• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь № 5

    Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь

    № 5

    Памер: 27с.
    Мінск 1995
    21.9 МБ
    ISSN 0134-9716
    ЗБОРНІК
    НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
    I НАВУКІ
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    5
    МІНСК
    1995
    ЗБОРНІК
    НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
    I НАВУКІ
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    № 5
    Рэдактар I. Я. Лук’янчык.
    Камп’ютэрная вёрстка С. М. Залескага, В. К. Савосцікава.
    Падпісана ў друк 28.04.95. Фармат 60x84*/^.
    Папера друк. № 1. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 2,79. Ул.-выд.арк. 3,0 Тыраж 7780 экз. Заказ 589.
    Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 220013. г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 3, т.325212 Аддрукавана з арыгівал-макета заказчыка ў друкарні выдавецтва "Беларускі Дом друку".
    220013. г. Мінск, праспект Ф. Скарывы, 79.
    Выдаецца з 1960 г. штомесячна Заснавальнік: Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    5 (441) МІНСК НМЦэнтр май 1995
    ПАСТАНОВЫ
    КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ I НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Р э.д.а к ц ы й н а я к а л е г і я:
    КРУГЛЕЙМ. М. (спаршыня ), КАПЫСКІБ. 3., КУРБАЦКІ A. М. ( намеснік старшыні), ЛУК’ЯВЧЫХ I. Я. (сакратар), ПАЛЯШЧУК М. М„ ІІЫЖОЎА. А„ СУБОЦКАЯ Л. I.
    ©«Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь», 1995 г.
    АБ ЗАДАВАЛЬНЕННІ АДУКАЦЫЙНЫХ ЗАПЫТАЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ У РЭСІІУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
    ад 1 сакавіка 1995 г. № 1
    Калегія Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы прадстаўленыя матэрыялы аб задавальненні адука-цыйных запытаў нацыянальных меншасцей, пастанаўляе:
    1.	Інфармацыю Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі ”Аб задавальненні адукацыйных запытаў нацыянальных меншасцей” прыняць да ведама.
    Даведку "Аб ходзе задавальнення адукацыйных запытаў на-цыянальных меншасцей у Рэспубліцы Беларусь" накіраваць аблас-ным і Мінскаму гарадскому ўпраўленням адукацыі.
    2.	Лічыць найбольш мэтазгодным, з улікам жадання бацькоў, ажыццяўляць навучанне дзяцей у пачатковай школе на мове нацыя-нальнай меншасці пры далейшым атрыманні адукацыі ў базавай беларускамоўнай школе з вывучэннем на мове нацыянальнай мен-шасці наступных прадметаў: родная мова і літаратура, гісторыя і геаграфія краіны, да якой этнічна належыць меншасць, прадметы эстэтычнага цыкла.
    3.	Лічыць адной з галоўных задач навучальна-выхаваўчых устаноў сістэмы адукацыі фарміраванне ў вучняў свядомасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у спалучэнні з фарміраваннем іх нацыянальнага самавызначэння.
    4.	Гарадскім і раённым аддзелам а д у к а ц ы і:
    4.1.	Пры падрыхтоўцы да пачатку навучальнага года да 1 ліпеня ўдакладняць адукацыйныя запыты прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей і ствараць умовы для іх задавальнення ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (артыкул 50), Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” (артыкулы 22, 23, 24, 25), "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" (артыкулы 5, 6), "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" (артыкул 10), "Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь" (артыкулы 3, 5), "Аб правах дзіцяці" (артыкул 19), а таксама загадаў Міні-стэрства адукацыі "Аб неадкладных мерах па выкананні Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў" ад 25.07.91 г. № 183, "Аб дадатковых мерах па выкананні Закона аб мовах і Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь" ад 03.07.92 г. № 171.
