• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    XXIV. 1980-я ГАДЫ
    У справе амэрыканскай дапамогі Беларусі “The American Relief Administration (ARA) in Byelorussia”
    15 лістапада 1980 г. сп-ня Алеся Кіпель, юрыст з пра-фэсіі, (дачка др. Вітаўта й Зоры Кіпеляў) піша да др. В. Жук-Грышкевіча ліст такога зьместу:
    «Высокапаважаны Др. Жук-Грышкевіч!
    На параду маіх бацькоў зьвяртаюся да Вас у наступ-най справе: скончыўшы першую частку мае працы аб амэрыканскай дапамозе Беларусі (БССР)..., я апрацоў-ваю цяпер частку другую: Дапамога АРА Заходняй Бела-русі. I тут я натыкаюся на цяжкасьці - недахоп друкава-ных матар’ялаў. Мая просьба да вас: ці Вы нешта памята-еце аб амэрыканскай дапамозе, а можа маеце нейкія матар’ялы, якія адносяцца да гэтага пэрыяду?
    Была-б Вам вельмі ўдзячная за любую дапамогу. Прасі-ла-б адказаць на мой адрас у Вашынгтоне. Згары шчыра Вам дзякую. Прывітаньне ад нас усіх Вам і Вашай Спада-рыні.
    3 глыбокай пашанай
    Алеся Кіпель»
    «5 сьнежня, 1980.
    Даражэнькая Алеся,
    Прыемна мне было атрымаць Ваш ліст з залучнікам -першай часткі Вашай працы - “The American Relief Administration (ARA) in Byelorussia,” якую я прачытаў з вялікім зацікаўленьнем. Цешуся, што Вы, за прыкладам сваіх бацькоў, маеде навукова-дасьледчыя зацікаўленьні. Ахвотна Вам дапамагу чым змагу, але, на вялікі жаль, по-мач мая будзе вельмі абмежанай, бо ня маю я ніякіх мата-рыялаў пра дзейнасьць АРА ў Заходняй Беларусі й ня
    689
    ведаю, дзе іх шукаць. Дык мушу абмежавацца да сваіх скупых успамінаў.
    1.	Калі я паступіў у Віленскую Беларускую Гімназію ў 1920 годзе, у Вільні былі значныя цяжкасьці з прадуктамі, асабліва ж для беларускіх дзяцей і моладзі, што прыехалі зь вёскі, каб вучыцца ў сваёй гімназіі. Польска-бальшавіц-кая вайна была тады ў поўным разгары, і сувязі зь вёскай амаль ня было. Бальшыня вучняў жыла ў гімназіяльным інтэрнаце, дзе мела кватэру й харчаваньне, якое ў знач-най меры паходзіла з амэрыканскіх крыніцаў. Зрэштай усе віленскія школы карысталі з гэтых крыніцаў.
    У 1920 і 1921 гадох ня толькі гімназіяльны інтэрнат атрымліваў амэрыканскую харчавую дапамогу, прыхожых вучняў з гораду таксама дакормлівалі ў гімназіі раз у дзень (у часе вялікага перапынку) - пераважна заціркай з пшоннай мукі, з чаго карыстаў і я. Карміла нас най-часьцей сп-ня Арсеньнева (Клаўдзія, Р. Ж.-Г.), матка на-шай слаўнай паэткі.
    Зь якой амэрыканскай арганізацыі йшла гэта харчавая дапамога - я ня ведаю. Таксама ня ведаю, хто стараўся пра атрыманьне гэтай харчавой дапамогі ад амэрыканцаў: ці гімназіяльны Бадькоўсі Камітэт, ці Беларускае Дабрадзей-нае Таварыства Помачы Пацярпеўшым ад Вайны, якое паўстала ў 1915 годзе. I ня ведаю, ці гэту дапамогу нашы апякуны атрымлівалі беспасрэдна ад амэрыканцаў ці за пасярэдніцтвам віленскіх гарадзкіх уладаў. На гэтыя пы-таньні, магчыма, магла-б даць адказ наша паэтка Наталь-ля Арсеньнева, паколькі ейная матка брала чынны ўдзел у дакормліваньні вучняў Віленскай Беларускай Гімназіі. Другая асоба, што можа ведаць, як і ад каго беларусы ў 1920-21 гадох атрымлівалі амэрыканскія прадукты ў Віль-ні (пшанічную муку, цукар, сланіну й іншыя тлушчы) -гэта спадарыня Будзьчыха, - матка Часлава Будзькі й спа-дарыняў Пануцэвічыхі й Бяленісіхі. Іхны бацька С. П. Эдвард Будзька быў вельмі актыўным народным і каапэ-ратыўным дзеячом і адным з закладчыкаў Беларускага Та-варыства Помачы Пацярпеўшым ад Вайны.
