• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь № 5

    Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь

    № 5

    Памер: 27с.
    Мінск 1995
    21.9 МБ
    ЧАСНАКОВУ Аляксандру Мікалаевічу	37-Д	кафедра грамадска-гумані-тарных навук (Віцебскі дзяр-жаўны медыцынскі інстытут)
    Старшыня калегіі, міністр В. /. СТРАЖАЎ Галоўны вучоны сакратар Я. Г. БАНДАРЭНКА
    РАШЭННЕ Атэстацыйнай калегіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
    АБ ПРЫСВАЕНШ ВУЧОНАГА ЗВАННЯ ДАЦЭНТА (без вучонай ступені кандыдата навук)
    22 сакавіка 1995 г„ № 2/6-Д
    ІЛЬЮШЧАНКУ	52-Д кафедра аўтаматызацыі тэхна-
    Аляксандру Васільевічу	лагічных працэсаў і вытвор-
    часцей (Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысло-васці)
    Старйіыня калегіі, міністр В. I. СТРАЖАЎ Галоўны вучоны сакратар Я. Г. БАНДАРЭНКА
    18
    19
    ЗАГАДЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ I НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ВЯДЗЕНШ ШКОЛЫІАЙ
    ДАКУМЕНТАЦЬП
    20 снежня 1994 г., №418
    3 мэтай удасканалення вядзення дакументацыі ў агульнааду-кацыйных школах загадваю:
    1.	Зацвердзіць Інструкцыю аб вядзенні школьнай дакументацыі (дадаецца) і ўвесці яе ў дзеянне з 1 верасня 1995 года.
    2.	Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фясь-коў М. С.) давесці Інструкцыю аб вядзенні школьнай дакументацыі да ўпраўленняў і аддзелаў адукацыі, агульнаадукацыйных школ.
    3.	Інструкцыю аб парадку вырабу, уліку, дастаўцы, вядзенні школьнай дакументацыі і дакументаў аб сярэдняй і васьмігадовай адукацыі, зацверджаную Міністэрствам асветы БССР ад 24 кастрычніка 1979 г. лічыць страціўшай сілу ў частцы вядзення школьнай дакументацыі.
    Міністр В. I. СТРАЖАЎ
    Зарэгістравана ў Рэестры Дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрспгва юстыцыі Рэспублікі Беларусь 20 студзеня 1995 г. за № 709/12
    ЗАЦВЕРДЖАНА загадам Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 1994 г. № 418
    ШСТРУКЦЫЯ АБ ВЯДЗЕННІ ШКОЛЫІАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ
    Агульныя палажэнні
    Выкананне ўскладзеных на агульнаадукацыйную школу Рэс-публікі Беларусь функцый і вынікі яе дзейнасці адлюстроўваюцца ў дакументах, звязаных з планаваннем і ажыццяўленнем наву-чальна-выхаваўчай работы і фінансава-гаспадарчай дзейнасці, вядзеннем ўліку вучэбна-педагагічнай работы, справаводства школы, складаннем статыстычнай справаздачнасці.
    Гэта Інструкцыя ўстанаўлівае адзіныя назвы і патрабаванні да вядзення школьнай дакументацыі, тэрмінаў яе захавання, а таксама парадак вядзення справаводства школы, першаснага фінансавага і гаспадарчага ўліку.
    Планаванне навучальна-выхаваўчай работы, а таксама матэ-рыяльна-тэхнічнае забеспячэнне школы ажыццяўляецца ў адпа-веднасці з Прыкладным палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублікі Беларусь, дзеючымі ўказаннямі і рэкамендацыямі Міні-стэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, таму дакументы па гэтых пытаннях у Інструкцыі ў поўным аб’ёме не разглядаюцца.
    У сувязі з тым, што пераважную большасць агульнааду-кацыйных школ абслугоўваюць цэнтралізаваныя бухгалтэрыі, якія вядуць улік выканання каштарыса выдаткаў у формах і рэгістрах, прадугледжаных інструкцыямі і метадычнымі ўказаннямі Міні-стэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і спецыяльнымі ведамаснымі ўказаннямі, Інструкцыяй устанаўліваецца толькі парадак вядзення першаснай уліковай дакументацыі ў школе па асобных пытаннях фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
    Школьныя дакументы запаўняюцца чарнілам або пастай.
    Патрабаванні гэтай Інструкцыі распаўсюджваюцца як на дзяр-жаўныя агульнаадукацыйныя школы, так і на школы, якія ствараюцца суб’ектамі гаспадарання іншых форм уласнасці.
