• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Божа!
    Пад крыжам адзіным народ наш злучы.
    Дай прычасьціцца крывёю Хрыстовай
    Крывіі.
    Перакрыжуй нашых душаў шляхі баравыя,
    Роднаю мовай малітву шаптаць навучы.
    Пасьля высьвячэньня Беларускага Крыжа Дырэктар прошчы а. Фаррэлл піша да нас ліст наступнага зьместу:
    “September 16, 1988.
    Raisa Zuk-Hryskievic, D.D.S.
    54 Mary St.
    Barrie, Ont., L4N 1T1
    Dear Doctor Zuk:
    You must be very happy with the dedication ceremony of the Byelorussian Cross on Martyrs’ Shrine grounds. There was a nice and friendly crowd of people. The Mass, the blessing of the cross and the gathering to express appreciation, all went well. A lovely warm spirit prevailed. We at the Shrine, like this new addition to these grounds of faith. I am sure it will add to the faith of many pilgrims. I thank you most sincerely for suggesting it and for all you and your husband did to make it a reality.
    It would be nice if an annual celebration would take place at the cross. If you have any ideas, I welcome them.
    723
    Blessings. May the Martyrs intercede for you and your husband always.
    Sincerely yours,
    Rev. James J. Farrell, S.J.
    Director”
    20 верасьня 1988 году беларускае грамадзтва адзнача-ла ў Нью Ёрку 85-я ўгодкі жыцьця беларускай паэткі На-тальлі Арсеньневай. 3 гэтай нагоды др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч шле ёй прывітальны ліст:
    «VINCENT ZUK-HRYSKIEVIC
    54 Mary Street Barrie, Ontario 728-7581
    Бэры, 20 верасьня, 1988.
    Высока Паважанай Беларускай Паэтцы
    Натальлі Арсеньневай у Рочэстар, ЗША.
    Дарагая Наталка!
    Сяброўка мая з тых школьных дзён, з той маладосьці, з той школьнай лаўкі Віленскай Беларускай Гімназіі, з тых Базыльянскіх муроў з Беларускім Музэем Івана Луцкеві-ча, сяньня раскінутым і адданым чужынцам...
    Ты калісь мне пісала:
    «Вось - Базыльянскія муры у клясе — цішыня густая...
    а мы,
    да позьняе пары, з Табой наш часапіс складаем. Гартаем допісаў лісткі, у пальцы хухаен, - і пішам.
    Маўляў на руні каласкі, радкамі прарастае ціша. Расьце й каласіцца верш,
    724
    а сэрцу радасна й зьзянна. Тваё, маё — жыло й жыве непакананае, да сяньня.»
    I гаворачы Тваімі славамі, але ськіраванымі гэтым ра-зам да Цябе, Дарагая:
    «Жыві-ж сто год нам, Юбіляр, Дый болей, калі ахвоту маеш!»
    Гэта шчыра жадаем Табе мы з Раісай. I яшчэ адно: мы дзякуем і хай Бог Табе адудзячыцца за тое, што сваёй песьняй, сваім вершам «Крыж», уславіла наш Беларускі Крыж у Прошчы ў Канадзе.
    Шчыра адданыя Табе,
    Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы»
    Даведаўшыся, што Прэфэкт Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў у Рыме зацікавіўся Беларускім Крыжам і пытаў-ся айца Аляксандра Надсона, Кансультатара гэтай Кан-грэгацыіі, ці ня мае ён здымку Крыжа, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч выслаў Яго Ексцэленцыі Д. С. Ц. Люрдусамы дзьве фатаграфіі Беларускага Крыжа ў прошчы ў Мідлян-дзе й атрымаў ад яго ліст наступнага зьместу:
    “CONGREGATIO PRO ECCLESIIS ORIENTALIBUS 00193 Roma,
    Via della Conciliazione, 34
    January 18,1989
    Dear Mr. Zuk-Hryskievic,
    I have duly received your letter, dated December 8 last, by which you courteously sent me two photographs of the Cross erected at the Martyrs’ Shrine in Midland, Ontario, to commemorate the Millennium of the Baptism of Rus’.
    Let me assure you that I deeply appreciate your initiative and I avail myself of this opportunity to offer you my best wishes for the spiritual and pastoral well-being of the Byelorussian community in North America.
    725
    Invoking God’s blessing upon you, and with all kind regards, I am
    Sincerely yours in Christ,
    D. Simon Card. Lourdusamy
    Prefect
    Mr. Vincent Zuk-Hryskievic
    54 Mary Street
    BARRIE, Ontario, L4N 1T1
    Canada.”