    2.	Можа дарэчы будзе таксама ўспомніць, што амэры-канская «УМСА» вельмі шмат дапамагала беларускаму грамадзтву й вучням беларускіх гімназіяў у Радашкавічах і Клецку. Некаторыя беларусы зьблізіліся з «УМСА»-й, a былі й такія, што супрацоўнічалі з гэтай арганізацыяй у Захадняй Беларусі й Варшаве й сталіся пратэстанцкімі
    690
    сьвятарамі. Больш інмфармацыяў пра гэта хіба мог бы даць а. Ян Пятроўскі, які жыве ў Флярыдзе. Вось і ўсё, што я магу сказаць у адказ на Вашы пытаньні.
    Хто зь беларусаў працуе цяпер у Бібліятэды Кангрэсу? Можа знаеце спадарства Кітаў і ведаеце іх адрас?
    Памажы Вам Божа ў Вашай навукова-дасьледчай пра-цы!
    3 глыбокай пашанай
    В. Жук-Грышкевіч»
    1000-годзьдзе дзяржаўнасьці Беларусі ў Канадзе
    28 і 29 лістапада 1981 году ля будынку Беларускага Рэлігійна-Грамадзкага Цэнтру ў Торонта ўзьвіваўся побач канадыйскага бел-чырвона-белы сьцяг. Згуртаваньне Бе-ларусаў Канады ўрачыста адзначала 1000-ыя ўгодкі дзяр-жаўнасьці Беларусі.
    Падрыхтоўка да гэтага надзвычай важнага сьвята вя-лася цэлы год. Інспірацыяй былі перавыданыя Згурта-ваньнем Беларусаў у Вялікай Брытаніі дзьве юбілейныя падпольна выданыя ў БССР паштоўкі.
    У праграму сьвята ўвайходзілі: багаслужбы, даклады: «Тысячагодзьдзе дзяржаўнасьці Беларусі», «На дзень Геро-яў Беларусі» і «Сто год ад нараджэньня Івана Луцкевіча», мастацкая выстаўка ды супольныя застольныя бяседы.
    Субота - 28 лістапада
    Увечары, пасьля малебну ў БАПЦаркве, урачысты сход адкрыла сп-ня Івонка Сурвіла, старшыня Беларуска-га Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе, была агульна адсьпявана малітва «Магутны Божа». Слова для ключавога дакладу «Тысячагодзьдзе дзяржаўнасьці Беларусі» дала яна Старшыні Рады БНР др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу.
    Прывітаўшы прысутных ад імя Рады БНР зь юбілей-ным сьвятам, др. В. Жук-Грышкевіч гаварыў:
    «Найстарэйшыя зьвесткі аб гісторыі Беларусі дайшлі да нас з летапісаў і легэндаў. Нажаль найстарэйшыя бе-ларускія летапісы - полацкі й тураўскі - не захаваліся.
    691
    Таму веда пра найстарэйшую гісторыю Беларусі фрагмэн-тальная. Тым ня менш, дзякуючы дасьледаваньням гісто-рыкаў, сяньня маем уяўленьне аб галоўных мамэнтах разьвіцьця дзяржаўнага станаўленьня беларускіх зямель.
    У мінулым 1980-ым годзе споўнілася тысяча год ад ча-су, як у гадавіках летапісаў зьявіліся імёны, якія маюць беспасрэднае дачыненьне да гісторыі Беларусі. А менавіта пад годам 980-ым у найстарэйшым летапісе «Аповесьці мі-нулых гадоў» гаворыцца пра Полацкага князя Рагвалода, ягоную дачку Рагнеду ды пра Тураўскага князя Тура.
    3 мамэнтам зьяўленьня першых гістарычных імёнаў канчаецца прагісторыя, а пачынаецца гісторыя Беларусі, адзначаная важнымі падзеямі й слаўнымі імёнамі. Дра-матычныя падзеі 980 году, якія зафіксаваў летапіс, кіда-юць сьвятло на мінулыя да гэтай даты часы й выясьня-юць падзеі наступных гадоў.»
    Далей Прэзыдэнт Рады БНР гаварыў пра рассяленьне ўсходніх славян,пра плямёны, зь якіх утварыўся беларускі народ - крывічоў, дрыгавічоў, вяцічаў, радзімічаў, севве-ранаў - пра балцкі субстрат беларускага народу, пра зна-чэньне ў гістарычным лёсе беларускіх плямёнаў вялікага воднага шляху «3 Варагаў у Грэкі» - аднэй з галоўных гандлёвых, а тым самым і культурных магістраляў Усход-няе Эўропы. Тады гаварыў ён пра падзеі 980 году.