    Зводны пералік школьнай дакументацыі:
    I.	Дакументацыя па асабоваму складу вучняў:
    • алфавітная кніга запісу вучняў;
    ; асабовая картка вучня;
    класны журнал;
    журнал факультатыўных заняткаў, курсаў на выбар і спецкур-саў;
    журнал групы падоўжанага дня;
    журнал прышкольнага інтэрната;
    журнал уліку гуртковай работы з вучнямі;
    кніга ўліку і выдачы атэстатаў аб сярэдняй адукацыі; окніга ўліку і выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыі;
    кніга ўліку і выдачы залатых і сярэбраных медалёў;
    кніга ўліку і выдачы лістоў за поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў;
    дакументацыя па ўліку і руху дзяцей школьнага ўзросту ад 6 гадоў да атрымання імі базавай адукацыі.
    II.	Дакументацыя па асноўнай дзейнасці школы:
    ' кніга загадаў па асноўнай дзейнасці школы;
    I кніга ўліку асабовага складу педагагічных работнікаў;
    v кніга пратаколаў педагагічнага (метадычнага) савета;
    V журнал уліку прапушчаных і замененых урокаў;
    '•дакладныя запіскі, акты і даведкі спецыялістаў органаў кіра-вання адукацыяй па выніках праверкі работы школы;
    ^pacклaд вучэбных заняткаў, графікі правядзення гуртковых заняткаў і пазакласнай работы;
    ^дакументы аб выпускных экзаменах вучняў.
    III.	Фінансава-гаспадарчая дакументацыя:
    ‘'каштарыс даходаў і выдаткаў (выпіскі з каштарысаў);
    ' даведкі аб штоквартальных выдатках;
    тарыфікацыйны спіс работнікаў;
    штатны расклад;
    тэхнічны пашпарт школы;
    інвентарныя спісы асноўных сродкаў (ф. № ОС-13);
    кніга складскога ўліку матэрыялаў (ф. № М-1);
    ведамасць выдачы матэрыялаў на патрэбы школы (ф. № 410) ;
    20
    21
    ведамасць аператыўнага (колькаснага) уліку руху мала-каштоўных прадметаў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі і хутка зношваюцца (ф. № 412);
    кніга сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду;
    інвентарная кніга бібліятэчнага фонду;
    кніга ўліку бібліятэчнага фонду школьных падручшкау.
    IV.	Статыстычная справаздачнасць:
    пералік статыстычных справаздач агульнаадукацыннап школы ўстанаўліваецца Дзяржаўным камітэтам па статыстыцы і аналізу Рэспублікі Беларусь.
    V.	Справаводства:
    журнал рэгістрацыі уваходзячых дакументау, журнал рэгістрацыі зыходзячых дакументаў, наменклатура спраў школы;
    кніга загадаў па асабоваму складу работнікаў школы, асабовыя карткі работнікаў школы (ф. Т-2);
    асабовыя справы работнікаў школы;
    працоўныя кніжкі работнікаў школы;
    кніга ўліку руху працоўных кніжак і ўкладышаў да іх; прыёмаздатачныя акты.
    I.	Дакументацыя па асабоваму складу вучняу
    1.	Алфавітная кніга запісу вучняў вядзецца ў^кожнай школе. У кнігу запісваюцца ўсе вучні школы. Кожны год ў яе зашсваюцца звесткі аб вучнях новага прыёму. Вучні запісваюцца ў кнізе ў алфавітным парадку незалежна ад класаў, у якіх яны вучацца. Для кожнай літары алфавіта адводзяцца асобныя старонкі, і па кожнай літары вядзецца свая парадкавая нумарацыя. Парадкавы нумар запісу вучня ў кнізе з'яўляецца адначасова нумарам яго асабовай карткі.
    Выбыццё вучня і заканчэнне ім школы афармляюцца загадам дырэктара; у графу 10 алфавітнай кнігі заносяцца нумар і дата загада, а ў графе 12 называецца прычына выбыцця. Калі вучань, які раней вучыўся ў школе (і яго выбыццё было аформлена загадам), затым зноў вярнуўся ў яе, то даныя аб ім запісваюцца як на нова паступіўшага, пры гэтым дата вяртання вучня з паметкай вярт. запісваецца ў графе "Дата паступлення ў школу .
    Пры скарыстанні ўсіх старонак алфавітнай кнігі на тую або іншую літару працяг запісаў робіцца ў новай кнізе без перарыву нумарацыі па кожнай літары.
