэрскіх наплечнікаў існавала й пасьля сьмерці Астроўскага, што магчыма патлумачыць палітычнымі прычынамі. Прэзыдэнт БЦР намагаўся ўмацаваць свой давер і аўтарытэт сярод маладых беларускіх эмігрантаў, якія бачылі ў ім дзяржаўнага й палітычнага мужа. Варта падкрэсьліць, што коштам шалёнай крытыкі з боку іншых эмігрантаў Астроўскаму ў значнай стунені ўдалося дасягнуць чаканых вынікаў, паколькі гэткія крокі сапраўды мелі плён і ўмацоўвалі пазыцыю прэзыдэнта БЦР сярод ягоных сьвежавыпечаных афіцэраў.
„Афіцэрская" акцыя БЦР натрапіла на вострую крытыку палітычных апанэнтаў зь лягеру Рады БНР. Шматлікія эмігранты ўважалі, што крокі Астроўскага кампрамэтуюць вартасьць беларускай вайсковай традыцыі. 14 лютага 1953 г. ЗБК у Бэльгіі ўхваліла рэзалюцыю, у якой камбатанты не шкадавалі словаў крытыкі адносна Астроўскага й яго „афіцэрскіх рангаў"77. На агульным зьезьдзе ЗБКБ старшыня Тодар Цімафейчык адзначыў, што сваімі ўчынкамі прэзыдэнт БЦР кампрамэтуе беларускіх афіцэраў у вачах іншаземцаў78. Сваю агіду й пагарду адносна Астроўскага й ягоных „афіцэраў" на бачынах беларускіх газэтаў выказаў Франц Кушаль. Як прафэсійны вайсковец ён падкрэсьліў недапушчальнасьць падобных крокаў і заклікаў спыніць акцыю79. На пераломе 1952—1953 гг. з ініцыятывы а. Аўгена Смаршчка дзеячы ЗБК у Бэльгіі разважалі магчымасьць скліканьня зьезду беларускіх афіцэраў, які меўся скрытыкаваць дзеяньні Радаслава Астроўскага80. Аднак прапанова ўрэшце была адкінутая на паседжаньні 12 студзеня 1953 г. сэктарам Рады БНР на Бэльгію й кіраўніцтвам ЗБКБ, паколькі сярод эмігрантаў афіцэры складалі нязначны адсотак81. У сваю чаргу бэльгійскія
іР (прэзыдэнт БЦР з 1977 г.), які ў сьнежні 1945 г. атрымаў рангу капітана, 25 лістапада 1974 г. — падпалкоўніка, з ліпеня 1976 г. — генэрала (Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. 1976. №6. С. 15).
77 Бацькаўіпчына. 15 сакавіка 1953.
78 Выступ Тодара Цімафейчыка на адкрыцьці Трэцяга агульнага зьезду ЗБКБ, 14.02.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
79 Беларус. 13 сьнежня 1952; Бацькаўшчына. 18 студзеня 1953.
80 Ліст старшыні ЗБКБ да а. Аўгена Смаршчка ад 29.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)", тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.	.
81 Ліст старшыні ЗБКБ да а. Аўгена Смаршчка ад 13.01.1953. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Бэльгія (студэнты)“, тэчка „Пратаколы агульных зьездаў і паседжаньняў ураду ЗБК“.
камбатанты зьвярнуліся да Франца Кушаля з прапановай паклікаць вэрыфікацыйную камісію ў справах наданьня афіцэрскіх намінацыяў. Апошні забавязаўся апрацаваць адмысловую інструкцыю, якую мусіў зацьвердзіць Галоўны штаб сусьветнай камбатанцкай арганізацыі на чужыне82.
Справядліва будзе зазначыць, што надаваньне афіцэрскіх, у тым ліку генэральскіх намінацыяў ажыцьцяўлялі таксама і ўлады БНР. У ліку эмігрантаў, якія атрымалі генэральскія наплечнікі, знаходзіліся Франц Кушаль83, Язэп Сажыч, Барыс Рагуля84. Трэба прызнаць, што ў адрозьненьне ад бэцээраўцаў урад БНР рабіў гэта з болыпай стараннасьцю й захаваньнем неабходных нормаў. Аднак з гледзішча існых вайсковых міжнародных стандартаў надаваньня афіцэрскіх годнасьцяў цяжка гэтыя намінацыі лічыць бездакорнымі. Спрычыніліся да гэтага цалкам аб’ектыўныя, незалежныя ад саміх эмігрантаў, зьявы: адсут-
82 Ліст Франца Кушаля да старшыні ЗБКБ ад 20.04.1953...