    Паломніцтвы да Беларускага Крыжа адбываюцца каж-ны год, але да іх др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч ужо не да-жыў, ды кожны раз у часе паломніцтва ўспаміналі мы Яго, як будаўніка Крыжа, у малітвах за вечную радасьць Ягонай душы. У 1989 годзе стараньнем арганізатараў пра-екту «Беларускі Крыж» выданы былі беларускія малітоў-ныя карткі й паштоўкі Беларускага памятнага Крыжа. Адны й другія можна набыць у Прошчы.
    Канфэрэнцыя Прадстаўнікоў Беларускіх Асяродкаў Канады
    Адразу пасьля Сустрэчы БПА (на пачатку верасьня 1988 г.) прыступілі мы да арганізацыі Канфэрэнцыі Прадстаўнікоў Беларускіх Асяродкаў Канады. Канфэ-рэнцыя была назначана на 18-19 сакавіка 1989 году ў гасьцінніцы Skyline Triumph Hotel у Таронта. Была яна асаблівай таму, што на правядзеньне яе арганізатар - Ка-ардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады - атрымаў суб-сыдыю фэдэральнага ўраду (адзінаццаць тысяч даляраў), у ёй мелі ўзяць удзел прадстаўнікі малодшага пакаленьня беларусаў з усяе Канады, ды што дакладчыкі пяцёх пра-цоўных сэсіяў мелі быць, апрача аднаго беларуса - др. В. Кіпеля, канадыйцы. Вінцэнт уважаў гэтую падзею за вель-мі важную й усёй душой браў удзел у падрыхтоўцы да яе.
    (Аб канфэрэнцыі глядзі разьдзел XV. Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады)
    На прыродзе: «Любіў і ты як я блукаць па перале-сках...» Н. Арсеньнева.
    726
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч пад Лёнданам на Тэмзе. 1949 г.
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Канада, 1971.
    727
    Раіса й Вінцук Жук-Грышкевічы прыехалі на летні адпачынак над раку Amaey. Deep River, 1970-я гады.
    Лодка Жук-Грышкевічаў на рацэ Атаве. 1970-я гады.
    728
    Раіса й Вінцук са злоўленым ім у рацэ Атаве шчупаком. Канец 1960-х гадоў.
    729
    Вінцук Жук-Грышкевіч каля свае лодкі із сваім	Вінцук і асяцёр над ракой Атавай, 1976.
    уловам. 9-га жніўня 1976 году на рацэ Атаве.
    730
    731
    У лесе над ракой Атавай. Зь лева на права: Івонка Сурвіла, Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы. Валя й Міхась Пашкевічы. 1976.
    Раіса й Вінцук Жук-Грышкевічы над ракой Атавай. Жнівень, 1976.
    732
    Рагнеда Аляхновіч, дачка Вінцэнта Жук-Грышкевіча й ягоныя унукі й праўнукі.
    XXVI. АПОШШ ДЗЕНЬ
    1О-га лютага 1989 году прыпадалі 86-я ўгодкі жыцьця Вінцэнта. Зраніцы гэтага дня ён упаў дома й зламаў бяд-ро. Скорая дапамога забрала яго ў гошпіталь. Гэтага-ж дня позна ўвечары яго апэравалі. Апэрацыя трывала над-та доўга. Я сядзела ў шпітальнай пачакальні і ціха плака-ла. Людзі пыталсія, чым могуць мне памагчы... Я баялася, што ягонае схварэлае сэрца ня вытрывае даўгое й скам-плікаванае апэрацыі. Вытрываў і апэрадыю й яшчэ ча-тыры дні агоніі. У апошні дзень, 14-га лютага, папаўдні, прыйшлі яго адведаць нашы Бэрскія прыяцелі: Бэрнардэ-та й Морыс Мэрдокі. Вінцэнт ім расказваў пра вялікі зьезд беларускі, на якім будуць браць удзел і канадыйцы й прадстаўнікі канадзкага ўраду. Гаварыў плаўна й воб-разна паангельску, бо нашы прыяцелі англясасы. Усё было-б нармальна, каб ня тое, што ён цьвердзіў, што «і мы з Раісай на зьезьдзе будзем...» Усьцяж пасылаў мяне па-глядзець, ці людзі ўжо зьбіраюцца... У канцы гэтага дня перад поўначчу, з вобразам бел-чырвона-белага сьцягу ў вачох, адыйшоў Вінцук навек да свайго Творцы.
    Гэтак закончылася апошняя бачына кнігі Ягонага даў-гога й карыснага, творчага й ахвярнага жыцьця на зямлі.
