• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 7 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    7 клас

    Памер: 160с.
    Мінск 2012
    33 МБ
    331.	На колькі падымецца груз масай тг = 10 кг (гл. мал. 109), калі груз масай т2 апусціцца на ад-легласць / = 40 см ?
    332.	На якую вышыню з дапамогай рухомага бло-ка масай т{ = 5,0 кг быў падняты груз масай т2 = = 100 кг, калі пры гэтым выканана работа A = 210 Дж? Вызначце ККДз блока. Сілы супраціўлення на ўлічваць.
    333.	На якую вышыню можна падняць груз масай m = 40 кг з дапамогай пад’ёмніка маіугнасцю Р = 400 Вт за прамежак часу t = 10 с нры ККДз = 80 %?
    334.	(э) Як, маючы гіры і аловак, але не маючы вагаў, можна эксперыментальна вызначыць масу пад-ручніка?
    335.	(э) Пустая пластмасавая скрынка лёгка ўраў-наважваецца на бруску-апоры (мал. 116). У той жа час гэту скрынку з вадой ураўнаважыць надзвычай цяжка (нраверце эксперыментальна). Чаму?
    98
    Мал. 116
    Мал. 117
    336.	* (э) Вазьміце канец ніткі, наматанай на звы-чайную шпулю, і, паклаўшы шпулю на стол, пацягніце нітку так, як паказана на малюнку 117, а, б. Рас-тлумачце паводзіны шпулі ў абодвух выпадках.
    17
    ЦІСК. АДЗІНКІ ЦІСКУ
    Пытанні для самакантролю
    •	Што называецца ціскам?
    •	Як вызначаюць ціск?
    •	Як накіравана сіла ціску?
    •	Назавіце адзінкі ціску. Дайце азначэнне адзінкі ціску
    1 Па.
    •	Як можна павялічыць ціск? Паменшыць?
    Прыклады рашэння задач
    Прыклад 1. Пры якім становішчы бруска (мал. 118) яго ціск на гарызантальную паверхню стала будзе най-большы?
    2
    Мал. 118
    Рагйэнне. Сіла ціску бруска на гарызантальную па-верхню стала, роўная яго вазе, ва ўсіх трох выпадках
    гг	.	Ціску
    аднолькавая. Іаму ціск на паверхню стала р = —-—
    100
    узрастае пры памяншэнні плошчы апоры. Плошча апо-ры найменшая ў становішчы 2. Такім чынам, ціск брус-ка на гарызантальную паверхню стала ў гэтым ста-новішчы найбольшы.
    Адказ: ціск бруска на гарызантальную паверхню стала будзе найбольшы ў выпадку 2.
    Прыклад 2. Дзяўчынка масай т = 45 кг стаіць на лыжах на заснежанай гарызантальнай паверхні. Даў-жыня кожнай лыжы I = 1,5 м, шырыня a = 10 см. Які ціск аказвае дзяўчынка на снег? Масу лыж не ўліч-
    Н
    ваць. Каэфіцыент g прыняць роўным 10 —.
    Рашэнне. Ціск дзяўчынкі на снег можна вылічыць
    іск па формуле р =	.
    У дадзеным выпадку сіла ціску роўна вазе дзяў-чынкі. Вага дзяўчынкі роўна сіле цяжару, якая дзейні-чае на яе. Такім чынам, Гціску = gm. 3 улікам гэтага атрымаем
    F.v = I®— '45 кг = 450
    Ціску	кг
    Н.
    Знойдзем плошчу апоры лыж, як плошчу двух аднолькавых прамавугольнікаў: S = 2аІ,
    5 = 2 • 0,1 м • 1,5 м = 0,3 м2.
    Вылічым ціск на снег:
    р = 5.9— = 1500 Па = 1,5 кПа. *	0,3 м2
    Запішам рашэнне ў стандартным выглядзе.
    101
    Рашэнне
    Дадзена:
    т = 45 кг
    / = 1,5 м
    a = 10 см = 0,10 м
    Р ~ ?
    _ ціск> р _	^ _ 2 ^
    1 S’ Ціску О »
    5 = 2 • 0,1 м ■ 1,5 м = 0,3 м2,
    F = 10 —- • 45 кг = 450 Н,
    Р =
    450 Н
    0,3 м2
    = 1500 Па = 1,5 кПа.
    Адказ: р = 1,5 кПа.
    3
    2
    ----	----- ^ Ц
    Мал. 119
    337.	Ці аднолькавы ціск аказваюць цагліны на стол у выпадках 1, 2, 3 (мал. 119)?
    338.	Як трэба размясціць тры цагліны (гл. мал. 119), каб ціск, які яны аказваюць на паверхню стала, быў най-большы?
    339.	Ці аднолькавы ціск аказваюць цагліны на стол у выпадках 1, 2 (мал. 120)? Ці аднолькавыя сілы ціску ў абодвух выпадках?