83 Франц Кушаль як ніхто іншы з эмігрантаў быў прафэсійна зьвязаны з войскам. Гэты чалавек амаль бесьперапынна знаходзіўся ў войску з 1915 да 1945 гт. Сваю першую афіцэрскую рангу Франц Кушаль атрымаў у лютым 1916 г. у расейскай арміі. Браў удзел у Першай сусьветнай і польска-савецкай войнах. У міжваенны час служыў у польскім войску, зарэкамэндаваў сябе як здольны й здысцыплінаваны афіцэр: займаў шэраг камандных пасадаў, у тым ліку пасаду камандзіра падафіцэрскае школы. У сьнежні 1930 г. быў адзначаны Срэбным Крыжам Заслугаў і атрымаў годнасьць капітана, у якой распачаў Другую сусьветную вайну. Далейшыя афіцэрскія намінацыі (напрыклад, 1 сакавіка 1944 г. — маёра) Кушаль атрымліваў ад БЦР і Рады БНР. Паводле словаў Кушаля, ранга генэрала брыгады была яму нададзеная за ўдалы марш колішняй 30-й (і-й беларускай) грэнадэрскай дывізіі СС празь нямецка-амэрыканскую лінію фронту ў красавіку 1945 г. (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW). Sygn. AP 3953; За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, i960. С. 95; Куіпаль Ф. Спробы стварэньня беларускага войска. Менск, 1999. С. іо.
84 Язэп Сажыч і Барыс Рагуля да Другой сусьветнай вайны мелі годнасьць падхарунжых рэзэрвы польскага войска, але досыць хутка авансавалі да афіцэрскіх рангаў падчас службы ў аддзелах дапаможнае паліцыі. (Biuro Udost§pniania і Archiwizacji Dokumentow Instytutu Pami^ci Narodowej-Komisji Scigania Zbrodni na Narodzie Polskim, Sekcja Akt Okupacji Nazistowskiej (BUiAD IPN-KSZNP, SAON). Zbior mikrofilmow. Sygn. T-175. R. 7. Ю. 2508456.)
насьць на чужыне ўласнага войска, вайсковага школьніцтва й адпаведных вайсковых установаў, нястача сярод дыяспары належнай колькасьці людзей вайсковага фаху, а таксама міжнародны статус Рады БНР на эміграцыі. Усё гэта ў вайсковым сэнсе ставіць пад пытаньне легітымнасьць надаваных вайсковых рангаў. Здараліся выпадкі, калі некаторыя вэтэраны самі крытычна ставіліся да ўганараваньня іх афіцэрскімі годнасьцямі й прасілі ўлады БНР не рабіць гэтага ў будучыні85. Падобна як у выпадку БЦР, часамі наданьні чарговых намінацыяў абумоўліваліся выключна палітычнымі матывамі. Разам з тым, рангі мелі істотнае маральнае й сымбалічнае значэньне, сталіся своеасаблівым сродкам адзначэньня эміграцыйнымі ўладамі заслугаў актыўных дзеячаў дыяспары.
Справу Міколы Абрамчыка ў наданьні афіцэрскіх ступеняў працягваў яго наступнік Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Прыкладам, пастановай XI сэсіі Рады БНР на прапанову сакратара вэтэранскіх справаў Язэпа Сажыча ў сакавіку 1978 г. прэзыдэнт Рады БНР надаў чарговыя рангі для камбатантаў з ЗША, Канады й Заходняй Нямеччыны. Афіцэрскую годнасьць тады атрымалі 20 беларусаў: 2 — годнасьць палкоўніка, 3 — падпалкоўніка, 1 — маёра, 1 — капітана, 5 — надлейтэнанта, 6 — лейтэнанта86. Нярэдка ганараваньні адбываліся наўгодкі абвешчаньня БНР альбо Слуцкага збройнага чыну87.
85 Ліст Віталя Кажана да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 16.11.1976. Захоўваецца ў ББФС. Скрыня „Архіў Рады БНР“, тэчка „Справы вэтэранаў“.