• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Сваёй абсалютнай бальшынёй яны правялі рэзалюцыю, паводле якой ствараўся свой беларускі дзяржаўны ворган з рэспубліканскім ладам, да якога павінна была перайсьці ўлада над усёй Беларусяй. Тут, у самым кульмінацыйным пункце Кангрэсу, дэлегаты яго праявілі свой беларускі патрыятызм ды палітычную сьведамасьць і вырабленасьць.
    644
    Рэзалюцыя гэта касавала самавольную расейскую баль-шавіцкую ўладу ў Беларусі, у выніку чаго Облнскомзап пастанавіў разагнаць Першы Усебеларускі Кангрэс. Ён акружыў будынак Кангрэсу бальшавіцкім войскам, якое ўварвалася ў залю Кангрэсу, правяло зацятую бойку з дэ-легатамі Кангрэсу, што супраціўляліся разгону, і сілай ра-загнаў Кангрэс.
    He зважаючы на тое, што Першы Усебеларускі Кангрэс рэпрэзэнтаваў усе пласты беларускага грамадзтва, апрача буржуазіі й абшарнікаў, якія не лічылі сябе беларусамі, і складаўся з прадстаўнікоў бадай што ўсіх партыяў - дэма-кратычных, рэвалюцыйных і сацыялістычных, уключна з бальшавікамі - Облнскомзап матываваў разагнаньне Кан-грэсу тым, што ён быў нацыяналістычным беларускім і быццам буржуазным і рэакцыйным ды не прызнаваў бальшавіцкай улады.
    Такі падыход да Усебеларускага Кангрэсу, абсалютная бальшыня дэлегатаў якога паходзіла з сялянства й работ-нікаў, супярэчыў нават бальшавіцкаму клічу «ўлада пра-цоўным!» і ленінскаму прынцыпу самавызначэньня наро-даў уключна з аддзяленьнем ад Расеі, але расейскі імпэ-рыялістычны Облнскомзап і гэтага ня браў пад увагу.
    Разгон Першага Усебеларускага Кангрэсу бальшавіка-мі выклікаў вялікую хвалю абурэньня па ўсёй Беларусі й сярод усіх народаў Расеі ўключна з сумленнымі расейца-мі. Насільства бальшавікоў над правам Беларускага Наро-ду вырашаць свой лёс тым больш абурыла беларусаў і пе-радусім нашых герояў — дэлегатаў Кангрэсу. Яны да позь-няй ночы з 17 на 18 сьнежня змагаліся з бальшавіцкім войскам у залі Кангрэсу і толькі лічбовая перавага й зброя-войска выціснула іх на вуліцу.
    I ўсё-ж канчальнымі пераможцамі сталіся яны, дэлега-ты Першага Усебеларускага Кангрэсу. На наступны дзень яны зрабілі закрытае паседжаньне ў чыгуначным дэпо, на якім перадалі ўсе паўнамоцтвы Кангрэсу й выканань-не пастаноў яго Радзе Кангрэсу, выбранай ім у ліку 71 асобы, да часу скліканьня Усебеларускага Устаноўчага Сойму. А праз тры месяцы Рада Кангрэсу ператварылася ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, якая 25 сакавіка 1918 году абвесьціла незалежнасьць Беларускай Народ-най Рэспублікі.
    Так, дзякуючы нашым героям - арганізатарам і дэле-гатам Першага Усебеларускага Кангрэсу - адбылося за-
    645
    вяршэньне Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі й утва-рэньне новай пары ў гісторыі Беларусі, пары змаганьня за аднаўленьне незалежнай Беларускай Дзяржавы.
    Змаганьне гэта сталася абавязкам усіх беларусаў, усяго Беларускага Народу, а тым больш тэй часткі яго, што зна-ходзіцца ў вольным сьвеце. Бо, як казаў Кастусь Каліноў-скі, Беларусь зажыве шчасьліва толькі тады, калі ўжо ма-скаля над ёй ня будзе.
    ПРЭЧ ЗЬ БЕЛАРУСІ РАСЕЙСКУЮ БАЛЬШАВІЦКУЮ ЎЛАДУ ЎЗУРПАВАНУЮ МАСКВОЙ!
    СЛАВА ГЕРОЯМ - АРГАНІЗАТАРАМ I ДЭЛЕГАТАМ ПЕРШАГА УСЕБЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСУ!
    ХАЙ ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ, НЕЗАЛЕЖНАЯ Й НЕПА-ДЗЕЛЬНАЯ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР
    П. С. Просьба прачытаць гэта прывітаньне на сьвятка-ваньні шэсьцьдзесяцігадовага юбілею Першага Ўсебелару-скага Кангрэсу.»
