Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Сп. Кастусь Акула, закладчык Згуртаваньня Беларусаў Канады, падкрэсьліў тры этапы дзейнасьці сьв. пам. Він-цэнта Жук-Грышкевіча: першае - у 1946 г. ён заснаваў Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Гэта-ж пер-шая беларуская арганізацыя за мяжой пасьля 2-ой Су-
741
сьветнай вайны, падкрэсьліў прамоўца; другое - у 1954 г. у Мюнхэне ён зарганізаваў і вёў Беларускую Сэкцыю Ра-дыё «Вызваленьне». Перад ім яе ня было. Трэцяе - ягоная дзейнасьць у Канадзе. Ен быў якраз тым чалавекам, што быў патрэбны ў тым часе й тым мейсцы. «Што мы тады, што я тады - малады мог...» гаварыў прамоўца.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч са сваёй просталінейнай прынцыповасьцьцю, плянавасьцьцю надаваў кірунак бе-ларускаму арганізацыйнаму жыцьцю: ідэялягічны напра-мак — вернасьць Акту 25 Сакавіка й Радзе БНР; рэлігій-ны - свая беларуская царква — БАПЦ; а для разьвіцьця ідэйна-нацыянальнага й духовага жыцьця патрэбна й ма-тарыяльная база - свой дом з царквой, свая крэдытовая супалка. I сыстэматычна й плянава гэтыя пастуляты пра-водзіліся ў жыцьцё.
Сп. Мікола Ганько, старшыня Тарантонскага Аддзелу ЗБК, гаварыў пра іншы аспэкт дзейнасьці Нябожчыка -беларускае ўзгадаваньне моладзі. Стараньнем др. В. Жук-Грышкевіча заснаваны быў пры Тарантонскім Універсы-тэце ў 1951 г. лектарат беларусаведы, дзе Нябожчык быў лектарам. «У мяне было двох настаўнікаў - Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Алесь Грыцук», - сказаў прамоўца.
А я, слухаючы, думала й пра заснаваньне Нябожчы-кам, на ягонае семідзесяцігодзьдзе, у 1973, «Фонду белару-скіх падручнікаў», дзякуючы якому, разам з дзяржаўнай субсыдыяй, у 1974-1978 гадох, Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады змог выдаць два тамы англямоўнага падручніка «Беларуская Мова» - “Fundamental Byelorussian” Валентыны Пашкевіч, падручніка так патрэбнага дзеля нацыянальнага ўзгадаваньня беларускай моладзі.
Сп. Уладзімер Целеш, старшыня Парафіяльнай Рады, гаварыў пра др. В. Жук-Грышкевіча як пра Старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, пра ягоны патры-ятызм, адданасьць і ахвярную працу на карысьць белару-скай вызвольнай справы.
Сп. Віктар Касьцюкевіч, сакратар Галоўнай Управы ЗБК, успамінаў нябожчыка як сябру й напарніка право-джаньня летняга адпачынку на прыродзе. Прырода, лес, рака былі сьвятыняй, раем на зямлі для Вінцэнта. «Любіў і Ты, як я, блукаць па пералесках...» успамінае пра яго Натальля Арсеньнева.
Паэтка Натальля Арсеньнева, сяброўка Вінцэнта Жук-Грышкевіча яшчэ з 20-х гадоў, калі яны вучыліся ў Ві-742
ленскай Беларускай Гімназіі ды разам выдавалі вучнёўскі часапіс, ня могучы прыбыць на памінкі асабіста, прысла-ла верш; «На сьмерць сябры юнацтва».
Жонка Нябожчыка др. Раіса Жук-Грышкевіч прачыта-ла верш Натальлі Арсеньневай «На сьмерць сябры юнац-тва» (надрукаваны ў нр. 358 «Беларуса») і ўрывак зь ліста вучаніцы Нябожчыка зь Віленскай Беларускай Гімназіі сп-ні Ніны Абрамчык, жонкі былога Старшыні Рады БНР сьв. пам. Міколы Абрамчыка.
Др. Раіса Жук-Грышкевіч дзякавала ўсім тым, што ад-далі пашану памяці яе мужа: Уладыку Мікалаю за Бага-службы ў часе паховінаў і сяньня, царкоўнаму хору за ўдзел у іх, усім прысутным на паховінах і памінках, тым, што несьлі ў дамавіне цела ейнага мужа на вечны супа-чын; Канадзкаму Сэктару Рады БНР, Згуртаваньню Бела-русаў Канады, Прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага, сябром за надмагільныя кветкі, за ахвяры Ягонай памяці на бе-ларускія фонды, на Беларускі Крыж, прамоўцам над магі-лай і на памінках; паэтцы Натальлі Арсеньневай за пры-сьвечаны памяці ейнага мужа пачуцьцёва-філязофскі верш, сп-ні Марыі Ганько й яе памочніцам за стараннае і прыгожае зрыхтаваньне памінковага абеду. Усім прысут-ным на паніхідзе й памінках, усім тым, што прыслалі ёй спачувальныя лісты - шчырая падзяка ўсім!
