• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    На жаданьне аўтараў успамінаў зь беларускага жыць-ця БІНІМ у Канадзе ахвотна ўдзеліць ім фаховую дапамо-гу, а Выдавецкі Фонд Успамінаў будзе старацца выдаць іхнія працы друкам.
    Кіраўніцтва Фонду будзе створана на агульным сходзе заснавальнікаў і ахвярадаўцаў, на якім мае быць прыня-ты й статут Фонду.
    Заклікаем беларускае грамадзтва ўшанаваць 75-я ўгод-кі ад нараджэньня й 55 год ахвярнае нацыянальна-гра-мадзкае працы Юбіляра. Ахвярьі просім слаць на БІНІМ у Канадзе на адрас Старшыні Угодкавага Камітэту з за-значэньнем «На Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларуска-га Жыцьця». Просім чэкі выпісваць на:
    Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Canada i вы-сылаць на адрас:
    Mr. Janka Survilla, Mountain Road, R. R. 2, Lucerne, Que., Canada, J9H 5E1.
    Угодкавы Грамадзкі Камітэт»
    («Камунікаты» Рады БНР нр. 10, Бэры, Канада, 1978.)
    «Пра мінуўшчыну - дзеля будучыні
    Усім нам ведама, што Масква (як сваім часам і Вар-шава) заўсёды была супраць беларускай незалежнай дзяржаўнасьці й заўсёды старалася нішчыць нашы дзяр-жаўныя, нацыянальныя й культурныя вартасьці й выя-вы.
    I не зважаючы на гэта, у XIX ст. пачалося беларускае нацыянальнае адраджэньне, якое расло з такой сілай і размахам, што ў 1917 годзе прывяло да беларускай нацы-янальнай рэвалюцыі, якая завяршылася абвешчаньнем незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. Сталася гэ-та дзякуючы таму, што ўсёй беларусчыны цары не змаглі зьнішчыць, бо яна жыла ў нетрах сялянскай масы.
    Але па кастрычніцкім перавароце зьявіўся новы вораг беларускай дзяржаўнасьді, як і дзяржаўнасьці іншых не-расейскіх народаў былое Расейскай Імпэрыі, - расейскія
    670
    бальшавікі. Яны выявіліся больш зьнішчальнымі для ўсіх гэтых народаў, як расейскія цары.
    Сваёй ідэялёгіяй хвальшывай свабоды для народаў і паасобных грамадзянаў бальшавікі, ці лепш - расейскія шавіністы пад гэтым назовам, праніклі ў самыя народ-ныя нетры і, пад фірмай гэтак званай ленінскай нацыя-нальнай палітыкі, пачалі нішчыць ня толькі нацыяналь-ную дзяржаўнасьць нерасейскіх народаў, але й русыфіка-ваць іхнюю нацыянальную культуру й нацыянальную сьведамасьць.
    Яшчэ страшнейшым для нерасейскіх народаў сталася тварэньне з усіх народаў Савецкага Саюзу «Аднаго Са-вецкага народу», што значыць поўную русыфікацыю ўсіх нерасейскіх народаў. Мерапрыемства гэтае праводзіцца бальшавіцкай Масквой бесцырымонна ад часу перамож-нага для яе заканчэньня Другой Сусьветнай вайны.
    У выніку русыфікацыйных мерапрыемстваў нішчыц-ца ў беларускім народзе нацыянальная сьведамасьць, ні-шчыцца веданьне гісторыі Беларусі, недапушчаецца веда пра беларускае нацыянальнае адраджэньне й нацыяналь-ны вызвольны рух. Недапушчаецца інфармацыя пра бе-ларускае нацыянальнае жыцьцё ды пра беларускія шко-лы й установы ў савецкай і заходняй Беларусі перад апошняй вайной.
    Пройдуць яшчэ два-тры дзесяткі год, вымруць жывыя сьведкі беларускага жыцьця й зусім зьнікне памяць аб ім, быццам яго й ня было. I не застанецца ніякіх дадзеных з выяваў і фактаў гэтага жыцьця для гісторыі, навет, калі-б адбыліся ў Беларусі зьмены й паўсталі спрыяльныя абста-віны для беларускае нацыянальнае працы.
    Застаецца надзея на беларусаў у вольным сьвеце, на-дзея, што яны пакінуць аб’ектыўныя друкаваныя матар’я-лы пра беларускае жыцьцё перад Другой Сусьветнай вай-ной і ў часе яе. Інакш і быць ня можа, бо-ж нашы суро-дзічы на бацькаўшчыне пры найлепшых здольнасьцях і ахвоце — пад савецкім рэжымам пісаць і друкаваць такіх матар’ялаў ня могуць.
