Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Бачыце, выходзіць зусім так, як сказаў, здаецца, Арцыбашэў, што пісьменьнік куды цікавейшы ў сваіх творах, чым у жыцьці...
...Дыя і сам неякяшчэ ня веру, штоя пісьменьнік... Перада мной, спадзяюся, лепшае. Да 1950 году я пастанавіў яшчэ прабаваць шчасьця ў прозе. Можа, калі буду жыць, надарацца лепшыя ўмовы і ўдасца напісаць нешта паважнейшае...Другаярэч — гэтамова. Чым болый слухаць жывое роднае слова. Я калісь жыў на вёсцы, я адчуваў, як я pod I, самае галоўнае, мець шмат часу і нічога не рабіць, апрача літаратурнае працы. Аднакгэта будуць мецьхіба нашыя нашчадкі...
Мне здаецца, што я якраз знайшоў нешта, што мяне адарве ад шэрасьці жыцьця і выкліча новыя зацікаўленьні і думкі.
Пакуль-то бывайце!
Цісну моцна Вашу руку!
04.11.47
Шаноўны Спадар Залужны!
...Сардэчна дзякую за Ваш ліст. Ён быў для мяне такой вялікай радасьцю, якой ня ведала я ўжо даўно. Я перачытвала яго дзясяткі разоў, і ніяк не магла начытацца. У мяне не стае словаў, каб перадаць Вам мае адчуваньні, калі я чытала Вашыя радкі, зьвернутыя дамяне...
I так, я запраўды не памылілася ў Вас — Вы такі, якім я ўявіла Вас, чытаючы Вашыя творы. УВас няма таго разыходжаньня паміж творчасьцю і жыцьцём, паміж пісьменьнікам і чалавекам, якое так часта трапляецца. I, чытаючы Ваш ліст, я адчула сябе бадай шчасьлівай, а можа нават і зусім, цалкам шчасьлівай таму, што ў Вас я ўбачыла запраўднага чалавека ў маім разуменьні гэтага слова, чалавека, якога я ўсё жыцьцё шукала і не знаходзіла. Аднойчы я напісала верш, які называецца „Туга па чалавеку". Там ёсьць такія радкі:
Жыць мне, мусіць, у самоце
Ад маленства і давеку,
У тузе і ў маркоце
Па запраўдным чалавеку...
I цяпер мне раптам захацелася па-дзіцячаму заскакаць з радасьці і закрычаць: „Знайшла, знайшла!.." Я чалавек занадта эмацыянальны. Я жыву пачуцьцямі, эмоцыямі, я перажываю вельмі востра кожную дробязь нават, і кожнае адчуваньне ў мяне заўсёды бывае моцным — ці тпо смутак, ці то радасьць...
Непагодны восеньскі вечар...Я сяджу адна, зусім адна ў сваім, поўным кветак, пакоі. На стале перада мною стаяць беласьнежныя пышныя хрызантэмы, воддаль, на вакне — цудоўнае ванільнае дрэўца. Яно таксама ўсёяшчэ цьвіце і гэтак прыемна, гэтакхвалююча пахне... За сьцяноюрадыё грае сумныя мэлёдыі... А ў вакно дробна сячэ халодны асеньнідождж... Мне сумна... Невымоўны смутак апаноўваемяне...
Сёньня ў мяне зьявілася раптам адно жаданьне: спаткацца з Вамі і выпіць разам, па-таварыску, каб забыцца на ўсялякую брыдоту і цяжкасьці жыцьця, каб усё ўявілася раптам у вясёлкавых фарбах... Я выпівала, можа, раза два за ўсёжыцьцё, але сёньняўмяне зьявілася менавіта гэтае жаданьне. Увогуле ж я раю Вам ня піць — гэта нядобра, шкодна, Вы ж і cajui еедаеце, гэта добра толькі калі-небудзь, вельмірэдка...
У мяне часам зьяўляюцца адчуваньні, што жыву апошнія месяцы: я не належу да моцных, і голад гэтай зімы зломіцьмяне канчаткова...Дык вось, здаецца, хоць бы перад сьмерцю пагаварыць з Вамі...
...У дасланым Вам вершы матывы эротыкі выяўляюцца досыць слаба, але ў мяне яны ёсьць запраўды. Пасылаю Вам верш ^ыцьцё і сьмерць", як прыклад эратычнага запраўды вершу. Пасылаю яшчэ два вершы. Цяпер жа я пішу галоўным чынам прозу (можа, Вы чулі часам, што я напісала была вялікі раман „Праз агонь і руіны", які
Сядура ды іншыя вельмі хвалілі, нават у друку). Гэты раман, як і шматлікія мае іншыя творы, — згарэў... Я ж была ,,totalausgebombt“, у мяне нават дакуманты пагарэлі... 3 ранейшых твораў я аднавіла толькі некаторыя вершы і дробныя апавяданьні (па памяці).
