• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь № 5

    Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь

    № 5

    Памер: 27с.
    Мінск 1995
    21.9 МБ
    3.	Упраўленню капітальнага будаўніцтва і эксплуатацыі будынкаў (А. Ф. Сакольчык) па прадстаўленні навучальнымі ўстановамі праектна-каштарыснай дакументацьіі, забяспечыць. у першую чаргу фінансаванне комплекснага капітальнага рамонту будынкаў інтэрнатаў. „ „ .
    4.	Рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэншан школы 1 гуманітарнай адукацыі (В. А. Гайсёнак) і Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі (A. X. Шкляр) забяспечыць метадычную дапамогу навучальным установам у арганізацыі выхаваўчай работы сярод навучэнскай моладзі, у тым ліку і сярод тых, хто пражывае ў інтэрнатах.
    5.	Упраўленню падрыхтоўкі навуковых кадраў і каардынацыі навуковых даследаванняў (С. С. Вятохін) і ўпраўленню арганізацыі і каардынацыі выхаваўчай работы (A. В. Даўгала) з 01.01.9a г. забяспечыць распрацоўку ў вышэйшых навучальных установах тэматыкі навукова-даследчых работ па праблемах выхавання моладзі. „ „ ,
    6.	Упраўленню арганізацыі і каардынацыі выхаваучан работы (A. В. Даўгала) сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацьп (У. Ф. Валадзько), Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы і гуманітарнай адукацыі (В. А. Гайсёнак) і Рэспубліканскім інстытутам прафесіянальнай адукацыі (A. X. Шкляр), упраўленнем адукацыі Мінгарвыканкама (М. I. Сяргееў) падрыхтаваць і правесці на базе навучальных устаноў г. Мінска ў I квартале 1995 г. практычны семінар "Арганізацыя вольнага часу студэнтаў і наву-чэнцаў у інтэрнатах як састаўная частка навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы .
    Міністр В. I. СТРАЖАЎ
    42
    
    ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ I НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ I МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    АБ ВЫКАНАННІ ГІГІЕНІЧНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПРЫ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУЧАЛЫІА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛІКІ
    22 сакавіка 1995 г„ № 99/34
    Стан здароўя вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў у апошнія гады не мае тэндэнцый да паляпшэння. Назіраецца рост нервова-псіхічных расстройстваў, захворванняў стрававальнай сістэмы, эндакрынных, алергічных захворванняў і інш.
    Па даных за 1993 г. 22,7 % дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў знаходзяцца на дыспансерным уліку ў лячэбна-прафілактычных ўстановах рэспублікі; на момант заканчэння агульнаадукацьійных навучальных устаноў 28,9 % падлеткаў маюць тую ці іншую хранічную паталогію, большасць вучняў - марфафункцыянальныя адхіленні. Адным з фактараў, якія спрыяюць фарміраванню і праяўленню хранічных захворванняў у падлеткаў, з яўляецца неадпавядаючая патрабаванням арганізацыя навучальна-выха-ваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.
    Недастатковая ўвага і кантроль за выкананнем гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу, задавальненні дадатковых адукацыйных запатрабаванняў вучняў у масавых школах і, асабліва, у навучальных установах новага тыпу (ліцэі, гімназіі, каледжы) прыводзяць да неабгрунтаваных вучэбных нагрузак вучняў. Профільнае ці паглыбленае вывучэнне прадметаў суправаджаецца значным фізічным і псіхічным напру-жаннем, што нярэдка заканчваецца фарміраваннем "школьнага неўрозу, вядзе да ўзнікнення той ці іншай хранічнай паталогіі.
    У мэтах аховы здароўя падрастаючага пакалення, выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу і патрабаванняў Законаў Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" і 'Аб санітарна-эпідэ-міялагічным дабрабыце насельніцтва" з а~г а д в а е м:
    1.	Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі (Фяськоў М. С.):
    1.1.	Базавы вучэбны план агульнаадукацыйнай школы распрацоўваць у адпаведнасці з дзеючымі гігіенічнымі патра-баваннямі да арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу і прад-стаўляць на ўзгадненне ў Міністэрства аховы здароўя не пазней за 1 студзеня года, папярэдняга навучальнаму.
    1.2.	Эксперыментальныя вучэбныя планы, якія адрозніваюцца ад дзеючых, прадстаўляць для ўзгаднення ў Міністэрства аховы здароўя.
    1.3.	Ажыццяўляць сістэматычнае вывучэнне і аналіз дзейнасці абласных, раённых (гарадскіх) аддзелаў адукацыі па кантролю за
    выкананнем гігіенічных патрабаванняў да арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.
    2.	Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі і навукі (Канановіч У. Я.):
    2.1.	Атэстацыю ліцэяў, гімназій, каледжаў праводзіць з улікам санітарна-гігіенічных патрабаванняў да ўстройства, утрьімання агульнаадукацыйных навучальных устаноў і арганізацыі ў іх наву-чальнага працэсу.
    Уключаць у склад атэстацыйных камісій прадстаўнікоў Дзяржсаннагляду.
    2.2.	Сістэматычна ўключаць у планы работы пытанні кантролю за захаваннем гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі і правя-дзенні навучальна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных навучальных установах.
    3.	Упраўленням адукацыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, раённым (гарадскім) аддзелам адукацыі:
    3.1.	Забяспечыць аказанне дапамогі агульнаадукацыйным навучальным установам у стварэнні належных умоў для захавання гігіенічных патрабаванняў пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу.
    3.2.	Упраўленням адукацыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама прыцягваць да работы ў складзе калегіі прадстаўнікоў Дзяржсаннагляду.
    4.	Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, абласным, Мінскаму гарадскому інстытутам удасканалення настаўнікаў уключыць у праграмы перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі пытанні санітарна-гігіенічнай тэматыкі.
    5.	Дырэктарам агульнаадукацыйных навучальных у с т а н о ў:
    5.1.	Пры арганізацыі навучання кіравацца вучэбнымі планамі (лічбавая і тэкставая часткі), якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі і навукі і ўзгоднены з Міністэрствам аховы здароўя.
    5.2.	Перавышэнне агульнай вучэбнай нагрузкі ў X—XI класах гімназій, ліцэяў, каледжаў, школах з ухіламі, профільным і паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў звыш 40 гадзін у тыдзень па двух кампанентах вучэбнага плана дапускаць п р ы:
    забеспячэнні належных санітарна-гігіенічных умоў для правя-дзення заняткаў і выкананні патрабаванняў да камплектавання класаў у адпаведнасці з палажэннямі аб гэтых навучальных установах;
    засваенні вучэбнага матэрыялу пераважна на~ ўроках і ра-цыянальным вызначэнні аб’ёму дамашніх заданняў;
    арганізацыі правядзення вучэбных заняткаў у першай і другой палавіне дня з гадзінным перапынкам на абед і адпачынак;
    арганізацыі гарачага харчавання ў навучальных установах у адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі;
    наяўнасці ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам (абсталяваныя трэнажорныя залы, спартзалы і пляцоўкі).
    5.3.	Курсы на выбар, факультатывы, стымулюючыя і падтрым-ліваючыя заняткі, што ўваходзяць у школьны кампанент вучэбнага плана, павінны наведвацца толькі пры індывідуальнай зацікаўле-насці вучня (пісьмовай заявы бацькоў або вучняў) і пры выкананні
    45
    44
    санітарна-гігіенічных патрабаванняў пры правядзенні заняткаў (з перапынкам на абед і адпачынак пасля заняткаў дзяржаўнага кампанента). Яны не ўключаюцца ў расклад абавязковых урокау.
    5.4.	Аб’ём дамашніх заданняў павінен сістэматычна кантра-лявацца і, каб пазбегнуць перагрузкі вучняў, узгадняцца паміж настаўнікамі, якія працуюць у адпаведным класе.
    5.5.	У I, II, V класах заняткі павінны праводзіцца у першую змену.
    5.6.	Пераход на 5-дзённы вучэбны тыдзень пачатковых класау у агульнаадукацыйных школах дапускаць п р ы:
    рабоце па базавых вучэбных планах (у I класах - па базавым 1 дыферэнцыраваным кампанентах).
    правядзенні заняткаў школьнага кампанента вучэбнага плана ў дні найменшай нагрузкі па дзяржаўным кампаненце;
    захаванні працягласці перапынкаў: не менш за 10 хвілін пасля кожнага ўрока і аднаго перапынку ў 30 хвілін (або 20 хвілін);
    арганізацыі харчавання вучняў у адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі.	u	. .
    Увядзенне 5-дзённага вучэбнага тыдня ў сярэдніх 1 старэншых класах магчыма толькі з дазволу абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў адукацыі, узгодненаму з органамі Дзяржсаннагляду.
    6.	Галоўнаму ўпраўленню гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя (Германовіч Ф. А.) сумесна з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі (Фяськоў М. С.) да 1 ліпеня 1995 г. распрацаваць Рэспуб-ліканскія санітарна-гігіенічныя нормы і правілы Устройства, утрыманне агульнаадукацыйных устаноў і арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу’.
    7.	Галоўным урачам рэспубліканскага і тэрытарыяльных цэнтраўгігіеныіэпідэміялогіі:
    7.1.	Забяспечыць Дзяржсаннагляд за выкананнем патрабаванняу гігіены пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў агульна-адукацыйных навучальных установах рэспублікі ў адпаведнасці з дзеючымі санітарна-гігіенічнымі нормамі і правіламі.
    7.2.	Забяспечыць удзел прадстаўнікоў Дзяржсаннагляду у рабоце камісій па атэстацыі ліцэяў, гімназій, каледжаў.
    8.	Да зацвярджэння Рэспубліканскіх санітарных норм і правіл пры арганізацьгі навучальна-выхаваўчага працэсу кіравацца мета-дычнымі ўказаннямі, якія зацверджаны Галоўным Дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь і начальнікам Галоўнага ўп-раўлення агульнай сярэдняй адукацьгі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (ад 28.10.93 г. № 07-14/4687 і № 06-14/241).
    9.	Кантроль за выкананнем загада ўскласці на начальніка Га-лоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства аду-кацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (Фяськоў М. С.) і намесніка Галоўнага Дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь (Жукоўскі У. Г.).
    Міністр адукацыі і навукі	Міністр аховы здароўя
    Рэспублікі Беларусь	Рэспублікі Беларусь
    В.	I. СТРАЖАЎ	I- м- ДРАБЫШЭЎСКАЯ
    ПА МІНІСТЭРСТВЕ АДУКАЦЫІ I НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    РЭКАМЕНДАЦЫІ
    ПА ПАРАДКУ ЗАІІАЎНЕІІНЯ ДЫІІЛОМА (АТЭСТАТА) АСОБАМ, ЯКІЯ ЗАКОНЧЫЛІ ПРАФЕСІЙНА-ТЭХШЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
    10 красавіка 1995 г., № 07-11/59
    Рэкамендацыі распрацаваны ў дапаўненне да інструкцыі "Аб парадку вырабу, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі выпускні-кам базавых, сярэдніх агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, сярэдніх спецыяльных наву-чальных устаноў Рэспублікі Беларусь", зацверджанай загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.02.94 г. № 25.