• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь № 5

    Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь

    № 5

    Памер: 27с.
    Мінск 1995
    21.9 МБ
    Адзначаючы станоўчыя вынікі і здабыткі, нельга абыйсці тыя праблемы і недахопы, якія існуюць у рабоце па выкананні Дзяр-жаўнай праграмы развіцця беларускай мовы.
    У многіх дашкольных установах вобласці, асабліва ў гарадах, справаводства і дакументацыя вядуцца на рускай мове. Парушаецца моўны рэжым як у дашкольных установах, так і ва ўстановах падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў. He хапае выкладчыкаў, якія б дасканала валодалі беларускай мовай.
    Тэмпы перападрыхтоўкі педагогаў для работы ў беларуска-моўных садах і групах значна адстаюць ад патрабаванняў Дзяржаўнай праграмы. 3-за адсутнасці фінансавых сродкаў многія педагогі дашкольных устаноў ведамаснай падпарадкаванасці не маюць магчымасці павысіць сваю кваліфікацыю.
    3-за адсутнасці фінансавання няма магчымасці набыць пра-грамы, метадычныя рэкамендацыі, цацкі, літаратуру, дыдактычныя дапаможнікі.
    Многія прадпрыемствы і ведамствы не выконваюць пастанову Савета Міністраў ад 27.09.91 г. № 366 "Аб павелічэнні ставак заработнай платы і службовых акладаў педагагічным работнікам, якія вядуць выхаваўчую і навучальную работу на беларускай мове".
    У гарадах Віцебскай вобласці, за выключэннем г. Оршы, тэмпы пераводу дашкольных устаноў на беларускамоўны рэжым работы значна адстаюць ад тых тэрмінаў, якія вызначаны ў перспектыўных планах і праграмах. Праведзеная работа не змяніла карэнным чынам сітуацыю ў гарадах.
    He заўсёды захоўваецца пераемнасць у рабоце дашкольных устаноў і школ. Напрыклад, у г. Віцебску ў 1994/95 навучальным годзе колькасць дзяцей у дашкольных установах з беларускай мовай выхавання складае больш за 5 тысяч. У той час колькасць перша-класнікаў у беларускамоўных класах школ - 698 чалавек.
    Аналізуючы тэмпы і якасць выканання патрабаванняў "Дзяр-жаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь” органамі кіравання адукацыяй і педа-гагічнымі калектывамі дашкольных устаноў Віцебскай вобласці, адзначаючы пазітыўныя зрухі, а таксама падкрэсліваючы недахопы ў рабоце, калегія Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
    1.	Даведку аб ходзе выканання "Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь" у дашкольных установах Віцебскай вобласці накіраваць абласным (Мінскаму гарадскому) упраўленням адукацыі.
    2.	Звярнуць увагу ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвы-канкама на няпоўнае выкананне загадаў Міністэрства адукацыі ад 25.07.91 г. № 183 "Аб неадкладных мерах па выкананні Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Бела-русь", ад 03.07.92 г. № 171 "Аб дадатковых мерах па выкананні Закона аб мовах і Дзяржаўнай праграмьі развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Рэспубліцы Беларусь”, пастановы калегіі Міністэрства адукацыі ад 23.12.92 г. № 15-П ''Аб ходзе выканання Закона ”Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” у сістэме адукацыі" у частцы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў дашкольных устаноў для работы на беларускай мове, пераводу дашкольных устаноў гарадоў вобласці на беларускую мову, пераемнасці ў гэтай рабоце паміж дашкольнымі ўстановамі і школамі.
    3.	Абласным, Мінскаму гарадскому ўпраўленням а д у к а ц ы і:
    3.1.	Да 1 верасня 1995 г. прааналізаваць пытанне пераводу гарадскіх дзіцячых дашкольных устаноў на беларускую мову выхавання і навучання;
    3.2.	узяць пад кантроль пытанне захавання моўнай пераемнасці паміж дашкольнымі ўстановамі і пачатковай школай;
    3.3.	да 1 верасня 1995 г. прааналізаваць дзейнасць інстытутаў удасканалення настаўнікаў на прадмет перападрыхтоўкі педагогаў
    6
    7
    для работы ў беларускамоўных дашкольных установах;
    3.4.	да 1 верасня 1995 г. вызначыць шляхі і сродкі далейшай моўнай падрыхтоўкі педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў.