    Вось чаму група беларусаў у Канадзе заснавала ў лю-тым месяцы 1978 году Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Бе-ларускага Жыцьця, разьлічваючы на тое, што сярод бела-рускіх патрыётаў у вольным сьвеце шмат такіх, што змо-гуць напісаць свае ўспаміны зь беларускага жыцьця, a яшчэ больш такіх, што сваімі ахвярамі дадуць сродкі на
    671
    друкаваньне гэтых успамінаў, а ўжо выдаваньнем іх зой-мецца наш Выдавецкі Фонд.
    Заклікаю тых Паважаных Грамадзянаў, што могуць пісаць успаміны зь беларускага жыцьця, узяцца безад-кладна за гэтую дабрародную справу, а ўсё беларускае грамадзтва прашу складаць шчодрыя ахвяры на гэтую так важную мэту ды ўступаць у сябры Выдавецкага Фон-ду Успамінаў зь Беларускага Жыцьця.
    Чэкі, з зазначэньнем «на Выдавецкі фонд» (Byelorussian Publishing Fund), а таксама рукапісы ці машынапісы ўспамінаў, просім слаць на:
    Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Canada, i адрасаваць на: Mr. J. Survilla, Mountain Rd., R.R. 2., Lucerne, Que., Canada, J9H 5E1; або: Dr. R. Zuk-Hryskievic, 54 Mary St., Barrie, Ont., Canada, L4N 1T1.
    B. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    («Беларус», Нью Ёрк, 251, сакавік, 1978)
    «Юбілей др. В. Жук-Грышкевіча
    Ня кажнаму дадзена пражыць семдзесят пяць - асаблі-ва, калі гэтыя семдзесят пяць прыпадаюць на гады дзьвюх сусьветных войнаў ды ўсялякага іншага ліхалець-ця — а йшчэ менш каму ўдаецца ператрываць і вытры-ваць пяцьдзесят пяць з гэных семдзесят пяцёх пры грамадзка-нацыянальнай дзейнасьці. Доктару Вінцэнту Жук-Грышкевічу пашчасьлівіла ў першым выпадку, а бе-ларускаму нацыянальнаму руху - у другім. 3 гэтых дзьвюх нагодаў, ці лепш - з гэтае аднае падвойнае наго-ды і адбылася ў Нью Ёрку 19 лютага сёлета (1978, Р. Ж.-Г.), у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Бруклі-не, урачыстая бяседа ў гонар Юбіляра й ягонае Спадары-ні др. Раісы Жук-Грышкевіч. Арганізатарам урачыстасьці быў Прэзыдыюм і Сакратарыят Рады БНР.
    Пасьля літургіі й малебну за Юбіляра, адслужаных а. Р. Войтанкам, у залі БРГЦ адбыўся банкет з лічным удзелам беларусаў Нью Ёрку, Нью Брансвіку ды ваколі-цаў.
    Прывітаўшы Юбіляра й ягоную Спадарыню ад імя ар-ганізатараў урачыстасьці, др. Ян Запруднік прачытаў 672
    прывітаньні ад герархаў Беларускае Аўтакэфальнае Пра-васлаўнае Царквы, якія ніжэй падаём:
    Яго Міласьці
    Старшыні Рады БНР
    Вельміпаважанаму
    Др. В. Жук-Грышкевічу
    Вітаю Вас, Дастойны Сп. Старшыня, словамі апостала Паўла: «Заўсёды дзякую Богу майму за Вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае Вам у Ісусе Хрысьце». (I. Кар. 1:4).
    На працягу свайго цярністага жыцьця, Вы сваёю ах-вярнаю працаю засьветчылі любоў да свайго народу й ня-хай гэтая любоў паланее заўсёды ў сэрцы й у дзеяньнях Вашых.
    А Госпад Бог наш узмоцніць сілы Вашыя, каб яшчэ доўга ў добрым здароўі й радасьці натхнёна служылі Бе-ларускаму народу, і Ласка Божая каб судзейнічала Вам!
    Зь любоўю ў Хрысьце
    * Мітрапаліт АНДРЭЙ
    У Сакратарыят Рады
    Беларускае Народнае Рэспублікі
    Даведаўшыся, што Прэзыдыюм і Сакратарыят Рады БНР ушаноўваюць 75-годзьдзе жыцьця й 55-годзьдзе вы-звольна-грамадзкае дзейнасьці др. Вінцука Жук-Грышке-віча, Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, ха-чу й я далучыцца да Вас, прызнаючы вялікую заслугу Юбіляра, які ўвесь час непахісна стаяў у вабароне 25 Са-кавіка, правоў Беларусі й ейнага народу.
    Толькі вялікая ягоная любоў да свайго Народу, іншымі словамі - вялікі патрыятызм, дала яму на ягоным цярні-стым жыцьцёвым шляху сілу й настойлівасьць праз увесь час працаваць на карысьць вызваленьня Беларусі.
    А Вашай Міласьці, Дарагі Юбіляр, спакойнага, шчась-лівага жыцьця й добрага здароўя й радасьці ад душы жа-даю НА МНОГІЯ ГАДЫ!