    («Камунікаты» Канцылярыі Старшыні Рады БНР, нр. 9, Бэры, лістапад, 1977.)
    60-я ўгодкі 25 Сакавіка
    «Да ўсяго Беларускага Грамадзтва
    Дарагія Суродзічы!
    Вітаю Вас зь вялікім беларускім нацыянальмым сьвя-там - шасьцідзесяцігадовым юбілеем абвешчаньня неза-лежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі 25-га сакавіка 1918 году.
    60 год прайшло ад таго часу, калі Рада Беларускае Народнае Рэспублікі на ўвесь сьвет абвесьціла векапомны Акт 25-га Сакавіка, чым аднавіла беларускую незалежную дзяржаўнасьць і сьцьвердзіла, што беларусы гэта асобная, жывая, шматмільённая творчая нацыя.
    У 1918 годзе, не зважаючы на 150 год паняволеньня, беларускі народ быў захаваўшы сваю мову й культуру, a 646
    інстынкт самаабароны й народная мудрасьць утрымоўвалі ў ім перакананьне, што толькі ў сваёй дзяржаве народ мо-жа мець сваю нацыянальную свабоду й культуру ды воль-нае жыцьцё й вольную будучыню.
    Гэтая беларуская народная мудрасьць выявілася і ў сьнежні 1917 году ў нашых герояў - арганізатараў і дэле-гатаў 1-га Усебеларускага Кангрэсу, калі яны пастановаю пра ўсталеньне рэспубліканскага дэмакратычнага ладу на Беларусі спрычыніліся да абвешчаньня, абранаю імі Ра-даю Кангрэсу, незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспу-блікі, якая й была праклямаваная Актам 25-га Сакавіка.
    На вялікі жаль, на маладую Беларускую Дзяржаву кі-нуліся лютыя ворагі з усходу й захаду, а дапамогі ня было зьнікуль, і ўрэшце рэштаў уся Беларусь была паняволе-ная. I ў часе змаганьня на жыцьцё й сьмерць нацыі на працягу 60 год нашыя змагары кіраваліся сваёй народ-най мудрасьцяй і перакананьнем, што без дзяржаўнай не-залежнасьці няма ні свабоды, ні будучыні.
    Вось чаму, пры вялізарных людзкіх і матар’яльных стратах ды неаслабным савецкім тэроры на бацькаўшчы-не, справа незалежнае беларускае дзяржаўнасьці ня толькі не занікла, а ўсё больш і ўсё шырэй узрастае, як актуаль-ная міжнародная справа.
    Вялікая заслуга ў гэтым нашых змагароў на Беларусі, якія, не зважаючы на савецкі тэрор, знаходзяць свае сьцежкі й спосабы змаганьня, але ёсьць тут і нашая заслу-га - беларусаў у вольным сьвеце, хоць ня ўсё і ня ўсе мы робім, што маглі-б рабіць.
    Памятайма, што мы - беларусы ў вольным сьвеце - не-адрыўная частка Вялікага й Слаўнага Беларускага Народу. Жывучы ў свабодзе й дастатку, мы мусім ня толькі інфар-маваць вольны сьвет пра жахлівы стан паняволеньня наша-га народу, але й весьці змаганьне за вызваленьне Яго, каб не дапусьціць да ягонай і нашай нацыянальнай сьмерці.
    ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ, НЕЗАЛЕЖНАЯ Й НЕПАДЗЕЛЬНАЯ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
    СЛАВА ЗМАГАРОМ ЗА ВЫЗВАЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСІ!
    В.	Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    («Беларус», Нью Ёрк, 251, сакавік, 1978.)
    647
    60-я ўгодкі 25 Сакавіка ў Палаце Лёрдаў у Вэстмінстэр у Англіі
    Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч атрымаў ад Лёрда Эгрэмонт й Камітэту ЗБВБ запросіны на “Reception” — прыняцьцё, ладжанае 6 красавіка 1978 году ў Па-лаце Лёрдаў, у Вэстмінстэр Палацы ў Лёндане з нагоды сьвяткаваньня 60-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.
    У вадказ на запросіны Старшыня Рады БНР выслаў арганізатарам прыняцьця 29 сакавіка 1978 году наступ-нага зьместу тэлеграму:
    “To the Lord Egremont and the Council of the Byelorussian Association in Great Britain:
    Thank you kindly for the invitation to a Reception to be held on Thursday, April 6, 1978, in the House of Lords on the occasion of the sixtieth Anniversary of the Declaration of Byelorussian Independence.
    Our greetings and best wishes to all the participants attending the Reception. We join with you in tribute to the patriots who paid the supreme sacrifice for freedom and Independence.