    4.	Упраўленню дашкольнага выхавання Міністэрства адукацыі і навукі (Карасцялёва Т. М.), фінансава-эканамічнаму ўпраўленню (Астроўская Н. А.) сумесна з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (Жук A. I.), Нацыянальным інстытутам адукацыі (Валадзько У. Ф.) у мэтах навукова-метадычнага, нарматыўна-прававога забеспячэння дзейнасці нацыянальнага дзіцячага сада да 1 мая 1995 г. прапрацаваць пытанне аб рэарганізацыі Беларускага цэнтра гульні і цацкі ў Інстытут дашкольнага выхавання.
    Старшыня калегіі, Першы намеснік міністра Г. М. ПЯТРОУСКІ
    АБ ПРАВЯДЗЕННІ ЭКСПЕРЫМЕІІТАЛЫІАЙ РАБОТЫ ПА ДЫФЕРЭНЦЫРАВАІІЫМ НАВУЧАННІ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ ГЛЫБОЦКАГА I ПОЛАЦКАГА РАЁНАЎ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
    ад 1 сакавіка 1995 г. № 3
    3	мэтай удасканалення работы па дыферэнцыраваным навучанні школьнікаў у агульнаадукацыйных школах сельскай мясцовасці калегія Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
    1.	Згадзіцца з прапановай упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама аб правядзенні эксперыментальнай работы па дыфе-рэнцыраваным навучанні ў агульнаадукацыйных школах Глыбоц-кага і Полацкага раёнаў, пачынаючы з 1995/96 навучальнага года.
    2.	Ускласці навуковае кіраўніцтва па правядзенні эксперымента па дыферэнцыраваным навучанні ў агульнаадукацыйных школах Глыбоцкага і Полацкага раёнаў на Беларускі дзяржаўны педага-гічны універсітэт.
    3.	Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту (Ціханаў Л. М.):
    3.1.	Стварыць часовы творчы калектыў для правядзення эксперыментальнай работы па дыферэнцыраваным навучанні ў агульнаадукацыйнай школе ва ўмовах сельскай мясцовасці. Да 1 ліпеня распрацаваць праграму правядзення эксперыментальнай работы;
    3.2.	Аформіць ва ўстаноўленым парадку заяўку на ўключэнне адзначанай тэмы ў план навукова-педагагічных даследаванняў на 1995 год.
    4.	Упраўленню падрыхтоўкі навуковых кадраў і каардынацыі навуковых даследаванняў (Вятохін С. С.) выдзеліць Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту ў адпаведнасці з заяўкай 8
    сродкі на правядзенне эксперыментальнай работы па дыферэнцыраваным навучанні ў агульнаадукацыйных школах Глыбоцкага і Полацкага раёнаў.
    5.	Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (Круглей М. М.) аказваць Глыбоцкаму і Полацкаму раённым аддзелам адукацыі дапамогу ў першачарговым забеспячэнні агульна-адукацыйных школ вучэбнымі праграмамі і дапаможнікамі, іншымі сродкамі навучання.
    6.	Загадчыкам Глыбоцкага і Полацкага раённых аддзелаў адука-цыі (Тарасевіч Р. I., Максімаў М. I.) правесці да пачатку 1995/96 навучальнага года неабходную арганізацыйную работу па стварэнні ў агульнаадукацыйных школах адпаведных умоў для правядзення эксперымента.
    7.	Упраўленню адукацыі Віцебскага аблвыканкама (Гірса М. М.) аказваць Глыбоцкаму і Полацкаму раёнам магчымую фінансавую і матэрыяльную дапамогу ў стварэнні ўмоў для правядзення эксперыментальнай работы.
