Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
699
«BYELORUSSIAN-AMERICAN ASSOCIATION, INC.
National Headquarters 166-34 Gothic Drive Jamaica, N.Y., 11432
21 сакавіка 1982 r.
Яго Эксцэленцыі
Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Д-ру Вінцэнту Жук-Грышкевічу.
Ваша Эксцэленцыя!
Галоўная Управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіно-чаньня ў Амэрыцы мае гонар вітаць Вас з нагоды 64-ых угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі Актам 25-га Сакавіка 1918 году і жадаць зда-роўя ды посьпехаў у Вашай працы на дабро Беларускага Народу.
Галоўная Ўправа БАЗА гэтым запрашае Вас і Спада-рыню прыняць удзел у нашым сьвяткаваньнмі, якое адбу-дзецца ў нядзелю 28-га сакавіка 1982-га году ў Нью Ерку ў залі гатэлю Дорал Ін на 50-ай вул. і Лэксынгтан Авэнью ў Мангэтане, Нью Ёрк. Пачатак а гадз. 2-й п.п.
3 глыбокай пашанай. Жыве Беларусь!
Антон Шукелойць Старшыня»
«ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ
524 St. Clarens Avenue Toronto, Ontario, M6H 3W7
Яго Міласьці
Др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу
Старшыні Рады
Беларускай Народнай Рэспублікі
Barrie, Ontario, Canada
Высокапаважаны Спадар Прэзыдэнт!
Галоўная Управа Згуртаваньня Беларусаў Канады вет-ліва запрашае Вас прыняць удзел у сьвяткаваньні 64-х 700
угодкаў Абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народ-най Рэспублікі.
Сьвяткаваньне ладзіцца ў нядзелю 4-га красавіка, 1982 году ў залі БРГЦ, 524 St. Clarens Avenue, Toronto, адразу пасьля Багаслужбы, гадзіна 13:00.
Ваша прысутнасьць будзе для нас вялікім гонарам.
3 глыбокай пашанай,
Ваш В. Касьцюкевіч Старшыня
Згуртаваньня Беларусаў Канады.»
Улетку старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амэры-канскага Задзіночанмьня, сп. Антон Шукелойць піша да Старшыні Рады БНР д-ра В. Жук-Грышкевіча (на блянку БАЗА) ліст такога зьместу:
«10 ліпеня, 1982 г.
Яго Эксцэленцыі
Др. В. Жук-Грышкевічу
Старпіыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
Ад імя Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня выказваю найшчырэйшую падзяку за пера-сланыя нам Сакратаром Фінансаў Рады БНР сп. В. Кажа-ном 350 даляраў, на выдаткі зьвязаныя з абаронай бела-рускага ймя ў Амэрыцы ды закранутых паклёпамі тэлеві-зыйнай перадачай “60 Minutes” - “Nazi Connections,” якая адбылася 16-га травеня сёлета ў ЗША, беларускіх дзеячоў.
Сягоньня закончаны друк адбіткі англямоўнае старон-кі газэты «Беларус», Но. 300 (зь некаторымі зьменамі), якая таксама будзе рассылацца ў розныя амэрыканскія ўстановы дзеля належнай інфармацыі аб сытуацыі на Бе-ларусі ў часе Нямецкай акупацыі, ў пэрыяд 2-ой Сусьвет-най вайны і працы нашай адміністрацыі. У пляне - вы-даньне брашуры, да якой рыхтуюцца матар’ялы. Я думаю, што Вы маеце копію нашага мэморандум, якое было раза-сланае ўсім губэрнатарам, сэнатарам і кангрэсмэнам, a таксама ў Белы Дом, некаторыя дзяржаўныя дэпартамэн-ты ды ў прэсу, тэлевізію й радыё тых штатаў, дзе жыве большая колькасьць беларусаў.
701
Група ўдзельнікаў 15-ай Сустрэчы БПА ў Нью Дээрзі. У верхнім радзе зь лева на права: 2-я асоба сп-ня Каляда, др. Р. Жук-Грышкевіч, Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч, cn-ня Марыя Войтанка, сп. Аляксандар Стагановіч, былы першы заступнік Старшыні Рады БНР, cn. М. Нікан, заступнік Старшыні Рады БНР на Аўстралію. Гайлянд Парк, Нью Джэрсі, ЗША, верасень, 1982.
Газэта «Беларус» рассылаецца рознымі людзьмі і з роз-ных мейсцаў. Каб Вы ня мелі больш клопату, перадаю ся-гоньня Ваш адрас сп-ру Б. Андрусышыну, які рассылае каля 350-ці нумароў першай клясай амэрыканскай пош-ты. Браты Андрусышыны вызначаюцца пэдантнасьцяй у выконваньні сваіх абавязкаў.
Пры гэтай нагодзе паведамляю, што чарговая Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі адбудзецца сёлета ў канца-тыдні амэрыканскага сьвята Працы (Лэйбар Дэй) у су-боту-нядзелю-панядзелак 4-5-6-га верасьня ў гор. Нью Брансьвіку, штат Нью Джэрзі ды будзе прысьвечаная 100-годзьдзю ад нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа. Праграма Сустрэчы будзе разасланая ў асобным лісьце й надрукаваная ў чарговым нумары газэты «Беларус».