Песьняй «Сьпі пад курганам герояў» і малітвай Улады-кі Мікалая закончыліся памінкі.
На ўсё гэта глядзелі з партрэту, што на франтовай сьцяне на фоне бел-чырвона-белага сьцягу, пад Пагоняй, разумныя, і здавалася, сумныя вочы Вінцэнта Жук-Грыш-кевіча.
(У скароце ў «Беларусе», Нью Ерк, 359, травень-чыр-вень 1989 г.)
Натальля Арсеньнева
Малачай
(На сьмерць сябры юнацтва)
Памёр... няма... і анідзе у сьвеце не пакрыжуюцца ўжо нашыя шляхі, хай восень зноў сьпляце нам залатыя сеці, хай зазяленяцца узноў вясновыя лагі.
743
Якое слова дзіўнае, няўцямнае - «ніколі», якое жудаснае скова - «анідзе», як замірыдца з тым, што ня сустрэцца болей нам у жыцьці з Табой ні ў шчасьці, ні ў бядзе?
Любіў і Ты, — як я, - блукаць па пералесках, спыніцца ў гушчары, скамечыць мох мяккі, яшчэ й яшчэ чытаць ад крэскі й да крэскі, баляды, што дубы зьбіралі праз вякі, а там ужо зьмярканьнем, выйсьці ў поле і жыць, як казалі нам, малым: «як набяжыць,» не крыўдаваць, калі нас часта хтось і ўколе, ні, - абы што, - хапацца за нажы.
Мой сябра дарагі! Нялёгкімі гадамі нам давялося жыць, відаць наш Кон такі. Ды мы брылі. Ступой ішоў і Кон із намі, аж запыніў Цябе кіўком рукі. Стаю... ужо адна...
Скрозь - тае сьнег счарнелы. Журчыць у раўчаку ручай... Ну, што-ж, бывай!
Ужо мо’ й там, дзе Ты, тчэ парасткі нясьмела прадвесьнік весьніх дзён — зялёны малачай!
Красавік, 1989 г.
«Даражэнькая!
Пасылаю верш, хай ён заступіць мяне на памінках. Пі-сала «ад сэрца»... Моцна цалую,
Твая Наталка.»
Рагнеда Аляхновіч, дачка сьв. пам. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, прысьвяціла свайму Тату, якога жорсткі кон забраў ад яе яшчэ ў маленстве, наступныя радкі:
744
Няхай Табе сьняцца пралескі, як неба, I з маленства пахі аржанога хлеба, I пошум таемны бярозак у гаю,
I ўсё, што Радзімай людзі называюць.
Раіса Жук-Грышкевіч над сьвежай магілай Мужа, беларускі могільнік у Іст Брансвіку, ЗПІА, вясна 1989.
745
Памятнік Жук-Грышкевічаў на беларускім могільніку Жыровіцкай Божай Маці ў Іст Бран-свіку, ЗША. На памятніку пад датай сьмерці напіс: Старшыня Рады Беларускай Народай Рэспублікі, 1970-1982. У нізе напіс: Усесьвятая Тройца зжалься над намі!
Можа на гэтым і закончыць апісаньне «Жыцьця Він-цэнта Жук-Грышкевіча», але з фізычнай сьмерцяй жыць-цё чалавека ўсё-ж не канчаецца, яно жыве ў тых людзях, жыцьцё якіх было, ў той ці іншы спосаб, кранутае ады-йшоўшым у вечнасьць.
Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча мусіла крануць жыцьці іншых людзей, калі пасьля ягонай сьмерці я атрымала шмат, шмат спачувальных лістоў і то ня толькі ад блізкіх супрацоўнікаў і сяброў, але й ад людзей, зь які-мі, здавалася, ня было, прынамсі за мяжой, ніякай сувязі. Прыкладам ліст др. Міколы Шчорса - Віленчука, калісь сябры й старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Віль-ні:
Nicholas Scors, M.D.
2106 Dogwood Circle
Mt. Dora, Florida, 32757
17-га лютага, 1989.
Высокапаважаная Доктар!
Надовячы даведаўся аб сьмерці Вашага С. П. Мужа. Ягоная сьмерць не зьяўляецца толькі Вашаю асабістаю стратаю!
У Ягонай асобе Беларуская Грамадзкасьць на эмігра-цыі, незалежна ад палітычнае ахварбоўкі, страціла высо-кай вартасьці культурна-грамадзкага і палітычнага дзея-ча - змагара за лепшае заўтра Беларускага Народу.