    На другі дзень у сераду цела сьв. пам. Вінцэнта Жук-Грышкевіча спачывала ў пахавальным доме Steckley-Gooderham. У галаве яго стаяў вялізарны, што пасьля за-крываў усю дамавіну, бел-чырвона-белы сьцяг. На дамаві-не й вакол яе кветкі ад: жонкі, сям’і, Сэктару Рады БНР у Канадзе, Згуртаваньня Беларусў Канады, Парафіі Сьв. Кі-рылы Тураўскага ў Таронта, прыяделяў беларусаў і кана-дыйцаў, суседзяў. У пятніцу прыляцеў з Англіі а. Аляк-сандар Надсон, Апостальскі Візытатар для Беларусаў. Уве-чары адслужыў ён у пахавальным доме пры шматлікім удзеле людзей - беларусаў з Таронта й ваколіц, ды сяброў і знаёмых з Бэры - пабеларуску паніхіду. На другі дзень зраніцы цела сьв. пам. Вінцэнта Жук-Грышкевіча пера-несьлі сябры Нябожчыка: др. Барыс Рагуля, Віктар Кась-цюкевіч, Аркадзь Харавец і Барыс Кірка ў каталіцкі кась-цёл Сьвятое Марыі. Сустрэў яго там у белым аблачэньні малады й рослы айцец Пол Сэбор (чэскага паходжаньня) славамі: «Вітаю Вас, Вінцэнт, апошні раз у Ст. Мэры’с...».
    734
    Ен адслужыў імшу, пры удзеле а. Аляксандра Надсона й прысутнасьці Архіяпіскапа БАПЦ Уладыкі Мікалая.
    Пасьля імшы Уладыка Мікалай адслужыў кароткую паніхіду. Цела Вінцэнта Жук-Грышкевіча дырэкцыя па-хавальнага дому самалётам адправіла ў Нью Джэрзі. Памі-нальная бяседа адбылася ў кватэры др. Р. Жук-Грышке-віч. Настыупнага дня ў нядзелю мы з айцом Надсонам паляцелі ў Нью Джэрзі. Затрымаліся ў сп-ні Марыі Ха-няўкі. Ня было ўжо там Чэся, ня было з намі й Вінцука... У панядзелак у пахавальным доме, куды перавезена было цела сьв. пам. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, айцец Васіль Андрэюк, настаяцель БАПЦарквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлянд-Парку, адслужыў паніхіду з удзелам цар-коўнага хору пад кіраўніцтвам сп. Лявона Стагановіча. На другі дзень адбыліся, як паведамляе газэта «Беларус»:
    «Паховіны др. В. Жук-Грышкевіча
    Пахаваньне сьв. пам. др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, былога Сатаршыні Рады БНР, адбылося ў аўторак 21 лю-тага 1989 году. У царкве Жыровіцкай Божай Маці ў Гай-лянд-Парку а. Аляксандар Надсон адправіў сьв. Літургію й паніхіду. Хорам кіраваў сп. Міхась Тулейка. Ля дамаві-ны, пакрытае бел-чырвона-белым сьцягам, стаяла ганаро-вая вэтэранская варта.
    Над магілай на Беларускім могільніку ў Іст-Брансвіку Старшыня Рады БНР др. Язэп Сажыц сказаў разьвіталь-нае слова. Песьня «Сьпі пад курганам герояў» прагучэла, як заключны акорд пачуцьцяў тых, што праводзілі ў апошні шлях.
    Памінальная бяседа адбылася ў Саўт-Рывэры з удзе-лам сям’і нябожчыка, радных, сяброў і суродзічаў, што зье-халіся аддаць апошнюю пашану вялікаму нацыянальнаму працаўніку.
    Успамінамі пра цярністы шлях памерлага, ягонае пра-цавітае й самаахвярнае жыцьцё на беларускай грамадз-кай ніве падзяліліся сп. сп. В. Русак, a. А. Надсон, А. Шу-келойць, др. Я. Запруднік, Я. Азарка, М. Тулейка, сп-ня Р. Галяк, Ул. Курыла, В. Стома.
    Усім шчыра дзякавала за малітвы й духовае падтры-маньне жонка нябожчыка др. Р. Жук-Грышкевіч.
    Айцец Васіль Андрэюк, настаяцель парафіі Жыровіц-кай Божай Маці, перад канчальнай малітвай выказаў
    735
    спачуваньні ўдаве ад імя Архіепіскапа БАПЦ Мікалая і ўправы свае парафіі.»
    («Беларус», Нью Ёрк, 357а Сакавік 1989 г.)
    Разьвітальнае слова сп. Міхася Тулейкі ў часе памі-нальнай бяседы:
    «Дарагія Айцы! Вельмі Паважаная Спадарыня Доктар Раіса Жук-Грышкевіч! Шаноўныя сябры Радныя! Паважа-ныя Спадарыні й Спадары!