Паслала ў „Шыпшыну“другое сваё апавяданьне — „Навальніца“. Гэтае апавяданьне — маё ўлюбёнае. I я вельмі баюся, што яго не прапусьцяць. Прадчуваю, што Масей Сяднёў, якога Віцьбіч жартам называе „наш літаратурны кат“, скажа: „гэта — занадта асабіста... ня варта друкаваць". Так ён ужо казаў пра некаторыя мае творы. -
8.11.47
Дарагі Залужны!
Прабачце, што называю Вас гэтак — неяк само так атрымалася, але гэта ня простая фамільярнасьць... Гэта таму, што ў моры хлусьні, злараднасьці, розных нізкіх хітрыкаў, дробных і буйных ашуканстваў і бясконцае фальшы, у суцэльным змроку нашага бязрадаснага і цяжкага жыцьця Вы, гэткі далёкі і нязнаны фактычна, зьяўляецеся для мяне адзінаю сьветлаю плямкаю, адзіным праменьчыкам...
Верш „ Чорныя цені“ прыцягнуў маю ўвагу. Пэўна, і Вам бывае нялёгка... Яно і ня можа быць інакш з Вашаю глыбокаю натурай. Цяпер толькі той можа быць задаволены, хто можа жыць чыста жывёльным жыцьцём... He, Вы гэтага ня можаце. Вы ўзвышаецеся над агульным узроўнем. Таму Вам цяжка.
I калі я прачытала заключныя словы вершу —
Усё адзін я... А чорныя цені
Мне загубу прадуць, прадуць
— маё сэрца сьціснулася болем за Вас. Але я ведаю — гэтае толькі паасобныя моманты, Вы не паддаяцеся гэтым змрочным настроям. I перад Вамі — слаўная будучыня. Будучыня належыць Вам...
Набліжаецца зіма, незадоўга і Каляды... Я люблю гэтае сьвята, але сёлета мяне пужае ягоны надыход. У сьвяты асабліва балюча адчуваецца адзінота, і мне здаецца — ня вытрымаю, звар’яцею... Гэта ж прывыкла быць заўсёды ў любай сямейцы, гэткай добрай і дружнай, а цяпер — нікагуткі. Умінулым годзехоць добрыя знаёмыя былі, цяпер жа сьвяты прыходзіцца еыседжваць у чатырох сваіх сьцянах у немым маўчаньні... Мне здаецца тады, што я сяджу ў турме, у адзіночнай камэры, прымусова зьняволеная... Нават у
нядзелю і ў суботу вечарам бывае цяжка (як сёньня, прыкладам), a ў вялікія сьвяты — асабліва...
Пакуль што ўсяго добрага!
Із шчырым прывітаньнем Вольга Таполя
Дарагі Залужны!
Сягоньня мне вельмі сумна. Нейкі невымоўны смутак неадольна апаноўвае мяне, ён адбірае сон, не дае мне спаць па начох... Цяпер — 3 гадзіны ночы. Я сядаю на ложку і пішу Вам.
Я думаю аб Вас. Я шмат разоў захаплялася, адзін раз моцна кахала. Але ні да каго не было ў мяне такога неадо іьнага духоўнага цягненьня, як да Вас... УВас гэтая панявольваючая мяне духовая глыбіня, гэтая шчырасьць, непасрэднасьць... I ўсё гэта дзейнічае на мяне неяк магнэсава, магічна...
Цяпер я ізноў пішу „ў экстазе" ды ізноў магу панапісваць „дзіўных“рэчаў!.. Але, здаецца, гэты „экстаз“ зьяўляецца ня толькіўначы, а заўсёды, як толькі пачынаю пісаць Вам.
Я думаю часам — мо яно лепш было б, калі б я ніколі не пісала таго свайго першагаліста да Вас. Тады іВы ніколі б не напісалі мне, і я, прынамсі, болый-менш спакойна гібела б, жыла б нейкім расьлінным жыцьцём, паступова атрафіраваліся б усе пачуцьці, імкненьні, жаданьні, усё духовае...
Таму мне сумна. Мне зайздросна, што недзе там, далёка, Вы гутарыце і сьмеяцеся зь іншымі, што недзе іншым сьеецяць і прамянеюць Вашыя вочы, іншых грэюць яны... Я зайздрошчу нават тым маленькім дзяўчаткам, якія мыюць Вам падлогу.