    We deeply regret that circumstances prevent us from attending the Reception.
    Dr. and Mrs. V. Zuk-Hryskievic
    President of the Byelorussian Democratic Republic”
    Гэтаксама высланы былі тэлеграмы ў адказ на запро-сіны: Згуртаваньню Беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ладзіла сьвяткаваньне 60-х угодкаў абвешчаньня незалеж-насьці БНР 2-га красавіка ў будунку Беларускае Вібліятэ-кі імя Франьцішка Скарыны ў Лёндане; і Беларуска-Амэ-рыканскаму Задзіночаньню (БАЗА) ў Нью Ёрку наступна-га зьместу:
    «Думкамі й сэрцам з вамі, браты, у дзень 60-тых угод-каў абвешчаньня незалежнасьці БНР. Слава змагаром за незалежнасьць Беларусі! Жыве БНР!
    В.	Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    648
    Прывітаньне Старшыні Рады БНР 13-ай Сустрэчы БПА
    На пачатку верасьня 1978 году, на 13-ай Сустрэчы Бе-ларусаў Паўночнае Амэрыкі, што адбылася ў Таронта ў Канадзе і прыпадала на 60-я ўгодкі Першга Усебелару-скага Кангрэсу й 60-я ўгодкі абвешчаньня дзяржаўнай не-залежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч у прывітальнай Сустрэчы прамове гаворыць аб цяжкім шляху, які мусіла прайсьці Рада й Урад БНР за апошнія 60 год ды аб пат-рэбе нашага змаганьня за ўзнаўленьне незалежнасьці БНР. «Галоўнае наша заданьне наперадзе.» - кажа ў канцы сваей прамовы Старшыня Рады БНР:
    «Дарагія Суродзічы!
    Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас на 13-ай Сустрэчы Беларусаў Паўчнае Амэрыкі й ад-начасна вітаю з двума векапомнымі ўгодкамі: з шасьдідзе-сяцігадовым юбілеем І-га Усебеларускага Кангрэсу й шасьцідзесяцігадовым юбілеем абвешчаньня незалежнась-ці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    У сваіх папярэдніх прывітаньнях з гэтымі юбілеямі - у першым я зьвярнуў увагу на ролю ўдзельнікаў І-га Усебе-ларускага Кангрэсу, а ў другім на значэньне Акту 25 Са-кавіка. У сяньняшнім прывітаньні я зьвярну ўвагу на цяжкасьці й перашкоды, спатыканыя пры аднаўленьні беларускай дзяржаўнасьці.
    Для ўтварэньня дзяржавы неабходна мець тры склад-нікі: народ, тэрыторыю й волю народу на будаваньне сва-ей незалежнай дзяржавы. БНР мела ня толькі гэтыя тры складнікі, але й абапірала сваю дзяржаўнасьць на дэма-кратычных прынцыпах свабоды й роўнасьці ўсіх грама-дзян ды на свабодзе слова й свабодзе сумленьня. Сьвед-чаць аб гэтым прабег І-га Усебеларускага Кангрэсу й тры Устаўныя Граматы Рады БНР.
    Гэтыя складнікі й прынцыпы й сяньня згодны з духам часу й нашымі пажаданьнямі, але яны пера-крэсьлівалі й будуць перакрэсьліваць далей імпэрыялі-стычныя пляны расейскай дыктатуры пралетар’яту й шавіністычнай Польшчы «людовай». I хоць гэтыя імпэ-рыялісты ў 1921 годзе падзялілі Беларусь між сабой, Pa-
    649
    да БНР і сама ідэя БНР засталіся пагрозьлівымі для іх і надалей.
    Як бы там ня было, шэсьць дзяржаваў прызналі БНР. Рада й Урад БНР былі дзейнымі ў Коўне, у Празе й Бэр-ліне. Беларусы пад Польшчай падтрымлівалі БНР, а па-таемна падтрымлівалі БНР і беларусы пад Саветамі.
    Для бальшавіцкай Масквы Беларусь - гэта мост у За-ходнюю Эўропу,асабліва ў іх кроках да сусьветнай рэвалю-цыі. I таму бальшавіком было пажаданым зьнішчыць ня толькі існаваньне, але й саму ідэю беларускае дэмакра-тычнае дзяржаўнасьці.
    Хоць у сваёй прапагандзе Масква цьвердзіла, што эмі-гранцкая БНР ня мае ніякага значэньня, у сапраўднасьці баялася дзейнасьці й уплываў Рады й Ураду БНР і за ўся-кую цану пастанавіла зьнішчыць іх нават цаной уступак беларусам у БССР.