    1 2
    Мал. 120
    102
    340.	Трактар аказвае на глебу прыкладна такі ж ціск, як і чалавек. Чаму чалавек можа стаяць на цаг-ліне, у той час як трактар гэту цагліну раздушыць?
    341.	Маса аднаго з цел у няць разоў большая за Macy другога. Ці могуць гэтыя целы аказваць аднолька-вы ціск на паверхню стала? Калі могуць, то ў якім выпадку?
    342.	Чаму ў цяжкіх грузавікоў шырокія колы? Што можа адбыцца, калі колы грузавіка будуць вузкія?
    343.	Чаму чыгуначныя рэйкі мацуюцца на шырокіх шпалах? Што б адбылося, калі б шпалы былі вузкія?
    344.	Ці залежыць ціск, які аказваецца на дарогу аўтамабілем, ад таго, як моцна накачаны яго колы?
    345.	Чаму пры руху аўтамабіля па пяску рэкамен-дуецца выпусціць з шын частку паветра?
    346.	Чаму не дазваляецца рух гусенічных трактароў па асфальце?
    347.	* Чаму ласі могуць даволі лёгка рухацца па багністым балоце, а іншыя жывёлы гразнуць у ім?
    348.	Растлумачце прызначэнне напарстка, які на-дзяваюць на палец пры шыцці іголкай.
    349.	* Як змяняецца ціск паветра ў шынах грузавіка пасля яго разгрузкі (мал. 121)?
    Мал. 121
    103
    350.	Малатком ударылі спачат-ку па цвіку, а затым па балце (мал. 122). Які з гэтых прадметаў аказаў болыпы ціск на дошку, ка-лі ўдары былі зроблены з адноль-кавай сілай?
    351.	Лыжнік аказвае на снег
    Ма і 122 вельмі малы ціск. Чаму ж тады ла-маюцца сухія галінкі, што трапля-юць пад лыжы?
    352.	Сіла ціску F} = 200 Н дзейнічае на паверхню плошчай 51 = 0,40 м2, а сіла ціску F2 = 120 Н — на паверхню плошчай S2 = 0,20 м2. Вызначце, якая з сіл аказвае большы ціск і ў колькі разоў.
    353.	Вызначце ціск, які аказвае шыла пры дзеянні на драўляны брусок сілай F = 100 Н. Плошча вастрыя шыла S = 0,040 мм2.
    354.	Чалавек націскае на рыдлёўку з сілай F = = 600 Н. Які ціск аказвае рыдлёўка на глебу, калі шырыня яе ляза / = 20 см, а таўшчыня рэжучага краю h = 0,50 мм?
    355.	Ці можаце вы, выкарыстаўшы цвік, аказаць ціск р = 1,0 • 105 кПа? Разлічыце, якую сілу для гэтага трэба прыкласці да плешкі цвіка, калі плошча вастрыя 5 = 0,10 мм2.
    356.	На гарызантальнай падлозе стаіць хлопчык масай m = 45 кг. Вызначце ціск хлопчыка на падлогу, калі плошча падэшваў яго чаравікаў, што дакранаюцца да падлогі, S = 300 см2.
    104
    357.	Вызначце сілу, з якой аса ўтыкае сваё джала ў скуру чалавека, калі плошча вастрыя джала S = = 3 • 10—12 см2, а аказаны джалам ціск р = 3 ■ 1010 Па.
    358.	Брусок масай m = 1,0 кг аказвае на гарызан-тальную падстаўку ціск р = 200 Па. Вызначце плошчу судакранання бруска з падстаўкай.
    359.	Гранітная пліта, аб’ём якой V = 4,0 м3, а пло-шча асновы S = 8,0 м2, аказвае на грунт ціск р= 13 кПа. Вызначце шчыльнасць граніту.
    360.	Аднародныя алюмініевы і медны цыліндры ма-юць аднолькавыя дыяметры і аказваюць на паверхню стала аднолькавы ціск. Вызначце вышыню меднага цыліндра, калі вышыня алюмініевага А1 = 10 см.
    361.	* Стоячы на паверхні Месяца, амерыканскі аст-ранаўт аказваў на грунт Месяца ціск р = 3560 Па. Вызначце масу астранаўта (з амуніцыяй), калі ад яго чаравікаў засталіся сляды, плошча кожнага з якіх S = 410 см2.
    362.	Спартсмен масай т = 70 кг, утрымліваючы паднятую штангу, аказвае на падлогу ціск р = 50 кПа. Вызначце масу паднятай штангі, калі плошча судакра-нання кожнай нагі штангіста з падлогай 5 = 150 см2.
    363.	Турыст, агульная плошча падэшваў абутку яко-га 5=300см2, нясе на спіне рукзак масай тд=10 кг. Вызначце масу турыста, ведаючы, што ў стане спакою ён аказвае на паверхню ціск р = 25 кПа.
    364.	Канькабежац стоячы аказвае на лёд ціск р = = 250 кПа. Вызначце масу канькабежца, калі даўжыня канька / = 40 см, а шырыня ляза — a = 3,0 мм.