    3
    4.2.	Аказваць падтрымку арганізацыям нацыянальных мен-шасцей шляхам прадастаўлення памяшканняў для суботніх, нядзельных, вячэрніх школ і для іншых культурна-асветніцкіх патрэб. Пры магчымасці вызваляць гэтыя арганізацыі ад арэнднай платы за выкарыстанне памяшканняў і будынкаў.
    4.3.	Рэгулярна вывучаць патрэбу ў кадрах для агульна-адукацыйных школ (класаў) з навучаннем на мовах нацыянальных меншасцей, а таксама для школ, у якіх арганізавана вывучэнне гетых моў. Абласным і Мінскаму гарадскому ўпраўленням адукацьгі своечасова накіроўваць адпаведныя заяўкі ў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь;
    4.4.	Ствараць неабходныя ўмовы ў пазашкольных установах для арганізацыі працы гурткоў, студый і інш. па развіцці здоль-насцей і схільнасцей дзяцей і падлеткаў з улікам іх нацынальна-культурных запатрабаванняў.
    4.5.	У кожным канкрэтным выпадку прымаць адпаведныя за-хады па адкрыцці ва ўстаноўленым парадку ў дзіцячых дашколь-ных установах груп з выхаваннем дзяцей на мове нацыянальных меншасцей ці з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці.
    5.	Абласным, Мінскаму гарадскому ўпраўленням адукацыі штогод удакладняць заказы на вучэбна-метадычную літаратуру для класаў з вывучэннем моў нацыянальных меншасцей і навучаннем на мове нацыянальнай меншасці, сумесна з Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь забяспечваць ёю навучальна-выха-ваўчыя ўстановы.
    6.	Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М. С.), упраўленню дашкольнага выхавання (Карасцялёва Т, М.), Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнігі і сродкаў навучання (Круглей М. М.) забяспечыць выданне ці завоз з-за межаў рэспублікі неабходнай вучэбна-метадычнай літаратуры для дзіцячых да-школьных устаноў, агульнаадукацыйных школ (класаў) з навучаннем на мовах нацыянальных меншасцей ці вывучэннем гэтых моў.
    7.	Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі падрыхтаваць сумесна з зацікаўленымі ўпраўленнямі прапановы для ўнясення ў Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь па стварэнні ўмоў для правядзення комплексных навукова-даследчых работ па задавальненні адукацыйных і культурных запытаў нацыянальных меншасцей, якія пражываюць у Беларусі;
    8.	Нацыянальнаму інстытуту адукацыі (Валадзько У. Ф.) у пла-нах работы і навуковых даследаванняў прадугледзець распрацоўку праграм факультатываў, гурткоў, курсаў на выбар па вывучэнні мо-вы і літаратуры нацыянальных меншасцей, гісторьгі народа, геагра-фіі краіны, да якой этнічна належыць нацыянальная меншасць, і прадметаў эстэтычнага цыклу для выкарыстоўвання іх у навучальна-выхаваўчым працэсе дзіцячых дашкольных устаноў і агульнаадука-цыйных школ.
    Старшыня калегіі, Першы намеснік міністра Г. М. ПЯТРОЎСКІ
    АБ ХОДЗЕ ВЫКАІІАННЯ "ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I ІНШЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МОЎ
    У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ" У ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
    ад 1 сакавіка 1995 г. № 2
    За перыяд з часу ўступлення ў дзеянне Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і прыняцця Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь упраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама, органамі кіра-вання адукацыяй і педагагічнымі калектывамі Віцебскай вобласці праведзена пэўная работа.
    Калегіяй абласнога ўпраўлення адукацыі ад 20.12.90 г. зацвер-джаны мерапрыемствы па рэалізацыі Закона аб мовах. На працягу апошніх гадоў пытанні выканання Закона аб мовах і Дзяржаўнай праграмы па яго рэалізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на кале-гіях абласнога ўпраўлення адукацыі (ад 28.03.93 г., 14.05.92 г., 28.01.93 г.). Гэтыя пытанні штогод выносіліся на абмеркаванне на вераснёўскіх нарадах з загадчыкамі раённых і гарадскіх аддзелаў адукацыі. Праведзена вялікая тлумачальная работа сярод бацькоў, грамадскасці, педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў.