    673
    16 лютага 1978 г.
    Таронта, Ант., Канада
    3 ласкі Божае Пакорны
    Архіяпіскап МІКАЛАЙ
    У духу гэтых двух прывітаньняў выступалі з прамова-мі й успамінамі поўнымі цікавых фактаў зь беларускае мінуўшчыны й жыцьця Юбіляра ды жыцьця самых пра-моўцаў, інж. В. Русак, інж. М. Гарошка, др. В. Тумаш, сп. А. Шукелойць, сп-ня Г. Русак, сп-ня М. Станкевіч, сп. У. Курыла, др. В. Кіпель. сп. Ф. Бартуль, праф. Ант. Адамо-віч, сп. У. Русак, сп. Я. Сокал, a. Р. Войтанка.
    Др. В. Жук-Грышкевіч падзякаваў ад свайго й жончы-нага ймя за прыняцьцё й пажаданьні ды заклікаў тых, хто выступаў, замацаваць свае ўспаміны ў друку. Юбіляр прачытаў свае ўспаміны пра сьвяткаваньне ў 1923 годзе ў Празе ўгодкаў 25 Сакавіка.
    Група дзетак перадала Юбіляру й ягонай Спадарыні падарунак-альбом з вышытай беларускім вузорам воклад-кай (праца сп-ні Ю. Андрусышын) і букет кветак.
    Зачыняючы бяседу, др. Я. Запруднік падзякаваў спа-дарыням, якія рыхтавалі ежу для бяседы: В. Бартуль (ка-ардынатарка), Н. Рагуля, А. Орса-Рамана, 0. Запруднік, сп-ні Кажан.
    Бяседа пачалася й закончылася блаславенствам, дадзе-ным а. Расьціславам, ды супольнай малітвай. Я. 3.»
    («Беларус», Нью Ерк, 251, сакавік, 1978)
    «Францыя, Моншана, 10. 02, 1978.
    Спадару Прэзыдэнту
    Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Глыбокапаважаны й Дарагі нам усім, Спадар В. Жук-Грышкевіч!
    3 нагоды Вашага Юбілею, 75-ці год жыцьця і 55-ці год грамадзкай дзейнасьці для дабра Беларускага Народу й Славы Бацькаўшчыны, мы, беларусы Ле Крэзо-Моншана-Монсо, жадаем Вам у гэты ўрачысты дзень доўгіх год жыць-ця, сіл і мужнасьці несьці наш бел-чырвона-белы Сьцяг і
    674
    надалей у змаганьні за незалежнасьць Беларускай Народ-най Рэспублікі аж да перамогі. Адначасна ўпэўніваем Вас у нашай поўнай адданасьці Радзе БНР і Яе Прэзыдэнту.
    Памагай Бог! Жыве Вольная й Незалежная Беларусь!
    Жыве Яе Прэзыдэнт!
    За сяброў Радны Б.Н.Р.
    Аўген Трусаў.»
    «Падзяка
    Ад шчырага сэрца дзякую ўсім Беларусам, што віталі мяне з 75-мі ўгодкамі майго жыцьця й 55-мі ўгодкамі бе-ларускай нацыянальна-грамадзкай працы: Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР, што 19-га лютага гг. зарганіза-валі ў залі БАПЦ ў Нью Ёрку прыгожую ўрачыстасьць на мае ўгодкі з удзелам шматлікага Беларускага Грамадзтва; Яго Высока-Праасьвяшчэнству Мітрапаліту БАПЦ Андрэю за ўзьнёслыя прывітаньні й пажаданьні, якія былі прачы-таныя на ўрачыстасьці; Яго Высокапраасьвяшчэнству Ар-хіяпіскапу БАПЦ Мікалаю за шчыры прывітальны ліст, які таксама быў прачытаны на ўрачыстасьці; Яго Дастой-насьці Пратаярэю БАПЦ Айцу Васілю Кэндышу за ягонае пісьмовае прывітаньне; Дастойнаму Айцу Расьціславу Войтэнку - сьвятару БАПЦ за малебен за мяне й за «Мно-гае лета», дзякую паважаным Гаспадыням і Гаспадаром, што так прыгожа прыбралі вялікую залю й накрылі даў-жэзныя сталы, застаўляючы іх смачнай закускай і пітвом; дзякую др. Я. Запрудніку за кіраваньне ўрачыстасьцяй; дзякю ўсім прамоўцам, якія віталі мяне на ўрачыстасьці; дзякую за прыгожы падарак - альбом - хораша вышыты беларускімі ўзорамі - і дзеткам, усім чатыром, якія падалі мне гэты падарак, а маёй жонцы - кветкі. Дзякую ўсім Паважаным Спадарыням і Спадаром, што прынялі ўдзел у гэтай урачыстасьці.