Хай лёгкай будзе яму канадыйская зямелька!
Прымеце, калі ласка, ад мяне самыя шчырыя словы глыбокага спачуваньня.
3 пашанай,
М. Шчорс»
Дзякуючы др. Міколу Шчорсу за спачуваньні й ад-даньне пашаны памяці майго Мужа, я паведаміла, што цела майго Мужа спачывае не на канадыйскай зямлі, a на «лапіку беларускай зямелькі» - беларускім могільніку Жыровіцкай Божай Маці ў Іст Брансвіку. Такая была Яго воля.
747
I прыклад іншых лістоў:
«Бэльвіл, 18. III. 1989.
Вельмі Паважаная й Дарагая Спадарыня Др. Раіса!
Учора пасьля паўдня (пятніца) мы атрымалі чарговы нумар «Беларуса».
Зь вялікім сумам мы даведаліся з газэты, што Высока Паважаны й Дарагі нам Др. Жук-Грышкевіч адыйшоў у вечнасьць.
Нам вельмі цяжка зрабілася на сэрцы. Хаця мы не падтрымоўвалі бліжэй нашага знаёмства, то аднак маем для Сп-ра Доктара ў сэрцах нашых спэцыяльны куточак.
Др. Жук-Грышкевіч многа, многа мне дапамог мараль-на ў тыя мамэнты нашых пачаткаў у Канадзе, а тыя ча-сы былі вельмі цяжкімі для нас - у нас былі малыя дзеці. Якраз Алінка была паважна хворая (6 месяцаў) на запа-леньне лёгкіх й каб мы яе тады не аддалі ў Sick Children’s Hospital - сяньня мы-б яе ня мелі. Тады я ня ведала ан-гельскай мовы. Др. Грышкевіч кожны дзень тэлефанаваў у гошпіталь, а потым да нас, каб паведаміць як справа стаіць з маёй малой. Таксама Др. Грышкевіч вазіў мяне і Відю ў сваёй маленечкай аўтамашыне (на 2-х чалавек) у шпіталь, каб я магла паглядзець маю малую.
Што гаварыць, тут на гэтым кусочку паперы немагчы-ма расказаць усяе тае ўдзячнасьці, якую мы носім і ся-гоньня ў нашым сэрцы за тыя добрыя, падтрымоўваючыя словы Др. Грышкевіча, якімі ён хацеў нам разьсьвятліць нашыя гаротныя першыя дні ў Канадзе. Мы яго не забу-дземся, хаця-б і таму, што Алінка дала ягонае імя свайму сынку з удзячнасьці да Др. Вінцука Грышкевіча.
Хай будзе лёгкай яму канадыйская зямелька!
Ня сумуйце, мілая мая Спадарыня, для нас, веруючых людзей, гэта толькі расстаньне на нядоўгі час, а там усе спаткаемся ў Госпада Бога на зялёных нябесных лугох.
Моцна абдымаю Вас і цалую, галаву да гары, Драгая! Мы Вас любім й думаем тут аб Вас.
3 пашанаю,
Вашая Галена Скурат
П. С. Алінка заплакала, як даведалася сумную но-васьць. Г. С.»
748
«24. 2. 1989 г.
Дарагая Раіса,
Спачуваю. Вінцуку даў Бог магчымасьць і сілу шмат добрага зрабіць для нашага паняволенага народу. За гэта нашчадкі аддадуць яму належную пашану. А мы, што бы-лі побач нябожчыка ў працы, сьхіляем галовы ў смутку!
Вечная яму памяць!
Кастусь Акула»
«Манчэстар, 20. 2. 1989 г.
Вельмі Паважаная Др. Раіса Жук-Грышкевіч,
Я атрымаў сумную вестку аб сьмерді дарагога Вам Ва-шага мужа Вінцэнта.
Разумею, што жаль сьціскае сэрца, калі па толькі гадох супольнага жыцьця мусім разьвітацца, адводзячы на веч-ны супачынак. Гэта прыкра й балюча, аднак зьмяніць гэ-тага мы ня ў сіле, так Богам дана й так мае быць.
Прыйміце, Драгая Др. Раіса, маё шчырае спачуваньне Вашага жалю, а літасьцівы Гаспод Бог хай прыме душу пакойнага Вінцэнта ў Валадарства Нябеснае.
Вечная памяць!
Мітр. Прат. Ян Абабурко.»
Ад сябры Вінцэнта яшчэ зь віленскіх часоў др. Бале-слава Грабінскага:
«Дарагая Доктар Раіса,
Дастаў я сумную вестку. Падзея вельмі сумная для ўсіх нас, а Вам, Дарагая Раіса, глыбока балючая. Дай Бог Вам сіл перажыць гэты цяжкі пэрыяд.