Мне ад суму начамі ня сьпіцца
I ў душы — хваравітая брэдзь...
Як хацела б я птушкай зрабіцца
1 к табе на крылах ляцець!..
Ды ніколі тэй птушкай ня быць мне,
I цябе я ніколі ня ўбачу...
I таму думкі падаюць ніцма
I „у душы накіпае плач“...
Экспромт — няўдалы... Прабачце... Мімаволі шмат ад Вас запазычана, толькі ў Вас — куды лепш... Але некалі напішу Вам штосьці лепшае...
Добрай ночы!
Вашая Вольга Таполя
Lauingen, 23.11.47 Шаноўны Сп. Залужны!
Перш за ўсё, прабачце мне, што я так бессумленна закідала Вас лістамі імо адбіраю дарагі для Вас час на іхнае чытаньне. Гэта ж во ўжо трэйці пішу ў вадказ на Ваш...
Заўчора, 2і-га, быў дзень маіх народзінаў, Вы, зразумела, ня ведалі — я не хацела спэцыяльна паведамляць Вам, якбы напрошваючыся на павіншаваньні, але я думала — мо якраз к гэткаму часу прыйдзе хоць бы кароценькі ліст ад Вас — гэта было б найлепійым падарункам. Аднак чаканьні былі дарэмнымі.
Я не хачу рабіць Вам жадных дакораў, закідаў, я нават ня маю на іх ніякага права. Мне хочацца толькі проста, па-таварыску запытацца — якая прычына Вашага маўчаньня? Бо Вы ж далі мне, так сказаць, дазвол пісаць Вам, дзяліцца думкамі, настроямі, і таму я спадзявалася знайсьціякі-колечы водгук... Алеяго няма...
Мо гэта таму, што Вы вызваліся дапамагчы мне, а ў дадзенымомант у Вас няма гэтае магчымасьці (я жразумею, што Вам самому цяжка!), яжу вадказ на Вашую дабрыню (не магу сабе гэтага дараваць!) папрасіла — нахабна, якмне цяпер здаецца, — пазычыць мне якіх 30—50 марак, і Вы цяпер ня ведаеце, што адказаць, пакуль ня можаце выканаць гэтае просьбы... Віцьбіч расказваў мне, што Вы надта, нават празь меру добры, і гатовыя нават апошнюю кашулю зьняць зь сябе для другога (у той час, як іншыя гатовыя з другога зьняць апошнюю кашулю), і мне цяпер страшэнна няёмка, што я гэтак адразу як быццам бы хацела пакарыстаць з Вашае дабрыні...
Паўстаюць у мяне і іншыя меркаваньні — мо мае лісты, якія я пісала Вам позна ўночы, з празьмерным энтузіязмам, ледзь ня ў нейкім экстазе, з узьвінчанымі нэрвамі, — мо гэтыя лісты здаліся Вам дзіўнымі, нат дзівацкімі, мо Вы няправільна зразумелі жяне і цяпер ня ведаеце — што адказваць на гэткія лісты?.. А мо я нават якіх глупстваў Вам панапісвала, з радасьці, выкліканай Вашымлістом?.. Залужны, я вельмі і вельмі прашу Вас напісаць мне хоць пару словаў і напісаць шчыра — што Вы не ўпадабалі ў маіхлістох — я не пакрыўджуся за шчырасьць і за бясфальшную крытыку. Вашае маўчаньне засмучае мяне...
Між іншага, мне прапаноўваюць працу ў газэце„Бацькаўшчына" ў Остэргофэне. Хоць яняў курсе справаў, але мне здаецца, што гэта мае быць тыповая „крывіцкая“ газэта, і таму мне ня хочацца прымаць гэтае працы. Цікава мне Вашая думка.
Пакуль што ўсяго добрага. Моцна цісну Вашу руку.
Зь сяброўскім прывітаньнем, Вольга Таполя
Ватэнштэт, 28.11.47 Дарагая Таполя!
Я быў заняты рознымі дробязямі, рознай працай і таму не адказваў. Пісаць Вам лісгп — трэба адпаведны настрой, трэба адпаведная настроенасьць пачуцьцяў...
Заўсёды, калі і няма адмянеліста, ведайце, што нейкая сувязь духовая існуе між намі. Я думаю, адчуваю, перажываю, а ліст — гэта рэзультат, згустак усяго гэтага. Часам ён бывае слабым адбіткам таго, што чалавек перажываў, бо не заўсёды існуюць умовы для дакладнага адбіцьця перажыванага. Але гэта — нецікавая псыхалёгія, эгаізм, каб апраўдвацца. Але, я пэўны, Вы даруеце мне. Я, к таму, абяцаў „быць уважлівым“...