    «Летапісы сьведчаць, што Рагвалод быў незалежным князем Полацкай зямлі, якая прадстаўляла сабой значную сілу. Тверскі летапіс кажа, што ўсе крывіцкія землі харак-тарызуюцца, як «поласкія власьці». Пасрэдным доказам сі-лы Полацка служыць факт, што Уладзімір, ідучы з Ноўга-раду паходам на Рагвалода, сабраў «воі многі» з варагаў, славян, чудаў і крывічоў ізборскіх. Рагвалод быў пабіты, Полацак зьнішчаны. Уладзімір, відаць, хадеў і зьнішчыць небясьпечную для сябе дынастыю Рагвалода, калі забіў яго, жонку й сыноў яго. Пакінуў толькі Рагнеду, якую прымусіў быць сваёй жонкай. Рагнеда мсьціцца за сьмерць бадькі й сама чуць ня гіне. Ратуе яе сын Ізяслаў. Уладзімір быў прымушаны аддаць бацькаўшчыну Рагне-дзе й яе сыну. Збудаваў ім горад Ізяслаў - цяперашняе Заслаўе - пасяліў у ім Ізяслава з маткай Рагнедай. Ізя-слаў аднак пераяжджае ў Полацак, які ў міжчасе адбуда-ваўся, і стаецца князем Полацкай зямлі. Ізяслаў быў пер-шым прасьветнікам Полаччыны, увёў пісьменства. Пры ім пісаліся граматы зь ягоным подпісам і пячаткай. Рагвало-
    692
    давы нашчадкі былі князямі незалежнай Полацкай дзяр-жавы аж да літоўскага пэрыяду, а Усяслаў Чарадзей быў і Кіеўскім князем.»
    Напасьледак Старшыня Рады БНР гаварыў пра нэга-тыўнае афіцыйнае стаўленьне БССР і Масквы да 1000-годзьдзя дзяржаўнасьці Беларусі, якое было абыйдзена маўчаньнем.
    * * *
    Далей у справаздачы із сьвяткаваньня (Архіў ЗБК) га-ворыцца аб мастацкай выстаўцы, у якой былі прадстаўле-ны працы: сп. Юркі Акулы, спадарынь: Валі Пашкевіч, Александры Протас, Івонкі Сурвілы й сп. Міколы Шуста. Афіцыйна адкрыла выстаўку паэтка Натальля Арсеньнева.
    Нядзеля — 29 лістапада
    Пасьля сьв. літургіі й паніхіды за Герояў Беларусі быў супольны абед. Прыгатавалі яго, як і вячэру ў суботу, спа-дарыні Марыя Ганько й Вера Кірка.
    Сакратар Вэтэранаў Рады БНР др. Я. Сажыч прывітаў прысутных з 1000-годзьдзем Беларусі. Старшыня Таран-тонскага аддзелу ЗБК сп. М. Ганько прачытаў даклад, прысьвечаны Дню Герояў Беларусі - гісторыі змаганьня беларускага народу за незалежнасьць БНР.
    «Гэтак, як імёны Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў сымбалізу-юць пачатак гісторыі Беларусі, так імёны Іван і Антон Луцкевічы зьвязаны з пачаткам сучаснага яе этапу — на-цыянальна-палітычнага адраджэнскага руху» - гаварыла др. Раіса Жук-Грышкевіч у сваім дакладзе «На сотыя ўгодкі ад нараджэньня Івана Луцкевіча.»
    Беларускім нацыянальным гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» закончылася сьвяткаваньне тысяча-годзьдзя дзяржаўнасьці Беларусі.
    Сьмерць Біскупа Часлава Сіповіча
    «У нядзелю 4 кастрычніка 1981 году ў Лёндане Ангель-шчыны, «Фінчлейская Беларусь» - раён Дому Мар’янаў ды Бібліятэкі й Музэю імя Францішка Скарыны — кіпеў сваім асаблівым уздымам. Надыйшоў дзень вялікага сьвя-
    693
    та - дзесятых угодкаў адкрыцьдя беларускае культурна-навуковае сьвятыні - Беларускае Бібліятэкі й Музэю імя Франьцішка Скарыны ў Лёндане...
    Асабліва вялікі гэта дзень - чытаем далей у артыкуле «Сьвята і... Сьмерць» у газэце «Беларус» нр. 294-295, 1981 -для пачынальнікаў гэтай выдатнай справы, найперш Бі-скупа Часлава Сіповіча ды айца Аляксандра Надсона. Па-чыналі некалі з нуля... I з Божай помаччу, пасьля доўгай працы й стараньняў, 15-га травеня 1971 году новую біблія-тэку й музэй афіцыяльна адчыніў прафэсар Оксфардскага Ўнівэрсытэту Робэрт Оты, а дабраславіў яе Апостальскі Дэ-легат на Вялікую Брытанію, Архібіскуп Домэніко Энрычы.
    Бібліятэка атрымала права харытатыўнай інстытуцыі 23-га ліпеня 1979 году й цяпер кіруе ёю Рада Давераных 10-ёх асобаў, у якую ўваходзяць сьвятары каталіцкія, пра-васлаўныя, прадстаўнікі беларускай грамады ў Вялікай Брытаніі, а таксама зацікаўленыя беларусаведы брытан-скія навукоўцы...»