    Выконваючы патрабаванні Дзяржаўнай праграмы, Віцебскі інстытут удасканалення настаўнікаў працуе над перападрыхтоўкай кадраў для работы ў беларускамоўных садах і групах. За перыяд з 1990 г. перападрыхтавана 1527 педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў, што складае 33,2 % ад агульнай колькасці. Заслугоўвае ўвагі работа інстытута ў міжкурсавы перыяд. Кабінетам дашкольнага выхавання праведзена серыя абласных і занальных семінараў для арганізатараў, загадчыкаў, кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў. У маі 1994 г. у Полацку адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя "Стварэнне асноў нацыянальнага дзіцячага сада".
    Што датычыцца праграмна-метадычнага забеспячэння дзіцячых дашкольных устаноў вобласці, то ўсе дзіцячыя сады маюць праграмы выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, вы-карыстоўваюцца ў рабоце праграмы па асобных відах дзіцячай дзейнасці і метадычныя рэкамендацыі да іх, змеіпчаныя ў часопісе "Пралеска". Кабінетам дашкольнага выхавання АІУН і Віцебскім педагагічным інстытутам распрацаваны і выдадзены шэраг мета-дычных дапаможнікаў і рэкамендацый для студэнтаў і практычных работнікаў.
    Трэба прызнаць, што навукова-метадычнае, нарматыўна-права-вое забеспячэнне дзейнасці нацыянальнага дзіцячага сада адстае ад патрабаванняў часу. У такіх умовах узнікае неабходнасць ства-рэння адзінага цэнтра, які б забяспечыў дзейнасць нацыянальнага дзіцячага сада.
    Па стану на 01.01.95 г. (па аператыўных даных абласнога
    4
    5
    ўпраўлення адукацыі) у Віцебскай вобласці функцыянуе 771 дзіцячая дашкольная ўстанова. Поўнасцю выхаваўчую і наву-чальную работу на беларускай мове вядуць 587 дзіцячых садоў, што складае 76 % ад агульнай колькасці дашкольных устаноў вобласці. Колькасць дзяцей, якія наведваюць дашкольныя ўстановы Віцебскай вобласці, складае 62 803, з іх 31 685 дзяцей (50 %) ахоплены выхаваннем у беларускамоўных садах. Дадаткова адкры-ты 467 беларускамоўных груп у рускамоўных дзіцячых садах з колькасцю дзяцей 9061. Агульная колькасць дзяцей, якія выхоў-ваюцца і навучаюцца на беларускай мове, складае 40 746 (64,8 %). Усе дашкольныя ўстановы Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Міёрскага, Расонскага, Талачынскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага раёнаў працуюць на роднай мове.
    Але патрэбна адзначыць, што праблема пераходу на беларускую мову з цяжкасцю вырашаецца ў гарадах вобласці, за выключэннем Оршы.
    Горад	Усяго дашкольных устаноў	Вядуць выхаваўчую і навучальную работу на беларускай мове	Беларускамоўныя групы ў дашкольных установах	Працэнт дзяцей, ахопленых выха-ваннем на бела-рускай мове
    Віцебск	112	5	206	29
    Полацк	29	9	60	51,6
    Наваполацк	34	4	87	33,7
    Орша	49	35	29	80,1
    ІПто датычыцца правоў нацыянальных меншасцей на рэалізацыю іх запатрабаванняў у сферы выхавання і адукацыі, то ў г. Віцебску ў дашкольнай установе (д/у) № 50 адкрыта група па вывучэнні іўрыту, у д/у № 90 працуюць дзве групы з вывучэннем нямецкай мовы для дзяцей этнічных немцаў.