    Старшыня калегіі, Першы намеснік міністра Г. М. ПЯТРОЎСКІ
    2 Зак. 589
    РАШЭННЕ
    Атэстацыйнай калегіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    АБ ПРЫСВАЕНШ ВУЧОНАІ’А ЗВАННЯ ІІРАФЕСАРА
    24 лютага 1995 г., № 1/1-П
    МІСКЕВІЧУ
    Аляксандру Барысавічу
    (пасля экспертызы)
    АСТАПЕНКУ
    Уладзіславу Аляксеевічу
    ЮСШАВАЙ
    Натэлле Алімжанаўне
    КАРАКУ
    Пятру Сямёнавічу
    ШЭШКУ
    Міхаілу Антонавічу
    РОЖЫНАЙ
    Ліліі Мікалаеўне
    ІВАНЧАНКУ
    Валянціну Мацвеевічу
    МУЛЁВУ
    Юрыю Уладзіміравічу
    РЫЛЮКУ
    Аркадзію Феадосьевічу
    СЕМАКУ
    Аляксандру Яфімавічу
    282-П кафедра сацыялогіі (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
    283-П па спецыяльнасці "Хірургія" (14.00.27) (НДІ радыяцыйнай медыцыны)
    332-П па спецыяльнасці "Біяхімія" (03.00.04) (Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут)
    335-П кафедра філасофіі і метадалогіі навукі (Беларускі даяржаўны універсітэт)
    336-П кафедра вышэйшай. матэма-тыкі і матэматычнай фізікі (Беларускі дзяржаўны універ-сітэт)
    341-П кафедра псіхалогіі (Беларускі дзяржаўны педагагічны уні-версітэт)
    348-П па спецыяльнасці "Фізіялогія раслін" (03.00.12) ^Інстытут эксперыментальнай батанікі АН Беларусі)
    349-П кафедра энергетыкі і вылічаль-най тэхнікі (Міжгаліновы ІПК пры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі)
    353-П кафедра хірургіі (па курсу тапаграфічнай анатоміі і апера-цыйнай хірургіі) (Беларускі дзяржаўны інстытут удаска-налення ўрачоў)
    394-П кафедра нервовых і нейрахі-рургічных хвароб (Мінскі дзяр-жаўны медыцынскі інстытут)
    Старшыня калегіі, міністр В. I. СТРАЖАУ Галоўны вучоны сакратар Я. Г. БАНДАРЭНКА
    РАШЭННЕ Атэстацыйнай калегіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    АБ ІІРЫСВАЕННІ ВУЧОНАІ’А ЗВАНІІЯ ПРАФЕСАРА (без вучонай ступені доктара навук)
    24 лютага 1995 г., №1/2 ГІ
    ТОЗІКУ	357-П кафедра грамадскіх дысцыплін
    Анатолію Афанасьевічу	(Інстытут нацыянальнай
    бяспекі)
    СЕМЧАНКУ	375-П кафедра праектавання выстаў
    Паўлу Апанасавічу	і рэкламы (Беларуская акадэ-
    мія мастацтваў)
    Спіаршыня калегіі, міністр В. I. СТРАЖАЎ Галоўны вучоны сакратар Я. Г. БАНДАРЭНКА
    РАШЭННЕ
    Атэстацыйнай калегіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    АБ ПРЫСВАЕННІ ВУЧОІІАГА ЗВАННЯ ДАЦЭНТА
    24 лютага 1995 г., № 1/3 - Д
    СТАНКЕВІЧУ	306-Д
    Андрэю Уладзіміравічу
    ЦЕРАШКОВУ	320-Д
    Аляксандру Іванавічу
    (пасля экспертызы)
    ЖАРНОВУ	326 Д
    Аляксандру Міхайлавічу
    КОБРЫНСКАМУ	311 Д
    Міхаілу Яўхімавічу
    ЧАРНЫШОВАЙ	339 -Д
    Людміле Васільеўне
    кафедра канструявання і вы-творчасці электронна-вылі-чальнай апаратуры (Беларускі дзяржаўны універсітэт інфар-матыкі і радыёэлектронікі) кафедра эканамічных навук (Мінскі дзяржаўны лінгвіс-тычны універсітэт)
    кафедра агульнай і тэарэтыч-най фізікі (Гродзенскі дзяр-жаўны універсітэт)
    кафедра педагогікі, псіхалогіі і прыватных методык (ІПК і пе-рападрыхтоўкі кіруючых работ-нікаў і спецыялістаў адукацыі) кафедра тэорыі і гісторыі мовы (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт)
    10
    11
    ГЕРМЯНЧУК	367 -Д
    Ірыне Аляксандраўне
    КАЗАРЫНУ	368-Д
    Аляксандру Васільевічу
    БУЗЛАНАВУ	371-Д
    Аляксандру Васільевічу
    УСЦЮШЭНКУ	372-Д
    Ігару Уладзіміравічу
    ШАХЛАЮ	376-Д
    Аляксандру Міхайлавічу
    Старшыня калегіі, мініспгр В. I. СТРАЖАЎ Галоўны вучоны сакратар Я. Г. БАНДАРЭНКА
    РАШЭННЕ Атэстацыйнай калегіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    АБ ПРЫСВАЕННІ ВУЧОІІАГА ЗВАНІІЯ ДАЦЭІІТА