    105
    365.	У колькі разоў зменіцца ціск лыжніка на снег, калі ён здыме лыжы памерам 200 х 6,0 см кожная? Плошча падэшваў кожнага чаравіка S = 2,5 дм2.
    366.	Лыжнік, агульная плошча падэшваў абутку якога S = 450 см2, масай тх = 70,0 кг з рукзаком ма-сай т2 = 20,0 кг стаіць на снезе на лыжах даўжынёй Z = 1,80 м і шырынёй a = 8,00 см кожная. Вызначце, на колькі ўзрасце ціск лыжніка на снег, калі ён здыме лыжы і рукзак.
    367.	Лёд вытрымлівае максімальны ціск р = 15,0 кПа. Вызначце, якой павінна быць мінімальная плошча кож-най падэшвы абутку рыбака масай т = 75,0 кг, каб ён мог прайсці па гэтым лёдзе.
    368.	Плошча судакранання кожнага кола гружанага двухвоснага прычэпа агульнай масай т = 2500 кг з дарогай 5 = 125 см2. Вызначце, які ціск аказвае пры-чэп на дарогу.
    369.	Легкавы аўтамабіль, плошча судакранання кож-най з чатырох шын якога з гарызантальным пакрыц-цём дарогі 5 = 80,0 см2, аказвае на дарогу ціск р = = 350 кПа. Вызначце вагу аўтамабіля.
    370.	Чатырохвосевы чыгуначны вагон аказвае на рэйкі ціск /? = 100 МПа. Плошча судакранання кож-нага кола з рэйкай 5 = 8,4 см2. Вызначце масу вагона.
    371.	Астанкінская вежа, маса якой т = 8,2 • 104 т, знаходзіцца на падмурку на дзесяці апорах. Вызначце плошчу кожнай з апор, калі ціск, што аказвае вежа на падмурак, р = 6,8 МПа.
    372.	Які ціск на гарызантальную паверхню аказ-вае аднародны алюмініевы куб, даўжыня канта якога Z = 0,12 м?
    106
    373.	Вызначце ціск, які аказвае на падмурак цагля-ная сцяна вышынёй h = 2,5 м.
    374.	Вызначце даўжыню канта аднароднага кубіка масай т = 40 г, калі ціск, які ён аказвае на гарызан-тальную плоскасць стала, р = 1,0 кПа.
    375.	Аднародны кубік з кантам даўжынёй I - 10 см аказвае на паверхню стала ціск р = 8,9 кПа. Вызначце масу кубіка.
    376.	Адзін літаратурны герой хацеў загартаваць сваю волю, таму спаў на дошцы, утыканай цвікамі (вастрыём уверх). Ацаніце, колькі цвікоў павінна быць выкарыстана для «ложа» героя, лічачы, што яго маса т - 70 кг, а плошча вастрыя цвіка S = 0,20 мм2. Скура чалавека можа вытрымаць ціск р = 1,0 МПа.
    377.	Штармавы вецер сілай 10 балаў аказвае ціск на перашкоду р = 1,0 кПа. Вызначце сілу ціску на сця-ну дома вышынёй h = 5,0 м і даўжынёй / = 10 м, калі вецер дзьме перпендыкулярна сцяне.
    378.	У ручным прэсе да канца ручкі (мал. 123) пры-кладзена сіла F = 100 Н. Вызначце ствараемы ціск, калі плошча поршня 5 = 20 см2, а даўжыня ОА = 10 см, АВ = 50 см.
    107
    379.	(э) Вызначце ціск, які аказвае ваша ўласнае цела на паверхню падлогі, калі вы знаходзіцеся ў ста-не спакою:
    а)	стаіце на абедзвюх нагах;
    б)	стаіце на адной назе.
    380.	(э) Вызначце, у колькі разоў ціск на падлогу табурэта, які стаіць на ножках, большы за ціск на пад-логу табурэта, які ляжыць уверх ножкамі.
    381.	(э) Ёсць два аднолькавыя па масе, памерах і шчыльнасці брускі. Змяняючы ўзаемнае размяшчэнне брускоў, атрымайце шэсць розных лікавых значэнняў ціску іх на паверхню стала. Вызначце гэтыя значэнні ціску.
    382.	(э) Вызначце, у колькі разоў і як зменіцца ціск на падлогу, калі вы будзеце стаяць спачатку не-пасрэдна на падлозе, а потым станеце на дошку, якая ляжыць на падлозе. Вагу дошкі не ўлічвайце.
    18
    ПЕРАДАЧА ЦІСКУ ГАЗАМІ I ВАДКАСЦЯМІ. ЗАКОН ПАСКАЛЯ. ЦІСК ВАДКАСЦІ, АБУМОЎЛЕНЫ ЯЕ ВАГОЙ
    Пытанні для самакантролю
    •	Чым абумоўлены ціск газу і як яго змяніць?
    •	Як перадаюць ціск вадкасці і газы?
    •	Сфармулюйце закон Паскаля. Чаму закон Паскаля не выконваецца для цвёрдых цел?