    Кніга нумаруецца па старонках, прашнуроуваецца і змацоу-ваецца подпісам дырэктара і пячаткай школьі.
    2.	Асабовая картка вучня вядзецца на ўсім працягу вучобы (з моманту паступлення яго ў школу і да яе заканчэння (вьібыцця).
    У асабовую картку вучня заносяцца: агульныя звесткі аб вучні, выніковыя ацэнкі паспяховасці па класах і іншае.
    3.	Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам, вядзенне якога абавязковае для кожнага настаўніка 1 класнага кіраўніка агульнаадукацыйнай школы.
    Дырэктар школы і яго намеснік па навучальна-выхаваўчай рабоце забяспечвае захаванасць класных журналаў і сістэматычна ажыццяўляе кантроль за іх вядзеннем.
    Класны журнал разлічаны на навучальны год. Журналы паралельных класаў нумаруюцца літарамі. Напрыклад, 1-А клас, 1-Б клас, 1-В клас, 5-А клас, 5-Б клас.
    Класны кіраўнік (настаўнік пачатковых класаў) размяркоўвае старонкі журнала, што адведзены на бягучы ўлік паспяховасці і наведвальнасці вучня на год, у адпаведнасці з колькасцю тыднёвых гадзін, выдзеленых у вучэбным плане на кожны прадмет, запісвае прозвішчы і імёны вучняў у алфавітным парадку, запаўняе старонкі "Агульныя звесткі аб вучнях”.
    / Настаўнік правярае і ацэньвае веды вучняў, выстаўляе адзнакі ў журнале, а таксама адзначае наведвальнасць школьнікаў. На I разгорнутай старонцы журнала злева настаўнік ставіць дату ўрока, адзначае адсутных на ўроку літарай "Н" (не быў), справа запісвае 1 дату, тэму ўрока і заданне на дом. Пры правядзенні здвоеных урокаў запісваюцца дата і тэма кожнага ўрока. Па пісьмовых работах I адзнакі выстаўляюцца ў графе таго дня, калі праводзілася гэтая I работа. Па праведзеных практычных і лабараторных работах, экскурсіях, кантрольных пісьмовых работах указваецца тэма і колькасць затрачаных гадзін. Адзнакі за кожную вучэбную чвэрць, паўгоддзе або трыместр выстаўляюцца пасля запісу даты апошняга ўрока па адпаведнаму прадмету ў чвэрці, паўгоддзі або трыместры. Гэтыя адзнакі заносяцца класным кіраўніком у зводную ведамасць уліку паспяховасці і паводзін вучняў.
    Выпраўленне адзнак у класных журналах забараняецца. Пры выстаўленні вучню памылковай адзнакі яна перакрэсліваецца і яе выпраўленне пацвярджаецца подпісам настаўніка і датай.
    Старонка "Кантроль за вядзеннем класнага журнала" выка-рыстоўваецца дырэктарам школы, намеснікам дырэктара па наву-чальна-выхаваўчай рабоце для запісу вынікаў праверкі вядзення журнала.
    4.	Журнал факультатыўных заняткаў, курсаў на выбар і спецкурсаў з'яўляецца асноўным дакументам уліку работы груп па факультатывах, курсах на выбар і спецкурсах, вядзецца па адпаведных занятках асобна. Патрабаванні да вядзення запісаў у н журнале аналагічныя патрабаванням, якія прад'яўляюцца да парадку вядзення іх у класным журнале.
    5.	Журнал групы падоўжанага дня вядзецца ва ўсіх школах, дзе ёсць такія групы. Ён разлічаны на навучальны год. Вядзенне адпаведных запісаў у журнале абавязковае для кожнага выха-вальніка і кіраўніка гуртка. Выхавальнік штодзённа адзначае вучняў, якія не з'явіліся ў групу.
    У графах "Работа выхавальніка", "Работа кіраўніка гуртка’* робіцца запіс аб колькасці прапрацаваных у групе гадзін і кароткі змест работы з вучнямі.
    У журнал дазваляецца ўносіць прозвішчы толькі тых вучняў,
    , 22
    23
    чыё залічэнне ў групу аформлена загадам дырэктара школы. Калі вучань перапыніў наведванне групы падоўжанага дня 1 яго выбыцце аформлена загадам, то ў графе " Дата выбыцця належыць запісаць дату і нумар адпаведнага загада. Калі вучань пачау наведваць групу на працягу года, прозвішча яго заносіцца ў канцы спіска.