Да гэтага ліста залучаю шэраг цікавых для Вас даку-мэнтаў і матар’ялаў.
3 глыбокай пашанай і прывітаньнямі др. Paice. Жыве БНР!
А. Шукелойць Старшыня»
17-я Сэсія Рады БНР
У гэным 1982 годзе 27-га лістапада адбылася ў Нью Ерку 17-я Сэсія Рады БНР. На ёй скончылася дзьве ка-дэнцыі старшынства др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Дзьве кадэнцыі па шэсьць гадоў кожная вымагалі шмат натужнай працы, у якой бывала ўсяго - і цяжкасьцяў, ня-прыемнасьцяў, і перажываньняў, давалі яму й маральнае задаваленьне, бо ведаў, што выконваў важнае заданьне й працаваў з адданьнем для ідэі, для якое жыў кожным фі-брам свае істоты аж да самага канца.
У канцы сваёй прамовы да 17-ай сэсіі Рады БНР ён падзякаваў сябром Прэзыдыюму, Сакратарыяту, сябром радным за супрацоўніцтва й маральную падтрымку.
«Гэтаксама - ён гаварыў - У працы спрыяла тая ака-лічнасьць, што ў Нью Ёрку былі людзі, якія гасьцілі мяне ў сябе па некалькі дзён, а то й даўжэй, як спадарства Ганна й Валодзя Русакі, сп-ні Натальля й Галіна Орсы, сп-ства Люба й Віталі Кажаны, ды сп-ства Вера й Фаньціш Барту-лі. Усім ім скаладаю тут шчырую падзяку». I пасьля далей:
703
«Зьявіліся новыя камплікацыі й цяжкасьці ў белару-скім жыцьці й працы ў сувязі з царкоўнымі непаладкамі, перамагчы якія ў маім веку, пры маіх сілах і здароўі, ста-лася немагчымым.
Пара заняць месца Старшыні Рады БНР чалавеку ма-ладзейшаму й здаравейшаму, але, зразумела, дасьведчана-му й выпрактыкаванаму ў працы палітычнай і грамадз-кай і ў новых спэцыфічных абставінах...»
I не давялося Вінцэнту Жук-Грышкевічу дабыць да канца сваей апошняй 17-ай сэсіі Рады БНР. Фактычна ад самога пачатку сходу ягонае самапачуцьцё не варажыла дабра... Урэшце хуткая дапамога, яшчэ перад заканчэнь-нем сэсіі, забрала яго ў гошпіталь. На другі дзень мы змаглі вярнуцца ў Канаду.
I гэтак на парозе 80-х угодкаў закончылася яшчэ адна бачына няўтомнага й ахвярнага жыцьця др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, і пачалася новая.
704
XXV. ВОСЕМДЗЕСЯТЫЯ ГАДЫ ЖЫЦЬЦЯ
Паэтычна вітае Вінцэнта Жук-Грышкевіча зь ягоным 80-ці годзьдзем Натальля Арсеньнева:
Даражэнькі Вінцук,
Мой сябра зь дзён, калі вясёлкай Прад намі клаліся шляхі, Калі жыцьцё было на золку, Калі яшчэ й ня сьніўся схіл...
- I вось ён тут, із намі сяньня, Скрозь павальней жыцьця разгон, Дні не ў красе, у адцьвітаньні...
А хочацца яшчэ змагацца За ўчора, заўтра, усіх і ўсё! Дык будзем жыць!
Мо ў дзесяць столкаў
Гады йшчэ скруцяць нас, сябры, Дасьць Бог, шматколернай вясёлкай і рэшта нашых дзён згарыць!
Натальля Арсеньнева.
Сакратар Фінансаў Рады БНР сп. Віталь Кажан піша:
«8. II. 1983.
Высока Паважаны
Прафэсар, Доктар Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Дарагі Вінцук!
3 нагоды васьмідзесяці гадоў Твайго жыцьця я з Лю-бай перасылаем Табе самыя шчырыя пажаданьні прадаў-жаць гэтае прыгожае жыцьцё й на далей.
За Вамі 80 гадоў жыцьця, але-ж з гэтых гадоў Вы асабі-ста аддалі самую вялікую частку свайго жыцьця для нашай Беларускай Справы. Вы сваёй працай упісалі сваё ймя ў лік вялікіх працаўнікоў-змагароў за нашую Беларусь.
Жыве Беларусь!
Люба й Віталь Кажаны»
705
Партрэт др. Франьцішка Скарыны работы Пётры Мірановіча на фран-товай-сьцяне залі Беларускага Рэлігійна-Грамадзкага Цэнтру ў Тарон-та ў часе сьвяткаваньня 500-х угодкаў ад нараджэньня др. Франьцішка Скарыны. Таронта, 1985 (Партрэт - собскасьць Жук-Грышкевічаў).
Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч і старшыня ЗБК др. Раіса Жук-Грышкевіч на сьвяце 500-х угодкаў ад нараджэньня др. Франьцішка Скарыны ў залі ЗБК. Таронта, 1985.
706
Др. Віктар Сенькевіч, разам з Вінцэнтам Жук-Грыш-кевічам адзін з закладчыкаў ЗБВБ, першы сакратар гэтае арганізацыі, з Палямос, Гішпаніі, 2-га лютага 1988 году піша да В. Жук-Грышкевіча:
«Дарагому й Вельмі Паважанау Настаўніку й Старэй-шаму Сябру з нагоды 85-годзьдя з дня нараджэньня Сто год, добрага здароўя і шчасьця ад шчырага сэрца жадае Віктар Сенькевіч.
Многае Вам Лета!
Р. S. Дарагая Раіса! Шчыра дзякую за прысланы каму-нікат (адносна 18-ай Сустрэчы БПА, Р. Ж.-Г.) і прывітань-ні. Спадзяюся, што пабачымся ў час Сустрэчы ў Таронта.
3 узаемнымі прывітаньнямі і пажаданьнямі
Віктар.»
I зноў Натальля Арсеньнева:
«Дарагому Вінцуку,
Адзінаму ўжо тутка сяньня сябру нашага далёкага, да-лёкага юнацтва, шчыра зычу яшчэ ці аднаго дзесяцігодзь-дзя, сустрэчаў, працы і ўспамінаў.
Натальля Арсеньнева,
а прасьцей - Твая Наталка.»
Звольніўшыся з абавязкаў старшынства ў Радзе БНР, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч не адыйшоў ад беларускага грамадзкага жыцьця, а заўсёды, як кажуць, трымаў руку на пульсе. Я была дзейнай, як сакратар, а ад 1985 году, як старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады; і ў розных сытуацыях Вінцук быў радай і парадай, быў той мараль-най і кіруючай сілай, як казаў Міхась Яськевіч, «магутнай апорай». Браў удзел ува ўсіх нацыянальна-грамадзкіх ім-прэзах, хіба што фізычныя недамаганьні затрымоўвалі яго ў ложку ці ў шпіталі.
Новы 1987 год ЗБК сустракала 17-га студзеня застоль-най бяседай й танцамі. Імпрэза адзначала 40 год новай беларускай эміграцыі ў Канадзе. Паехалі на вечарыну, бязумоўна-ж, і мы ўдваём. Людзей было многа, шмат Бе-
707
ластачан. Іграла магнітафонная музыка, весела гулялі. Запрасіў Вінцук мяне да танцу, і мы ўключыліся між ві-руючых пар. Раптам на танцавальнай плошчы засталіся толькі мы з Вінцуком, і раздаліся агульныя воплескі. Быў гэта апошні наш танец, апошняя вечарына. Было весела й цяпер з любасьцяй гэта ўспамінаю.
Плянавая падрыхтоўка да наступнага жыцьця
Што мне ў памяць кідаецца, гэта Вінцуковая сыстэма-тычнасьць і плянавасьць, як у грамадзкай працы, так і ў яго асабістым жыцьці. На працягу даўжэйшага часу ён мне ўсё казаў: «Раіса, нам трэба йсьці ў “Funeral Home” -пахавальны дом. I ў мяне заўсёды было тысячы прычы-наў адкладаць гэты не зусім прыемны занятак на пазь-ней... Урэшце раз зімой на пачатку 1986 году кажа мне Вінцук: «Раіса, я быў у “Funeral Home,” цяпер нам треба йсьці ўдваём». Стаіць апрануты ў паліто й чакае. Раіса ня мела іншага выхаду, як апрануцда й ісьді зь ім... Далей адклададь ня было як. У пахавальным доме было ўсё вельмі прыгожа ўладжана й гэта лагодзіла маё жахлівае адчуваньне. Урадавец выпаўніў два даўгія апытальнікі для нас абоіх, кожнаму асобны, і кажа: цяпер пойдзем вы-біраць “coffins” - дамавіны. Ізноў у мяне першы водрух -не пайду! Урадавец кажа: «Гэта нічога..., ваш муж ужо выбраў... патырэбная толькі вашая згода». Я на мужаў вы-бар згоды не дала, выбрала іншыя - прыгажэйшыя й да-ражэйшыя, такую самую для кожнага з нас. Чалавек жа памірае толькі раз у жыцьці... Фактычна ў тым салёне з дамавінамі ня было так страшна, як мне здавалася. Ізноў-жа ня страшна, бо прыгожа. Мусіць і ў раі прыгожа, таму там і добра. I ня дзівуйся,чытач, чаму я аб гэтых рэчах пі-шу. Пішу таму, што гэта важнае. Важна зрабіць падрых-тоўку за жыцьця, загадзя. Як прыйшла тая страшная гадзіна сьмерці, а прыйдзе яна для кожнага з нас, склада-ная справа паховінаў была заладжана, аплачана. Кіраў-нік пахавальнага дому сам за ўсім сачыў.